• Газеты, часопісы і г.д.
  • Данілавічы  Іосіф Зямчонак

    Данілавічы

    Іосіф Зямчонак

    Выдавец: Сумежжа
    Памер: 62с.
    Паставы 2004
    39 МБ
         Альжбета Ісайкоўская перадала дамініканскаму касьцёлу абраз Св. Дзевы Ларэтанскай. прывезены ёй з Фларэнцыі Міка-лаем Пацам, біскупам віленскім. Гэты абраз з сярэбранай аправай і такон жа каронай хутка праславіўся як цудадзейны. Пасля за-крыцця ўрадавым дэкрэтам дамініканскага храма, абраз быў перанесены ў прыходскі касцёл, які згарэў да тла з усёй маёмасцю і алтарамі ад удара маланкі. Але прыхажанам удалося выратаваць абраз з полымя, што палічылася цудам.
         Праз 20 гадоў пасля лістападаўскага 1830-31 гг. паўстання дамініканскі манастыр быў зліквідаваны. У 1920 гг. былы дамі-ніканскі храм стаў парафіяльным. Пасля другой сусветнай вайны
    
    
    Фота 11. Ксёндз Пётр Врубель
    
    15
    
     (у 1945 годзе) быў зачынены і вернуты католікам вельмі пашкоджаным у канцы 80-х гадоў. 3 таго часу вядуцца рэстаў-рацыйныяработы. Першая імшабылаадпраўлена 12 жніўня 1989 года святаром Кшыштафам Пажарскім, які пазней стаў ката-ліцкім святаром у Санкт-ГІецярбургу. У дунілаўскай святыні на ніве адраджэння духоўнасці і касцёла шчыраваў ксёндз Пётр Врубель, а зараз Ян Пугачоў (гл. фота 11). Шмат працы і сілы аддае парафіі таксама Дубовік Міхаіл - „залатых” рук майстар.
         Па больш поўных звестках за 1617 год маёнтак Дунілавічы Ашмянскага павета складаўся: з мястэчка - 28 увалок, касцёла і царквы, вёсак Мышкі - 6,5 ув., Свірбно - 20 ув., Чорнае - 26,5 ув., Лашыца - 20 ув„ Белева -16 ув„ Дараво - 25 ув., Гарадзішча - 15 ув., Лужкі - 8 ув. (Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў).
           1793 годзе Данілавічы далучаны да Расійскай Імперыі, увайшлі ў Вілейскі павет Мінскай губерні, з 1843 г. - Віленскай губерні. У 1800 годзе мястэчка, уладанне Ігнацыя Янішэўскага, мела 101 двор, 564 жыхары. Янішэўскаму належалі 89 двароў (у г.л. 12 яўрэйскіх), 1 двор быў уласнасцю мясцовага дамінікан-скаі а кляштара, 6 - каталіцкага касцёла, 5 - уніяцкай царквы Св. Ігнація. Штогод праводзіліся 2 кірмашы: 1 кастрычніка і 6 студзеня. Пасля скасавання прыгону (1861 г.) - цэнтр воласці. Маёнтак Дунілавічы Дунілавіцкай воласці памешчыка Юлія Янішэўскага складаўся з сяла Пятровічы і мястэчка Дунілавічы, рэвізскіх душ (мужчынскага полу) - 211, у тым ліку: дваровых -9, сялян-гаспадароў - 66, агароднікаў - 3, надзеленых зямлёй у ходзе рэформы - 27. Згодна з палажэннямі рэфор.мы, сяляне па-вшны былі заплаціць памешчыку выкуп за зямлю. Яны ўносілі 20 /₀ адпаведнай сумы, астатнія 80 % дзяржава пазычала з вы-платай доўгу на працягу 49 гадоў. ІІа маёнтку Дунілавічы вы-купная пазыка склала 10704 руб. 16 кап., на пагашэнне якой на працягу гэтых гадоў належыла з усіх сялян штогод выкупных плацяжоў 642 руб. 25 кап.
    
       Маёнтак Крыкалы Дунілавіцкай воласці Вілейскаг
    
    сяло 1 ліншчына, Мышкі і м. Лембаўка. Рэвізскіх ду
    
    га павета:
    
    /ш - 129, у
    
    16
    
    тым ліку: батракоў - 12, дваровых - 10, сялян-гаспадароў - 26, надзеленых зямлёй - 9. Выкупная пазыка - 4160 руб. 30 кап., выкупныя плацяжы па 246 руб. 02 кап. у год.
        У 1866 годзе ў Данілавічах (гл. карту 1) налічвалася 106 двароў, 691 жыхар, у канцы XIX ст. - каля 900 чалавек. У 1890 і одзе зі арэў парафіяльны касцёл, які царскія ўлады не дазволілі аднавіць на старым участку тэрыторыі з прычыны быццам бы блізкай адлегласці ад царквы. Натым месцы ў 20-30-х гг. XX ст быў устаноўлены помнік у гонар польскай незалежнасці. Пасля ¹⁹³⁹ Г⁰Да ? быУ знішчаньі’ а Цяпер тут знаходзіцца могільнік мйік°ЎцаЎ польскай арміі. Ксёндз-дэкан Аляксандр Дулько ■ўзвёў пасля таго пожара на сродкі
    
    Марыі Абрамовіч таксама драўля-ную святыню Св. Міхаіла натэры-торыі маёнтка, належачага ўжо Тышксвічам. У 1910 годзе парафія налічвала 6528 вернікаў
        У другой палове XIX стагоддзя маёмасць плошчай 6390 дзесяцін, пераважна лесу, набыў граф герба Ляліва (гл. іл. 12) Юзаф Тышкевіч, а пасля яго атрымаў у спадчыну яго ўнук, таксамаЮзаф (1895-1967 п:), які валодаў Данілавічамі да 1939 года. Ён быў жанаты на графіні Ма-рыі Патоцкай герба Пілява. Вар-шаўскі палац заможнай фаміліі Па-тоцкіх захаваўся да нашых дзён: знаходзіцца ў Кракаўскім Прад-месці (у ім размешчана Міністэрст-ва Культуры) насупраць рэзідэнцыі прэзідэнта Польшчы..
    
    Ілюстрацыя 12. Ляліва. Герб графаў Тышкевічаў
    
       У мясцовасці Крыкалы яшчэ ў другой палове XVIII ст. адзін з
    
    17
    
    <я
    
    Фоіа Н. Палац Іышкевічаў у Крыкалах пасля рэканструкцыі ў 1914 г. Від з боку портыка
    
    тагачасных уладальнікаў пабудаваў каменны аднапавярховы ў кла-січным сгылі палац. які складаўся з 3-х частак: сярэдняй. 11-асявой. заснаванан на шырокім прамым вугле. а таксама двух значна больш вузкіх. адносна кароткіх бакавых крылаў. Сярэдняя часіка мела высокі гонтавы ломаны дах. а крылы - гладкі двух-
    
    18
    
      аальны. Усе фасады двара былі падзелены здвоенымі пілястрамі дарычнымі з высокімі цокалямі. Яны вылучалі галоўную вось дома, два суседшя акны абодвух яе бакоў, а таксама пакрывалі вугаы суседняга корпуса і крылаў. Гэтыя пілястры былі адзінымі знешнші элементамі дэкарацыі ўсМ лабудовы. Дом быў раз-мешчаны ўпоперак узвышша на пагорку з крутымі схіламі у вын.ку чаго яго сярэдняя частка прыняла адносна нізкую пасад™ а два бакі - высокія, да бачнасці падвалаў.
     1 n, і¹™®"²’ як пеРшалачаткова выглядаў уваход у двор, бо ў 914 г. ен грунтоўна перабудаваны па праектах двух архітэкгараў
      1  адэвуша Растоўскага і Зімермана. 3 пачагкам першай сусветнай ванны рэстаўрацыйныя работы, якімі была ахоплена значная частка будынка, былі спынены. У 1914 годзе сярэднюю частку двара акцэнтаваў глыбокі портык (гл. фота 13), складзены з 2 часаных з пескаўца калон,
    
     узведзеных на квадратных базах. Яны паднімалі шыро-кі балкон, акружаны далі-катпай чыгуннай балюстра-дай. Вялізная плошча фран-тона была выканана з ма-тывамі раслін, у якія былі ўплецены два шчыты герба, злучаныя ірафскай калонай. Адзін са шчытоў уяўляў фа-мільны герб Leliwe Тышке-вічаў, другі - Pilawe Патоц-кіх (гл. іл. 14). Геральдыч-ныя элементы на франталь-ным шчыце завяршала выя-ва апярэнпя.
       У тым жа самым годзе пачалі абагачаць ніжнюю
    
    Ілюстрацыя 14. Piiawa. Іерб Патоцкіх
    
    палаць даху. Змаглі зрабіць
    
    19
    
    Ілюстрацыя 15. Бакавое крыло сядзібы
    
    толькі адно авальнае ўпрыгожванне з левага боку (гл. іл. 15). Ін і эр ер буцынка з традыцыйнай двухканцовай план іроўкай не меў каштоўнай мэблі і твораў мастацтва, бо апошнія гаспадары мала жылі ў ІМ.
      3     леваі а боку жылога будынка знаходзілася больш новае драўлянае двухпавярховае збудаванне, што служыла як летні до-мік (гл. іл. 16,17). Ёп меў на восі паглыблены портык з дзвюма стройнымі калонамі. 3 фронтавага фасаду быў ашаляваны га-рызантальнымі дошкамі. Дах чаўночны, гонтавы, не вельмі вы-сокі. Ужо замежамі парка, паралельна адзін другому, узвышаліся яшчэ дзве другія гаспадарчыя пабудовы, узведзеныя ў той самы іас, што і рэзідэнцыя гаспадара. Абодва мелі амаль ідэнтычныя фасады, падзеленыя чатырма масіўнымі пілястрамі, вызначаныя як галоўныя. Іх завяршалі мансарды з паўкруглымі аконнымі адтулінамі і гладкія сцены, атынкаваныя па баках. Усярэдзіну вялі шырокія і высокія дзверы.
    
    20
    
    Ілюстрацыі 16 і 17. Летні доміку Крыкалах
    
    Фота 18. Былыя гаспадарчыя пабудовы сядзібы ў Крыкалах
    
        У гады першай сусветнай вайны двор быў спалены, а пасля яго не адбудавалі. Захаваўся перароблены дачны домік. дзве гас-падарчыя пабудовы з цаглянымі тарцовымі фасадамі ў формах позняга класіцызму (гл. фф. 18,19), а таксама парк, размешчаны на левым беразе ракі 1 албяіцы, праз 1,5-2 км на паўночны захад
    
    22
    
    Фота 19. Былыя гаспадарчыя пабудовы сядзібы ў Крыкалах
    
    ад Дунілавіч. Каля тэрыторыі парка плошчай 15 га праходзіць старая шасэйная дарога Дунілавічы—Варапаева, што з’яўляецца яго паўднёва-заходняй граніцай. На ўсходняй ускраіне знахо-дзіўся пададзены вышэй сядзібны дом. Уваход у яго ўпрыгожвалі скульптуры львоў. Непадалёк быў фантан, шмат
    
    23
    
    
    
                                          кветак. Парк вы-рашаны ў пейзажным стылі. Разбіты на схілах 7 узгоркаў, якія падзелены глы-бокім ярам. Кампа-зіцыя грунтуецца на эфекце паслядоўнай змены шэрагу маляў-нічых курцін (участ-каў зямлі, засаджа-ных адной пародай дрэў) і ландшафтных перспектыў. Кала-рыстычная гама пар-кавых курцін пабу-давана на спалучэнні клёну, ясепю, вяза, ліпы, вольхі, лістоў-ніцы. Векавых асін-волатаў, якія цяпер упэўнена валяць на дровы, яшчэ шмат засталося ўздоўж да-
    
    Фота 20. Дрэва-волат у былым парку Тышкевічаў
    
    рогі Крыкалы—Дунілавічы (гл. фота 20). Дамінуючым элемен-там у сілуэце паркавага масіву з’яўляюцца экземпляры старога ясеню, высаджанага на паўднёва-ўсходняй ускраіне парка, ля берагоў ракі. Выязная кляновая алея, натуральна выгінаючыся па рэльефу, пачынаецца круглай тэрасай, абсаджанай па перыметру клёнамі. Непадалёк раз.мешчаны два невялікія штучныя вадаёмы.
       Архітэктура ўцалелых сядзібных будынкаў і пейзажны харак-гар паркавых кампазіцый адлюстроўваюць рамантычны напрамак у дойлідстве і садова-паркавым мастацтве Беларусі канца XVIII-XIX ст.
    
    24
    
        Вялізны жывапісны парк, моцна прарэджаны ў 1914-20 гг. пасля спалення рэзідэнцыі, не даглядаўся. У ім знаходзіцца чортаў камень (гл. фота 21), з якім звязана некалькі легенд.
        Сама гэтая мясцовасць уражвае нейкай таямніча-рамантыч-най затоенасцю сярэднявечча, якое ўжо, лічылася, існуе толькі ў раманах Ул. Караткевіча. Здаецца: яшчэ хвіліна - і паміж магутных векавых дрэў убачыш танюткія постаці паненак-прыгажунь, якія некалі іут жылі, або самогагаспадара фальварка - старога графа. А мо, нават і легендарную вупражку, кіруемую самім чортам, што імчыць праз незвычайнай прыгажосці вісячы плецены мост, названы Чортавым, на шабаш з графам-чараў-ніком. Апошні мог зрабіць так, што ніводнай змеі не было на сямі ўзгорках, дзе знаходзіцца парк, у той час як навокал страшна было ступіць, так іх было шмат. I зусім халадзее ўнутры, калі, прабраўшыся праз гушчар, падыходзім да Чортавага каменя ля Лысай гары, дзе быццам бы адбываўся той шабаш. Валун будзе
    
    
    Фота 21. Чортаў камень
    
    25
    
    ў рост чалавека і нагадвае па будове сэрца. 3 аднаго боку ён плоскі і, па легендзе, меў нейкія таямнічыя знакі: не то выяву якой карты, нето што інпіае, сцёртае няўмольным часам.