• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    
    А снег!.. А куды ж ісці? Невядома. А я падымуся — ды аб зямлю: дзіця — адзін глаз быў ва лбе, ды і той астаўся... Яна, праўда, мая падружка Ліда, мяне пад руку:
    — Якнебудзь шагу прыбаў, якнебудзь шагу прыбаў!..
    I мы сюды во... Адсюль вуліца якраз, той вуліцай нашай і — на шашу. Адтуль немцы едуць і едуць на конях. I шкапы, і свіней, і авец вязуць зпад Старыны. Старына гарыць, і Куляшова гарыць—усё, усё гарыць!.. А мы адсюль ужо напроціў плывём.
    А з нашай ды дзярэўні быў паліцай. Ну, не паліцай, але ён тожа быў не савецкі чалавек. Я толькі яго і баялася. Так мяне тут ніхто не знаець, а ён знаець. Ну, думаю, еслі ўжо ён сустрэціць мяне, то мне не жыць...
    Але ўжо нада ісці. He, чым ужо тут пападаць у рукі саўсем, на якую вісельніцу, то лепш ісці. Ідзём мы. Ідзём удзвюх, у яе рабяты з ёю, і мы ідзём. Яна мяне пад руку падвяла трохі, бо я ўжо не магла,— ад таго, што рабёнка кінула... А густагуста коні так ідуць, адзін за адным, сані за саньмі. Каторыя людзі ідуць, каторыя едуць. Кароў вядуць. А нас на сані ніхто не бярэ. А я ўжо сані падпіхваю,— учасніца!.. (С м я е ц ц а.)
    213
    А Лідзіных рабят на сані тожа не бяруць... А немцы, а паліцаі напроціў нам едуць ды едуць. Яны ўсё едуць, густа, густа, а мы напроціў. Прыехалі туды, пад Байдзіна пад наша, нас астанаўляюць:
    — Што, вы — прачышчаныя?
    — Прачышчаны.
    — У вас нет партызан?
    — Нет.
    — Ну, то едзьце.
    Павярнулі мы — яны адсюль, а мы так у дзярэўню.
    А сумёт! А снег!.. Выехалі на азяро. Марыя Калдубей нам у ліцо гаворыць:
    — 3за вас нас застрэлюць. Вы з намі не едзьце.
    Яны паехалі на тую старану, а мы самі не знаем куды... 3 гэтай маладзіцай, і двое рабят ужо. Ну што ж. У мяне быў палушубак пакрыты, а на галаве — так ужо, знаеце, без памяці — белая простынь. А снег!.. Я гавару:
    — Ну, Ліда Іванаўна, застанёмся мы тут у снягу гэтым!..
    Ужо вечарэець. Падышлі пад Вярусялімку, селі. А дзяўчонка гэтая спаць хоча. Мальцу было ііадоў дванаццаць, а дзяўчонцы гадоў дзесяць. Селі мы так удзвюх з ёй радам. Тады гэтую дзяўчонку... А яна толькі што яе пераабула, здзела нейкія там валёнкі, а баціначкі абула. Я гэтую дзяўчонку — галаву к сабе прыхінула, а яна—ногі. I тады гэты мальчышка сеў у кучачку. Прастынёй — я адвязала з галавы — накрыліся. А мы гэта прышлі к азяру, нада цераз азяро, лес у нас тут недалёка. Ну, і сядзім. Сядзім. Гэтая дзяўчонка дрэмлець, а яна яе пад бакі б’ець усё. А знаеце — на снягу і не прастудзіліся...
    Усталі потым—пойдзем цераз азяро. Усе мокрыя, а тады абмерзлі, ідзеш, і шуміць
    усё каля цябе. Яна за руку гэтую дзеўку, a мальчышка ідзе. Цераз азяро прайшлі, там лясок нешырокі, а там ляснік жывець. Пойдзем к лясніку к гэтаму ўжо. Ідзём па лесе, а немцы як кінуць ракету — віднавідна! — стаім на месцы, а пацямнеець — ідзём.
    Прыйшлі, а тут ужо байня яго недалёка, пойдзем у тую байню, бо ў хаце, можа, немцы, мы ж не знаем. Стаялі, стаялі — ужо дужа да цёмнага. У байню пайшлі. А самі — усё мокрае. Госпадзі, не нада і гаварыць, якое гора!.. (Плача, а суседка, каб супакоіць яе, пытаецца: «А ў ч ы ю вы байню?» — «У чыю ж, — адказвае яна,—у леснікову».) Глядзім — ляжыць ахапак дроў. А я і спічак купіла, летам, у троіцу яшчэ, і так у піджак ушыла. А гэта ж ужо калі было — зімой, і ўсё я гэтую каробачку насіла. I затапляць байню нам якраз дровы ёсць. I якраз у акно лесніковай хаты нашы дзверы. «Ну што ж,— гаворым,— еслі толькі немцы, а мы затопім, то ўжо ж недалёка...» Але так даў бог, што не было ў іх немцаў. У лесніка. Ну вот, затапілі. Я гэтыя дзверы закрываю. Рабяты на зямлі пазаснулі. Дровы не гараць. Я глазы спорціла, глазы мае засадзелі. А дровы гэтыя толькі тлелі. Трохі яны грэлі гэтую байню. Дровы сатлелі, і дзірачку мы такую кінулі, каб ішоў дым. Ну, тады рабят на палок з зямлі пацягалі, яна каля іх, а я так на каменку, яна цёпленькая была, лягла на каменку, уся мокрая, і заснулі мы.
    Ну, а назаўтра даў бог, што сняжком абкінула гэтую байню. Нада ж ужо нам уставаць, ісці к гэтаму чалавеку. Я гавару:
    — Ліда Іванаўна, еслі немцаў нет, то мы дзірачку гэтую адкрыем — і відна будзе, што слядоў нет, што яны не хадзілі.
    Сядзелісядзелі, глядзеліглядзелі — нет... (П л а ч а.)
    214
    Ну, пойдзем. Праўда, немцаў няма. Там Анюта ў сенях сядзела, етага мужчыны сястра... (П л а ч а.) Налілі нам міску капусты і бульбы. Можа, тры дні не еўшы былі. Нейкі гарох быў: Ліда трохі гароху ўзяла, рабяты там жавалі.
    А ў Скарбунах ужо яны пабілі баб. I паехалі са Скарбуноў. А ў мяне глазы садзяюць — не віжу нічога. Прышлі мы ў Скарбуны, а там дзеўкі плачуць: маладых не білі, а толькі старух пабілі. Тады папрасіла я мыла. Мне далі, і я прамыла глазы. Пашлі мы ўжо ў Вераціна. Прышлі ў Вераціна — у брата майго толькі так во шатаюцца аканіцы. У хату я ўвайшла, а там нікога —пуста: усіх пабілі... Ой!..
    Ну, што ж... А ў мяне ж, мой сынок, cappa б’ецца,— адзін рабёнак, глаз ува лбе, і той застаўся там... Віця. Цяпер я ўвідзела б яго — пацалавала б толькі — і ўсё... I не страх мне... (П л а ч а.)
    А ейныя рабята з ёю.
    I я пайшла сама. Іду і не знаю, куды іду... Іду ў Гарбачова. Прышла, сустракаю аднаго чалавека. Ён гаворыць:
    — He ідзі, Сямёнаўна, там цяпер якраз самы пурым * ідзець. Ніяк не ідзі. Пападзеш — там цяпер сама расправа ідзе...
    Прышла я ў соснік і стаю. А што ж я выстаю?..
    Потым сястру сваю сустрэла. Сястра мая радная, помершы ўжо. Я ёй сказала, у якой хаце мой мальчышка. Тады яна пайшла, узяла мальчышку і апяць назад. I так даў бог, што немец нічога,— як стаяў вартавы, так нічога ёй не сказаў, і яна прайшла міма. Як увідзела я сыночка — ну, цяпер усё!..
    * П у р ы м — яўрэйскае рэлігійнае свята; па звычаю ў гэты дзень усе носяць адзін аднаму падарункі.
    I гэты сынок у мяне адзін. А той, што быў у атрадзе, таго ўбілі. А гэты ў Кавалях прарабам работаець. (П л а ч а.) Іваноў Віктар Ягоравіч...»
    2
    Алена Халімонаўна Бандарчук. Шэсцьдзесят два гады. Алексічы Хойніцкага раёна.
    «...Дагналі мяне на сваім агародзе. А прыехалі яны, мае даражэнькія, гадзін у адзінаццаць. У мяне было дзіця маленькае, хлопчык быў. Яно сабе спіць, а дзяўчынка большая глядзела яго. Я хацела малое грудзьмі пакарміць. Потым хапіла дзіця і пабегла. Іду я, а тут суседка мая са сваім свёкрам едзе і крычыць да мяне: «Алена! Алена!..» А ўжо немцы едуць, машыны гудуць. Пачалі людзі бегчы, і я іду, бачу — у канцы сяла загарэлася хата. Я пабегла туды, і свёкар мой за мною. А дзеці мае большыя дома былі. Іду я, а машынка такая шэранькая ідзе, і ў ёй два немцы ў чорных шапках сядзяць. Каля дуба яны завярнуліся, уехалі ў вёску, спыніліся і пабеглі. Потым бачу я — на кагосьці яны вінтоўкі панастаўлялі. Дык я і закрычала:
    — Стась, б’юць!..
    Пытанне: — А вёску яны акружылі?
    — Мамка мая, я нічога не бачыла. Бачыла толькі тых двух. Бачыла я толькі, як яны вінтоўкі панастаўлялі.
    А мае дзеткі маленькія — усе ка мне. Людскія дзеці, казалі людзі, пазасыналі, a мае — ка мне. У мяне хлопчык быў адзін паўгода, а другі гады тры, і яшчэ суседні адзін, і я з імі паўзу, а потым, як азірнуся, дык немцы ідуць за мной. Вінтоўкі панастаўлялі, ідуць, ідуць... Хацелася мне
    ў каноплі дапаўзці. А кулі свішчуць: сюдытуды, сюдытуды... Хлопчык мой большы ўпаў і крычыць:
    — Ах, мамо, мамо, вонь у вас кроў!..
    I я ўжо бачу, што я ляжу ў пяску і ў роце ў мяне пяску багата, а потым бачу, што хлопчыка ранілі і шапачка ў яго зляцела. I бачу я, што ён красненькі быў, а ўжо яго губачкі жоўтыяжоўтыя, і гаварыць не можа. А меншы, як я з ім упала, дык пачула, як у грудках яго захрапло. Храпянула і — усё, Ужо і нямашака ўжо...
    А гэтыя кулі ўсё свішчуць. Мяне ранілі, як я паўзла, дык невядома, каторая куля. Зроду я такога не бачыла, як яны шусьшусь, сюдытуды кругом мяне, а адкуль яны, я не бачу. Бо я паўзла. А як галав’у падніму, дык бачу, што тыя двух ідуць за мной і ўсё страляюць...
    А далей ужо ўсё: і я не паднялася, і хлопчыкі мае паканчаліся. Падышоў ён да мяне, узяў мяне за руку вышэй локця — галава мая прыпаднялася, ляп аб зямлю, і кроў з мяне цячэ. I яны зеркнулі на мяне і пайшлі.
    Прыпаднялася я толькі, каб хлопчыка майго цераз разору пацалаваць, але ўжо я не дам рады...
    I вот, бачу я ўсё гэта,— усё роўна як сёння, хоць каторае ўрэмя прайшло,— як ён ляжыць, і шапачка яго звалілася...
    Чую я, што хата гарыць, трашчыць агонь. Усё сяло ўжо гарэла. Потым чую: суседка на маму маю крычыць:
    — Бабо, яны вунь туды пабеглі!
    I мама мая ка мне прыбегла. Бяжыць ужо яна і галосіць. А я ўжо сазнання ніякага больш не знала.
    Потым матка мая і сёстры мае гаварылі, як я яго цераз разору пацалаваць хацела, але ніяк не дам рады — не паднялася...
    Алена Бандарчук
    216
    Толькі помню, як мяне везлі на возе па разорах, як мяне трэсла. А яны яшчэ кажуць, што я сама на воз узлезла, бо яны забралі мяне, мае браты і матка, і дзяцей маіх падабралі. Тут яшчэ адна жанчына кажа, што як везлі мяне з дзеткамі, дык вунь як кроў цякла...
    А баба адна казала, што як білі, дык мая дзевачка большая вельмі прасілася:
    — А не беце, не беце мяне, у мяне ж бацькі няма!..
    Яна была з трыццатага году, дванаццаць гадкоў. А было ў мяне тады дзяцей чацвёра, а свёкар быў пяты, майго хадзяіна бацька, а я ўжо шостая. Дзяцей усіх пабілі, і свёкра, а мяне ранілі. Яны мяне за малым богам не забілі. Я гэта не ведаю, як я не захліснулася, бо ўжо духу ў мяне не было. Так страшко было, так страшко!.. Асабліва як блізка. А ён яшчэ падышоў дый за руку ўзяў мяне. He ведаю, за якую руку, можа, за етую, бо я вот так з хлопчыкам паўзла...
    Тады ж усе людзі баяліся: як немцы ў сяло, дык людзі ўсе — з сяла!..
    А ў мяне, мае дарагенькія, толькі чэрап прабілі...
    Адна рана і цяпер яшчэ не зажывае. Тады цэлы год косці выходжвалі.
    Браты мае зрабілі мне хатку, а потым, як мужык з фронту прыйшоў, дык яшчэ болей дабавіў.
    I ўжо я, мае дарагенькія, нічога вам больш не магу расказаць. Я няграматная, а пасля таго, як мяне стралялі, я ўжо і ўсё расцярала. Гэта толькі што ў мяне хадзяін добры, так я так ужо. После вайны ў мяне яшчэ трое дзетак.
    Разышліся нашы дзеці па свеце, а мы з дзедам жывём. Дзед мой паехаў сягоння, дома няма.
    Пытанне: — А колькі людзей забілі ў вашых Алексічах?
    — Я вам, мамка мая, не магу расказаць. Людзі расказваюць, што бытта душ семсот...»
    Акцыя, аперацыя, экспедыцыя
    218
    Гродзеншчына, калі прыехаць сюды з Віцебшчыны або з Палесся, выдаецца краем палявым, абжытым. Лясныя абшары заха