• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
     пачаліся тады, калі сястру, што прыпынілася з дзецьмі каля брамкі, тры немцы, якія ішлі па вуліцы, прыкладамі і з лаянкай пагналі на той сход... Самі яны зайшлі ў яе хату, разбушавалі там усё (яму было чуваць з гарышча), а потым прыйшлі і ў хлеў. Іван загробся каля самай сцяны ў кастрыцу. Але яны толькі карову выгналі на двор, паганялі курэй і пайшлі.
    «...I ў гэты момант,— расказвае Іван Максімавіч,— у вёсцы пачалася страшная страляніна...»
    Юнак зразумеў, што страляюць людзей... I адбылося зноў тое дзіўнае, што мы чулі ад многіх,— у самай неадпаведнай, жахлівай сітуацыі чалавека схіліла на сон. «Пачынаю драмаць, засынаць пачынаю...» Ды тут пачуўся шум, запахла дымам... Выглянуўшы праз шчыліну, ён убачыў, што ўсе будынкі навокал падпалены, усё гарыць — хата, істопка, адрына. «Няхай яна, адрына, добра загарыцца,— падумаў ён,— тады я вылезу, тады немцаў блізка не будзе». Як ні затульваўся ў паліто — пякло. Саскочыў з гарышча і выйшаў на двор.
    «Што ж мне рабіць? Бегчы ў брамку — там гарыць істопка. Справа гарыць хата. А між адрынай і хатай, метраў так дзесяць,— частакол стаіць, і прытым метраў тры высаты. Ну, вапервых, тое гарыць і другое гарыць — можа збіць мяне агнём. Ну, мяне гэта не ўстрашыла. Мяне ўстрашыла тое, што я паднімуся на тры метры і немцы ўбачаць мяне. Думаю: легчы пасярод двара — пастройка густая, я не выдзержу... Ну, нейкая проста інтуіцыя. У гэтым хляве было трое дзвярэй. Я вышаў з адных і ў другія зайшоў. А ўсё гарыць нада мной. Потым я ў трэція дзверы — гляджу: дзірка! Пад сцяну дзірка! Хто яе выкапаў, гэтую дзірКУ,— ЦІ то сабакі, ці то людзі для спасення?.. «Ну,— думаю,— я спасён!..»
    Хлеў загарэўся. I я стаю там. Ну, знаеце, калі свечка гарыць, дык па краях жарка, a ў серадзіне — не. Гарыць хлеў кругом мяне, а я стаю. I калі мне ўжо не можна было стаяць, мяне пекчы пачало, я і палез пад сцяну. А там было жыта. Ужо хавала чала
    &
    I
    F I
    $
    f»
    nw
    «У цябе няма сэрца, нерваў, на вайне яны не патрэбны... Забівай усякага рускага, савецкага, не спыняйся, калі перад табой стары ці жанчына, дзяўчынка ці хлопчык,— забівай...»
    3 памяткі гітлераўскаму салдату.
    r W^C.
    178
    века. А ўперадзе стаяла Лявонава гумно, мае сястры дзевера. Я так рашыў, што я вось дапаўзу да таго гумна, а там, дзе бульба пасаджана, па баразне ў лес. Там у мяне вінтоўка і — я пайшоў!..
    He дапаўзаю я метраў пятнаццаць да гэтага гумна — гляджу: тры немцы і станкавы кулямёт!.. Мяне магічаскай сілай перавярнула назад да гарашчага хлева. I я ў баразну лёг. I думаю так: «Нойдуць — чорт іх бяры, хай страляюць! Ззаду...» А тут той хлеў: рррр! — абярнуўся. Згарэў і абярнуўся. Я яшчэ бліжэй, але так, каб не зусім пякло. I ляжу. I тут... Такую дэталь трэба, відзіма, расказаць? I тут — свіння! I пачынае кружыцца вакол мяне, можа, таму, што бачыць: жывы чалавек. Я думаю: «Божа ж мой, немцы ж стаяць! Яны прыдуць не зза мяне, а зза свінні і, значыць, абнаружаць!..» Я так, лежачы, пяску ўзяў і вот так! (П аказвае, як кідаў.) Яна і адышлася.
    Страляніна к гэтаму маменту ўжо сціхла. Гадзін сем вечара. А я ўсё ляжу. Чую: машыны загулі і пайшлі на Чычэвічы... I тут — два выстралы! Выстралаў не было даўнавата, і тут — два выстрала. Я думаю: «Яшчэ кагота знашлі...»
    А гэта, як я пазней даведаўся, забілі суседку маю, Бараноўскую Алену, і дочку яе, чатырнаццаць лет, якія таксама ляжалі ў жыце. А немцы іх знайшлі і забілі.
    Прайшло яшчэ гадзіны дзве пасля гэтых двух выстралаў. I тут — яшчэ адзін!
    Я думаю: «Няўжо яшчэ кагота знайшлі і забілі?..»
    Гэтым апошнім стрэлам забіты быў Іванаў бацька.
    Стары — яму было шэсцьдзесят сем гадоў — хаваўся цэлы дзень на ўзлессі,
    удвух з дарослым пляменнікам. Як той ні ўгаворваў ісці далей у лес, дзядзька не мог адарвацца ад страляніны і агню, дзе засталіся ўсе, усё ягонае. Калі страляніна сціхла, а потым і машыны пайшлі са Збышына, ён выйшаў з лесу і пайшоў у вёску. I сутыкнуўся з коннымі паліцаямі. Апошнімі...
    Той стрэл — апошні ў Збышыне — Іван пачуў, але па кім ён — даведаўся значна пазней...
    «...Апоўначы я падняўся, выйшаў на вуліцу, і тут мяне апанаваў жывотны страх. Вінтоўка стаіць трыста метраў адгэтуль, у кустах, а я баюся ісці ў лес... Думаю, не пайду я ў лес, а пайду ў другі канец вёскі, дзе наша хата. А па вуліцы я таксама баюся ісці. Цераз плот пераскочыў, па загароддзі пайшоў.
    Іду я і — зачапіўся. Пазнаў: ляжыць свёкар мае сястры. Далей — гляджу — ляжыць яго жонка. Іду ў канец, дзе наша хата. А там адзін выкапаў сабе бліндаж. Думаю: можа, хтонебудзь там схаваўся...
    Ляжаць ручнікі, знаеце, навалачкі — кругом гэтага бліндажа. Я зразумеў, што тут жывых людзей быць не можа — гэта ўжо выграблі немцы ўсё. Я яшчэ галаву туды ткнуў і вокрык зрабіў. Чую: пахнець парахавым газам. Значыць, яны кідалі туды гранаты.
    I тут я, значыць, далей пайшоў.
    А там калхозны двор быў, чатыры адрыны. Дык тры згарэлі, а адна цэлая засталася. А далей, пад рэчку, мой бацька пасеяў проса. Я аб гэтым знаў. Бачу: ляжаць жанчыны, чатыры жанчыны — адна за адной. Па баразне ляжаць, бітыя. Я, значыць, думаю, мо там — маці... Ужо цёмна, па адзежы я апрадзяліў, што мацеры мае тут няма.
    179
    Гляджу — і мужчына ляжыць біты. Падбег я, думаю: бацька! He, гэта ляжыць мой дзядзька.
    У нашым дварэ ўсё згарэла, а засталася істопка. Там у нас бервяно ляжала. Я сеў, пасядзеў маленька і думаю: «Што ж мне далей рабіць?..» А ў вёсцы ўжо нічога няма, ядзінсцвенны брэша Антонаў сабака. Па голасе яго пазнаў...
    Пайшоў я потым да нашай Вятранкі. Рэчка такая ў нас. Сеў на беразе, ногі спусціў... А потым чую, што па рачулцы нехта: цёпцёп, цёпцёп... Пераходзіць рэчку! «Ну,— думаю,— жывы чалавек’..» Я цераз гэтую рэчку. А старая, што ішла, увідзела і — уцякаць. Я малады, а ёй гадоў семдзесят было — я яе дагнаў, і яна мяне хрысціць:
    — А галубок ты мой!..
    — Дзе вы былі?— пытаюся.
    — А ў кустах, — гаворыць, — сядзела. Кругом мяне хадзілі немцы і не ўбачылі. I я жывая засталася.
    Я яе за руку... У той мамент, вы знаеце, каб кот жывы быў — і то другое настраенне, а тут — жывы чалавек!.. Я за руку старую, і пайшлі мы ў лес.
    Там ёсць так называемы Антонаў ельнік. I я па сілуэтах бачу: людзі паявіліся. Я гэтай бабе сказаў легчы, а сам прысеў і вокрык даў:
    — Хто ідзёць?
    Я як крыкнуў—усе ў лес! Ну, значыць,— свае. Каб гэта паліцэйскія, дык яны б затворамі пачалі клацаць. Я падняўся:
    — Хлопцы, я такойта, не ўцякайце!
    Яны астанавіліся, сустрэціліся мы. Там быў і зяць гэтай старое. Я гавару яму:
    — Вось што, Ціхан, ты бяры старую і ідзі ў лес. А мы, хлопцы, пойдземце ў вёску. А можа, дзе хто ранены, ды падбяром, ды вазьмём.
    Паслухалі яны мяне, як камандзіра нейкага. I мы так ідзём, значыць, па рэчцы. Ну, рэчка, як правіла, ідзёць па нізе. Людзі ўцякалі па рэчцы, а яна ў нас такая, што, як кажуць, пятух перайдзёць. I вот ляжыць уначале Васіль Енаў. Тулавішча на беразе, на пясочку, а другая палавіна ў рэчцы. Мы яго выцягнулі на бераг. Ідзём далей па рэчцы — ляжыць Барыс Стасеў. I ў яго, значыць, дзве булачкі хлеба было: ён хватануў з сабой. Ну, а мы ж цэлы дзень не елі! Ну, мы гэты хлеб тут жа разламалі. Ну, і пайшлі так у канец вёскі. Прыходзім у канец, і мне здалося, што мае маці голас штота гаворыць...
    — Стоп, хлопцы,— кажу я,— астанавіцеся!
    Чую: точна, маці мая гаворыць. Я іх кінуў і, як хлапчук, пабег туды...
    Прыбег — яны ўсе стаяць каля нашай істопкі.
    Стаіць наша Каця (яшчэ цяпер жывая), Вольга (памерла ўжо) і — матка мая... I стаіць дзядзька мой Захар (ён, праўда, памёр ужо ў пяцьдзесят сёмым годзе). У яго ранена во так рука і во так нага. Стаіць і ўвесь дрыжыць.
    Я гавару:
    — Мама, і ты, Каця, ідзіце, во там хата цэлая не згарэла. Замачыце мачою...
    Другога выхаду няма. Я знаў, што гэта ўсётакі прафілактыка.
    Пайшлі яны ў хату, маці парвала кашулю, зрабілі ўсё, перавязваюць дзядзьку. А я тут успомніў, што бачыў каля аднаго кажух. I гавару, што пабягу вазьму яго, бо дзядзька ўвесь дрыжыць.
    Дык я цераз плот пераскочыў, а там у нас такая... называецца палудрабінка. I я так па сілуэтах бачу: людзі там! Шавеляцца пад той драбінкай. Я прыбягаю туды — сядзіць
    Мікалай Хадасевіч
    Іван Савіцкі Соф'я Скірманд
    Ігнаціха Варка, ёй пад той мамент было таксама пад семдзесят, і Піліпіха, сляпая.
    — Чаго вы тут?
    — А сыночак наш, а немцы тут пахадзілі і сказалі: «Няхай жывуць — Савецкаму Саюзу на расплод будзе!..» — і кажуць бабы: — А вунь там Міша ранены ляжыць. Можа, ён, дзеткі, яшчэ жывы.
    Я пайшоў. Ноч, цёмна, але знайшоў. Нежывы. Тады я пабег, кажух той узяў, забраў гэтых старых. А яны не хочуць ісці:
    — А дзеткі, а куды ж мы пайдзём? Нас ужо не пабілі, так ужо і не паб’юць.
    Пакуль я прышоў, Захару раны перавязалі ўжо.
    Па дарозе ў лес дзядзька мне расказаў, як ён уцалеў. Іх, мужчын, загналі ў гумно, а жанчын у Скірмандаву хату. Калі, значыць, запалілі гумно, мужчыны выламалі вароты і — хто ўцёк, значыць, уцёк, калі забілі, значыць, забілі, застаўся ў гумне — згарэў у гумне... Дзядзька Захар, значыць, калі загарэлася гумно і зламалі вароты, ён таксама выскачыў. На ём загарэлася фуфайка. Ён лёг у жыта, фуфайку зняў і ў радам стаяшчы двор пабег. А там стаяла — проста, панашаму кажучы,— бочка, і ён у гэтую бочку залез, і сядзіць. Прышоў немец —
    зірк!— сядзіць. Ррраз туды! I ён як сядзеў у бочцы, дык яму руку і нагу прабіла. А немец падпаліў гумно. Ну, а дзядзька ўсётакі жывы. Ён тады павярнуўся бокам, бочку перавярнуў і пакаціўся з бочкай. I ў рэчку, пад карча. I так ён там сядзеў у вадзе да поўначы, ранены. Вот ён па гэтаму так і тросся...
    3 таго гумна, дзе мужчын зачынілі паліць, многія вырваліся. А жанчыны з дома — толькі дзве. Скірманд Соня. Гэта ў яе хаце жанчын палілі. I Вольга такая была. Мы яе, раненую, таксама ў лагер потым узялі. I Данілу Вараб’ёва знайшлі. Гэты Даніла быў шавец. I ў яго былі боты. Ён, праўда, трохі кульгаў. Паліцэйскі гаворыць яму:
    — Здымай боты!
    — He,— гаворыць,— не здзену. Заб’еш — тады здзенеш.
    — Заб'ю!— гаворыць той.
    — Ну, на, страляй!
    Ён яму — рраз, тут жа і выстраліў. Прабіў яму лёгкія. Маці мая яго потым вылечыла. Яна ў бальніцы работала, разбіралася. I лячыла яго. Сям’ю яго ўсю ўністожылі — і дзяцей, і жонку...
    Мой бацька...
    182
    Мне сказалі, што ён ляжьшь забіты, і сказалі дзе. Ну, я, значыць, туды і пайшоў...
    У яго такая барада была — красівая рыжая барада. Яшчэ я быў малы, калі ён, помню, пабрыўся, дык мы, усе дзеці, закрычалі на яго, каб ён не брыўся... 3 барадою ён быў сімпатычны такі. Барада ў яго залацістая бы