Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
а. Кажу я:
— Донька, паўзіце вось гэтаю во канаваю ды туды ў мох. Можа, застаняцеся. Калі я ўжо не буду гаварыць, то вы пасядзіце, пакуль немцы паедуць, дык мо тады хто азавецца, дык, можа, як кудынебудзь зойдзеце.
Яны пабеглі ў той мох, тым раўчуком. А я — ужо з тым малым дзіцем, з Сашкам маім. На адным калене ўскочыла — і я ў тую канаву. Ускочыла, пацямнела ў вачах, папаўзла ў той мох. Блізенька ад хаты мох быў. Запаўзла я ў той мох, ляжу. I яны, тыя дзевачкі, палеглі ў карчах...
Ужо мы там чуем — людзі вішчаць, крычаць — ужо там людзей б’юць!.. У нас маладзёжы многа было. I, можа, ніводнага не засталося. Hi маладзёжы, ні дзевачак — усіх пабілі. Божа мой, дзеці плачуць!.. Страшна было, каб вы пачулі. Ну, проста страх! Некаторых у хаты загналі, а нас проста так білі, акружылі і так білі — на нашай вуліцы. А маленькае дзіця... Гэта Каціна — узялі ды ўбілі Кацю, а дзіцятка яшчэ жывое. Яно поўзала, а яны ўзялі ды
194
штыхом жывоцік яму распорваюць. А яно, бедненькае, поўзае па той мацеры, яшчэ жывое, кішачкі павылазілі. А яно поўзае...
Хлопчыка майго, Колька што быў, у сенцы ўцягнулі, і ён там згарэў. Костачкі толькі ляжалі. Як я прышла з бальніцы, то ўжо нікога... I там я яго костачкі ў сенцах нашла. Харошы быў хлопец...
II ы т а н н е: — А гэта хто былі — немцы ці паліцыя?
— Паліцэйскія былі, і гэтыя, немцы, з гэтымі іхнімі кукардамі. Акружылі вёску так, што сядзелі адзін каля аднаго, адзін каля аднаго...
II ы т а н н е: — А вы пра тое яшчэ, як вы ў канаве ляжалі.
— Ляжала. У мяне маленькі хлопчык, хоча плакаць, а я кажу:
— He плач, бо і цябе заб’юць.
He плача. Ляжаць яны, бедныя... Каціны дзевачкі і мой. Потым у мяне чуць вось так павесялела, ужо чую — сціхлі тыя, у сяле. Я за дзяцей ды гэта прывяла іх да канавы. Стала ў ваду і нагою іх папераводзіла на той бок, бо вада пасярэдзіне бяжыць. Нагою паперацягала. Пацямнела ў мяне ў вачах...
Дубікі прышлі, мяне забралі. Ужо як нежывую. Ужо тады я ляжала раненая, дык мяне адзін чалавек падабраў і павёз у бальніцу.
Каб не Яроміха, дык мяне там убілі б. На станцыі яшчэ ўбілі б. I майго хлопчыка...
Маленькі застаўся жывы, і цяпер жыве. У Гомелі. Я тады яго на руках дзяржала. Яшчэ як бацька ішоў у армію, а я яго праводзіла, дык на руках малога трымала. I бапька нёс яго на руках, маленькага. Такі пацанок — і застаўся жывы. Білі, так па ім білі, што, паверце, кулі разрыўныя — гараць!.. Я яшчэ чуствавала трохі, дык пазіраю і думаю: «Ну, усё!..»
А яно, бедненькае, кацілася па гэтай баразне. Ралля высокая, а яно малое...
Усіх нас пачці пабілі, гэта во толькі я раненая засталася. Дый то не ведаю, як я засталася. Ад мяне людзі ўцякалі... Гэта ў бальніцы той.
Здаецца, ляжу, і здаецца, што хлопчык мой крычыць. Чутно — крычыць!.. Я і не сплю, а ён — крычыць!.. Усхапіцца хачу, a няма як — крылы падаюць. Хачу схапіцца — вазьму ўпаду. Дык яны, што ў бальніцы ляжаць, глядзяць на мяне ды баяцца, уцякаюць ад мяне. Бабка там адна ляжала, дык яна мала была ранена, дык яна, калі я з ложка ўпаду, прыдзе, ды возьме мяне, ды на ложак. Яна не баялася. Есці тады не было што — тады ж быў немец,— а ляжалі так, на саломе. Ды хустачка толькі. На мне ж не было нічога — як з хаты выскачыла, так і была...
П ы т а н н е: — А як вы трапілі ў тую бальніцу? I што гэта за Яроміха?
— Як я трапіла? Там саставы стаялі. на станцыі, калі мяне той дзядзька вёз, і без пропуска не прапускалі нікога. Мяне ж вязе гэты чалавек, а я раненая ляжу. I гэты хлопчык каля мяне маленькі, Сашка, каторы застаўся жывы. Дык мяне хочуць у камендатуру. Я думаю: «Ну, усё...» Крычаць яны:
—■ Падымайся, бабо!
А чалавек той кажа:
— Яна не паднімецца, яна бальная.
А там бабушка была старэнькая, што з немцаў, якія тут даўно засталіся. Яна памерла ўжо. I вось тая бабушка ідзе. А яна была са мною знаёмая, начавала ў мяне не раз. Бедная была, хадзіла, то краску прадае, то штонебудзь. Я з яе нічога не брала, а так дам картоплі ці чаго. Бо жылі ж мы тады добра. Дык яна ў мяне і начуе тыя разы. Глянула яна ў воз ды кажа:
195
— Хто гэта цябе, Аленка? Якая ж ты нешчаслівая!
Ды на мяне ўпала, ды стала галасіць, абняла мяне ды стала цалаваць. Цалуе і плача. А ён пытае ў яе, немец, панямецку:
— Хто гэта?
А яна кажа:
— Гэта мая родзічка, гэта мая фамілія.
Яна сама — з немцаў, засталася яшчэ ў колішнюю вайну. Ён работаў на заводзе, чалавек яе. Рабіў на заводзе нейкім старшым і астаўся тут на жыццё. А яна панямецку гаварыла. Дык яна ўпала на мяне і кажа: «Гэта мая фамілія!..» Пагаварылі яны панямецку, і яна кажа:
— Няхай ка мне вязуць.
Праўда, яна і павезла мяне. Я абамлелая была. А як добра трошачкі што ўбачу, дык я ёй рукі цалую і кажу:
— Мамко, ратуй мяне!..
— А што ж мне вам рабіць?—кажа яна.— Што мне вам рабіць?
А мой гэта хлопчык маленькі прыдзе ды ў рукі яе цалуе:
— Ах, цётачка, ратуйце маю мамку!
Маленькі быў, a — бедненькі — цалуе ў рукі.
Яна пабегла і паклікала Казлоўскага, перавязаць мяне. А мяне, гэта, кроў кругом, ды застыла яна, ды мне ўжо так робіцца, што і не магу я. А Казлоўскі кажа: «Памыйце яе». Яна, праўда, запаліла ноччу грубку, памыла мяне, пераадзела ва ўсё сваё і палажыла.
На другі дзень рана прыбег той немец, правяраць мяне, ці я ў яе. А яна паставіла ложачак каля грубы і палажыла мяне каля грубы. Ён прышоў, паглядзеў, пагаварыў з ёю. Яна кажа:
— Яна зусім нічога не варта, можа, і памрэ.
Дык яны ўзялі мяне, і завёз мяне адзін чалавек у бальніцу, у Петрыкаў. I ўжо я ляжала ў тым Петрыкаве. А дзеці мае засталіся там, у чалавека...
ГІ ы т а н н е: — А што было з вамі пасля?
— Што было? Я рабіла на ферме, калі ўжо нашы прышлі, і палучала прэміроўку. І колькі ж год я рабіла' I ў Мазыр мяне выклікалі. Дзе я ні была! Я і ў сельсавеце была — мяне ж пасля вайны членам сельсавета выбралі... Прыедуць, забяруць мяне легкавушкай...
Сталі мы там дзяліць дабро на сірат. Ну, я і думаю, што як мне дрэнна, то і другому ж таксама тое дрэнна. Адзін кажа, што каторае дзіця ад тых, што за немца былі, то яно — інакшае. А гэта ж усё роўна нашыя дзеці, а тое, што маці яго ці бацька немаведама дзе, то што ж яно, дзіцятка, вінавата. Я ўзяла ды ўступілася там за адну, бо яны бедныя, нічога ў іх не было, а іх, дзяцей, двое. Я і кажу:
— Ім трэба даць хаця б штонебудзь, ну, хоць цела прыкрыць. Бо дзеці — гэта дзеці, дзяцей шкода, яны не вінаватыя.
Я заступалася, і за дзяцей я заўсёды буду заступацца. За што ж яно будзе страдаць? Яны нашы, гасударсцвенныя дзеці. Яны ў нас васпітваюцна, у нас растуць, яны нам і будуць.
I я дзякую, што лягу ды сплю спакойна. He то што каторыя: «Дай, дай!..» А я давольна, што лягу спаць ды пераначую спакойна. I благадару я нашаму гасударству, і нашым байцам, што нас аслабанілі, і што ў мяне засталося хоць трошкі дзетак. Ужо і яны палягуць паспяць, і сама я лягу, добрыя людзі, ды пасплю...
А так жа я, хлопчыкі, не спала ў хаце. Калі пры немцах яшчэ.
«Дзіця тое кацілася як яблычка...»
Алена Булава з унучкайнастаўніцай
198
Забралі мяне, праўда, партызаны ў лес. Сяду я на купіне ды прычытваю: «За што мяне так наказала? За што я так пакутую...» Пазаводзілізя ў мяне гэтыя на ранах, ізвіняйце, чэрві. Вазьму я іх так пальцамі павыграбаю ды вазьму так чымнебудзь перавяжу. Бо хадыром ходзяць, так і чутуо, як яны ходзяць па мне, па руцэ. Што ж, ведаеце, жывая кроў. А лес, а мухі гэтыя! Нападаюць жа, не можна пераначаваць. I бінтоў жа няма. Трапачкай якоюнебудзь завяжаш...
Потым прышла наша армія, ды паставілі арудзія, ды будуць гэта па Петрыкаве біць, немцаў з Петрыкава выганяць. Прыходзіць да мяне адзін ваенны і кажа:
— Што вы так, бабушка, сядзіце з дзеткамі?
— Сяджу,— кажу я,— а дзе ж дзецца?
— А чагота ў вас такі курэнь?
— Бо няма каму добрага зрабіць. Чалавека няма. Другія людзі то з дзядамі, то з бацькамі. А ў мяне быў гэты большы хлопец, дык і таго няма, у партызанах.
— Ведаеце што,— кажа ён,— будзе бой, і мы вас адгэтуль вывязем.
I праўда, прыехала падвода, забралі маіх дзяцей, ды забралі мяне, ды завезлі некуды туды, пад Буйнавічы. На дварэ там нейкая сцёбачка * стаяла ў лесе, і сядзелі мы ў той сцёбачцы. Ну што ж, есці няма чаго, дзеці малыя,— што рабіць? Там ваенныя стаялі раней, і там куране, і ў тых куранях маленькія картошкі, якімі яны коней кармілі. Пойдзе мая дзевачка ды назбірае тых картопель, ды ў той зямлянцы мы ўжо якнебудзь спрышчым тую картоплю. А потым нас яшчэ далей адбросілі, гэта як біліся за Петрыкаў. Недзе нас аж пад Украіну туды.
* Сцёбачка (дыял.) — варывенька.
Там мы ўжо так і прабылі, пакуль нас не вызвалілі. У людзей мы там піталіся. Людзі жылі ў куранях, ніводнай хаты не было.
А потым прышло, што тыя, каторыя зпад Петрыкава, каб ехалі дадому. Пашла я да тога начальства ды кажу, што ў мяне малыя дзеці, як жа я? Ды там жа дзве ракі, адна і другая, нам трэба перабірацца, а я не магу. Дзеці мае папрастуджваліся, ды ў дзевачкі нага нарвала. I хлопчык маленькі гэты...
I яны сказалі:
— Мы заўтра па вас падводу прышлем.
Прыслалі яны назаўтра, а гэтыя петрыкаўцы — ведама, мужчыны — пазбягаліся ды пананосілі сваіх клункаў на тую падводу і не пускаюць мяне. А ён пытае фамілію, той чалавек, і кажа, што ён з месца не кранецца, пакуль яму не скажуць, дзе тая маладзіца, па якую ён прыехаў.
— Яна была раненая, і ў яе двое дзяцей, што ж яна з імі зробіць? Адно малое, а другое трохі большанькае. Яе трэба адвезці.
Паздымалі яны тыя клункі, ды ўзялі мяне, ды яшчэ адну там удаву, ды гэта падвезлі нас сюды. Каторы вёз, гэта быў не салдат, а проста сельсаветам назначаны. Нас везлі так — ад сельсавета да сельсавета: у кожным сельсавеце назначалі падводу. I давезлі нас так да ракі, а цераз рэчку лодкай перавозілі — ужо ваенныя.
Тожа прышла — ані хаты, ані дзе няма дзецца, хоць ты ідзі ў свет. Праўда, тут яшчэ адной маладзіцы хата засталася, дык мы пасабіраліся ў тую хату.
А потым пачалі людзі хаты будаваць. А я іду ды плачу. А ён, нейкі з Петрыкава, пытаецца:
— Чаго вы плачаце?
— Як чаго? Хто жывы, дык той будуецца, а я не ведаю, куды іду. I дзеткі мае. Няма ні хаты...
199
А ён кажа:
— Ведаеце што, не плачце. Хату якнебудзь зробім. Мы дадзім вам лес, у крэдыт.
Праўда, нашто казаць,— далі мне гэты лес, выпісалі і вызначылі падводу. I так гэта ў крэдыт давалі, а потым я аплаціла. I вось гэт