Данілавічы
Іосіф Зямчонак
Выдавец: Сумежжа
Памер: 62с.
Паставы 2004
йястэчкі ()а\ пяіі Ві. іеншчыны
ЮСІФ ЗЯМЧОНАК
Данілавічы 1473-1998
Пстарычны нарыс
НАСТАВЫ «СУМЕЖЖА» 2004
Кніга выдадзена ў рамках праекта захавання куль турнай і гісгарычнай спадчыны Паазер'я.
Распаусюджваецца бясплатна на правах унутран най дакумешацыі грамадскіх арганізацый, якія спры чыніліся дзеля яе выдання.
Аўтар выказвае шчырую паОзяку Выдавецкай Ініцыатыве „ Сумежжа ” за падтрымку выдання
NED
Грамадскае аб яднанне «Фонд імя Л.Сапегі»
Пастаўская раённая арганвацыя ТБМ імя Ф.Скарыны.
Кампутарны набор і вёрстка Лілія Зямчонак Вокладка мастака Сяргея Шчэрбы Фотаздымкі аўтара 1997-98 гг.
Адказны за выпуск МіхалГЬь
Нашы кантакты:
e-mail: michal.liil@tut.by, sumiezza р sumiezza.org
Internet: www.sumiezza.ore
Да чытача
Для гісторыі мястэчак даўняй Віленшчыны „ураджайным” стаў 1998 год. Менавіта тады, амаль адначасова: у сакавіку, ве-расні і снежні адпаведна былі напісаны „Данілавічы 1473-1998. Гістарычны нарыс", „Лучай. Гісторыя маёнтка, мястэчка і вёскі. 1542-1998” і „Ваколіцы Парыжа. Старонкі гісторыі Пастаўскага Паазер’я”. Яны сталі працягам задуманай мною яшчэ ў першай палове 90-ых гадоў XX ст. (тады настаўнікам і студэнтам) выдавецкай серыі« Мястэчкі даўняй Віленшчыны», пачатак якой паклала „Мястэчка пры гасцінцы. Старонкі гісторыі Варапаева і бліжэйшых населеных пунктаў”, Беларусь-Інфарм-Сэрвіс, Мінск 1995. Данілаеічы... і Лучаіі.... не дачакаліся ў той час выдання (прафінансаваць першы з тых нарысаў браўся мінскі і тамтэйшы прадпрымальнік, родам з Данілавіч, які раптоўна памёр) і былі пакладзены на паліцу, хоць і пабачылі свет у выглядзе фрагмен-тарных публікацый у перыёдыцы і некалькіх экземпляраў кам-путарных выдрукаў. Нават пачаў ужо падумваць, што рэанімацыя мікрагісторыі і адлюстраванне яе знешне сціплага мінулага ў дрўку не такая ужо і вартасная справа. Праз нейкі час натрапіў у кнігарні на працу Г. Рэнкоўскага Сярод азёраў і балот Вілен-шчыны (Варшава 2000), у якой спалучана цікавая формула турыстычнага даведніка з гістарычна-краязнаўчым апавяданнем пра мінуўшчыну даўняй Віленшчыны ў кантэксце бачання яе з берагоў Белай Вады, як называе Віслу славуты Кодекс Альшэўскі Хамінскіх, больш вядомы, як Хроніка Быхаўца і -злавіў сябе на думцы, што калі ў Польшчы ёсць гістарычная настальгія, то мне - „абарыгену” той зямлі грэхам будзе кінуць распачатую справу на паўдарозе.
Аб’яднаная тэматычна і геаграфічна„дылогія , прысвечаная колішнім мястэчкам-суседзям на старажытным Напалеонаўскім гасцінцу, званым некалі таксама Трактам Баторага (сёння пасе-лішчы - у Віцебскай вобласці Беларусі), прапаную чытачам у тым выглядзе, як яны выйшлі з-пад кампутарнага пяра (а можа трэба казаць - курсора?) шэсць гадоў таму назад, унёсшы толькі невялікія папраўкі.
Варшава 2004.
6
Да 525-годдзя першага прыгадвання ў гістарычных крыніцах
Данілавічы
Сучасныя Дунілавічы першапачаткова мелі назву Данілавічы, Дунілаўскае. Да першага Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года некаторыя геаграфічныя назвы не мелі цвёрда ўсталя-ваўшыхся правапісаў. У ходзе той кампаніі перавага была адда-дзена „Дунілавічам”.
Належаць да самых старых рэзідэнцый колішняга Вялікага княства Літоўскага. Упершыню ўпамінаюцца ў 1473 годзе як ула-
данне князя Адяк-сандра Юр’евіча Гальшанскага, атры-манае ім пры падзеле з братамі спадчыны бацькі - ІОрыя Сямё-навіча. Тады Даніла-вічы насялялі сяляне-даннікі, якія плацілі даніну мёдам. Пасля смерці А. Ю. Галь-шанскага ў 1511 го-дзе Данілавічы пе-райшлі да яго сына Паўла. У 1533 годзе ён завяшчаў свае ўла-данні вялікаму кня-зю, у 1551 годзе па-цвердзіў гэта завя-шчанне, якое было
Фота 1. Дунілавіцкі Траецкі касцёл
7
Іпюстрацыя 2. Траецкі касцёл
выканана пасля яго смерці ў 1555 годзе. Пад 1556 г. Даніла-вічы ўпамінаюцца як мястэчка; уваходзілі ў Ашмянскі павет Ві-ленскага ваяводства. Вялікі князь ВКЛ Жыгімонт II Аўгуст падараваў іх Міка-лаю Крыштофу Ра-дзівілу, які валодаў Данілавічамі ў 1567-77 гг. Пазней пе-райшлі да Яна Дзміт-рыевіча Долмат-Ісайкоўскага, ула-дальніка суседняга маёнтка Ваўкалаты. У 1624 годзе ён
Ілюстрацыя 3. План Траецкага касцёла
заснаваў у Данілавічах драўляны касцёл у гонар Св. Пятра і I Іаўла. Потым належалі яго сыну Каралю Пятру Долмат-Ісайкоў-скаму. Пасля яго смерці ў 1640 годзе - дачцэ апошпяга -Альжбеце, жонцы спачатку Крыштофа Рудаміны-Дусяц-кага, потым Крыштофа Бела-зора. Апошні разам з супругай заснаваў у Данілавічах мура-ваны касцёл (1624 г.) і дамі-ніканскі кляштар (1683 г.); на іх месцы ў 1769-73 гг. пабуда-ваны велічны Траецкі касцёл (гл. фота 1 і іл. 2).
8
Фота 4. ГІартал касцёла
Фота 6. Правы бакавы алтар
Агромністы храм, размешчаны ў цэнтры вёскі, уяўляе сабой трохнефавую (неф = карабель, п р а д о л ь н а я ўнутраная прастора пабудовы, утвораная іпэрагам калон) двух-вежавую базіліку (прамавугольнае ў плане збудаванне, ся-рэдні неф якога вы-шэй бакавых і мае аконныя праёмы) з трапсептам (папяроч-ным нефам) і хорамі над прытворам. Апсіда (выступ будынка, які складае частку алтара) знахо-дзіцца ўнутры базілі-кі. Вежы трох’ярус-
ныя, завершаныя купаламі з маленькімі дэкаратыўнымі галоў-камі і раскрапаваныя разам з фасаднай плоскасцю двайнымі ўвагнутымі пілястрамі (плоскімі вертыкальнымі цягамі). Астат-нія сцены прарэзаны лучковымі праёмамі і раскрапаваны спа-ранымі прамавугольнымі пілястрамі. Па ўсім перыметры вон-кавых сцен - шырокі карнізны пояс. Над ім ў цэнтральнай частцы галоўнага фасада (знешняй вертыкальнай сцяны) узвышаецца фігурны шчыт, які злучаецца з вежамі невялікімі валютамі: арна-ментам у выглядзе завіткоў. Фасадныя плоскасці трансепта выгнуты. фланкіраваны шырокімі пілястрамі і завершаны фігурнымі франтонамі. Апсідная тарцовая плоскасць завершана
10
шчытом са скла-даным разарваным франтонам (гл. іл. 3). Цэнтральныўваход у касцёл акцэнтаваны парталам, які перабу-даваны ў 1887 годзе ў формах класіцызму (гл. фота 4).
Скляпенні ін-тэр’ера цэнтральнага нефа цыліндрычныя, з распалубкамі на падпружных арках, у бакавых нефах -крыжовыя. Яны раз-малявапы раслінным арнаментам і карту-шамі - скульптурны-мі ўпрыгожваннямі ў выглядзе шчытоў.
Фота 7. Цудадзейны абраз Маці Божай Ларэтанскай
Калоны і сцены раскрапаваны пілястрамі. Храм мае 5 алтароў (гл. фф. 5, 6). Галоўны - двух’ярусны, ступеньчаты. Над ім знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Ларэтанскай (гл. фота 7). Пад другім ярусам зроблены праход, які злучас сакрысціі. У нішы супрацьлеглай сцяны вырабленая Труна Гасподня (гл. фота 8). У 1998 годзе з фундацыі жыхара Польшчы С. Мядзёлкі ў храмсўстаноўлены арган (гл. фота 9). Касцёл з’яўляеццапрык-ладам архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.
Па дадзеных Здзіслава Сямашкі (былога данілаўскага пара-фіяніна) з Лондана першы прыходскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі заснаваны нспадалёк ад рынку каля 1500 года. У 1624 г. Данілаўскую маёмасць набыў Ян Долмат-Ісайкоўскі. Ён забяс-печыў парафіяльны касцёл некалькімі вёскамі, абавязаў святара
11
Фота 8. Труна Гасподня
ўтрымліваць „юнака для спеваў” і распарадзіўся „вучыць чалавечых дзяцей”. Аднак пазнейшыя звесткі сведчылі аб тым, што школы не было. У 1683 годзе Альж-бета Белазораўна ўзвяла на другім баку рынкавай плошчы драўляны касцёл Святой Троіцы і за-сяліла дамінікан. У 1773 годзе законнікі пабудавалі на гэтым месцы мураваны храм і манастыр (глядзі Z. S. Siemaszko „Nie-ktore parafie w daw-nym Wielkim Ksi?-
stwie Litewskim”).
1 історык A. Сапуноў сто гадоўтаму падаваў, што „местечко Даннловнчн расположено над озером Свндно н небольшой реке ІІресмыч, в 1 версте отр. Голбенцы”. Апошняя ракапачынаецца ў ваўкалацкіх балотах і ў сваім верхнім цячэнні называецца Заражанкай. І Іазва паходзіць, на думку Раісы Аўчыннікавай -старшыні секцыі тапанімікі Геаграфічнага таварыства, - ад слова „Ражанка” (рудая, іржавая вада, вільгаць). Яна (назва) перайшла на вёску, а потым ізноў на раку.
Данілавічы - былая вотчына князёў Гальшанскіх. У 1551 і одзе пасля смерці I Іаўла 1 альшанскага, біскупа віленскага, Да-нілавічы перайшлі па завяшчанню ва ўладанне польскага караля
12
Фота 9. Касцёльны арган
Жыгімонта Аўіуста. У 1558 годзе кароль „променял Дуннловнчн, Лебедево н Хожовую на маёнтак Курэнец з фальваркамі князю Мікалаю Радзівілу, ваяводзе віленскаму „сь подаваннемь костёловь н церквей русскнхь”. У 1617 г. Альбрэхт Радзівіл пра-даў Яну Ісайкоўскаму-Далмату „местечко Дуннловнчн, волок оседлых 28, плацов н огородов 139, в том местечке костёл католнческнй, елцё не нмевшнй фундуша, н церковь русская”. Затым мястэчка як пасаг Елізаветы Ісайкоўскай перайшло каля 1680 г. да Белазораў, ад апошніх - да Бжастоўскіх, потым да Янішэўскіх, пазней - да Тышкевічаў.
Гартаючы ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы г. Масквы фаліянты, у якіх вышукваў звесткі аб тутэйшых мясцовасцях, я натрапіў на кнігу, выдадзеную ў 1871 годзе ў Вільні: „ОРДННАЦІЯ КОРОЛЕВСКНХЬ ПУІДЬ вь льсннчествахь бывшаго Велнкаго княжества Лнтовскаго, составленная по ннструкцін короля Владнслава I V-ro коммнсарамн Внленскнмь
13
1
Ілюстрацыя 10. Дунілавіцкі храм у 2-ой пал. XIX ст. (пасля 1864 г.) каноннкомь й королевскнмь секретаремь Петромь Далматомь йсайковскчмь й Упйтскнмь маршалкомь Бьлозоромь вь 1641-мь юду (атрымоўваецца, што землякамі данілавічан).
„О церквм в Дунйловнчах упомннается уже в пач. XVI в., a заі ем в 1617 г., 13 йюня 1683 г. она владела 3 уволокамн земель. I Іынешннй храм переделан йз бывшего домннйканского костёла в 1864 г. [гл. іл. 10],
Костёл основан в 1624 г. Яном Дмйтрневйчем Долмат-йсай-ковскйм, переделан в 1690 г. Елнзаветой Бяллозор, урождённой Псайковской, эта же Елчзавета Бяллозор co свойм мужем Крчш-тофом поселнла здесь домйннкан н постронла для нйх каменный костёл й кляштар. Костёл после 1864 г. [у 1866 г.] переделан на
14
православную церковь...” (глядзі: А. Сапунов, В. Друцкнй-Лю-оецкнй „Матерналы по нсторнн н географнн Днсненского н Вн-лейского уездов Внленской губерннн”, Внтебск 1896 г.).