Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Галоўная мэта такіх метадаў паказаць, што дэманстранты змагаюцца супраць ці за што-небудзь, і ўздзейнічаць на праціўніка.
Прыклады ненасільнага пратэсту і пераканання.
1. Прэзідыум нацыянальнага сходу Чэхаславакіі выпусціў дэкларацыю, звернутую да ўрадаў і парламентаў пяці краін-удзельніц Варшаўскай дамовы, якія ўдзельнічалі ва ўварванні ў Чэхаславакію. У дэкларацыі асуджалася ўварванне і ўтрымілівалася патрабаванне “неадкладнага вываду” войскаў.
2. У “Мемарандуме”, які быў падпісаны на пачатку лістапада 1956 г. шэрагам выдатных камуністычных пісьменнікаў і працаўнікоў мастацтваў Венгрыі, змяшчалася просьба да ЦК Кампартыі ўтрымаць улады ад выкарыстання “антыдэмакратычных метадаў, якія калечаць нашае жыццё”, а таксама заклік “свабоднай, шчырай, здаровай атмасферы, напоўненай духам народнага кіраванняя”.
3. У 1942 г. у акупаванай Польшчы немцы разбурылі ўсе помнікі, якія ўвекавечвалі патрыятычныя падзеі і герояў Полыпчы. Тыды палякі акружылі гэтыя месцы рознымі агароджамі і нават праводзілі богаслужэнні, чым выклікалі незадаволенасць нямецкіх акупацыйных улад.
4. У сталіцы Балгарыі Сафіі ў 1943 г. габрэі арганізавалі пратэст супраць планаванай дэпартацыі. Да яго 24 траўня 1943 г. далучыліся многія балгары не
габрэйскага паходжання. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй і мноства арыштаў. Мацей Юдзары пісаў: “Баючыся ўнутраных беспарадкаў, фашысцкі ўрад і цар былі вымушаны адмовіцца ад свайго плану высылкі габрэяў з Балгарыі на пагібель у лагерах смерці”.
5. 4 лістапада 1989 г. не менш за 500 000 дэманстрантаў прайшлі маршам праз Усходні Берлін, патрабуючы свабодных выбараў, свабоднай прэсы і грамадзянскіх правоў.
Б) Несупрацоўніцтва
Большасць метадаў ненасільных дзеянняў утрымліваюць несупрацоўніцтва. Несупрацоўніцтва ўключае наўмыснае спыненне, скарачэнне, змяншэнне ці разбурэнне наяўных узаемаадносін: сацыяльных, эканамічных ці палітычных.
Сацыяльнае несупрацоўніцтва можа ўключаць адмову ад выканання прынятых сацыяльных адносін з людзьмі і групамі, якія здзяйсняюць незаконный дзеянні.
Сярод метадаў сацыяльнага несупрацоўніцтва такія, як адлучэнне ад Царквы, байкот ці прыпыненне грамадскіх ці спартыўных мерапрыемстваў, нявыхад з дому і інш. Прыклады сацыяльнага несупрацоўніцтва.
1. Падчас Рурскай капаніі 1923 г. немцы абвясцілі сацыяльны байкот французскім і бельгійскім салдатам і афіцэрам. Калі салдаты заходзілі ў таверну выпіць, нямецкія наведвальнікіт адтуль выходзілі.
2. У Даніі падчас Другой сусветнай вайны датчане шырока выкарыстоўвалі супраць нямецкіх салдат метад “ халоднага прыёму” паводзілі сябе так, нібыта гэтых салдат не існуе.
Эканамічнае несупрацоўніцтва.
Яно складаецца ў прыпыненні наяўных эканамічных стасункаў ці ў адмове пачынаць новыя. Гэтыя формы несупрацоўніцтва больш шматлікія, чым сацыяльныя. Яны ўключаюць найперш эканамічныя байкоты і страйкі.
Эканамічныя байкоты маюць на ўвазе адмову ад куплі, гандлю, захавання тавару ці ад паслуг. Байкоты могуць быць першаснымі і другаснымі.
Першасны байкот гэта наўпростая адмова ад зносін з праціўнікам.
Прыклады эканамічнага несупрацоўніцтва:
Першасны байкот:
• Адмова нямецкіх чыгуначнікаў транспартаваць вугаль у Францыю падчас Рурскай кампаніі 1923 г.
• Тыднёвая адмова жыхароў Прагі купляць газеты, кантраляваныя немцамі.
Другасны байкот. Выкарыстоўваецца супраць трэцяга боку, каб пераканаць яго далучыцца да першаснага. Прыклад:
• Байкот крам у ЗША, якія гандлявалі байкатаваным каліфарнійскім вінаградам ці прадукцыяй Паўднёвай Афрыкі.
Формы эканамічнага байкоту. адмова ад арэнднай платы, адмова ад выплаты пазыкі ці працэнтаў, водклік банкаўскіх укладаў і г.д.
Эканамічнае несупрацоўніцтва (страйк):
Гэта адмова ад працы. Страйк гэта калектыўнае, абмежаванае часам прыпыненне працы, якое выкарыстоўваюць, каб зрабіць усціск на іншых.
Страйк можа быць сімвалічным для выказвання пэўнага пункту гледжання.
Прыклады эканамічнага несупрацоўніцтва ў форме страйку:
• 15 студзеня 1923 г., праз 4 дні пасля франкабельгійскага ўварвання ў Рур, насельніцтва правило 30-мінутны страйк, каб выказаць сваю волю да супраціву.
• 27 лістапада 1989 г. мільёны чэхаў і славакаў падняліся на двухгадзінны страйк для выказвання падтрымкі свабодным выбарам і апазіцыі камуністычнаму рэжыму.
Але найбольш страйк скіраваны на вырашэнне эканамічных пытанняў, напрыклад, павышэння заробку, паляппіэнне умоў працы.
Палітычнае несупрацоўніцтва.
Палітычнае несупрацоўніцтва мае на мэце адмову ад звычайных формаў палітычнай дзейнасці.
Формы палітычнага несупрацоўніцтва:
• адмаўленне ў законнасці і ўлады ўраду;
■ байкот урадавых органаў і ўказаў;
• тармажэнне работы;
• несупрацоўніцтва дзяржаўных служачых, рабочых і выканаўчых органаў;
• байкот тых арганізацый, якія падтрымліваюцца ўрадам.
Найболып вядомы спосаб палітычнага несупрацоўніцтва грамадзянскае непадпарадкаванне, якое вызначае абдуманае, адкрытае, мірнае парушэнне канкрэтных законаў, дэкрэтаў, пастаноў.
Палітычнае несупрацоўніцтва з’яўляецца асноўным фактарам адмовы законнасці ўлады ўнутраных узурпатараў ці акупантаў, бо калі прызнаць законнасць іх праўлення, то гэта прывядзе да ўмацавання іншых важкіх крыніц сілы ўлады, такіх, як народная падтрымка, адміністратыўныя службы, эканамічныя рэсурсы і г.д.
Прыклады палітычнага несупрацоўніцтва:
• Германія (19 студзеня 1923 г.). Урад Германіі забараніў усім дзяржаўным і мясцовым уладам падпарадкоўвацца любым законам франка-бельгійскай акупацыйнай адміністрацыі;
• У Чэхаславакіі ў 1968 г., праз тры дні пасля савецкага ўварвання, мэр Прагі адмовіўся нават сустрэцца для перамоў з прадстаўнікамі акупацыйных войскаў.
В) Ненасільная інтэрвенцыя
Ад папярэдніх відаў адрозніваецца тым, што непажаданую сітуацыю мяняюць шляхам наўпростага ўмяшальніцтва з дапамогай ненасільных дзеянняў. Людзі, якія карыстаюцца гэтым метадам, захопліваюць ініцыятыву, непасрэдна ўздзейнічаюць на сістэму ці сітуацыю, і яна не можа заставацца ранейшай.
Формы:
• галадоўкі;
• сядзячыя забастоўкі;
• стварэнне альтэрнатыўных эканамічных арганізацый;
• устанаўленне новых форм грамадскіх паводзін;
• дзеянні, якія правакуюць турэмнае зняволенне;
• стварэнне паралельнага ўраду.
Метады ненасільнай інтэрвенцыі могуць унесці раскол і нават знішчыць устаноўленыя раней мадэлі паводзін, палітыку, узаемаадносіны, якія лічацца непажаданымі.
У параўнанні з іншымі тыпамі ненасільных дзяенняў метады ненасільнай інтэрвенцыі кідаюць наўпросты і непасрэдны выклік агрэсару. Калі інтэрвенцыя канчаецца поспехам, то трэба чакаць, што перамога прыйдзе хутчэй, чым пры несупрацоўніцтве.
Прыклады ненасільнай інтэрвенцыі:
• У Амерыцы падчас руху за грамадзянскія правы выкарыстоўваліся сядзячыя страйкі ў мэтах спынення расавай дыскрымінацыі.
• У 1955 г. адбылася масавая ненасільная інтэрвенцыя ў Гоа як акт непрызнання вярхоўнай улады Партугаліі на гэтай частцы Індыі.
• У 1953 г., калі савецкія танкі разганялі натоўп ва Усходняй Гераманіі, 25 тысяч дэманстрантаў седзячы на зямлі блакавалі танкам шлях.
• Падчас нямецкай акупацыі палякі стварылі альтэрнатыўную, незалежную ад нацысцкага кантролю, сістэму адукацыі.
• У жніўні 1968 г. у Чэхаславакіі на працягу двух тыдняў працавала радыёстанцыя, што адкрыта выступала супраць савецкіх захопнікаў.
• 11 снежня 1989 г. дзесяткі тысяч удзельнікаў акцыі пратэсту акружылі будынак кіравання дзяржаўнай бяспекай у Лейпцыгу і патрабавалі ад галавы мясцовых органаў бяспекі дазволіць «народнай інспекцыі» зрабіць здымкі грамадскай інспекцыі будынкаў органаў бяспекі. 30 «інспектараў» знайшлі
дакументы, якія сведчылі аб «шпіёнстве» за жыхарамі Лейпцыга, і прыпынілі знішчэнне выкрывальных дакументаў.
• 11 красавіка 1995 г. Вярхоўны Савет РБ прызначыў рэферэндум аб неабходнасці вяртання савецкай сімволікі, увядзення двухмоўя, аб інтэграцыі з Расіяй і аб праве прэзідэнта распускаць парламент. Выказваючы пратэст супраць гэтага, трупа апазіцыйных дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі адмовілася пакінуць авальную залу паседжанняў Вярхоўнага Савета і аб’явіла галадоўку.
Важным фактарам у ненасільнай барацьбе можа быць існаванне паралельнага ўраду. Гэты паралельны ўрад паступова прысвойвае сабе адпаведныя функцыі, выцясняе стары ўрад, пазбаўляе яго законнасці і, у рэшце рэшт, анулюе яго.
Прыклады паралельнага ўраду:
• Класічнымі прыкладам паралельнага ўраду з’яўлецца ўзнікненне такога ўраду падчас амерыканскага руху за незалежнасць у 1765-1775 гг. Каланіяльныя ўлады ў некаторых рэгіёнах пачалі распускаць мясцовыя заканадаўчыя органы, калі лічылася, што яны падтрымліваюць рух супраціву. У адказ каланісты пачалі фармаваць новыя палітычныя структуры. Былі створаны часовыя заканадаўчыя органы і камітэты супраціву. Штуршком да такой тэндэнцыі стала Кантынентальная Асацыяцыя добра распрацаваная праграма эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва, якая была прынятая першым Кантынентальным Кангрэсам у кастрычніку 1774 г. У асобных выпадках каланіяльныя заканадаўчыя органы адвяргалі вярхоўную ўладу Вялікабрытаніі і станавіліся аўтаномнымі ўрадамі. У іншых выпадках наваствораныя органы дзейнічалі як паралельныя органы ўлады.
• Расійскія рэвалюцыі 1905 і 1917 гадоў. У 1905 г. Земская Управа ўзяла на сябе значную частку функцый дзяржаўнага кіравання. Цэлыя губерні і нацыянальныя акругі выйшлі з-пад кантролю ўраду і ства-
рылі свае асабістыя аўтаномныя ўрады, якія ў асобных выпадках праіснавалі да 1906 г. У 1917 г. да бальшавіцкага перавароту існавалі адначасова незалежныя Саветы і Часовы ўрад, прычым і тыя і другая з’яўляліся органам! дзяржаўнай улады.
• Спробы стварэння паралельнага ўраду нейкі час разглядаліся і беларускай дэмакратычнай апазіцыяй. Дакладней, прапаноўваўся не паралельны ўрад, а “ценявы” ўрад, які, на думку аўтараў канцэпцыі, пры прыходзе да ўлады здолеў бы кіраваць дзяржавай і лепш, чым дзейны. На ўсе ключавыя пасады былі вылучаны вядомыя ў Беларусі людзі, буйныя эканамісты, юрысты, навукоўцы, аграрыі і іншыя неабходныя для дзяржаўнай гаспадаркі людзі. Аднак ва ўмовах дыктатарскага рэжыму ўсе гэтыя праекты толькі чарговая папяровая валтузня і “трасенне паветра”.