• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Бо БАПЦ, як ведама, эмігравала ў Нямеччыну, а тут у Беларусі не прыпыняўся пераслед не толькі за іншадумства саджалі нават за некалькі скрадзеных каласкоў. Далейшае прачытванне гэтага “трак­тата” некалькі праясніла сказанае, дакладней, фантазіі аўтара: “У 1967 г. мітрапаліт Антоній здзейсніў хіратанію айца Макара Харанекі ў епіскапы для кіравання БАПЦ з правам звацца епіскапам Полацкім і Навагрудскім на месца памерлага ўладыкі Аляксандра Караткевіча. А ў 1973 г. мітрапаліт Антоній высвеціў у святары Пятра Гушчу”.
    Ну, нарэшце ўсё высветлілася. На гарызонце занядбанай беларускай аўтакефаліі з’явілася добра ведамая, а дакладней сумна ведамая фігура Пятра Гушчы. Спачатку гэты “праваслаўны дзеяч” засвяціўся як апора антырускага, “аўтакефальнага” праваслаўя ў асяроддзі наіўных беларускіх патрыётаў пачатку 1990-х гг., а потым трапіў на некалькі гадоў за краты і не за нейкую там палітыку, а за крымінальнае злачынства распусту з непаўналетнімі.
    3 пачаткам гарбачоўскай адлігі пачаўся бурны рост усіх рэлігійных канфесій, што дзейнічалі, ці пачалі дзейнічаць у Беларусі. Вось тут і настаў “зорны час” Пятра Гушчы, які ў 1991 г. становіцца “епіскапам” (чамусьці гэтае асвячэнне адбывалася ажно ў Саратаве). Зразумела, у Беларусі гэтага “епіскапа” не прызнаў ніхто, акрамя некаторых не зусім кампетэнтных палітычных дзеячоў з асяроддзя БНФ. Надта ж хацелася мець сваю аўтакефальную царкву. (Але ж не такім чынам...)
    А Гушча, між тым, едзе ў Амерыку, каб там дабіцца прызнання ў БАПЦ у замежжы. Сябе ён ужо бачыць як галава ўсёй “БАПЦ у Бацькаўшчыне”. Аднак ні мітрапаліт Ізяслаў, ні мітрапаліт Мікалай не прызналі новаспечанага епіскапа-авантурыста. Тады Гушча звяртаецца да так званага “Амерыканскага Сусветнага патрыярхату”, на чале якога стаяў “патрыярх” Юры Рыжы, які і “благаслаўляе” Пятра Гуш­чу на святарства ў Беларусі.
    Каб не мая асабістая сустрэча з П.Гушчам на адным з мітынгаў БНФ на пачатку 1990-х гг., дык і сапраўды не выключалася імавернасць паверыць у “савецкую прапаганду” аб жудасных ганеннях на святара “аўтакефальнай беларускай царквы” П. Гушчу. Не трэба было быць вялікім псіхолагам, каб зразу мець, каго мае гонар слухаць беларускі народ у абліччы святара. Час быў такі, шмат людзей вылучылася тады, і толькі адзінкі былі сапраўды шчырымі і сапраўднымі.
    Таму я не здзівіўся, калі прачытаў у газеце “Царкоўны пасланец” (орган БАПЦ у ЗША, № 2/43/53, 1997 г.) наступнае:
    ...Асцярога.
    Да ведама Кансісторыі БАПЦ узноў дайшлі звесткі, йіто пастаўлены неправаслаўнымі і недухознымі людзьмі ўжо на быццам “праваслаўнага епіскапа” Пётра Гушча, з ягонымі супольнікамі і памочнікамі, не прастае красці добрае імя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы і зманваць ім у сэктанцкае павуцінне жадных роднае Праваслаўнае Царквы беларускіх вернікаў.
    Кансісторыя БАПЦ яшчэ раз заяўляе, што вышэй названы Пётра Гушча, як і ягоныя зверхнікі ды супрацоўнікі, ніякае лучнасці і нічога супольнага з Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой, ані права карыстацца Ейным імём не маюць...
    Застаецца незразумелым, як жа такія цьмяныя асобы, як П. Гушча здабываюць сабе стан святара і нават епіскапа. Развязанне мы бачым зноў жа ў “Царкоўным пасланцы” (№ 1/45/545, 1997 г. ): ні назва­ны вышэй Пётра Гушча, ані ягоны зверхнік з ЗША Эмігідыюш (Юры) Рыжы не ёсць праваслаўнымі святарамі, ці епіскапамі, абы нават праваслаўнымі верхнікамі ды ніякага дачыненьня да БАПЦ не маюць і ніколі не мелі.
    Вось якая “аўтакефалія” спрабуе “засвяціцца” ў Беларусі.
    Заміж зніклага некуды П. Гушчы перыядычна ўзнікаюць і яго паслядоўнікі. З’яўляюцца самыя
    розныя людзі, іншым разам шчырыя прыхільнікі і праваслаўя, і беларушчыны. Так, у 1996-1998 г. у г. Ліда дзейнічаў прыход Святога Панцялеймона. На пачатку 2000-х гг. пэўны час прыцягваў увагу журналістаў і ўсіх цікаўных айцец Іаан, які вёў набажэнствы ў незалежным прыходзе ў п. Пагранічны, што непадалёк ад райцэцтра Свіслач. Цяпер ён знаходзіцца, здаецца, у ЗПІА.
    Яшчэ нядаўна ў Доме Літаратара на Фрунзэ 5, да таго, як яго адабралі ў пісьменнікаў, у холе каля авальнай залы на другім паверсе можна было ўбачыць чалавека ў расе і з крыжам адным словам, святара. Гэта Генадзь Казлоўскі незалежны іерэй, без свайго прыхода і паствы, рукапакладзены ў свой час Аўтакефальнай Украінскай Праваслаўнай Царквой. Я асабіста добра ведаю гэтага чалавека яшчэ з часоў стварэння Брацтва Трох Віленскіх мучанікаў у 1992 г. Сваю мару служыць у Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве а. Генадзь часткова ажыццявіў стаў святаром. Але другая частка ягонай мары служыць у незалежным прыходзе так і не здзейснілася. Некаторы час ён спрабаваў навярнуць у беларускае праваслаўе пісьменнікаў маўляў, свядомыя беларусы, пішуць, недурныя... Нічагусенькі з гэтай місіі ў яго не выйшла не схацелі пісьменнікі маліцца і чытаць Дабравесце.
    Зразумела, у многіх вернікаў, асабліва нацыянальна-беларускай арыентацыі, існуе жаданне мець сваю, незалежную ад Маскоўскага патрыярхату Аўтакефальную Беларускую Царкву. I яна абавязкова будзе. Але ж не такім чынам, як у згаданых “донкіхотаў”.
    Сёння на некаторых беларускіх імпрэзах можна пачуць і пабачыць нешта падобнае на набажэнства, што здзяйсняюць аматары-аўтакефалісты. Але гэтыя акцыі маюць мала супольнага з сапраўдным праваслаўным набажэнствам, у чым лёгка пераканацца любому мінімальна ўцаркаўлёнаму чалавеку.
    Вынік нашага дыскурсу несуцяшальны: любыя спробы стварэння незалежнай Праваслаўнай Царквы
    з любой ступенню незалежнасці аўтаномнай, альбо аўтакефальнай не маюць і не могуць мець поспеху ў царкоўным жыцці Беларусі. Для гэтага павінны стварыцца неабходныя ўмовы незалежная дзяржаўная палітыка, свабода слова і веравызнанняў, і галоўнае дастатковая колькасць такіх грамадзян Бела­русь якія задавальняюць наступным дзвюм умовам. Па-першае, яны павінны быць веруючымі людзьмі, на дастаткова высокім узроўні ўцаркаўлення. Па-другое, яны павінны быць нацыянальна сведамымі людзьмі. I па-трэцяе гэта наяўнасць незалежнай дзяржаўнай палітыкі ў галіне Праваслаўнай Царквы.
    Такім чынам, шэраг падстаў, і ў першую чаргу палітычная сітуацыя, дазваляюць упэўнена сказаць, што любыя спробы стварэння аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ці нават аўтаноміі ў Беларусі не ма­юць ніякіх шанцаў на поспех у наш час. Як грамадскі інстытут, уяўляючы з сябе важную, істотную частку грамадства, Царква павінна саспець, падрыхтавацца да аўтаномнага, незалежнага існавання ад гістарычнага свайго кораня матчынай Царквы, у выпадку Беларусі ад Маскоўскага патрыярхату. Аўтакефалія гэта не прыхамаць некалькіх людзей, а сур’ёзная, у першую чаргу, адміністратыўная рэканструкцыя царкоўнага інстытута. Прыклад польскай аўтакефаліі паказвае, што калі існуе дзяржаўная неабходнасць, то ўсе пытанні, у тым ліку і царкоўныя, падпарадкоўваюцца гэтай неабходнасці. Жыццё прымусіла ў 1924 г. царкоўныя арганізацыі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы пакінуць падпарадкаванне Маскве і ўтварыць сваю незалежную мітраполію.
    Аналагічныя працэсы ідуць і ва Украіне. Але тут яшчэ далёка да яснасці, бо на цяперашні час там не зусім мірна суіснуюць дзве структуры Праваслаўнай Царквы кананічнага Маскоўскага патрыярхату і не кананічнага — Кіеўскага. На маю думку, самым правільным крокам ў вырашэнні іх спрэчкі было б прызнанне Маскоўскім патрыярхатам права на існаванне іншай царкоўнай структурнай адзінкі Кіеў-
    скага патрыярхату. I калі Маці-Царква Руская Праваслаўная Царква прызнае яе, дык кананічнасць будзе зацверджана. Ад гэтага кроку выйграюць абодва бакі.
    6.	Царква і дзяржава
    Спакон вякоў Царква і дзяржава былі галоўным стрыжнем, што вызначаў жыццё кожнага грамадзяніна краіны. I чым мацней былі гэтыя сувязі, тым мацней уздзейнічала дзяржава на фармаванне нацынальнай адметнасці Царквы.
    Уздзеянне Царквы на дзяржаву адбывалася яшчэ з часоў Візантыі. Аднак, ужо ў Кіеўскай Русі, адносіны Царквы і дзяржавы набылі надзвычай гарманічную форму, што атрымала назву сімфонія Царквы і дзяржавы. Царква ўздзейнічала на жыццё ўсяго грамадства, яе парадамі карысталіся князі і баяры, царкоўны суд распаўсюджваўся і на сямейныя спра­вы. Аднак у Кіеўскі перыяд Царква была вызваленая ад дзяржавы. Царкоўная іерархія заўсёды лічыла сябе прадстаўніцай “вышэйшага цэлага” Усяленскай Царквы. 3 часоў Івана Грознага пачынаецца новая якасць Рускай Праваслаўнай Царквы: завяршылася фармаванне маскоўскага самадзяржаўя. 3 гэтага часу пачалося памазанне цароў на царства. Да XVI ст. сфармавалася адметная Руская Праваслаўная Царква ў Масковіі, якая мела як візантыйскія рысы, так і азіяцкія, татарскія. Самадзяржаўе, якое там усталявалася, было з’явай толькі Маскоўскай Русі. Зусім іншыя традыцыі праваслаўе мела ў ВКЛ. Яно ў значнай ступені ўвабрала еўрапейскія традыцыі і зусім не мела азіяцкіх элементаў. Гэтая культура дала шмат знакамітых у сусветным маштабе людзей навукоўцаў, асветнікаў, літаратараў, якія мелі немалы ўплыў і на культуру суседняй дзяр­жавы Маскоўскай Русі. Нагадаем хоць бы нашага славутага Сімяона Полацкага, які быў заўважнай фігурай не толькі ў ВКЛ, але і ў Маскве XVII ст.
    Праваслаўе ў ВКЛ займала вельмі важную ролю ў жыцці дзяржавы да 1596 г., мела вялікую самастойнасць, незалежнасць як ад Масквы, так і Канстанцінопаля. Праваслаўная Царква ў ВКЛ была фактычна аўтакефальнай, хоць і не прызнанай кананічна. Вытрываўшы перыяд заняпаду (XVII-XVIII стст.) праваслаўе на беларускіх землях пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай трансфармавалася пад уздзеяннем расійскай мадэлі праваслаўя.
    Пасля рэформ Пятра I, на канец XVIII ст., праваслаўе ў самой Расіі траціць сваю саборнасць (выбранасць іерархаў агульным зборам веруючых) і бы­лую сімфонію Царквы і дзяржавы. Перадумовай гэтага стаў створаны ў 1721 г. Пятром I Свяцейшы Урадавы Сінод, які меў уладу над усёй Царквой і нават над патрыярхам.
    Становішча мяняецца ў 1917 г. з адкрыццём Памеснага Сабора РПЦ, які аднавіў саборнасць, аднавіў патрыяршаства. Аднак, неўзабаве настала эпоха ганенняў на Царкву, жудаснай антырэлігійнай прапаганды. Царквой фактычна кіравалі паслядоўна ГПУ, НКУС, КДБ... Пасля распаду СССР Праваслаўная Царква пачала паўсюдна імкліва адраджацца.
    У канцы 1980-х гг. у Беларусі пачало актыўна адраджацца рэлігійнае жыццё. Праваслаўная Царк­ва, як самая шматлікая і традыцыйна вядучая царкоўная структура, развіла сваю дзейнасць па ўсім спектры царкоўных праблем, і вынікі гэтага відавочныя. Але прадметам нашай цікаўнасці з’яўляюцца справы беларускага нацыянальнага жыцця. Як жа ў гэтай галіне праявіла сябе БПЦ?