• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    , куды ім кінуцца з дзецьмі — бо ўсюды, здаецца, тое ж, на ўсім свеце!— трымаюцца хаты, суседзяў. Спрадвеку так больш надзейна было. Але тут пачалося, абрынулася на свет, на людзей нешта такое, да чаго нармальны чалавечы вопыт ужо не стасуецца...
    «...Яны з Курына прыехалі к нам,— успамінае Ганна Сяргееўна Падута з вёскі Лаўстыкі.— Ну, мы 'дома сядзелі, гадалі, a патом партызаны нам саабшчылі, што паляць, што ў Курыне спалілі ўсіх людзей, жыўём. Ну, мы паўцякалі ў лес. Пастаялі ў лесе. А патом ужо... Дымы з печак, з труб ідуць усюды — у Акцябры, у нас. Ну, дык мы вярнуліся назад, бо страшна ж у лесе, што зловяць, і холадна. Толькі мы дадому — і немцы сюды, разведка іхняя. Ну, у нас мужчыны былі старыя, дык яны:
    — Вынесці стол, тоедругое. Можа, пакаянне ўжо будзе.
    Ну, нашы бабы... Дзе ж тут, як бабы. Вынеслі стол, а яны кажуць:
    — Маткі, вунь яшчэ войска ідзе.
    А гэта разведка была.
    Прыехалі потым — як цьма, і распалажыліся ў нас. А частка паехалі ў Акцябр. I ў Кавалях распалажыліся. Якраз нас захвацілі ў сяле тут з жэншчынай адной (яна ўжо ўмерла). Нам адзін возчык падказаў, што з намі будзе тут. Мы стаім на вуліцы
    53
    ля стала, дык некаторыя нічога не гавораць, а ён падышоў да кажа:
    — Дайце, цётачкі, малака.
    Мы гаворым:
    — Пажалуста.
    Дык ён кажа:
    — Ох, цётачкі мілыя, усё роўна вас, кажа, усіх жыўём спаляць. У сарай загоняць...»
    У вайну фашысты дэманстравалі ў Германіі і ў іншых краінах «дакументальную» кінахроніку: «савецкія партызаны», шмат «партызан» стаяць на каленях перад нямецкімі салдатамі... А кіназдымкі такія рабіліся прост'а. У вёсцы Вялікая Воля Дзятлаўскага раёна нам расказваў пра гэта Аляксей Ламака. (Яго расказ у раздзеле «Звыш дзесяці».) Натоўп вяскоўцаў акружылі кулямётамі, прымусілі людзей стаць на калені і запусцілі спачатку кінакамеру... Мелі фашысты і іншыя «кінадакументы»: як «радасна», з хлебамсоллю сяляне сустракаюць на Усходзе нямецкага «салдатавызваліцеля»... Ці не тут працавалі тыя «кінадакументалісты» — ці не ў Лаўстыках?.. Усё, як бачыце, ёсць: і стол сярод вуліцы, і «хлебсоль». А яны ідуць, ідуць — «вызваляць» усходнія тэрыторыі, ад людзей вызваляць.
    «...А яны ідуць, гады гэтыя. Як ішлі, так і крычаць:
    — Убірай!
    Сталы, значыць. У белых халатах у гэтых, з гэтымі чэрапамі, ну, гэтыя немцы.
    Ну, мы і разбегліся, хто куды, па хатах, калі возчык нам сказаў пра тое. Я да суседкі прыбегла, кажу:
    — Што ж мы будзем рабіць?
    Дык яна кажа:
    — Выйдзі паглядзі на вуліцы, ці е немцы, ці не.
    Той канец дзярэўні заняты, а наш канец яшчэ свабодны. Мы і пайшлі на пасёлак, што каля самага лесу. Потым у алешнічак. I тут нас мо баб пятнаццаць ляжала ў гэтым алешніку. Ужо ўпалі і ляжалі. He бачылі, як яны палілі, як забівалі, толькі чутна — сільна крычалі, народ крычаў. He чутна, што яна там адна гаворыць, толькі: «Аааа!» Толькі голас ідзёт, ідзёт голас, а потым і ўсё — анямелі...
    Пытанне: —А той возчык, што сказаў вам, ён адкуль?
    — Гэта проста селянін. Паліцай не сказаў бы. Адзін паліцай да нас прышоў хлеба ўзяць, дык мы спрашываем, што ён з народам робіць. А ён нам (мы яму паўбулкі адрэзалі): «Давай усю булку!»—і нічога не сказаў. А гэты вось — такая душа знайшлася, што сказаў. Дык яшчэ вось хоць трохі нехта застаўся. Ён на хаду — дзяржыць стакан і сказаў...
    Тут франтавыя былі немцы, мо б яны і болей палілі, але партызаны націснулі, і яны пайшлі...
    Да вайны ў нас мо сто дваццаць двароў было. Багата ў нас было, і сем’і вялікія, дзяцей многа. Усіх, усіх пабілі. Яны казалі: «У вас і курыца партызан, не то што дзіцёнак!» Пашчады не давалі, гады гэтыя...»
    Ну як жа, гэтулькі «партызан» знішчылі! У адной Рудні — восемсот. Ды ў Курыне — амаль столькі ж. У Лаўстыках. У Смузе. У Кавалях... Па ўсім раёне агонь пракаціўся. Перастралялі, папалілі дзяцей, жанчын, мужчын вясковых і ў ладкі — плясь, плясь, плясь! Самі сабе папляскалі, як ля тых курынскіх могілак. Нешта ж і гаварылі ў тых
    54
    прамовах — вядома, пераймаючы сваіх берлінскіх фюрэраў. Плясь, плясь, плясь!— выканалі задачу, свой план. А там, вышэй — свой план, шырэйшы, агульны, і свая арыфметыка — ужо на мільёны жыццяў вядзецца падлік. На дзесяткі мільёнаў, калі не на сотні. Бо замахнуліся ж на цэлы свет! Там свае мітынгі, свае прамовы, «святы» рыхтавалі — калі будуць знішчаны, нарэшце, разам з жыхарамі Масква, Ленінград і іншыя гарады, якія берлінскаму маньяку здаваліся «лішнімі». «Каб не карміць іх паўднёвым хлебам», Бо яны ўжо лічылі сваім той, разбоем узяты, украдзены, хлеб.
    А пакуль што — як частачка ўсё таго ж вар’яцтва і таго ж «плана» — забіваюць Карпілаўку. Усё на той жа Акцябршчыне.
    Гэта бачыў, пра гэта расказвае Павел Лявонцьевіч Пальцаў, які памятае ўсё з іншымі, чым звычайна жанчыны запамінаюць, падрабязнасцямі, дакладнасцямі. Ён папартызанску помсліва трымае ў памяці справы, абліччы, прозвішчы, таксама і памагатых нямецкіх фашыстаў, мясцовых і немясцовых « бобікаў »па ліцаяў.
    «...Напрадвесні 1942 года яны прыехалі сюды. Партызаны пайшлі. Асталося мірнае насяленне. Ну, і сабралі людзей у клуб, і сталі спрашываць пра партызанаў. Ніхто не выявіў, народ не сказаў.
    — Нет у нас партызанаў, і ўсё. Партызаны былі быўшыя пленныя, акружэнцы, яны пайшлі, а наш народ увесь дома.
    Патом адзін паліцэйскі, ён з бабруйскага быў гарнізона, ну, значыць, ён сказаў:
    — Еслі так, партызанаў нет, дык вы — партызанскія, бандыцкія морды!..
    А я таксама ў клубе стаяў. Жэншчынаў па адну сторану паставілі, а мужчын — па
    другую. Там чалавек шэсцьдзесят мужчын было, рознага ўзросту: і старыя, і маладзейшыя. Ну, ён спісак трымае, а там былі прозвішчы, у спіску. Вот ён пытаў:
    — Кавалевіч Грыша?
    А жэншчыны гавораць:
    — Кавалевіч Грыша ў арміі.
    Той Кавалевіч, які партызанам хлеб малоў. Ён інвалід быў. Дык жэншчыны:
    — Ён у арміі.
    А паліцай:
    — Какой... у арміі, калі ён хлеб партызанам меле!
    Дык жэншчыны змоўклі, бачаць, што ведае... Дык ён за гэты спісак — у карман і пайшоў к каменданту, пагаварыў там. I той, наверна, даў прыказ страляць. Ну, тады заходзіць і зразу пачынае панямецку шчытаць: «Драй, фір...»
    Адшчытаў дзесяць чалавек і павёў на вуліцу. Паліцай адшчытаў, але панямецку. Адкуль ён — не знаю, фамілія яго Шубін. Потым ужэ гаварылі, асталіся некаторыя паліцаі, выпівалі, дык гаварылі, што яго Шубін фамілія. Залаты зуб у яго быў... Адшчытаў гэтых дзесяць чалавек і павёў. Ну, куда павёў, думалі, можа, куды так, дапрос, ці што. А потым чуем, што страляюць у канюшні. Ну, а патом у другую партыю ўжо я пападаю. А ён толькі здае: выводзіць на двор дзесяць чалавек, здаў немцам — і тыя павялі... Жана мая ў клубе таксама была, а дзеці — аднаму чатыры годы было — на печцы схаваліся дома. Ну, я і папаў у другую дзесятку. I дзесяць немцаў ідуць з намі, з вінтоўкамі. Дзесяць немцаў вядуць дзесяцярых. Ну, прывялі ў канюшню і камандуюць:
    — Станавісь к сценке галовамі.
    Ну, мы пасталі, нахіліліся. У мяне палушубачак быў, дык я так варатнічок наставіў,
    «Гэтых людзей расстралялі з аўтамата і вінтовак... спосабам па магчымасці гуманным...»
    Оберштурмфюрэр СС Г. Г. Шуберт.
    Павел Пальцаў
    56
    глянуў, дык яны ўжэ ў канал патроны загналі і на ізгатоўку ўзялі. А я ці са спуду, ці хто яго знае — ногі падкашваюцца... I так выстралілі. Дзесяць вінтовак залпам ды ў памяшчэнні — дык гул глушыць, як з пушкі. Мне зазвінела ў вушах, я ўпаў і не помню: ці я ўбіты, ці жывы. Ну, і ляжу. Патом вушы сталі адлягаць, адлягаць вушы, стаў чустваваць і сам сабе не веру: жыў я ці не? Сам сабе не веру, але глаза пазіраюць. Патом чую разгаворы. Паліцаі два стаяць і разгаварваюць паруску. Немцы — гергель, пастраляюць і пайшлі. А гэтыя... Цішыня, ,дык чуваць, што паруску хтота разгаварвае. Ага, дык я ляжу. He помню, колькі я ляжаў — часдва... Проста ўжэ і заснуў, сэрца, наверна, слабее, я проста заснуў. Патом чую яшчэ вядуць партыю. Яшчэ партыяў пяць расстралялі мужчынаў. Патом ужо жанчынаў. Там і мая жана галосіць, крычыць:
    — Пан, у мяне дзеці!
    Ну, і прывялі ўжо жэншчын тожа, наверна ўжо беспарадачна стралялі, як папала, бо гэта жэншчыны — яны бягуць. Ну, перастралялі — часа дватры прайшло. Цішыня, хоць бы што, на канюшні. Я так ляжаў, ляжаў і ў чуства ўжо настаяшчае прышоў, у чуства, што я ўжо жыў. Цэлы, не ранены нічога. Ага, а далей чую: хтота па мне ёрзае па спіне. Убіты, але ёрзае па мне — ранены, мабыць. Толькі я падумаў, што немец будзе яго страляць і мне пападзе, толькі ж падумаў, а немец, наверна, ішоў і ўбачыў. Дабіваў яго, і мне пуля вот сюды папала, у сцягно. Праўда, не ў косць, па мякішы. Пеканула, а я як ляжаў — ляжу. А чую — кроў так пабеегла. А тэй перастаў ёрзаць...
    Ну, а потым я паслухаў і ўстаў: няма нікога. А дзярэўня была ад канюшні метраў
    пяцьдзесят, ну, шэсцьдзесят. На дзярэўні немцаў поўна — поўная вуліца. А тут няма нікога. Думаю, выбягу я — кругом жа немцы, страляць будуць. Пачакаць, пакуль запаляць, каб па дыму бегчы. Было не было! Я, значыць, па канаўцы, Аот жалезны мост, ён і цяпер на рэчцы. Я пад гэты мост, скінуў гэты паўшубак і — драпака! Бягу, ніхто не страляе ў мяне. Тады я падбег да рэчкі — вот рэчка Нератоўка, вады напіўся і гляджу: не бяжыць ніхто. Я ўжо думаю так: калі за мной будуць гнацца лыжнікі ці кавалерысты, скіну ўсё з сябе, голы, але ўдзяру. Быць жа не можа! А там недалёка кусты ўжо. Ну, праўда, ніхтэ не гнаўся.
    Жэншчына адна відзела, як я бег. Яна і цяпер жыва, Рулега Мар’я.
    Ну, і пайшоў у лес...
    Спачатку аружыя ў нас не было, а пасля гэтага разгрому аружыя мы сталі даставаць, хто хацеў, і пайшлі ўсе ў лес.
    У асноўным немцы былі тут, калі забівалі, але і паліцаі былі, нават мясцовыя былі. 3 Рудні былі паліцаі. Адзін паліцай быў са Смыковіч, па фаміліі Лось. Я знаю, разам з ім работаў да вайны. Ну, вот прасцілі яго, ён дажа прыязджаў у шляпе. Смыкоўскія хацелі яго забіць, дык дагадаўся> удраў. I цяпер жыве, я не знаю, мо на пенсіі ён жыве цяпер. 3 Зазер’я Гавароўскі тожа быў. Вот ён прадсядацелем калхоза да вайны быў.
    Я сам відаў іх на свае вочы.
    Гэты Лось дык есць сала на возе і ўсміхаецца у акно я відзеў. Яму дажа радня там была. Просяць:
    — Максімка, спасай!
    Матруна такая была — яго радня. Уу, ён дажа ўніманія не звяртае... Ён цяпер работае ў Комі АССР, у Смыковічах яго мачаха, дык дабівалася нават нейкай спраўкі на
    57
    пенсію для яго. Ён ужо там здароўе пацяраў, ці што, я не знаю, толькі