• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    аю...
    I ён пачаў глядзець. Кажа:
    — Усе мае дзеці ёсць, адной толькі дзевачкі няма, шэсць лет, але яна не магла ўцячы, бо яшчэ дзіця.
    Стаў ён глядзець, і я аказалася. Дык мне ўжо ногі людзьмі паперадаўлівала, усе косці... Людзей страляюць, а мне куля косці не зачэпіць, толькі мяса павырывае. Косці на нагах відны былі, проста не магла хадзіць зусім.
    Ну, і бацька мой гэтак абамлеў над гэтай горбай.
    I тут прыбягае той Алізар. Бацьку траслі, мяне паднялі з тое горбы і паняслі ў лес.
    Я ўся ў крыві, як паставяць мяне на снег, дык ногі мае ўсе хістаюцца, мне ж іх паперадушвалі, горба вялікая ляжала на мне.
    Заняслі ў лес. Там хутары гэтыя былі, а людзі паўцякалі ў лес. Сядзелі, касцёр клалі. Угледзелі, што мы ўсе ў крыві, што мяне нясуць у крыві, нейкае дзіця... Яны ўсе паўцякалі.
    I стаў на іх ужо гукаць бацька мой, што мы людзі свае. Так што мяне ўжо абсушылі. I бацька мяне адаслаў у Талькаўшчыну, каля Слоніма, там у мяне цётка была. Ну што, яны мяне там нядзелю хавалі. Гэтыя раны ўсе паразгнойваліся... Страшна. Лячыцца не было чым...
    Бацька мой пажыў трохі, а потым пасля вайны ад ран тых і памёр, гангрэна падпала Ў нагу.
    А я гэтак і асталася. Мне тады, як білі, шэсць гадоў было, сёмы...»
    Вёска Вялікая Воля знаходзіцца ў нізоўі Шчары, якая цячэ тут з поўдня на поўнач. Ад Вялікай Волі да Акунінава будзе больш за сотню кіламетраў, гэтая адлегласць паказвае на маштабы таго злачынства, якое, паводле слоў Пятра Саўчыца з Гародкаў, называлася ў фашыстаў «акцыяй супраць партызан». У фашысцкіх справаздачах акцыя гэтая называлася «Гамбург».
    У Вялікай Волі ацалела пяць чалавек дарослых і чацвёра дзяцей. Адзін з ацалелых дарослых — Іван Іосіфавіч Павачка. Гэты разважлівы і добры па натуры чалавек ужо не раз сведчыў пра злачынствы акупантаў. Яго паказанні ўключаны ў акт Дзяржаўнай Камісіі Казлоўшчынскага раёна па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў акупантаў у 1941—1944 гг. і апублікаваны ў асобнай кнізе. Там запратакаліраваны
    239
    агульны ход падзей і акалічнасці злачынства. Іван Іосіфавіч адзначыў тады, што 16 снежня 1942 года па загаду нямецкага афіцэра па прозвішчу Сзук была загнана ўся сялянская жывёла з Вялікай Волі ў мястэчка Казлоўшчыну. Неўзабаве ў вёску ўварваўся другі карны атрад фашыстаў, які сагнаў усіх жыхароў у адно месца і падзяліў іх на дзве групы, адну групу — 156 чалавек, сярод якіх быў сведка, яго жонка і двое дзяцей, карнікі прыгналі да кар’ера, з якога раней да вайны бралі пясок, калі будавалі мост цераз Шчару. Карнікі загадалі людзям легчы і расстрэльвалі іх з кулямёта.
    «Першая кулямётная чарга,— гаворыць Іван Павачка,— прайшла па галовах ляжачых, і быў смяротна паранены мой сын Міхаіл, а мне куля на левай руцэ адарвала сярэдні палец, а безыменны і мезенец раздрабіла. Мой сын паспеў сказаць: «Тата, мне баліць»,— і кончыўся» І0.
    3 другой групы, у сто трыццаць чалавек, ацалелыя расказвалі, што іх адлучалі па дванаццаць ды гналі ў лес і там расстрэльвалі.
    Расказаўшы на нашу просьбу жахлівую гісторыю нанова, Іван Іосіфавіч згадзіўся нават завесці нас на месца расстрэлу і паказаў, як ён у той зімовы дзень ляжаў тут пад кулямётным агнём.
    Цяперашні расказ яго мы перадаём з усёй дакладнасцю.
    Як і многія іншыя ацалелыя жыхары «вогненных вёсак», Іван Іосіфавіч пачаў гаворку з разважанняў пра фашысцкую версію — «барацьбы супраць партызан»:
    «... Немцы сабралі вялікую сілу на лясы. Партызанам яны нічога не зрабілі. I з гэтай усёй нянавісцю нападалі на мясцовае насяленне.
    Мы ўцякалі ў лес. Зіма была. 3 дзецьмі. Ну, у лесе — не месца: мароз быў, холадна. Пайшлі мы ў вёску Капце. Заехалі немцы і кажуць: «Ідзіце дадому». Ну, мы, вядома, павінны былі ісці бо, тут усё пакінулі: і коней, і каровы.
    Прышлі мы дадому, сядзім, бачым — ідуць. Сусед мой гаворыць:
    — Дзень добры, пану.
    А яны:
    — Дзень добры, пане бандыце.
    Разграбілі яны ўсё наша, забралі ўсю нашу скаціну. I чалавек пятнаццаць увялі з сабой у абоз.
    Сядзім мы. Нікога няма. I не згледзелі, як награнулі немцы ізноў. У кожную хату заходзіць немец і наказвае нам, каб кожны на тры дні харчоў браў. «Мы вас вывезем». Хто паспеў што ўзяць, а хто і не паспеў.
    Снег ляжаў, а аднаго старога вялі босага, без рубашкі і без шапкі.
    Паставілі тут усіх нас на калені. Нас білі прыкладамі і таўклі нагамі... I раптам пачуўся грукат цяжкіх машын. Прышло дзевяць машын, а ў машынах поўна немцаў. Па чалавек, можа, дваццаць, а можа. і больш. Маладыя немцы, на галовы нацягнуты каскі.
    3 адной машыны вылез афіцэр, даў каманду, і нас павялі пад сільным канвоем. 3 правай стараны ехалі машыны, а з левай — ішлі немцы.
    He дахадзя да таго месца, спынілі, і трох немцаў пайшлі з кулямётам. Паставілі кулямёт на ўзгорачку, двох там засталіся, a трэці вярнуўся і махнуў рукою.
    Прывялі нас у лагчыну, перад тым кулямётам, і сказалі лажыцца. Мы лажыліся, хто з кім. Ну, я лёг з сямілетнім хлопчыкам, трымаў яго на руцэ, прытуліўшы, а жонка з трохлетняю дачкою. Калі мы леглі — шап
    240
    ка з мяне звалілася, і я яе на голаву больш не клаў.
    Немцы ад нас адышліся... Ага!— немцы адышлі ў сторану і заляглі кругом. А гэты непец, кулямёт каторага на ўзгорачку стаяў, уз. гэты кулямёт і падышоў да нас метраў на ^аццаць. Там была яма, дзе нямецкая бомба ўпала. Улез ён у гэтую яму, укленчыў і паставіў на беразе ямы кулямёт. Тады немцы адышліся ад нас, і ён пацягнуў першую вочарадзь па нашых галовах.
    Я як ляжаў на левым баку, так мне вот так па пальцах, а хлопчыку ў голаву. I ён яшчэ ўспеў толькі сказаць:
    — Ой, тата, баліць!
    А я гавару:
    — Ціха, Мішка, не будзе балець.
    Больш ён не аказаўся.
    Пяць вочарадзей выпусцілі. Мне папала ў правую ногу, абпаліла мне падошву і так прарэзала нагу. Сільна мне балела. Варушу — варушыцца, але боль —не вытрымаць. Усё роўна як крапівою мне хто па пальцах.
    Пасля сталі дабіваць, хто стагнаў. Увесь мой твар быў абліты кроўю, і вельмі з мяне дух гнала. Падышоў немец, нагою мне ўдарыў у галаву — галава мая так зашаталася, але я вачэй не расплюшчыў.
    Сталі самі засыпаць зямлёю. Зямля была мёрзлая, груды гэтыя, пясок. Паабівалі мне твар...
    А за плячыма ў мяне ляжаў — гадоў, можа, яму шаснаццаць — хлопец. Ён нідзе ранены не быў. Усхапіўся на ногі і просіцца:
    — Паночкі, не беце мяне! Забілі маю мацеру і сёстры, пусцеце мяне жывога.
    Яны штота панямецкі, штота паміж сабою пагаварылі, раздаўся выстрал з пісталета, і ён мёртвы ўпаў на мяне.
    Пяску нямнога насыпалі, і я стаў душыцца. Думаю, буду вылазіць, хай дабіваюць,
    бо цяжка вельмі душыцца. Увесь мокры, як з рэчкі. Раз прыпадняўся, потым другі раз, і ўжо я беспрытомны. Потым неяк напружыўся — ну, тады я быў сільны, малады,— прыпадняўся, тыя груды расхіліліся, і мне стала лягчэй дыхаць.
    I ляжу я, слухаю, не чутна, каб кідалі... Колькі ляжаў — не ведаю. Потым яшчэ паварушыўся, высадзіў твар і чую — ужо ў тым канцы стрэлы чутно. Паляжаў я, пакуль сцямнела. На ногі не ўздымаўся і гавару:
    — Уставайце, хто жывы. Немцаў ужо няма, пайшлі.
    Ніхто не аказаўся. Нас было тут, у гэтым канцы вёскі, сто пяцьдзесят душ, a толькі я адзін застаўся... Парваў на сабе рубашку, абкруціў рану і пайшоў у лес...
    У лесе я праляжаў трое сутак. «Ну,— думаю,— пайду ў дзярэўню Капце, калі заб’юць,— хтонебудзь зямлёю прысыпле, бо як у лесе памру, то звяры косці толькі будуць цягаць». Прышоў я рана ў вёску Капце і не пазнаў яе — яна ўжо мне перамянілася, зусім другою стала. Ведаю я, што тут Капце, сабакі брэшуць з Малой Волі, але Капцёў не пазнаю. Пастаяў я і зноў пайшоў у лес.
    Потым знайшоў я нашых, каторыя паўцякалі з Казлоўшчыны, сустрэліся мы з імі. Прышлі мы з суседам у Капце, і там я ўжо астанавіўся,
    Лёг я ў Віктара Касача і праляжаў шэсць дзён. Потым Копаць Аляксей, які служыў кагдата ў польскай арміі санітарам, зрабіў мне перавязку...»
    Прайшло больш за дваццаць пяць гадоў паміж тым першым, запратакаліраваным, і вось гэтым, запісаным на магнітафонную стужку, расказам Івана Павачкі, але час не сцёр у памяці расказчыка вогненных і свін
    241
    цовых слядоў. У расказе 1971 года Іван Іосіфавіч разважае пра тое, што карнікі, маўляў, не змаглі разбіць партызан і «з гэтай нянавісцю» ўзяліся помставаць на мірных жыхарах. У тыя дні ён не мог ведаць, што 11 лістапада 1942 года галоўнае камандаванне фашысцкай арміі выдала спецыяльны сакрэтны дакумент — «Інструкцыя пра абыходжанне з бандытамі і іх памочнікамі», у 83 пункце якога рэкамендавалася: «У абыходжанні з бандытамі і іх добраахвотнымі памочнікамі праяўляць крайнюю жорсткасць... Сама жорсткасць мер і страх перад пакараннем павінны ўтрымаць насельніцтва ад дапамогі і садзеяння бандам» ". Услед за гэтай інструкцыяй начальнік генштаба вермахта Кейтэль выдаў загад. У пункце першым гэтага загада ён напісаў, што прытрымлівацца міжнародных пагадненняў і прынятых звычаяў вядзення вайны — не трэба. «Гэтая барацьба не мае больш нічога агульнага з салдацкім рыцарствам або палажэннямі Жэнеўскай канвенцыі... Таму войскі правамоцныя і абавязаныя без усякіх абмежаванняў выкарыстаць у гэтай барацьбе любыя сродкі, у тым ліку супраць жанчын і дзяцей, абы гэта прынесла поспех» 12. Другі пункт: «Ніводзін немец, які ўдзельнічае ў барацьбе з бандамі партызан, не павінен быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці або пастаўлены перад ваеннапалявым судом...» 13
    Івану Павачку, вопытнаму пажылому чалавеку, інтуіцыя падказала слушна — карнікам наперад дароўвалася ўсё. Яны аказаліся няздольнымі ваяваць супраць партызан і пад выглядам іх білі жанчын, дзяцей, старых...
    У архівах захавалася «Паведамленне № 28» паліцыі бяспекі і СД аб выніках кар
    ных экспедыцый «Гамбург» і «Альтона» ў раёнах Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей ад 22 студзеня 1943 года. Непасрэдныя верхаводы карнікаў выхваляліся перад вышэйшымі інстанцыямі сваімі «подзвігамі» выдавалі забітых мірных жыхароў за паря^ зан. Вось два ўрыўкі з «Паведамлення».
    «...Аперацыя «Гамбург» у раёне гор. Слоніма.
    Гэтая аперацыя была адною з найбольш паспяховых аперацый, праведзеных да гэтага часу ў Беларусі. Дадзеныя разведвальнай каманды паліцыі бяспекі і СД былі такія дакладныя, што ўдалося выявіць кожны лагер. У шматлікіх баях было забіта 1676 партызан. Затым было расстраляна западозраных у сувязях з партызанамі 1510 чал. Былі захоплены шматлікія трафеі, у тым ліку 4 браневікі і 8 супрацьтанкавых ружжаў, велізарная колькасць жывёлы і збожжа. У населеных пунктах, размешчаных у раёне аперацыі, акрамя таго, было знішчана 2658 яўрэяў і 30 цыганоў. Страты немцаў склалі 7 забітых і 18 раненых».
    Аперацыя «Альтона» ў раёне Косава — Быценя.
    Гэтая аперацыя была праведзена з мэтай разгрому вялікага партызанскага атрада, які прарваўся на поўдзень пасля аперацыі «Гамбург»... «Партызаны страцілі забітымі 97 чал. Потым у гэтым раёне было расстраляна 785 чал., западозраных у прыналежнасці да партызан, 126 яўрэяў і 24 цыганы. Захоплены значныя трафеі: жывёла і прадукты харчавання. Зброі і боепры