Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
не дабілі. Яна ў палажэнні была. Жывая яшчэ была. Каля купелі ** там ляжала. Народнік гэты прышоў за лошаддзю, а яна кажаць:
— Дзеткі мае, за што ж вы мяне білі, за што ж вы нас білі? Мы ж людзі бедныя, што ж мы так папалі. Мы ж гаравалі, жыць хочам, за што гэтак пабілі? Айяйяй!
* «Народнікамі» іранічна называлі ўласаўцаў.
К у п е л ь (дыял.) — сажалка.
Сямейку маю ўсю пабілі, і мужа забілі. Дабіце вы ўжо і мяне, каб я на гэтым свеце не была.
Во так... Так во...
I вот той «бобік» — а немцы яшчэ не паехалі — пайшоў заявіў, і адзін прышоў, дабіў яе. Цёцю маю.
Забілі, коні пазапрагалі, сабраліся і паехалі.
А мы ўжо тагды пашлі глядзець, дзе хто ёсць. Можа, дзе хто жывы.
Жывога нікога не аказалася. Толькі адна яна была выпаўзла, і яе забілі.
Ваду мы насілі... Вядома ж, гараць людзі! Тушылі мы іх. Адзежу якую збіралі, на кладбішча заняслі іх і пахавалі.
Вот і ўсё.
Мой тата тожа на агародзе быў.
Узялі сундук вялікі, сабралі, што ад іх засталося, у той сундук і на кладбішча завязлі...»
Чалавек, на якога абрынуўся фашысцкі «новы парадак», абжывае лес. Робіць і абжывае норы, ратуючыся ад звера ў мундзіры.
Расказвае Зінаіда Іванаўна Путронак з Барковіч Верхнядзвінскага раёна.
«...У лесе мы пастроілі зямлянкі. I жылі там да экспедыцыі.
Калі пачалася экспедыцыя зімой, то часць партызан прарвалася за фронт, і часць насялення з імі пайшла. Мы ж засталіся. Тры сям’і нас жылі ў балоце, пака экспедыцыя. Экспедыцыя радам ішла, але нам якраз удалося. Толькі мы зайшлі ў балота, і прайшоў снег. Гэта якраз перад Новым годам было. У сорак трэцім, мабыць, зімой. Скот мы не бралі. Толькі нас было чатырох, маці і тры сястры. Там яшчэ дзве
253
сям’і. Тры сям’і нас. Без ската выйшлі ў гэта балота. Снег прайшоў — сляды завеяла, і экспедыцыя радам ішла ноччу. Помню — Новы год сустрачалі немцы, стралялі, салют давалі ў дванаццаць часоў. Новы год. I мы ўсё — і разгаворы слышалі, і выстралы, усё слышалі, але асталіся. Немцы не дагадаліся. А хто вёз на канях і скот з сабою, тых усіх экспедыцыя дагнала і расстраляла. Мы после вышлі, кагда ўсё ўціхла, прайшлі па лясу — жуткая была карціна. Мы прашлі да сваіх зямлянак. Ляжалі трупы, коні, каровы, парасстрэльваныя,— жуткая карціна была...
Другая экспедыцыя ішла летам. Гэта, памойму, ужо ў сорак чацвёртым. Летам ужо мы сядзелі ў тайніках. Прышоў з партызанскага атрада Арлоўскі, помню яго фамілію, выступіў перад насяленнем і расказаў, як строіць гэтыя тайнікі. Пастроілі мы тайнікі. Каждая сям’я строіла сабе тайнік. Што б можна было толькі сесці ўсей сям’ёй. Зразалі дзірванкі акуратненька. Абчэрціш так вось квадрат. Дзірванкі клалі, пясок увесь выкапвалі, каб можна было сесці, яму такую выкапвалі. У карзіны пясок, аднасілі далёка і пад мох хавалі. Немцы ўжо ведалі, што такія тайнікі сушчаствуюць, і, калі ішла экспедыцыя, яны шукалі. Гэта ўсё мы шчацельна маскіравалі: пясок, потым накладалі досак тоўстых, каб не зыбаліся, і назад роўненька, дзірванок у дзірванок складывалі. Усё як было — назад на гэтыя доскі. Потым па дзірванцах чашуёй засыпалі. Точна як наўкол лес расце. I ўстрайвалі, што б дыхаць можна было. Пад бальшое дзерава, окала бальшога дзерава выкапаць, а пад корні каб прасвет быў, некалькі іх. Як сядзіш, што б воздуху нямножка, дыхаць. Там жа доўга сядзець нельзя было, толькі той мамент, пака пройдзець экспедыцыя. Патом
вылезеш з гэтага тайніка — чалавек жоўтыжоўты, вобшчам — галавакружэнне. У зямлі, поўнасцю ў зямлі.
Другая экспедыцыя калі ішла, у нас быў тайнік. I Кухаронак такі жыў, і Чагак. Яны з Боркавіч. Удраўшы былі ад немцаў у парцізанскую зону. Ішоў гэты Кухаронак па лясу і якраз найшоў на нямецкую цэп, на экспедыцыю, на самых на немцаў напаў. I расцяраўся, ну, і назад, бягом у свой лагер. А немцы толькі засмяяліся, таму што яны зналі, што з усіх канцоў усё ацэплена, тры цэпі ішлі.
Ен адразу як прыбег — замахаў: «Немцы ідуць!» Мы тут касцёр пагасілі, які быў... Зямлянка ў нас навярху была, як адкрыта жылі. I мы адразу ўсе ў тайнік. Як толькі ў свае тайнікі ўлезлі... Такую дзверку дзелалі на завесах, палачкай падпіралі і ўлазілі туды. Ляжаш і нагамі туды ўсунешся... Усе ў тайнікі ўлезлі, і тады за гэтую палачку возьмеш і апусціш. Прышлі немцы, зямлянку ўзарвалі. Мы разгавор чулі нямецкі, вешчы якія былі — яны разбрасалі. Прайшлі па самаму нашаму тайніку — хрупхрупхруп ветачкі пад нагамі ў іх...
Мы гэтыя тайнікі рабілі так шчацельна, што было там нас тры сям’і, усе ведалі прыблізіцельна, дзе чый тайнік, а часамі самі не маглі знайсці, штоб падняць гэтую дзверку. Адзін у аднаго.
I вот Кухаронак, кагда прайшла гэтая экспедыцыя, ён першы вылез з тайніка і рашыў прыйці даць нам сігнал, што немцы пайшлі. I знаў, дзе наш тайнік, і нё найшоў. Слышым, ён ходзіць, кліча нас па фаміліі, вызывае, што немцы, значыць, прайшлі, a мы не верым: а раптам немцы заставілі яго паказаць наш тайнік. А патом прыпаднялі дзверку, паглядзелі праз шчэль, што гэта
254
Кухаронак адзін, ніякіх немцаў няма, і мы вылезлі самі.
А Чагак не ўспеў тайнік зрабіць поўнасцю, ён яго замаскіраваў, а дзверку гэтую, на завесах, праз каторую нада ў тайнік лезці, ён не ўспеў зрабіць. Пагэтаму яны ўскочылі ў тайнік усе, ялушачку ўзялі ў рукі, селі ў гэтую... Ну, чалавеку толькі каб сесці... I ялушку гэтую бяруць. I дзяржалі. Дык яны ні жывыя ні мёртвыя сядзелі, усё відзелі праз гэтыя веткі. Сядзяць і відзяць, як немец дайшоў, пачці ўжо вотвот нагой устаць, астанавіўся, пасматрэў. Яны ўжо ўсё, гаварылі, падгатовіўшы былі: еслі ўжо немец стане — ён абваліцца ў іхнюю яму, дык яны какіято там вяроўкі падгатовілі, каб адразу яму рот закрыць, штоб ён і не крыкнуў і не піснуў...
Так мы дзве экспедыцыі і прасядзелі...
Як Красная Армія прыйшла, дык усе ўзрослыя пабеглі ад радасці, а нас, дзяцей, пакінулі, а мы сядзём і не ведаем, што рабіць. Празднуюць тамака ўзрослыя, салдаты гавораць, што многа прайшлі, а толькі тут мірнае насяленне ўстрэцілі. Усё было ўсюды папалена.
Часа цераз два ўзрослыя вазвраціліся і нам, дзецям, аб’явілі, што нас асвабадзілі — пара выхадзіць з лесу...»
Палююць на людзей, забіваюць цэлыя вёскі, і раптам... Дзяўчынка, лежачы сярод трупаў у сваёй хаце, чуе:
— 0, пахне хлеб, цёплы! Даставай яго з печкі, а то я галодны, як звер!
«Як звер!..» Гаворыць, але сам, мабыць, усё яшчэ лічыць, што толькі апетыт у яго «звярыны». А сам ён чалавек, нават— «звышчалавек». Той, каго са зверам нельга параўноўваць,— пакрыўдзіш звяроў.
I зноў — услед за вогненнай людской памяццю — вернемся ў тое жудаснае мінулае, якое для ўсіх нас звярыпаляўнічыя ў фашысцкіх мундзірах хацелі зрабіць самой будучыняй. Паўсядзённай рэальнасцю гатовы былі зрабіць для мільёнаў людзей.
Расказвае Ганна Андрэеўна Яцкевіч з Кандратавіч Лагойскага раёна.
«...Быў мой, але цяпер яго нямашака, майго чалавека. Ён хаваўся з хлапчуком малым. Прыйшоў дамоў, лёг спаць. Дождж пайшоў. Я пайшла картошкі ў ямцы дастала — во так недалёка. Вылезла з ямкі, паглядзела — нігдзе нікога нямашака...
А тут быў мужык адзін, інвалід, едзе ён конна і кажа:
— Кідай картошку—мы ўжо акружаны.
Я ўскочыла ў хату ды кажу на яго... Ён спаў, і малое дзіця з ім, хлопчык, цяпер ён ужо ў арміі. Быў у арміі, а цяпер ужо адслужыў, дома. Дык я да яго, з калыскі хваціла, ды такі платок бальшы быў —на яго, абхінула. А тады яшчэ была дзевачка, і большы хлопчык, і муж ужо. Яны хаваліся з лошаддзю, дык цяпер на печ узлезлі — грэліся ўжо. Кажу ім, што злазьце з печы, што мы ўжо акружаны. Ён саскочыў з печы. I гэты хлапчучок большы. I кінуліся мы ў гэты бок — будзем хавацца недзе. Аж тут ужо акружаныя мы...
Адтуль мы ўжо ў сваю кварціру прышлі. Што ж будзем рабіць, дзе хавацца? Яшчэ сусед прыйшоў адзін:
— Што ж будзеце рабіць?
— He ведаем, куды ўжо кідацца, ужо акружаны.
Прышла суседка, таксама пытаецца, што мы рабіць будзем.
— Нічога,— кажу.
255
Падпаліла ў печы, уставіла гаршчок картошкі... А нашто яна мне?.. Ужо без памяці я. I пайшлі яны, сусед з суседкай. Узялі машынку * і пашлі — таксама ў печы падпальваць.
Потым муж глядзіць праз акно — так у вёску, а потым кажа:
— Ну, баба, будзем уцякаць: ужо ідуць немцы адтуль і гоняць народ.
Тады мы ў гэты бок... Было яшчэ акно прыстаўлена, дык ён выняў тое акно — кулаком во так выбіў, ды гэтага хлапчука малога... Сам вылез, а тады гэтага хлопчука малога ўзяў і перад сабой... Тут сад быў бальшы, пад школу, дык ён у гэты сад. А я яшчэ паглядзела цераз акно — іх ужо нікога няма, хата расчынена... I пашлі мы ў гэты сад, а тады ў лес. Ён выткнуў галаву:
— Нікуды ўжо ў лес няма як. Ужо хата гарыць.
Ну, дзе дзецца? I там ужо немцы стаяць, дзе я брала картошку, пры гэнуй яме. I тут немцы, і там немцы. Дык ён і будзе казаць, мой муж:
— Няма нам куды ўжо ўцякаць...
Лазіна была такая бальшая, і маленькія адростачкі гэтай лазіны. I мы туды ўчацвярых — два хлапчукі і гэтае малое, дык мы яго калышам на руках, каб ён не плакаў. А большы во так ніц, сагнуўшыся, пры нас. А дзевачка большая — тая ад нас... Тут жыта было. Хацела на лог, дык па ёй стрэлілі, і яна ў жыта.
Сядзім у гэтым кусце ўжо ўчацвярых. Мы во так сядзім у гэтай лазіне, а во так недалёчка сцежка. I па гэтай сцежцы немцы ідуць, і во так аўтаматы нясуць, але глядзяць туды, у лес. Мы сядзім пад нагамі. Я кажу:
* Крэсіва.
— Будзем уцякаць?
А ён кажа:
— He паказвайся.
А трава бальшая, во так па пояс, і мы сядзім так.
Я не помніла нічога. Школу палілі ўжо, людзей білі,— ну, не помніла я нічога, што гэта паляць, б’юць... Ён яшчэ помніў — мужчына, дык ён яшчэ болей трохі...
Меншы хлапчук давай плакаць... Ужо вакол нас хаты гараць, за дымам мы не бачым нічога, а гэты хлапчук давай плакаць:
— Крупак!
Ён кажа:
— He будзе месца тут нам.
Гэты большы папоўз па траве ды яму агрэсту — такі во, як цяпер, залозачкі — нашморгаў яму і кажа:
— На, еш! Хай табе зарве.
Ён, гэты хлапчук, агрэст той есць, з'еў увесь ды плача. Вядома ж, нашча.
Ну, а ўжо тут папалілі кругом каля нас, у тым канцы гарыць, і страляюць там, і ўсё.
Ён выйшаў, трошкі паглядзеў, кажа:
— He месца нам тут. Дзіцё плача. Давай на лог туды з ім.
Я яго перакінула во так цераз плечы і пайшла на той лог. А тады ўжо там Мошчанка гарыць — ужо дым пад Астрошчыц. Я тады лесам во так, а тады, і там крапужына, равок такі ёсць на гарэ — у гэта крапужына з гэтым дзецям... А тут я ўжо не