Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
іх. I самалёты сталі па зямлі страчыць...
Я стаю пад гэтым хляўком, а далей, думаю, пагляджу, што яны тут робяць, што такі крык. Толькі я голаў тык зза вугла, а немец якраз глянуў сюды, калі я зірнула. Дак ён ка мне ляціць: «Ааа!» Як стаў мяне прыкладам! Шчоку рассек і губу ўсю парассякаў, і зубы мае адзін за адзін заходзяць. Поўны рот крыві. Я ўжо вазьму так гэтую крэў, выграбу рукамі, ой, каб хаця дыхнуць!..
I пагналі мяне ў калхозную канцылярыю. Дык гэтыя людзі рудзенскія таксама кажуць, як у нас казалі, што немцы будуць выбіраць: каторыя партызаны — расстрэльваць, а такіх будуць выпускаць.
Дык я кажу:
— Mae вы бабкі, ужэ ў нас, кажу, зрабілі сабранне, ні аднае, кажу, няма. Усе, кажу, пагарэлі ўжо, канчаюцца там людзі. Ужо каторыя пішчаць, гавару, даходзяць, так што, кажу, не беспакойцеся, усім будзе адно.
Ну, і там нас дзяржалі, дзяржалі... Раней узяліся за мужчынаў, за тых, што ў другім будынку былі. У аднаго паліцэйскага немцы пытаюць:
— Дзе ў вас такі мужчына е, што ён можа панямецку гаварыць?
Вызываюць па імені, па фаміліі таго ўжо мужчыну. Падышоў гэты мужчына, з немцам нешта сказаў панямецку, а потым так яго ўзяў пад паху ды паставіў ракам. Немца таго. Дзед, а такі, знаеце, крэпкі! Дык яны: «Алалала!» А іх толькі тры немцы каля хаты было, каля нашай. Патрулёў, што нас пільнавалі па падвоканнем. 0, ляцяць гэтыя немцы і таго дзеда ўзялі і забілі.
— Давайце другога, які можа панямецку гаварыць.
Вызвалі другога. Той — таксама, яшчэ ў старую вайну, быў у Германіі. Той гаварыў, гаварыў, дык яму трах!— пулю ў лоб.
Вот тады ўжо мужчыны ламанулі ў дзверы!.. Каб яны тады ламанулі, калі ён таго немца ракам паставіў, ды выхвацілі гэтыя вінтоўкі! Калі б яны зналі, што іх гэтак мала!.. Дык мужчыны ламанулі, і пяць чалавек выскачыла і жывыя асталіся. Па пэлі паляцелі.
Ну, пабілі мужчын, а тады скамандавалі возчыкам — мы ўсё чуем:
— Знімайце казачынкі, валенцы новыя і галошы новыя і шапкі.
I знімалі яны з пабітых шапкі і гэтыя казачынкі, наклалі тры вазы.
А далей давай нас... Паставілі, прывезлі яшчык і паставілі на яшчык пулямёт. На скрыню, што бульбу возяць. Прыдзе немец, вупхне якіх, значыцца, душы тры, чатыры, пяць — сколькі ён адсюль вупхне. Хто ж гэта хоча ідці пад расстрэл? Ну, матка, гэта, забірае сваіх, сем’ю вот ахватвае і падае, бо яны крычаць: «Падайце!» Матка сваіх дзяцей, якая там радня,— абнімуцца і падаюць. I яны з пулямёта стрэчаць...
Я ўсё так ззаду стаяла, не выходзіла, ага.
Так усе бачаць, глядзяць у акно, кажуць:
— Вунь мая дочка гарыць і ўнукі гараць!..
I вы скажэце — каб хто заплакаў...
Вот яны так тут расстрэльваюць, а тут калхозная пажарная была. Дык там мужчыны сядзяць. Жанчын аддзельна замыкалі паліць, адных, а мужчын аддзельна. Такіх хлапцоў, што большыя, дык туды, з мужчынамі, а малыя дык з намі былі. Многа ж бежанцаў было з усіх... Дажа каторыя з Бабруйска былі. Гэта ж ехалі сюды на сховазень, дзе партызаны жывуць. Ну, вот яны і папрыязджалі.
Тэкля Круглова
Ганна Падута
Ганна Гошка з дачкой і маці—Матрунай Буднік
Ужо асталося нас толькі сем чалавек — усіх павыпіхалі. У палу шчэлі вялікія. Я гэта прышла ды рукі ў шчэлі ўсадзіла, ды раз — падняла гэту памасніцу.
— Бабы, сюда,— гавару.
I сама ўжо ў яме. Етыя бабы ўсе і ўбеглі Ў яму.
Прышоў немец па нас ужэ, па астальных, а мы закрыліся, у яме ў гэтай. Па астальных прышоў, а нас ні аднае душы няма. Гэтыя дзеці ў яме... божа мілы,— нарабілі крыку там! Еты немец адкрыў яму і прыкладам:
— Вылазьце!
He хочуць, Хто хоча пад пулю лезці? Крычаць.
— Вылазьце!
He хочуць, ага. Ён гэтым прыкладам у галовы біць. Вот і сталі вылазіць. Каторая не можа выйсці на двор, дык тут, над гэтай ямай, і папрыстрэльвалі, гэтых бабаў.
А я і яшчэ тут адна — у Рудні яна, і цяпер жыве, ага. У яе была дзевачка, такая маленькая яшчэ, паўтара года. I мы ўзялі падлезлі далей сюды пад брус. Я ўжо ўся
ў крыві была, у пяску была, твар — у пясок, каб нам не кашлянуць... Вот мы ляжым ужо, нам чуваць — яма адкрытая, а яны ўжо ўсунулі галэвы сюды, паглядзелі, ці, можа, яшчэ хто ёсць. He відна ўжо, цёмна. Толькі месяц свяціў — добра помню. Дык яны паглядзелі ды тады на звозчыкаў на гэтых гавораць:
— Бярэце салому, кладзеце касцёр.
Гэтыя звозчыкі — яны ж падчыняліся, ведаеце, са страху,— сюды наклалі салэмы, і ў гэтае памяшканне, і ў тое. А тады:
— Выдзірайце вокны!
Яны выдзерлі, сталы, дзверы пакідалі на салому.
— Запальвайце!
Ага, запалілі.
— Вярчыце вярчэ! *
Яны парабілі гэтыя вярчэ.
— Запальвайце і кідайце ў яму!
Ён думае, а мо там людзі е, каб ета яны ўжо там пазадыхаліся. Асмальваецца на тых вярчах салома, а дым да нас не заходзіць.
* В я р ч э (дыял.) — жгуты.
46
3 ямы ўсё на хату выходзіць. I вот яны запалілі гэты касцёр...
Мы сядзім, сядзім усю ноч, а тут яны ракетамі свецяць — відна там у нас у яме, хоць іголкі збірай, такая відната. Што нам, бедным, рабіць? Божа мой мілы!.. Яны запалілі, і мы чуем, што страха ўпала. Але гэта не наша — гэта пажарная, а наш агонь узяў і патух...»
А побач, у пажарнай, адбывалася тое самае... У той пажарнай, і яшчэ ў двух дамах у Рудні, і яшчэ ў дзесятках, а потым у сотнях іншых вёсак Беларусі... Страшна перамнажаць такія лічбы, бо за кожнай з іх — чалавек і яго сям’я, яго маці, яго дзеці, браты, сёстры. Бо за кожнай — невымерны чалавечы жах, боль. Іх тысячы і тысячы — тых, хто ўжо ніколі не раскажа, за якіх расказваюць вось гэтыя людзі, вельмі і вельмі нямногія. А ў кожнага з тысяч загінуўшых было гэта, былэ так, і яшчэ, магчыма, страшней, і ўжо не змогуць жывыя ўзяць на сябе хоць бы частачку тых пакут...
Пажарная стаяла недалёка ад калгаснай канцылярыі, дзе схавалася пад падлогу Тэкля Круглова, і вось што рабілася ў той пажарнай. Жыве ў новай, адбудаванай Рудні жанчына, якая і была там, у тыя страшныя гадзіны і хвіліны.
Ганна Іосіфаўна Гошка, пяцьдзесят гадоў.
«...Нас паставілі прама ў шарэнгу, на калхозным двары. Тады гэтых мужчын аддзельна. Тады за гэтых мужчын — раз, пагналі ад нас зусім, пагналі ў канюшню. А нас у пажарную набілі, бітком набілі. Пальца не ўсунуць туды. Загналі нас і паставілі немца над намі. Тых ужо мужчын
ганяюць, бяруць па дзесятку і вядуць у другі сарай. 3 аднаго сарая ў другі вядуць... Немец сядзіць. I паставілі на лаўках пулямёт — прама сюды ў дзверы... Дык мы сядзім ужо ў гэтай самай... Там не сядзець — там не было як сядзець, там паздушваліся ўжо... А я на самых дзвярах. А са мной маленькая сястрычка. Я яе дзяржала з сабой на руках. Так сціснулі...
Праўда, я ўсё бачыла, як тых мужчынаў вадзілі. Тады мужчыны бачаць, штэ іх расстрэльваюць, і яны прама як выйдуць — дык і ў хэд! Уцякаюць. Адзін у нас калека быў, кульгавы, дык немец, гэта, яго лупіцьлупіць!.. Каторых назад пазаганялі, а каторыя па полі пабеглі, уцяклі.
Тады жанчыны на гэтага немца:
— Пан, што гэта нас — будуць страляць?
Дык ён адразу махнуў. Нейкі немец быў, чорт яго... А потым:
— He, матка, не, не, не!..
Ужо здагадаўся, мабыць, што людзі будуць уцякаць, ці чорт яго ведае..,
А бабы гэтыя галосяць, крычаць. А гэтых мужчын ужо як пабілі, дык сталі там па вуглах чымта ліць. I ўжо раптам загарэўся той сарай. Тады яны ўсе сюды, к нам. Падходзяць. Былі там, праўда, і паліцэйскія. Са Смыковіч тут у нас быў адзін такі, чэрт яго... Дык адна жанчына ў яго пытаецца:
— Андрэечка, што гэта нам будзе?
— Нічога не будзе вам,— так гэты паліцэйскі.
Праўда, ён за сваю матку, і той другі паліцэйскі таксама: забралі сваіх, з хлява, і з сабой павялі.
А нас, шасцярых дзевак і адну жанчыну, якая была ў нас дэпутатам,— павялі ў пустую хату. I іх прышло з намі тры немцы. Два, а трэці ззаду ішоў. Ну, мы ідзем туды... Ужо буду я гаварыць усё... Гаварылі, што
47
яны здзекуюцца з дзяўчат. Ну, мы ідзем і пазгіналіся, каб не такімі маладымі здавацца... А той жанчыне, дэпутату, ён паказвае: «Садзіся!» Яна, праўда, не хоча садзіцца. Яна і сюды і туды, гэтая баба. А ўсе астатнія паўскаквалі: о божа, прашчаюцца са сваімі! А гэтай жанчыне як далі сюды ў затылак, так зразу яна і кончылася. А я ўзяла і ўпала зразу на падлогу.
Адстралялі нас і пайшлі абратна. Другіх прыгналі.
У трэцюю вочарадзь ужо я пачула — сястрычка мая ідзе. Яна ўжо так плача: відна ж ёй — я наверсе яшчэ. Яна прама мне сюды на ногі ўпала... Забілі ўжо ў трэцюю вочарадзь.
Тады я ўжо ляжала, чакала, не ведаю —• чаго... I тут ужо столькі набілі! А потым — раз!— вокны павыбівалі і з кулямёта давай сюды біць. Ну, усё роўна мне нідзе не папала, толькі мне тут смальнула руку і рукаў прасмаліла. А людзі так ужо стогнуць! А я думаю, што мне рабіць,— ці мне вылазіць?
Я думаю, што ўжо ўвесь свет — нідзе на свеце нікога няма. I відна было, як Акцябр гарэў. Дык думалася, што ўжо ўсё...»
I зноў тая ж думка, што апаноўвала і Вольгу Мініч, і Тэклю Круглову. Калі гарыць усё навокал і такое робяць з людзьмі!.. Думка, адчуванне, што гэта, што гэткае, мабыць, усюды, на ўсім свеце пачалэся, рэбіцца. Бо не ўкладваецца ж у розум — у нармальны, чалавечы. He ведаючы пра той «план», што сапраўды быў для ўсяго свету складзены і прыхаваны, людзі інстынктыўна адчувалі яго дзікі замах. Побач, навокал пачынала працаваць страшная машына забойства, і простая жанчына з Палесся раптам адчула пагрозу цэламу свету, усім добрым
людзям, і сваё нязмернае гора, сваю бяду вымярала ўжо тым, усечалавечым маштабам. Бо яна ж за ўвесь свет, за ўсіх людзей так зблізку ўбачыла, штэ гэта такое — фашызм, які пачаў на практыцы рэалізоўваць свае далёкія мэты...
«...Я гляджу ўжо — цёмна, так толькі месячко ўсходзіць, толькі пачынаў усходзіць. Тады, вот тут у нас старая была адна (яна памерла, здаецца, запрошлы год), дык яна:
— А мая ж ты,— галосіць,— дочанька, за што ж цябе забілі, хай бы лепей мяне!..
Гэта яна над сваёй дочкай. А я, праўда, тады адзываюся. А яна мне:
— А мае дзетачкі, ці гэта ты цэлая?
А я не ведаю, бо я ног не чуствую сваіх: народу столькі на мне. Знаю тэлькі, штэ галава мая цэлая. Ну, праўда, гэта жанчына, спасіба ёй, дапамагла мне вылезці.
А тут з намі ў гэтай хаце быў хлопчык адзін. Бацьку яго забілі ў тым хлеве, дзе былі мужчыны, а яго адзелі за дзяў