Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
валіся тут адно ўздоўж Нёмана і яго прытокаў. Бярозу Нёманскую абняла Налібоцкая пушча, а Шчара прытуліла да правага берага Ліпічанскую. Ужо ад самага Слоніма паўз гэты бераг цягнуцца, дзе тонкім шнурком, а дзе і шырокімі палосамі, дубовыя гаі. Далей ад рэчышча дубняк мяшаецца з сасною і елкай, збіваецца ў ніштаватыя бары, якія толькі на подступах да паселішчаў рассыпаюцца дробнымі кудзеркамі ці, натрапіўшы на балота, гразнуць там і, стаўшы карлікавымі бярэзнікамі ды сасоннікамі, гібеюць у хмызняках багунудурнап’яну.
Паселішчаў тут мала, хіба што недзе над самаю рэчкай прытарнавалася да берага дзівачкавёсачка са шматзначнаю назвай Вялікая Воля, колішняя прыманка для прыгонных сялян, для неспакойных, бунтарных душ, якім нясцерпна муляла ярмо прыгону і якіх цягнула схавацца ад панскай апекі ў гэтую лясную глухамань. Зманлівыя словы Вялікая Воля, Малая Воля раптам зніжаюцца на заземленых назвах вёсачак Капці, Гародкі, Галынка... Свавольніца Шчара звыкла кідаць сюды, направа, жоўты пясок ды рудую дзындру. Нагнала пясчаных выдмаў — вунь на дзесяткі кіламетраў — цэлыя пустыні, сям’там парослыя нізкім камлюкаватым сасоннікам. Наносы ўрадлівага мулу ды глею асядалі злева, таму левы бераг Шчары ад веку густа заселены, дагледжаны — луг ды поле, вёскі, пасёлкі, фермы. Нібы хто зверху нацерусіў уздоўж даліны гэтых сялібаў. Хаты і клубы, школы, сельмагі, прыватныя хлеўчукі, прыгрэбнікі, свіронкі і калгасныя кароўнікі, свінарнікі, паркі машын, майстэрні, склады. Сціплае, як старая казка, індывідуальнае жытло сялян;
маштабнае на меру краіны і эпохі грамадскае калгаснасаўгаснае будаўніцтва.
Васілевічы, Паўлавічы, Ніз, Востраў... У свой час гэта былі натуральна ўпісаныя ў краявід зялёныя паселішчы. На аселіцах і на ростанях дарог стаялі тут волатыдубы, ліпы і клёны — пасланцы язычніцкіх святых гаёў, парламенцёры ў адвечнай вайне паміж двума багамі — Палевіком і Лесавіком. Сёння гэтыя вёскі забудоўваюцца акуратна, па плану.
У гэтых мясцінах жыў і працаваў на рубяжы мінулага і нашага веку сусветна вядомы фалькларыст Міхал Федароўскі. 3 такіх сёл, як Дубраўка, Трахімавічы, Васілевічы, Паўлавічы, Ніз, ён чэрпаў вялікім каўшом народныя беларускія песні, казкі, прымхі і прыказкі, што склалі сем вялікіх тамоў кнігі «Люд беларускі», упрыгожылі славянскую фалькларыстыку.
Зямля тут узгоркавая. Зводдаль ад рэчкі, дзе на кіламетр, а дзе і на два і на тры наўпрасткі цераз узгоркі і даліны, шыбуе дарога. Ад самага Слоніма да... невядома дакуль, напэўна, да бацькіНёмана, туды, недзе пад Орлю. Чалавеку, які будзе ехаць па гэтай дарозе на аўтамабілі, можа часам здавацца, што ён бачыць Шчару з птушынага лёту, так уразіць яго несамавіта выгіблівы жолаб, які выгуляла сабе за вякі гэтая гарэзлівая шаляніца.
На кожным узгорку хочацца пастаяць і палюбавацца, як хораша і суладна могуць жыць і тварыць чалавек і прырода, калі твораць яны паводле законаў розуму, сумлення, хараства.
Дарога не мае тут спачынку. I ўвечар, і ўначы ёй трэба несці варту жыцця — лічыць пакуты, радасці і надзеі турботнага дня, таго, што адыходзіць, і таго, што мае нарадзіцца. Дарога, як стужка нейкага
219
цыклапічнага магнітафона, прасмыкваецца паміж скатамі грузавікоў, якія сунуцца адзін за адным са Слоніма ў вёскі на начлег. I запісваюцца на стужцыдарозе падзеі дня. Пішуць на гэтай стужцы пратэктары аўтамашын, матацьгклаў і трактараў, пішуць абады рыпучага воза, на якім стары калгасны вартаўнік падвозіць зялёны корм да калгаснае фермы, пішуць і пісклявыя калёсікі дзіцячай каляскі, якую шчаслівая маладзіца ў белых туфельках выкаціла на вясковую вуліцу гэтым ціхім адвячоркам першы раз у жыцці.
...Зімою 1942 года тут, над Шчараю, угору і ўніз ад Слоніма, здарылася такое, што дарога — сведка гэтых здарэнняў — перастала разумець, па якім яна ідзе свеце і ў які свет вядзе — у той ці ў гэты... Нават каб здарыўся цуд, каб набыла дарога дар мовы, дык не здолела б уразумела расказаць нам пра тое. Яна пыталася б у нас тлумачэння прычын, так, як пытаюцца людзі, сведкі падзей, тыя, чые галасы мы запісалі, а потым знялі з сапраўднай стужкі сапраўднага магнітафона, каб падаць іх літарамі і словамі.
«...Як, кажаце, для мяне пачынаўся гэты дзень? Яны прыйшлі да нас у суботу, немцы. Называлася гэта — акцыя супраць партызан...»
Расказвае Пётр Іосіфавіч Саўчыц, у вёсцы Гародкі:
«Прыязджаюць немцы. I адразу ачапілі вёску: паставілі тут кулямёт, потым і там паставілі — укруга ачапілі. Ходзіць солтыс з немцамі і зазывае ісці на праверку пашпартоў. I трэба толькі абавязкова забраць з дому сямейны спіс. Бо тады так было, што над дзвярыма павінен быў быць спіс сям’і. Пачалі людзі сходзіцца там, дзе яны
сказалі. Яны вынеслі стол, лаўку паставілі. Правяраць, значыццца.
Я сам падышоў таксама. I забыўся гэтага спіску, халера яго ведае. Кажу солтысу:
— Спіс забыўся.
А немец кажа папольску:
— Hex ідзе пшынесе.
Прыйшоў я дадому, узяў гэты спісак. На стале стаяў табак у кансервеннай банцы. Узяў '3 сабою. Сто год бабка мая, яна заставалася на койцы. Кручу я папяросу і кажу:
— Бабо, мусіць, заб’юць нас?
А яна мне:
— Унучак, уцякай у лес!
Дальбог. Але як ты пойдзеш? Калі я пайду, дык яны тых паб’юць там...
Прыйшоў я туды, а гэты ацэп, што там быў, пачаў сыходзіцца. Як пачаў ён сыходзіцца, дык увесь маладзёж — фюк! —• наўцёкі. Засталіся адны старыя. Дык немец выйшаў і кажа папольску:
— Што вы, дурныя? Чаго вы ўцякаеце? Хто вас біць будзе? Кантроль ідзе.
А солтысаў брат кажа:
— А можа, мы яшчэ горай наробім. Ідзіце сюды, назад.
I пачалі сыходзіцца,
Як пачалі сыходзіцца — гэты немец бярэ ў людзей пашпарты і нясе на стол. Раскаталі ліст на стале і нешта там карандашом чэркае, на паперы. А хто там ведае што.
Немец, калі забраў усе нашы пашпарты, спытаўся ў солтыса папольску:
— Чы бэндон вольнэ мешканя до пшэноцованя?
— Бэндон.
Як толькі ён сказаў гэтае «бэндон», дык... немец хутка адступіў назад два крокі, a салдаты пачалі біць па ўсіх — і па людзях, і па солтысу. У немцаў так было дагаворана паміж сабой. Замест каманды.
220
Была адна такая маляшчая калечка, укленчыла яна, давай хрысціцца, спяваць. Нічога не памагло...
Я паспеў выбегчы, дабегчы да рэчкі і паўз беразе папоўз. Ранілі мяне — метраў сто пяцьдзесят адбегся. А жонку забілі. Бацька і сястра таксама там засталіся на месцы, забітыя...»
У вёсках Баравікі, Акунінава, што ляжаць каля Слоніма ўверх па Шчары, яны правялі тую ж «акцыю» інакш, выбарачна. На акунінаўскіх хутарах вынішчэнне людзей пачалося, калі яшчэ і партызанскія атрады не паспелі арганізавацца.
Жыхар Акунінава Іван Ігнатавіч Рубец успамінае:
«...Пачалі з тога канца, вот як вы ехалі, ад Слоніма, і сагналі ўсіх у гэты канец вёскі. Хадзілі па хатах, шукалі, дзе хто схованы, нават былі старыкі і жанчыны, каторыя не маглі ісці,— іх дабівалі ў хаце...
Тут адзін быў какойта... не магу сказаць вам, рускі, ці немец, ілі паляк,— ну, канешна, ён быў у нямецкім. I вось ён пытаў у насялення:
— Можа, хто ў Германіі ёсць у вас? Можа, хто пастаўку здаў немцам?..
I так ён некалькі сямей узяў ды адпусціў. Панімаеце? 3 гэтае таўпы.
Потым з Бытані прыпёрся на легкавой машыне нейкі эсэсавец. Такі рослы, здаровы мужчына. Пракраціў — нікога нікуды. Ніякіх ні бумажак, ні справак.
Нас адагналі метраў, можа, на семдзесят ад дарогі к саду. I перванаперва палажылі дваіх: аднаго старыка і другога... быў астаўшыся ваеннапалонны. Іх многа было ў вёсцы. He прымак, а не было дзе дзецца граж
даніну. Здаровы такі, да часу рабіў у каваля малатабойцам. Яны з краю неяк, наш етары і гэты ваеннапалонны, стаялі. Узялі палажылі іх на зямлю і прыстрэлілі тут.
Калі прыстрэлілі, то таўпа паглядзела, якое дзела, і кінулася — хто куды. Але тут круга саду і круга вёскі сядзелі засады, кулямёты стаялі. Куды б ты ні пайшоў, цябе— скрозь спатыкала. Хто ўцякаў — ніхто не ўцёк.
Я трымаў дзіця, каля двух гадоў была дзевачка. Мяне параніла ў руку, сюды во. Рабёнак у мяне з рук выпаў. Я адбегся метраў, можа, якіх сямівасьмі. Такая ёсць там яма старадаўняя. Я ўпаў у гэтую яму. I разам упала дзяўчына з Акунінава, ды так плотна легла, і я не ведаў: яна жывая ці не. Я спытаў:
— Маруся, ты жывая?
— Жывая.
— Маўчы, не аказвайся. Еслі жывая — не шавяліся.
А з гэтай стараны другая легла, таксама самастаяцельная дзеўка. Я не знаў, што і яна жывая. Еслі бы знаў, то ўпрадзіў бы таксама. Калі гэта ўсё прыціхла... яны хадзілі дабівалі. Вот падходзяць к нам. Падходзіць ён і нагою ў бок ёй як даў, яна працярпела... На мяне наступіў і пайшоў да гэтай. Гэтай стукнуў дзеўчыне — яна схапілася:
— А! — кажа.— Паночку, я вам нешта скажу!
— А, ты скажаш!
I матам на яе. Рускім матам. I ёй з пісталета ў лоб. I пайшоў далей.
Навутра прыехалі немцы, сабралі тых, што былі імі выпушчаныя, і заставілі капаць магілу і ўсіх звезці ў яму і засыпаць зямлёю.
А вот хутары ў нас былі, то год раней яны там людзей не расстрэльвалі, а зганялі
221
аднудзве сям’і ў памяшканне і паджыгалі. Жглі жыўцом. Колькі было хутароў, дык яны ўсіх і папалілі. Па ўсіх хутарах адначасова.
У нас гэта было дваццаць другога снежня сорак другога, а хутары палілі зімой сорак першага...»
Пра трагедыю вёсачкі Баравікі мы пачулі ад Марыі Рыгораўны Кулак, памятлівай і гаваркой жанчыны, якая з дакладнасцю судовага пратакола абрысавала ўсё: і адбор, і расстрэл, і ўласнае перакананне, што гэта ёй давялося пакутаваць за тое, што яна яшчэ падлеткам палюбіла камсамол, Савецкую ўладу, якая была там, недзе далёка за польскасавецкай мяжой, і тады, у падполлі, хавала Сяргея Прытыцкага.
«...Ну, рана ўсталі — бачым: акружаны, няма куды ўцякаць. Сядзім у хаце, пачалі яны хадзіць па хатах, выганяць на сабранне. Зайшлі і сказалі:
— 3 малюткамі! Усе з малюткамі!
Ну што ж, мы сабіраемося і ідзем на тое сабранне. I нас ставяць тутака во, дзе цяпер магіла, усіх у рад. I праходзіць і пытаецца:
— Дзе монж?
Ну, каторыя гавораць: «Вот, стаіць». Дайшло да мяне, а ён, мой Антон, пайшоў да сястры, за сем кіламетраў, пайшоў малаціць жыта. А ў мяне чатыры месяцы было рабёнку. Я так і кажу.
— Калі?— пытаецца, гэта, папольску.
— Учора,— кажу я (ён пайшоў