• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Б. «Філія». Душэўная блізкасць паміж сябрамі. Гэта ўзаемная прывязанасць, калі чалавек любіць таму, што самога яго любяць.
    В. «Агапэ». Трэці від любві, пра які мы і вядзем гаворку. Калі мы гаворым пра любоў да нашых прыгнятальнікаў, то мы не маем на ўвазе «эрас» ці «філію», мы гаворым пра трэці тып любові, які грэкі называлі «агапэ». Агапэ азначае разумение, добрую волю ў дачыненні да ўсіх людзей, гатоўнасць да выкуплення. Гэта любоў усёабдымная, бескарыслівая і творчая. Яна не залежыць ад учынкаў таго, на каго
    яна скіраваная. Гэта любоў Бога ў сэрцы чалавека.
    Агапэ не розніць людзей на добрых і дрэнных, патрэбных і непатрэбных, для яе не маюць значэння асабістыя якасці чалавека. Гэта любоў да людзей дзеля іх саміх, «любоў да бліжняга ў найвышэйшай сваёй праяве, дзе кожны чалавек «бліжні» нам. Таму агапэ не падзяляе людзей на сяброў і ворагаў: яна скіравана на ўсіх.
    Агапэ зусім не слабая бяздзейная любоў. Гэта любоў актыўная. Агапэ любоў, закліканая стварыць і захаваць чалавечую грамаду. Гэта гатоўнасць дараваць не сем разоў, а семдзесят раз па сем дзеля захавання гэтай чалавечай супольнасці у адпаведнасці з тым, як навучаў Ісус Хрыстос свайго найлепшага вучня апостала Пятра. Місія Хрыста ў тым, што ён узышоў на крыж, каб аб’яднаць людзей. Уваскрэсенне сімвалізуе ягоную перамогу над сіламі, што спрабуюць раз’яднаць людзей. Адказваючы нянавісцю на нянавісць, мы толькі раз’ядноўваем людзей, а адказ­ваючы любоўю на нянавісць, мы іх аб’ядноўваем.
    I, нарэшце, агапэ гэта i прызнанне таго, што ўсё ў жыцці ўзаемазвязана. Усе мы дзеці адзінага гістарычнага працэсу, і ўсе мы — браты. Калі мы прыносім шкоду свайму бліжняму, як бы ён да нас ні ставіўся, мы прыносім шкоду і сабе. Каб падкрэсліць сутнасць гэтай любові-агапэ ў Бібліі, сучасныя багасловы, навукоўцы і інжынеры, выкарыстоўваючы сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, стварылі універсальны варыянт Бібліі, які называецца “Агапэ-Біблія”.
    Шосты. Гэты прынцып палягае на ўпэўненасці ў тым, што сусветны парадак знаходзіцца на баку справядлівасці. 3 гэтага вынікае наша ўпэўненасць у будучым. Гэта дапамагае нам прыняць пакуты і не думаць аб помсце. Мы верым у тое, што мы не адзіныя ў нашай барацьбе, за нас увесь сусвет. Сярод нас могуць быць людзі, якія не ўспрымаюць ідэю Бога, ідэю Бога ў душы кожнага чалавека, аднак і яны ўпэўнены, што існуе нейкая ўсяленская творчая сіла. I ў якой бы форме яна не існавала можа, гэта падсвядомасць,
    бястварны Брахман ці Асоба з вялізнымі магчымасцямі і бясконцай любоўю у любым выпадку гэтая стваральная сіла ёсць, і яна пераўтварае раскіданыя элементы рэчаіснасці ў гарманічнае цэлае.
    Маральныя прынцыпы ненасілля
    А. А. Гусейнаў сцвярджае, што Нагорная пропаведзь прызначаная для ідэальнага свету і патрэбна быць святым, каб здолець прыняць яе “перавернутую логіку”. Але ж гэта далёка не так. Тысячы, мільёны людзей з часоў Хрыста прымаюць гэтую зусім не перавернутую логіку. Хрысціяне розных канфесій аднолькава адзіныя ў прыняцці хрысціянскіх прынцыпаў. Іншая справа, што свет, на жаль, яшчэ далё­ка не адзіны, і як 2000 гадоў таму мы маем тых, што скажуць: “укрыжуй яго”.
    Кожная этычная тэорыя павінна ўтрымліваць у сабе дзве рэчы: сістэму норм і способ іх рэалізацыі. Ажыццяўленне практычных мадэляў зводзіцца да двух крайніх тыпаў альбо яны ахопліваюць усю паўнату асабістага быцця і тады іх ажыццяўленне будзе вельмі рэдкім і звязаным з адыходам ад рэальнага свету, альбо гэтыя мадэлі абмяжоўваюцца сферай матывацыі, нутранага настрою, і тады яны звязваюцца з канструяваннем нейкага іншага, ідэальнага свету.
    Этыка ненасілля знаходзіцца ў прынцыпова іншых адносінах да рэчаіснасці. Яна валодае моцай, сілай, якія дазваляюць прызнаць грахоўнасць, сапсаванасць рэчаіснасці і адначасова дазваляе ўзяць на сябе адказнасць за пераўтварэнне гэтай рэчаіснасці. Яна пераводзіць думку ў практычную праекцыю. Найболып значным вынікам такога працэсу з’яўляецца тое, што этыка ненасілля прасочваецца ў палітыку, якая най­болып далёкая ад усялякай маральнасці і робіць гэта без якога-небудзь зніжэння самой маральнасці.
    Такім чынам, этыка ненасілля сцвярджае новую парадыгму паводзін чалавека ў сучасным свеце: ненасілле гэта ўсеагульная і тэхналагічная парадыгма жыцця.
    Тэорыя ненасілля
    Аб ненасільных дзеяннях як альтэрнатыве сілавога, гвалтоўнага вырашэння спрэчных палітычных, эканамічных і сацыяльных пытанняў пачалі гаварыць адносна нядаўна. Уся гісторыя чалавецтва гэта ланцуг войн, забойстваў, гвалту над людзьмі, гэта тое, што можна аб’яднаць адным словам насілле. У гэтым людзі не шмат адышлі ад жывёльнага свету, дзе ўсё вырашае культ сілы.
    Аднак найболып крывавае за ўсю гісторыю чала­вецтва XX ст. принесла і новы погляд на будучае сумеснага сужыцця людзей на планеце Зямля. Тэты по­гляд падсумоўваецца простымі словамі ненасільныя, альбо негвалтоўныя спосабы вырашэння канфліктаў.
    Палітыка, альтэрнатыўная культу насілля, якая прызваная пазбегнуць небяспекі вайны, носіць назву грамадскай. абароны. Гэтая палітыка скіравана на стрымліванне і процідзеянне іншаземнай агрэсіі, акупацыі, а таксама спробам нутранай узурпаций ўлады.
    Грамадская абарона павінна праводзіцца насельніцтвам на падставе папярэдняй падрыхтоўкі, планавання і навучання. У 1992 г. у Тайландзе адбылася ненасільная змена ваеннага рэжыму Сучынды Капрайона на карысць дэмакратычнай і прававой дзяржавы. Сулак Шываракса, вядучы актывіст апазіцыі, казаў: “Вучачыся ненасільнаму супраціву, мы аб’ядналіся з іншымі будыстамі, з хрысціянамі і му­сульманам! розных краін. Я праходзіў такое навучанне ў Мехіка і Філадэльфіі, іншыя настаўнікі прыязджалі ў Тайланд. Такая дзейнасць працягвалася на працягу 15 гадоў. I калі ў 1992 г. пачаліся пратэсты, менавіта гэтае навучанае ядро ўзяло на сябе лідэрства сціпла, незаўважна, выкарыстоўваючы такія метады, як галадоўкі, богаслужэнні і г. д. Таму нашы дзеянні і аказаліся настолькі эфектыўнымі людзі добра ведалі спосабы мірных дзеянняў”.
    Прыведзены прыклад добра ілюструе важкасць ведаў аб ненасільных метадах і паказвае, якіх вялікіх поспехаў можна з іх дапамогай дасягнуць.
    Якім часам можна датаваць узнікненне ненасільных метадаў? А. Красніцкі лічыць, што грамадскаму непадпарадкаванню не менш як 150 гадоў. Але больш правільным будзе ўсё ж лічыць пачаткам філасофіі ненасілля прыход хрысціянства 2000 гадоў таму. Менавіта ў Нагорнай пропаведзі Хрыста ўпершыню былі сфармуляваныя прынцыпы ненасілля: непраціўленне злу насіллем, любоў да сваіх ворагаў і іншыя. Але больш падрабязна аб гэтым ніжэй. Нас зараз цікавіць іншае час надыходу канкрэтных падзей, што сталі вынікам ненасільных дзеянняў. I першым такім актам, што ўвайшоў у гісторыю была кампанія непадпарадкавання, якую праводзіў Мохан­дас (Махатма) Гандзі супраць апартэіду індусаў у Паўднёвай Афрыцы ў 1906 г. і потым супраць саляной манаполіі брытанскага ўраду ў Індыі. М. К. Гандзі быў першым, хто стварыў вучэнне аб ненасільных дзеяннях, якое атрымала назву Сацьяграха (Satyagraha). Сацьяграха гэта не фізічная сіла, яна ніколі не звяртаецца да зброі. Сацьяграха не прыносіць пакут праціўніку, яна чыстая сіла духу. “Ненасілле гэта спакой, а актыўнае ненасілле — гэта любоў”, казаў М. Гандзі.
    Прыклады палітычнай ненасільнай барацьбы сягаюць даволі даўніх часоў. Згадаем, напрыклад, ненасільную рэвалюцыю ў 1765-1775 гг. у амерыканскіх калоніях, якая ліквідавала большасць брытанскіх урадаў у паўночнаамерыканскіх калоніях і прынесла значную перамогу амерыканцам. Можна згадаць таксама венгерскае пасіўнае супраціўленне аўстрыйскаму кіраванню ў 1850-1867 гг. і адмову ад палітычнага супрацоўніцтва фінаў з Расіяй у 18981905 гг. і г. д.
    Аднак сапраўднага росквіту дасягнулі ненасільныя метады супраціву ў XX ст. Прывядзем толькі некалькі прыкладаў з найбліжэйшай гісторыі XX ст.
    1.	Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расіі.
    2.	Ненасільны пратэст карэйцаў супраць японскага ўладарства ў 1919-1922 гг.
    3.	Германія. 1923 год. Барацьба Германіі ў Руры супраць франка-бельгійскай акупацыі ў 1923 г. уяўляе першы прыклад выкарыстання афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі з пазіцый ненасілля супраць іншаземнага ўварвання.
    4.	Выступленья за незалежнасць Індыі ў 19301931 гг. пад кіраўніцтвам М. Гандзі.
    5.	Забастоўкі ў варкуцінскіх лагерах ў 1953 г.
    6.	Паўстанне 1956-1957 гг. у Венгрыі.
    7.	Чэхаславакія, 1968—1969 гг. Чэхаславацкія падзеі гэтых гадоў уяўляюць найболып значную спробу выкарыстання грамадзянскай барацьбы ў мэтах нацыянальнай абароны. На працягу васьмі месяцаў чэхі і славакі не давалі магчымасці савецкім ўладам
    8.	Рабочы рух “Салідарнасць” у Полыпчы ў 1980-1989 гг., які прывёў да выхаду краіны ад савецкага панавання і ўтварэння дэмакратычнай, незалежнай польскай дзяржавы.
    9.	Негвалтоўныя рэвалюцыі 1989 г. у шэрагу краін Усходняй Еўропы (ГДР, Чэхаславакія, Балгарыя), якія прывялі да краху камуністычнай савецкай сістэмы. Усходняя Германія ў выніку аб’ядналася з Заходняй Германіяй, утварыўшы ФРГ.
    Практычныя вынікі заканамерна прывялі і да стварэння тэарэтычнага афармлення ідэі ненасільнага супраціву.
    Найбольш фундаментальна даследаваў праблему ненасілля сучасны амерыканскі палітолаг, прафесар Джын Шарп. Яго творы ‘Трамадская абарона. Сістэма ўзбраення ў эпоху постмілітарызма”, “Ад дыктатуры да дэмакратыі. Канцэптуальныя асновы вызвалення” і іншыя сталі класічнымі, і менавіта па працах Д. Шарпа вучацца метадам ненасілля цяпер ва ўсім свеце.
    Нарэшце трэба адзначыць і працы па філасофскім абгрунтаванні ненасільнага дзеяння. Сярод іх “Тэалогія канфлікту” каталіцкага святара Дамініка Бар­бе, “Глабальныя і агульначалавечыя каштоўнасці” французскага сацыяпсіхолага Ж. Семлена, “Этыка
    ненасілля” А. Гусейнава і шмат іншых аўтараў.
    Формы ненасільнай барацьбы: ненасільны пратэст і перакананне, несупрацоўніцтва, ненасільная інтэрвенцыя.
    А) Ненасільны пратэст і перакананне
    Сюды ўваходзяць спробы выражэння на словах, але да несупрацоўніцтва справа не даходзіць. Гэта самая мяккая ненасільная “зброя”. Да гэтага класа адносяцца: дэманстрацыі, публічныя выступленні, дэкларацыі, адмова ад узнагарод, сімвалічныя публічныя акты, пікетаванне, семінары, жалобныя мітынгі і мітынгі пратэсту.