• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Па-трэцяе, мы павінны шукаць не паразы ці прыніжэння нашага ворага, а ягонага сяброўства і паразумення. Бываюць дні, калі мы здольныя прынізіць злейшага з нашых ворагаў. Непазбежна прыходзіць час, калі яго слабасці праяўляюцца, і мы атрымліваем магчымасць скончыць з ім. Але мы не павінны гэтага рабіць. Кожнае сказанае слова і кожны зроблены крок павінны быць начаткам усталявання падмурка ўзаемаразумення, вызваляць тыя вялізныя запасы дабра, што былі схаваныя за мурамі нянавісці.
    Магчымасці ненасільных дзеянняў для развязання палітычных працэсаў у нас у Беларусі патрабуюць самага шчыльнага разгляду і падрабязнай распра-
    цоўкі. У дадатку III, што знаходзіцца ў канцы кнігі, дадзены больш поўны аналіз сучаснай тэорыі і прак­тик! ненасілля. Аднак гэтая тэма ўжо выходзіць за рамкі нашай кнігі і будзе разгледжана пазней асобна.
    Негвалтоўныя метады рэалізацыі беларускай нацыяналънай ідэі
    Ажыццяўленне нацыянальнай ідэі дасягненне незалежнасці знутры і самасцвярджэнне нацыі у наш час магчымы шляхам ненасільнага дзеяння. Якімі ж метадамі можна ненасільна процістаяць дзейнаму аўтарытарнаму рэжыму? Найбольшую ўвагу можна аддаць наступным ненасільным акциям і грамадскім рухам:
    1.	Праца сярод насельніцтва рабочих, сялян, інтэлігенцыі і іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у 1991 г. у Мінску выйшла на вуліцы каля 100 000 чалавек, была прыпынена праца вялікіх заводаў і прадпрыемстваў і гэта дало магчымасць уздзейнічаць на ўрад. Сацыяльнае супрацьстаянне — магутная зброя ненасільнай барацьбы.
    2.	Стварэнне вялікай сеткі няўрадавых арганізацый і прадпрыемстваў. Трэба максімальна змяншаць сацыяльную і эканамічную залежнасць людзей ад дзяржавы. Многія з наших рабочих і служачых да гэтага часу чиста па-саўковаму ставяцца да месца сваёй працы. Імі кіруе страх быць звольненымі, нягледзячы на жабрацкую зарплату. Прычым назіраецца адваротная парадаксальная залежнасць: чым менш чалавек атрымлівае, тым болып ён абараняе рэжым, і чым больш заможна ён жыве, тым больш ён схільны да крытыкі рэжыму. Магчымасць самастойнага стварэння сямейнага бюджэту, максімальна магчымая незалежнасць чалавека ад дзяржавы вось шлях перамогі над сіндромам савецкага страху.
    3.	Важным пытаннем з’яўляецца праблема паразумення паміж рознымі дэмакратычнымі арганізацыямі і партыямі, а таксама каардынацыя дзеянняў паміж імі і ўсёй апазіцыяй. Неабходнасць негвалтоў-
    нага характару супрацьстаяння рэжыму прызнаецца цяпер усімі. Але шлях шматпартыйнасці часта становіцца тормазам прарэсу, а не здабыткам дэмакратыі.
    Мала ведамым метадам паразумення паміж плынямі розных ідэалагічных кірункаў з’яўляецца метад, пра які мы вышэй ужо гаварылі, гэта метад, вядомы ў палітыцы над тэрмінам “саборнасцъ".
    Саборнае прыняцце рашэнняў, як ніколі, важнае менавіта ва ўмовах шматпартыйнасці і дзялення грамадства па шматлікіх інтарэсах. Успомнім, што ў гісторыі Беларусі саборнае вырашэнне гістарычна важных пытанняў мае старажытную традыцыю. Гэтая традыцыя нам ведамая пад назвай Пагоня, якая яшчэ ў XIII стагоддзі збірала ўсё баяздольнае насельніцтва ВКЛ для сумеснай абароны ад ворагаў. Гэта быў саборны акт.
    4.	Метад несупрацоўніцтва. Несупрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам толькі на першы погляд мала значыць для ўрада. На самай справе гэта псіхалагічна тонкі, выматваючы метад. Адмова супрацоўніцтва з урадам высокаадукаваных людзей, навукоўцаў, эканамістаў аслабляе рэжым і вымушае дыктатара рабіць крокі да адступлення. У апазіцыйнай прэсе пастаянна расце колькасць выдатных, незалеж­ных журналістаў, пакідаючы ўрадавым сродкам масавай інфарамацыі ўсё менш інтэлектуалаў.
    5.	Рэлігійны фактар. Для народаў Еўропы хрысціянства заўсёды было важным сродкам уздзеяння на масы. Ведама, што ў Польшчы ў цяжкія 1980-я гг. палітычнай барацьбы з савецкім рэжымам менавіта Каталіцкі Касцёл з’явіўся стрыжнем кансалідацыі грамадства на шляху да незалежнасці. Касцёл арганічна спалучыўся з польскай нацыянальнай ідэяй, стаўшы разам з ёй фундаментам дзяржаўнага суверэнітэту. Гэты працэс быў раўназначны рэвалюцыі, але адбыўся мірным, негвалтоўным чынам, у вялікай ступені дзякуючы менавіта Касцёлу і тым хрысціянскім ідэалам, якія ён нёс.
    Беларусь ляжыць на мяжы падзелу каталіцкага і
    праваслаўнага свету. I таму яе становішча больш складанае, чым у суседняй, аднаканфесійнай Польшчы. Акрамя гэтага, традыцыі атэізму даволі моцна ўкараніліся ў жыцці беларусаў. Цяпер інтэнсіўна ідзе працэс вяртання хрысціянскіх каштоўнасцяў, але гаварыць аб тым, што рэлігія ў Беларусі здольная аказваць уплыў на палітычныя працэсы, яшчэ рана. Праблематычна чакаць ад хрысціянскіх канфесій у найбліжэйшы час эфектыўнасці ў негвалтоўнай барацьбе за рэалізацыю нацыянальнай ідэі, хоць менавіта Царква была асноўнай апорай у ба­рацьбе за незалежнасць у многіх дзяржавах. Абумоўлена гэта як слабасцю рэлігійных традыцый, так і прыцягненнем праваслаўя да Масквы, а Касцёла да Варшавы. Аднак нельга абмінуць той факт, што за гады рэлігійнага пад’ёму нямала зроблена для беларусізацыі ўсіх беларускіх хрысціянскіх канфесій, асабліва каталіцызму. Хрысціянства ў Беларусі як палітычны фактар яшчэ праявіць сябе, бо беларусам уласцівыя нутраная рэлігійнасць і павага да старадаўных народных традыцый, што спрыяльна ўздзейнічае на вяртанне Бога беларускаму народу.
    Акрамя традыцыйных канфесій, важным вектарам рэлігійнага жыцця ў Беларусі з’яляюцца шматлікія пратэстанцкія ўтварэнні. Імклівы рост пратэстанцкіх суполак з аднаго боку засмучае прадстаўнікоў традыцыйных у Беларусі канфесій праваслаўнай і каталіцкай. 3 другога боку гэтаму працэсу не трэба надаваць надзвычайнай увагі. Магчыма, ён будзе надаваць узаемадачыненню каталіцызм-праваслаўе нейкі новы станоўчы імпульс, бу­дзе з’яўляцца полем прымірэнне і адначова аб’яднання пазіцый для сумеснага дыялогу.
    ЗАМКАЛЬНЫЯ РАЗВАГІ
    Нацыянальная ідэя гэта словы і дзеянні мадэрнай гісторыі. Яшчэ гадоў сто таму, а то і меней, не існавала ніякай такой “ідэі”. А слова “нацыяналізм”, відаць, стала набываць сваю папулярнасць і ведамасць толькі пасля Другой сусветнай вайны і стала асацыявацца з нейкай адменаю фашызму, а другім разам і ўтаесамляцца.
    Нацыяналізм як факт паліталагічнага дыскурсу ўвайшоў у навуку праз даследаванні заходніх навукоўцаў, гісторыкаў, палітыкаў і журналістаў. У навуковы абшар СССР тэты дыскурс не ўпісваўся з прычынаў антаганізму яго з камуністычнай ідэалогіяй, сацыялістычным ладам і савецкім народам, які ўжо амаль пабудаваў камунізм. А камунізм не агадваў падзелу чалавечага грамадства на нацыі.
    Аднак гісторыя паставіла ўсё чыста на патрэбныя месцы. Нацыі не толькі не зніклі, яны пачалі імкліва множыцца, нацыянальныя дачыненні ў ХХ-ХХІ стст. сталі галоўным рухавіком большасці сусветных палітычных падзей. Мапа Зямлі ператварылася ў “дробназярністую” мазаіку нацыянальных дзяржаў, чаго не было за ўсю папярэднюю гісторыю існавання людства.
    I адной з гэтых каморак, нацыяў-дзяржаў стала Беларусь. Без гэтай маленькай, але вельмі важнай для Створцы каморкі, не будзе поўнай карціны гэтага выдатнага пано зямной кулі. Усе кампаненты-каморкі сусветнай мазаікі гарманічна спалучаюцца, і менавіта ў гэтай гармоніі і ёсць сэнс найлепшага Божага стварэння чалавека.
    Дык што ж за “карона” стварэння той чалавек, які засяляе невялікі кавалачак Зямлі ў самым цэнтры Еўропы? I што за дзяржава, якую ўтварылі гэтыя беларусы? I стварылася незалежная дзяржава Беларусь, як бачыцца многім сучасным аналітыкам, не сваёй воляй, а паводле збегу абставінаў, выкліканых распадам Савецкага Саюза.
    Сапраўды, наша дзяржава Беларусь утварылася
    не воляй народа, але і невыпадкова. Божай воляй яна ўтварылася, была створана, як мусовы этап імкнення людства да Праўды, якая можа быць толькі ў Хрысце. Божай воляй робіцца на гэтым свеце ўсё. I ў тым, што зусім нядаўна, праз XX ст. усе сусветныя імперыі распаліся на карысць нацыяў-дзяржаў, мне бачыцца Божае Празорства. Такі закон развіцця зададзены Створцам.
    Ёсць меркаванне, быццам Беларусь атрымала незалежнасць “на дармаўшчынку”, без патрэбных намаганняў, супраць большасці нацыяў, якія крывёю здабывалі сваю свабоду і незалежнасць, беларусы ж “палец аб палец” не стукнулі, каб дабіцца слыннага суверэнітэту. Сабраліся Ельцын, Краўчук і Шушкевіч у Віскулях, схадзілі ў лазню і Саюза няма. У выш­ку правалу путча 1991 г. атрымала паразу апошняя спроба рэстаўрацыі сацыялістычнага рэжыму і пачаўся “парад суверэнітэтаў”. I нібыта Беларусь мусіла прыняць сваю дэкларацыю аб суверэнітэце не аставацца ж ад іншых рэспублік.
    Насамрэч гэта не так. Беларусі даўно наканавана быць дзяржавай. Яна была ёй ужо праз тысячу гадоў. Чамусьці пачатак Усходняга славянства традыцыйна ведамы толькі пад назвай “Кіеўская Русь”. А было ж і Полацкае, і Тураўскія княствы, і, як вынікае з крыніц, існавалі яны фактычна асобна ад Кіева, бытавалі з ім у стане неадменнага супаравання. Высвятляецца таксама, што Маскоўскае княства, якое дало пачатак будучай Расійскай Імперыі, наагул мае малое дачыненне да таго ж Кіева, і зразумела імкненне сучасных украінцаў лічыць першых кіеўскіх князёў Ігара, Святаслава, Уладзіміра і г. д. першымі ўладарамі старажытнай Украіны (але не Расіі). I становіцца зразумелым, што наша беларуская гісторыя пачалася паралельна з украінскай і мае тысячагадовую гісторыю. Болып за тое, у тыя часы, калі Украіна апынулася пад уладай татара-манголаў, а Кіеў быў ушчэнт разбураны, Беларусь засталася “Белай Руссю”, не кранутай азіяцкай навалай.
    I беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае становіцца ў XIII XVI стст. наймагутнейшай дзяржавай з высокай культурай і традыцыямі.
    Ад гэтай зямлі цэнтра Еўропы як у геаграфічным сэнсе, так і ў сэнсе сталага магутнага мазгавога выпраменьвання — ідзе вялікая містычная сіла і асвячальная ласка. Беларусь цэнтр хрысціянства. Тут сыходзяцца ўсходні і заходні імпульсы хрысціянства, яны мірна суіснуюць вякамі, і думаецца, што менавіта тут мусіць спраўдзіцца спрадвечная мара людства час хрысціянскага яднання, вяртання ўсіх хрысціянскіх варыяцыяў у першасную форму, дадзеную Хрыстом Сусветную Царкву, у якой гучыць сімфонія лучнасці з дзяржавай, грамадствам і наро­дам.
    Не! Мы заслужылі сваю незалежнасць даўно, нашмат гадоў раней за Расію і шмат якія іншыя паважаныя народы і дзяржавы, што ўтварыліся з распа­дам СССР. Таму і не трэба было на гэтым факце ў 1991-м годзе акцэнтаваць увагі. Незалежнасць гэта наша гістарычная спадчына, якая не залежыць ад палітычнага прызнання ці непрызнання тых або іншых краін і арганізацыяў накшталт ААН.