Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
коўнай мове надзвычайны статус: “Словы Літургіі і наагул малітваў не ёсць толькі людскія, але і зададзеныя Небам. Царкоўная мова адносіцца да сферы Божага быцця; яна павінна выражаць Адкрыццё Духа і ім народжаныя разумныя ўяўленні”1 Прафетычнымі мовамі могуць стаць і мовы, якія сфармаваліся як нацыянальныя. Прынамсі, так здарылася з наступнымі мовамі: вэньян, старажытнагрэцкай, лацінскай і арабскай.
Разгледжаныя дзве трупы моў культавыя і нацыянальныя знаходзяцца звычайна ў непарыўнай сувязі. Аднак гэтая сувязь бывав часам далёка не адназначнай. Вядомы факт, што часта прыхаджане не разумеюць мовы богаслужэння. Да такой з’явы існуе дваістае стаўленне. Згодна з адным з падыходаў, лічыцца, што трэба мяняць культавую мову на зразумелую народу мову, падцвярджаецца гэтая выснова словамі апостала Паўла: “Дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце гаварыць і мовамі” (Кар., 14: 39).
Прыхільнікі артадаксальнага падыходу лічаць, што культавая мова павінна заставацца нязменнай. Галоўны аргумент гэта святасць мовы, гэта здольнасць мовы ўвесці часовую і смяротную чалавечую істоту ў свет Найвышэйшага плану, Боскасці.
Некаторыя рэлігійныя канфесіі маюць абыякавае стаўленне да мовы богаслужэння. Гэта ўласціва найперш амаль усім пратэстанцкім Цэрквам. Назіраецца такая заканамернасць: чым старыжытней канфесія, чым яна болып нясе рыс артадаксальнасці, тым у болыпай ступені яна захоўвае нязменнай мову свайго богаслужэння. У Каталіцкім Касцёле зусім нядаўна (пасля Другога Ватыканскага Сабору 19621965 гг.) заміж традыцыйнай лаціны было дазволена ўжыванне нацыянальных моў.
Праваслаўная Царква не выпадкова па-грэчаску завецца “артадаксальнай”. Яна болып кансерватыў-
1 Архимандрид Сафроний (Сахаров). Видеть Бога как он есть”. England, Birmongham, 1985. С. 30.
ная за Касцёл, і славянскі праваслаўны свет да нашага часу стала карыстаецца царкоўнаславянскай мовай. Дыскусіі аб магчымасці пераходу на беларускую мову ў праваслаўных набажэнствах вядуцца даўно, і адказ на гэтае пытанне не адназначны.
Пытанне аб прымірэнні розных поглядаў да праблемы культава-нацыянальнага суіснавання вельмі актуальнае. Мае рацыю К. Б. Мячкоўская, якая падкрэслівае: “Практыка, якая выкарыстоўвае веравызнанне як рычаг у нацыянальна-моўнай альбо іншай палітыцы, такая ж заганная, як і практыка, для якой нацыянальна-моўныя праблемы толькі аргументы ў моўнай прапагандзе”1.
Апошняе стагоддзе адзначана знакам секулярызацыі Царквы, і згаданае вышэй паслабленне каталіцызму адносна моўнай традыцыі тлумачыцца менавіта імкненнем да самазахавання. Вось тут і ўзнікае пытанне аб далейшым развіцці хрысціянства, аб мове богаслужэння ў будучым.
У ракурсе апошняга пытання трэба адзначыць і яшчэ адну моўную катэгорыю, якая адрозніваецца ад згаданых дзвюх культавай і нацыянальнай і звычайна не вылучаецца ў асобную. Гэта мовы вузка-прафесійнага кшталту. Да іх, напрыклад, належыць мова формул — мова матэматыкі; ёсць мовы праграмавання сродак зносін чалавека з электронна-вылічальнымі машынамі (кампутарамі).
Сярод гэтага, трэцяга класу моў таксама існуюць дзве розныя групы моў. Першая уяўляе з сябе пэўны код і звычайна зводзіцца да звычайных моў. Напрыклад, мова глуханямых, мова матэматыкі і іншыя. Другая трупа мовы як сродак зносін чалавека не з чалавекам, а з іншымі аб’ектамі-існасцямі, што могуць быць зразумелымі толькі гэтаму аб’екту і для яго ствараюцца. Сюды трэба аднесці ў першую чаргу ўсё інфармацыйна-тэхнічнае поле сучасных кампутарных тэхналогій.
1 Мечковская К. Б. Язык и религия. М., 1998.
Вузкаспецыялізаваны характар зносін паміж чалавекам і кампутарам за апошні час пачаў значка змяняцца ў бок спрашчэння. Традыцыйныя мовы праграмавання, магчыма, ужо ў недалёкім будучым зменяцца на звычайныя, нацыянальныя мовы (ЭВМ пятага пакалення). Адзначым таксама, што працэс спрашчэння моўных зносін ахоплівае і іншыя галіны чалавечай дзейнасці.
Вяртаючыся да нашай тэмы, можна задацца пытанием: ці не мае аналагічнай тэндэнцыі і развіццё моў набажэнства? Калі зыходзіць з прыведзеных вышэй працэсаў (у галіне кампутарных тэхналогій, напрыклад), то напрошваецца думка аб змене характеру моўнага асяроддзя богаслужэнняў магчыма, і ў гэтай галіне надыдзе час нацыянальных моў, што і здарылася ў каталіцкай канфесіі.
На нашую думку, аднак, нельга адназначна мяняць цяперашнюю мову, у прыватнасці, царкоўнаславянскую праваслаўнага богаслужэння на больш зразумелыя мовы. I гэта аргументавана даказана ў пісаннях Святых Айцоў і багасловаў.
Рашэнне гэтага пытання бачыцца ў наступным.
1. Апошняе дзесяцігоддзе прайшло пад знакам масавага прытока людзей у храмы, значнага павелічэння колькасці вернікаў. Тэты працэс выявіў наступную акалічнасць: большасць грамадзян вельмі недасведчаная ў пытаннях рэлігіі і царкоўнага жыцця. Гэты прабел можна ліквідаваць шляхам змены сістэмы адукацыі. Адна з мер увядзенне “Закона Божага” як предмета ў агульнаадукацыйных школах. У тых месцах, дзе жыве большасць праваслаўнага насельніцтва, можна ўвесці элементы (факультатыў) царкоўнаславянскай мовы.
2. Не закранаючы традыцыйнага працэсу богаслужэння, у праваслаўных храмах можна ўводзіць паралельна служэнне на беларускай мове, як гэта зроблена, напрыклад, ў Мінскім Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы. Неабходнасць такой формы царкоўнага жыцця вынікае з патрэб нацыянальна свядо-
мых беларускамоўных грамадзян. Магчыма, такія крокі будуць і часовымі з цягам увацаркаўлення веруючыя змогуць параўнаць (ужо сведама!) тую ці іншую службу са служэннем на царкоўнаславянскай мове і не выключаецца, што яны зменяць свой погляд на карысць тысячагадовай традыцыі.
Падагульняючы, хацелася б сказаць наступнае. Няма падстаў лічыць, што праваслаўнае царкоўнаславянскае богаслужэнне павінна змяніцца на служэнне на нацыянальных мовах. Нельга механічна пераносіць працэс нацыянальнага адраджэння на змену формы царкоўных служб. Болып важным, на нашую думку, з’яўляецца змена вонкавай царкоўнай арганізацыі. Для Беларусі немалаважным з’яўляецца пытание аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы, і гэтае пытанне непарыўна звязана з пытаннем аб дзяржаўным суверэнітэце. Аднак аўтакефалія зусім не азначае пераход на беларускую мову богаслужэння. Для уніятаў, якія прывабліваюць пэўнае кола грамадзян беларускамоўнымі службамі, традыцыйнай мовай богаслужэння лічыцца таксама царкоўнаславянская мова. Дзейную беларускамоўную практыку самі уніяцкія святары тлумачаць тым, што вернікі “не атрымалі ў дзяцінстве традыцыйнага выхавання і таму незнаёмыя з царкоўнаславянскай богаслужэбнай практыкай”.
Найбольш правільным шляхам царкоўнага развіцця ў Беларусі я лічу паступовую беларусізацыю Царквы шляхам утварэння беларускіх праваслаўных брацтваў па ўсёй краіне, стварэння беларускамоўных асветніцкіх рэлігійных цэнтраў, далучэння да царкоўнага жыцця як мага болып беларускамоўных прыхаджан, сведамай інтэлігенцыі, увядзення прадметаў і курсаў накшталт “Закона Божага” ў навучальных установах... Але падкрэслю галоўнае плён з усяго гэтага будзе толькі тады, калі на працэс беларусізацыі адгукнецца само насельніцтва. Шлях да Беларускай Нацыянальнай Царквы адзін праз стварэнне і развіццё не проста незалежнай Беларус-
кай Рэспублікі, а незалежнай нацыянальнай Беларускай дзяржавы. Краіны, якая жыве на падставе беларускай нацыянальнай ідэі, а не на субстраце культуры суседняй краіны.
А пакуль мы чуем толькі рускамоўнае БТ, рускамоўнае радыё і чытаем 99 % рускамоўных газет. Мы стварылі новы саюз з Расіяй, “какого ещё свет не видывал”, аб‘ядноўваемся з Расіяй у адну дзяржаву і ўпарта закрываем беларускія класы, каб потым дачушка нацыянальна нясведамага бацькі заяўляла мне на лекцы!: “Давайте читать по-русски, ведь у нас двуязычие. А я в школе от белорусского была освобождена...”
Вось такія рэаліі. I аўтарам лістоў тыпу ”На дадзенай Богам мове” хацелася б нагадаць наступнае. Калі на “дадзенай”, дык давайце сапраўды апраўдаем нашае Божае прызначэнне і зробім так, каб беларуская мова стала мовай беларускага народа. I калі ён загаворыць на ёй, то можаце не сумнявацца, што праваслаўныя святары ды і святары іншых канфесій без усялякіх высілкаў будуць звяртацца да людзей на дадзенай ім беларускай мове.
2. Быць ці не быць беларускамоўнаму набажэнству?
Пасля рэферэндума аб статусе беларускай і рускай моў у Беларусі і ўвядзення расійскай мовы ў якасці дзяржаўнай пачаўся імклівы працэс выцяснення беларускай мовы з ужытку практычна ва ўсіх сферах жыцця. Усё, што было зроблена па адраджэнні мовы за кароценькі прамежак часу дзеяння “Закона аб мовах”, было страчана. 3 1996 г. ідзе працэс закрыцця беларускіх школ і класаў, перавод справаводства толькі на расійскую мову.
Страціла паступова актуальнасць і пытанне аб беларусізацыі Царквы. Не так па-рабскі паслухмяна паставілася да вынікаў рэферэндуму сама Царква. Дакладней Праваслаўная Царква, бо я вяду гаворку тут аб ёй. Па-першае, на мой погляд, Праваслаўнай Царкве ў Беларусі, якая толькі начала ўставаць на ногі пасля бальшавіцкага генацыду, абсалютна не
заслужила дастаецца ад пэўных колаў нацыянальна сведамых, але не падрыхтаваных духоўна грамадзян. Беручы на сябе смеласць быць суддзямі ў такіх далікатных пытаниях, як вера і Царква, і безапеляцыйна сцвярджаючы, што Царква ўсяляк працівіцца беларускаму адраджэнню, што яна праводзіць палітыку Масквы, гэтыя людзі праяўляюць часта простую недасведчанасць, бо на самай справе ўсё зусім не так. Многія не ведаюць таго, што шэраг святароў ужываюць беларускую мову ў сваёй практыцы, вядзецца праца па перакладзе Бібліі, набажэнства і трэбаў на беларускую мову. У Жыровіцкай духоўнай семінарыі багаслоўе і шэраг іншых прадметаў вядзецца на беларускай мове.
Вышэй я выказаў думку аб важнасці царкоўнаславянскай мовы ў праваслаўным богаслужэнні. Больш за тысячу гадоў служыцца літургія на мове Кірылы і Мефодзія царкоўнаславянскай мове. I, зразумела, за тэты вялікі час богаслужэнне вырасла і выкрышталізавалася ў аб’ёмную, закончаную сістэму, якая спалучае і багаслоўе, і навуку, і паэзію, і шмат іншага. Сотні тоўстых тамоў займае апісанне ўсёночнага трывання, літургіі, гадзін, шматлікіх акафістаў, канонаў і іншых відаў богаслужэння. Сотні кніг прысвечаны тлумачэнню Святога Пісання, апісанню Жыцій Святых і іх вучэнняў. I ўся гэтая праца рабілася, ды і робіцца цяпер на царкоўнаславянскай мове. Таму, зразумела, адначасна перайсці на богаслужэнне з царкоўнаславянскай мовы на іншую мову проста немагчыма.