• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Але ператварэнне праваслаўных у католікаў было не самым трагічным ў тыя часы. Больш за тое, нехта можа сказаць: “Што ж тут благога? Можа, уніяцтва (каталіцызм) і правільней, можа, быць католікам-беларусам і лепей?”
    Дык вось, не толькі мянялася вера беларусаў у тыя і пазнейшыя часы. Мянялася і нацыя. Так, беларусы станавіліся палякамі! Спрыяла гэтаму і тое, што пашпартнай сістэмы тады яшчэ не было. На землях Беларусі, якія ўваходзілі ў Рэч Паспалітую, на дзяржаўным роўні выкарыстоўвалася толькі польская мова. I нічога не перашкаджала ўчарашняму беларусу-католіку сёння стаць палякам. I гэты працэс актыўна пайшоў ужо ў яўнай, дакументальна пацверджанай форме ў канцы ХІХ-пачатку XX стст. Вось адкуль узялася ў Беларусі столькі палякаў! Этнічных палякаў сярод гэтых цяперашніх калі не двух
    мільёнаў палякаў з усяго насельніцтва Беларусі вельмі мала. Калі пачынаўся перапіс, многім у роз­ных прычын было выгадна запісацца палякам.
    Працэс паланізацыі беларусаў ідзе бяскроўна, але далёка не бяскрыўдна. Ён працягвае аслабляць беларускую нацыю, якая за апошнія 100 гадоў колькасна не вырасла, а зменшылася. Успомнім, што ў XVI ст. ВКЛ было і па тэрыторыі і па насельніцтву вялізнай дзяржавай, болыпай за Маскоўскае Цар­ства. I русінаў (беларусаў) было ў ВКЛ болып, чым “маскалёў” у Масковіі.
    3 іншага боку, у Беларусі ёсць небяспека пераходу беларусаў у “рускія”. Тэты працэс, менш небяспечны, чымсці першы апалячвання беларусаў, але ён таксами мае месца. Русіфікацыя, канечне, ускосна звязана з прыналежнасцю беларусаў да праваслаўя, але ў многа болыпай ступені яна абумоўлена татальнай прапагандай імперскай, савецкай сістэмы, вынішчэннем беларускай мовы і наагул “шкурніцкай” палітыкай высокіх дзяржаўных чыноў. Руская Праваслаўная Царква сёння ёсць у Беларусі, а заўтра яна можа і не быць, заступіўшы месца незалежнай беларускай мітраполіі. Гэта абумоўлена тым, што праваслаўю ўласціва здольнасць да аўтакефаліі, і ў Беларусі яна, рана ці позна, здзейсніцца.
    Пэўную небяспеку для станаўлення нацыянальнай беларускай культуры ўяўляе пратэстанцтва. Гэтая інтэрнацыянальная рэлігія найбольш небяспечная менавіта для нас бо распаўсюджваецца ва ўмовах нізкай нацыянальнай сведамасці і лёгка паглынае маладыя душы. Яна вядзе да мондыялісцкага чалавека без нацыі і да духоўнага вынішчэння. Тым не менш, у Беларусі існуюць пратэстанцкія Цэрквы, дзе шануюць беларускую культуру і мову, акрамя таго, менавіта пратэстантамі быў зроблены першы пераклад Новага Запавета на беларускую мову.
    Аднак вернемся да праваслаўя. Хацелася б адзначыць наступны факт. Праваслаўе гэта не проста нейкі “апарат русіфікацыі”. Гэта найбагацейшая скарбніца духоўнасці, якая адкрытая не толькі
    рускім, але і ўкраінцам, румынам, грэкам, і іншым народам, сярод якіх яно займае галоўнае становішча. Больш за тое, праваслаўе ўсё болып распаўсюджваеца ў развітых краінах свету, такіх як Англія, Францыя, ЗША, дзе духоўная культура традыцыйна ўзрастала на каталіцка-пратэстанцкіх традыцыях.
    На наш погляд, захаваць у цяперашніх умовах беларускую нацыю здольна ў першую чаргу адноўленая вера продкаў праваслаўе. Аднак і каталіцкая, і пратэстанцкія канфесіі маюць магутны ўплыў у сучаснай Беларусі, таму іх беларусізацыя павінна таксама займаць належнае месца. Больш за тое, як паказвае апошні дослед, часта менавіта яны даюць праваслаўным прыклад сапраўднага развязання беларускай праблемы ў Царкве.
    Выкладзены погляд на беларускі шлях уніі быў мной развіты і канцэптуальна распрацаваны даволі даўно недзе напрыканцы 90-х гг. XX ст. Тады уніяцкая праблема была даволі актуальнай. Перачытваючы тэкст, я ў цэлым не перамяніў сваіх поглядаў і таму пакінуў яго такім, як ён быў тады. Аднак адна акалічнасць усё ж вымагае ад мяне прасіць прабачэння ў прыхільнікаў уніі за сваю празмерную ўпэўненасць у канцэпцыі заганнасці ідэі уніі. Бо унія ў Беларусі мінулага (ад 1696 г. па 1839 г.) існавала больш за два стагоддзі і пакінула велізарны след у жыцці нашага народа, яго культуры, яго мастацтве і сведамасці.
    Таму:
    4.	У абарону уніі
    Я не вельмі люблю словы “нацыянальная рэлігія”, рэлігія адна для ўсіх. Што да Грэка-Каталіцтва, то тут як Бог хоча, галоўнае, каб грэка-католікі былі добрымі хрысціянамі, паказвалі сваім спосабам жыцця, дарэчы, як і іншыя канфесіі. Галоўнае, каб у нас была згода, каб мы зразумелі, што мы ўсе Дзеці Божыя.
    (3 выказванняў ведамага уніяцкага святара а. Аляксандра Надсана. Пра Боскае і людское. Мінск. 2008.)
    Як чытач моп пераканацца, сімпатыі аўтара не на баку уніятаў. Аднак тая акалічнасць, што ідэя уніі мае пэўную колькасць прыхільнікаўіггалоўным чынам сяродінацыянальна сведамых беларусаў, вымагае болып. паважлівага стаўлення да гэ£гай;з’явыл 1 таму я наважыўся паспрабавацызразумецыіх выбар. ч Акрамя таго, немагчыма» каб 243 гады афіцыйнага панавання грэка-каталіцтваў нашай краіне не накінулі адчувальнага> ўздзеяння на ўвесь дзяржаўны арганізм, на культуру, звычаі, навуку, літаратуру и Маетацтва, еведамасць, у рэшце рэшт,.менталітэт беларусаў, Ацаніць ступень уплыву унііна беларусаў і Беларусь тв гэта задача не простая.. Але ацаніць не так, як гэта робіпца ў сяброўскім хоры вынаходнікаў уніі як.“иацыянальнаи веры” беларуСаў, ў.безлічы выданняў пракаталіцкай арыентацыірутворах У. Арлова,. С. Тарасава, Л.: Лыча, С. Марозавай і іншых.
    Што iu-кава г^ усе пры^^ f“нацыянальнай рэлігіі” уніі, як правіла, альбоатэісты, альбо “фармальна” веруючыя, п, зн. лічаць сябе вернікаміу але абсалютнаіне ўвацаркоўленыя людзі,.яны не разумеюць сутнасці'ідуйоўнага прызначэння рэлігіі ўвогўле. Для іхуніяцкаяідэя хутчэй мода, адзнака арыгінальнасці. Для сапраўды веруючых людзей грэкакаталіцызм -гэта выбар сэрца,і<і нацыянальныя пачуцці не граюць для іх вызначальнай ролі. I яскравым прыкладам ёсць жыццё і творчасць уніяцкага святара айца А. Надсана, якога я цытую ў якасці эпіграфа да гэтага артикула. эяом йвяэуцвігед вн
    Мяне будзе цікавіць цяпер толькі той станоўчы ўнёсак уніі ў тыя гады,, калі яна; ці не триумфальна увайшла ў жыццё беларусаў пасля знакамітага Брэсцкага сабору 1596 г/тявф ынрыдвтэіч*1 ытеч аэоЯ
    XVII-XVIII стст. гады уніяцкага дамінавання ў сферах жыцця ВКЛ часоў Рэчы Паспалітай,.Гэтыя ж стагоддзі ўвайшлі ў гісторыю як гады заняпаду. Пас­ля Залатога XVI стагоддзя тэты перыяд на дзіва мала пакінуў адметных помнікаў культуры ў галіне літаратуры і ў галінах мастацтва, архітэктуры, музыкі.
    Існуе ўстойлівая думка, што помнікі былі, але іх знішчылі на працягу ХІХ-ХХ стст. у гады русіфікацыі, у жорсткай барацьбе з уніяй. Найболып падрабязна пра згаданыя падзеі апавядае вядомы абаронца уніяцкай канцэпцыі гісторык Леанід Лыч. У ягоных артыкулах (артыкулы ў газеце “ЛіМ”, кнізе “История имперских отношений”) не без поспеху фармуецца ідэя уніі як нацыянальнай рэлігіі: “3 мэтай узмацнення сваіх адрозненняў ад праваслаўя маскоўскага кшталту і ад Рымска-каталіцкай Царквы, уніяцтва цалкам лагічна прыйшло да ідэі замены царкоўнаславянской і лацінскай моў у богаслужэнні на мясцовую (старабеларускую) мову. Яна была не толькі роднай для большасці насельніцтва, але і дзяржаўным на ўсёй тэрыторыі ВКЛ.” Гісторык павінен быў даць хоць адзін факт у пацвярджэнне гэтага тэзісу. Але яго няма і не магло быць. Бо ў аснове ідэі уніі было захаванне ўсходняга абраду, а гэта значыць абавязковае богаслужэнне на царкоўнаславянскай мове. Адхіленне да гэтага правіла было б вялікай ерассю. I такіх адхілленняў не было. Не захавалася ніводнай богаслужбовай кнігі на беларускай мове таму, што іх і не было!
    Але Л. Лыч з зайздроснай упэўненасцю піша: “PyeKia епіскапы і святары пакінулі ганебны след у гісторыі як знішчальнікі каштоўнасцей беларускай куль­туры... масавы маштаб гэтае варварства набыло пасля 1839 г. У першую чаргу гаворка тычыцца спальвання кніг. Між тым, акрамя службоўнікаў, на беларускай мове друкаваліся арыгінальныя тэалагічныя і мастацкія творы, у тым ліку вершаваныя творы. Усё гэта, за рэдкім выключэннем, незваротна загінула ў агні”.
    Вось гэты “гістарычны факт” і перадрукоўваецца з адной крыніцы ў другую, пераплывае ад аднаго аўтара да другога, фармуючы пэўны вобраз ворага рускага святара і няшчаснай пакутніцы уніі. А дзе ж праўда?
    Праўда зусім іншая менавіта унія стала шчытом, заслонай ад акаталічвання беларускага народа.
    Яшчэ няведама, ці захавалася б беларуская нацыя, каб увесь народ, гледзячы на свайго прашчура князя Ягайлу, таксама прыняў “лацінскую веру”.
    На гэтую акалічнасць мне і хацелася б звярнуць увагу чытачоў.
    Трэба адзначыць, што на момант прыняцця уніі Брэсцкім саборам яшчэ жывыя былі ідэі рэфармацыі і контррэфармацыі, адметнасцю якіх было выкарыстанне нацыянальных моў. У ВКЛ у XVI ст. статус беларускай мовы падняўся на неймаверную вышыню. Толькі слабое валоданне беларускай мовай прымушала прапаведнікаў карыстацца польскай мовай. Калі б было інакш, контррэфармацыйная прапаганда езуітаў і іх асветная дзейнасць адбывалася б не на польскай мове, а на беларускай. Аб гэтым сведчыць, у прыватнасці, выдадзены ў Вільні езуітамі кірылічным шрыфтам каталіцкі “Катэхізм”.
    У выніку Люблінскай уніі беларуская эліта вельмі хутка прыняла польскую культуру і пачала актыўна акаталічвацца. Аднак самым адметным было тое, што падобнай трансфармацыі не адбылося з асноўнай масай насельніцтва ВКЛ, з простым народам.
    Тэарэтычна найлепшым крокам у дзяржаўным будаўніцтве новай дзяржавы Рэчы Паспалітай было б пэўнае акаталічванне ўсёй дзяржавы, і не істотна ці ў выніку добраахвотнага пераходу праваслаўных у католікі, ці прымусова. Такі крок садзейнічаў бы ідэйнай кансалідацыі насельніцтва, у прыватнасці, прадухіліў бы адчужэнне эліты ад ніжэйшых слаёў грамадства.
    Але атрымалася інакш. Выявілася моц і духоўная глыбіня праваслаўя як сапраўднай веры. Традыцыі ісіхазма і наагул сам панятак “веры бацькоў” былі настолькі моцнымі, што беларусы не прынялі каталіцызму, ці, як тады казалі, не прынялі лацінства.
    Праваслаўная Царква ў ВКЛ адчувала непажаданую магчымасць лацінізацыі. Гэтая пагроза стала рэальнасцю ў XVII-XVIII стст., бо іерархі Праваслаўнай Царквы страцілі ранейшых магутных апеку-
    ноў, такіх, як князі Астрожскія, і магла разлічваць ужо толькі на ўласныя сілы, якія былі недастатковыя для супрацьстаяння каталіцкаму духавенству. Імаверна, пад яго ўплывам з часам і грамадская эліта далучылася б да прапаганды лацінізацыі. Аднак такую магчымасць своечасова прадухіліла царкоўная унія, заключаная ў Брэсце ў 1596 г. стараннямі значнай колькасці праваслаўных іерархаў ВКЛ. Вось у гэтым і заключаецца другі бок медаля уніяцкай праблемы, разгледжанай намі ў папярэднім раздзеле. Калі не засяроджвацца на няіснай моўнай праблеме, паднятай у сувязі з прыняццем уніі, і выкінуць надуманы тэзіс аб уніі як нацыянальнай веры беларусаў, то выразна выступае станоўчы бок уніі як абаронцы веры продкаў праваслаўнай веры ад наступу лацінства і, тым самым, захавання самабытнасці беларусаў як нацыі.