• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    ляджу: чы воны пайшлы, чы не. Ужэ пачало вотвот гарэць полымя, і студа, і студа. Сматру гэто — пайшлі, пайшлі немцы! А я яшчэ мінутачку паляжала, думаю, хай дальшэ адойдуць. I я за адзежу ўсіх дзяцей як узяла і дзёрнула далей, у канец агня... Ууу!..
    • Ляжым на поплаўцы Астапавым. Ужэ так от трэсло, трэсло сільно нас, о!.. А я ўжэ думала: «На ўсёй дзярэўні адна я асталася». Давай я ўжэ ўзяла за дзеці, то аднэ сюда пасадзіла, два гады, a то, чатыры гады, дзевочку, сюда, а там яшчэ ззадзі ідзе. Пошла, пошла, пошла...
    А куды от я?
    11
    От, на выганаўскую дарогу цаляю, да Выганішч. Куды мне, думаю, дзеціся? Мая матка з Выганішч. Думаю: там у мяне дзядзька е. Мо возьме мяне? Бо і дабівацімуць нас, ужэ думаю, у нашай дзярэўні. Можа, нада ўжэ нас выбіці. «Партызан!..» Мо зашчыталі ўжэ, што ў саракавом гаду ў калхозе былі. Усё гэта казалі на нас: «Камуніст!..» Можа, нас за гэтым дабіваюць. Вот!..
    Ужэ ўзяла я, пошла, пошла да Выганішч.
    He зайшла.
    Сяду дзенебудзь на пянёк... Іду, іду... Як упаду — як паляцяць мае дзеці цераз галаву ўсе. «Аах!» — адно галаву пачэшуць. I не плачуць. От гора пазналі!..»
    У расказ жанчыны ўрываецца вельмі нядаўні ўспамін. Сёння ўранні ў Целяханах пачутыя словы. Скупыя, мужчынскія. Гаворыць калгаснікпенсіянер Андрэй Куратнік:
    «...А сын у мяне астаўся. У трупах. Маці мая, калі яе расстралялі, упала на яго, і так трохі закрыла. Ранілі хлопца ў бок. Адсунуўся ён метраў пяцьдзесят ад ямы і заснуў. Назаўтра прыйшлі — яшчэ пяць выстралаў па яме далі. А ён дванаццаць дзён праляжаў у стажочку. Дзевяць гадоў было. He піўшы не еўшы. Партызаны знайшлі яго, мне наказалі...»
    Цётка Барбара гаворыць далей:
    «...Зайшлі мы да Выганішч. Ужэ васкрасенне. Другое васкрасенне настала, той тыдзень ужэ прайшоў. Прыйшла я, а ўжо майго дзядзьку, мае мацеры брата, застрэлілі.
    «От,— думаю,— і мая жалаба, от ён мяне і пажалее...»
    Дзядзіна кажа:
    — Уу, ужэ так табе, можэ, не надо жыці на свеце, ужэ табе самой у агонь надо бегчы.
    Дзяцей у цябе многа, да ты бярэменна яшчэ — дзе табе проці зімы!
    Самі ў лес выязджалі, хаваліся, а мяне не бралі. А я ў той хаце ляжу да ўжэ, як мы, пастарыннаму, памалюся:
    «Дай мне, госпадзі, сладкі сон! Ці ўжэ як жывая застануся, ці каб я не слыхала, каб я ўжэ пагібла з гэтымі дзецьмі, заснула ўжэ навек...»
    От ужэ партызаны выйшлі адтуль, з Бярэзіны, сільны, сільны одряд. 3 Вяды быў знаёмы чалавек, пагаварыў са мною, пагаварыў.
    — He бойцеся, — кажа, — не дапусцім немцаў, каб вас пабіці...
    Даждаліся мы другога васкрасення.
    — От, цётко,— кажу я дзядзінай,— мне сон які сніўся. Плохі, плохі! Я ўжэ, здаецца, у старцах пахадзіла, хлеба насабірала сумочку. Іду, іду, у глазах пачарнела. У тую хату зайду, а пяць хат міну і опяць зайду. Так жалко, што столькі свайго хлеба многа пакінула. Да хазяіна, да скаціну. Лошадзі не было, быкі былі. Тры каровы былі, дзве каровы і цёлка. Да Хаценіч пагналі, на Ганцавічы, у тую старану. Наплакалася я, наглядзелася... От як!
    Ну, а дзядзіна мая кажа:
    — А мне харашо спалася...
    От, чэсна вам гавару, жанчына! Трэсачок тых не дае, зварыць. «Ідзі ў кусты»,— кажа. От людзі якія ёсць, госпадзі! Урэдна была, багата, сільна багата была! Чыгуніка просіш — чыгуніка не дасць.
    У Красніцу хадзю ўжэ, мэду нанасіла я, і табе, і сабе. Ужэ думаю: «Хай мяне пчолы... Можа, памру». Яйбогу. Закручуся ў якія латы. А мёду, мёду, мёду, мёду было!.. У вядры нясу, нясу, нясу з Красніцы. Гэта — як яе спалілі. Я ўжэ сабе туды прайдуся. Можа, заб’юць. Як не дабівацімуць, то не
    Барбара Слесарчук
    дабівацімуць. А ўжэ по тры дні кончылася дабіванне. Ужэ я мэду нанасіла і ўжэ сабе кватэру шукаю. Мы ўжэ тыждзень сядзелі там, ужэ яна, дзядзіна, кажа:
    — Шукай кватэру. 3за цябе, недабійку, і каб нас не пабілі немцы...
    У Лабановіча кватэру найшла, у Аляксеевай маткі, у беднае жаночыны вынайшла.
    Сабе думаю: «Пайду я картошкі, хвасолі прынясу».
    Пайшла я сабе за тымі прадуктамі, сабе ў Красніцу. А дзеці тама, у Выганішчах.
    Нясу я, да гары даходжу — уююй! — ужэ Выганішчы гараць! Ужэ гараць Выганішчы, з палімёта строчаць!.. Выганішчы гаа.раць!.. Сільны такі вецер, што чалавека з ног валяе. Яны зайшлі ад Бабровіч, з таго канца, о, ад моста. Ужэ вецер і кооціць! Цераз дзесяць хат кідала агонь.
    Я плачу:
    — Ужэ мае дзеці рукі мне апрасталі. Дзе мае дзеці?..
    Ужэ пабегла я ў Бярэзіну, куды ўсе людзі пабеглі. Нашла адну жанчыну, кажу:
    — Мо мае дзеці відйлі?
    Гаворыць:
    — Відалі. Пабеглі. Гэта Насця на плечы Васіля пасадзіла, панесла ў Бярэзіну. Далёка!..
    I я туды. Шукала, шукала, мо ад дванаццаці часоў, знайшла — ужо сонца заходзіла. Знайшла я. I сваіх, і Бартановых дзяцей знайшла, пяць штук. Ужэ знайшла, сарай згарэў — картошкі напякла, накарміла іх, тыя чужыя і свае...
    I вот я думаю: «Куды мне дзеціся?..»
    Пайшла ў балота. Сяджу. Ужо знайшла спічкі, надрала палосся, лапці плесці. I сяджу я там, у Надлеві, ад Выганішч кіламетраў тры, ад Бабровіч — чатыры. Я ўжэ знайшла, дзе з мужам касіла, дзе нашы пакосы.
    13
    Ужэ не магу, так мне абідно... Ужэ, думаю, пайду пад чужыя стажкі, бо вельмі мне жаль... Дзе касілі, дзе граблі з мужам сена...
    Пайшла пад чужыя стажкі. Сяджу.
    Ужэ давай картошку чысціць... А тут — зара немцы бягуць!.. Людзі гукаюць, гукаюць на балоце.
    Думаю:
    «Чагото яны гукаюць? Гэта так, можа. Можа, маці дзеці пагубіла, можа, дзеці маці загубілі ды шукаюць?..»
    Уух!.. Ажно вылятаюць да мяне два паліцыянты. Выскачылі зза куста, за мяне — цап! Ужэ мяне ўзялі. Да ўжэ майго хлопца, восем гадоў:
    — Сынок, дзе твой бацька?
    — Няма, забілі бацька майго.
    Ужэ забілі немцы Рамана майго.
    — Паночак, я сама з голаду, з холаду загіну, адно вы мяне не беце. Я не хачу, каб вы мяне білі. Хай я сама прападу з дзецьмі...
    Ён кажа:
    — Дзе больш людзі?
    — Пабеглі на лес.
    — Ідзі на воз!
    А самі пайшлі.
    Каб я пайшла на той воз, да таго бабрэвіцкага паліцая, што ўсіх дабіваў, што паказваў, дзе хто захаваўся,—• ён застрэліў бы мяне, убіў бы. Сільно бабровіцкіх людзей ён выбіваў. Ято не папала да яго. Яны пайшлі за кусты, а я тожа за кусты. Вы мяне не бачыце, а я вас! I я ў такі цёёмны пабегла луг — такі луг, што чарот там, папаратнік, усяго там. Я туды пабегла і ляжу там. Ляжу ўжэ. Яны ўсіх людзей вызбіралі, ужо ціха стала...
    Толькі партызаны беглі. Беглі партызаны, маім дзецям мяса варанага далі. Наеліся мае дзеці — вады!.. Ужэ гэты, што два гады:
    — Вады, вады, вады, вады!..
    А вада павысыхала, мо на метар, нідзе няма напіцца. Цямнее. Ужэ гэты мальчык, што восем лет.
    — Вазьмі,— кажу,— мачы свае ў чыгунчык.
    Напаілі.
    — He,— кажа,— мамо, не ўкусная вада. Ідзі, шукай смачнае вады! Ідзі!..
    Няма нідзе вады. Плакаў той, плакаў... Лягла я. I спічкі е, агню наклаў бы. Ой!.. Ды вады плача. Я вот чэсна гавару вам. Выкапала такую ямачку, выкапала во. «Як на сырой зямлі чалавек паляжыць,— думаю,— то ўмрэ». Выдрала мох, выдрала. Бэ малыя. «Як жа я вас накармлю, як адзену?..» От, я ямачку выкапала ў балоце, да самай тарфы, усе мы на яе і паклаліся. Вот ужэ забалеюць, васпаленіе возьме, ужэ яго і не будзе на свеце, хоч адно мне рукі асвабодзіць...
    I от жыве! Дажэ ні чуцьчуць не забалеў!
    I выйшла я апяць з таго балота.
    — Хадзем,— кажу,— дзеці, у Целяханы, хай нас дабіваюць.
    Дзеці не схацелі.
    — Куды хочаш, мамо, нас у свет вядзі, адно не хадзем да тых немцаў і да паліцаяў!..
    У Вялікай Гаці кватэру нашла. Сталі паліці Гаць... Гэто ўжэ я тады ў парцізанах была. Сядзела, сядзела, сядзела, траву сушыла, дзетак травой ахутвала. Здароўе пацярала, раўматызм дастала. От як!..
    Дзеці пагадавала, пагадавала. Пайшлі па гасударскай рабоце ўсюды. Дзеці па свеце, а я сабе... Вот, спасіба, пенсію даюць ужэ. Оўцы даглядала, тысячы авэчок нагадавала, дзесяць лет на ферме стаяла. Дзеці работалі.
    От, усё сваё страданіе пераказала. Можа, я і залішне што сказала? Я няграматная. Ізвініця».
    «У гэтым годзе ў Расіі памрэ з голаду ад 20 да 30 мільёнаў чалавек. Магчыма, нават добра, што так будзе: некаторыя народы неабходна скарачаць».
    Герынг. 1941 г.
    Маці і сын. Сын і маці
    3
    1
    Капыльшчына. Рулёва — нават і вёскай няёмка назваць: тры хаты на ўзлеску, пасёГлачак, аднак і ён адзначаны помнікам ахвярам яшчэ адной экспедыцыі 1943 года.
    Лізавеце Іосіфаўне Кубрак шэсцьдзесят шэсць гадоў. Жанчына нямоглая, з кульбай. Расказвае нібы спакойна. Папярэдзіла толь
    
    кі: «Не бойцеся, калі я буду ўскрыкваць ад болі: у мяне адлажэнне солей...»
    
    «...Кажуць, штэ едзе карацельны атрад. Н 3 Пясочнага многа людзей сюды прыехала, на сахраненне. А яны, немцы, ехалі не па I дарозе, а балатамі: хацелі захваціць усіх. Прыехалі, знайшлі, значыцца, многа чужых людзей. А гэтыя людзі рашылі, што калі едзе карацельны атрад, дык мы будзем з гэтай дзярэўні. Было вялікае гумно калхоз| нае, а зямля тады ўжо была падзелена, дык | яны вырашылі, што мы гэта ўсе малоцім тут. Пайшлі нашы мужчыны малаціць туды, і гэтыя пайшлі, з Пясочнага.
    А немцы як прыехалі, дык у кожным У доме спрашываюць сям’ю, жыцялей дома. Мы памяшчаліся ў цёткі, у нас свайго дома не было. Муж, сын і я. А ў цёткі было дзве дачкі.
    Мой муж з сынам таксама пайшоў туды малаціць. У гумне людзі хацелі хавацца па норах, але не паспелі. Немцы адчынілі дзверы. Хто ўспеў цэп хапіць, той нібы малоціць, а хто і не...
    А ў дамах яны, немцы, пыталіся: «Дзе мужчыны?» А мая цётка кажа, што малаціць пайшлі. А дзве з Пясочнага, настаўніцы І яны былі, сядзяць на печы. Я ўжо ім казала: «Хоць бы вы што вязалі...» Немцы пытаюцца:
    — Дзе хазяйка?
    А цётка кажа:
    — Гэта ў мяне дзве дочкі, і яшчэ пляменнік з жонкай жыве, а ў іх сын.
    — А гэтыя хто дзве?
    Яна кажа, што гэта людзі з Пясочнага.
    — А чаго яны тут у вас?
    Яна кажа:
    — Тут мае дзяўчаты, і яны прыехалі, скудзельніцамі.
    Што ж іначай гаварыць?
    Яны ка мне:
    — Дзе муж?
    Ім мужчыны трэба былі.
    Я кажу:
    — Малоцяць там у гумне.
    — Пайдзі пазаві.
    Я пайшла пазвала.
    — Партызан?— пытаецца.
    А ён кажа:
    — Пан, які ж я партызан? Вось спытайцеся ў хазяйкі, мы сумесна жывём.
    А былі і немцы, і былі паліцаі.
    — А гэта хто?
    Ён кажа:
    — Гэта з Пясочнага. Вот у цёткі дочкі, яны падругі, дык яны прышлі да яе.
    I немцы ў мужа спрашываюць:
    — А калі яны прышлі?
    Ён кажа:
    — Сёння.
    А тыя