• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    нёць усё роўна.
    Я ўжо разбіраўся. Дзесяты год мне быў ці ўжо адзінаццаты. Я дзевяці год у першы клас пайшоў: малы быў нейкі.
    Добра. Я не палез у куст. Прыгналі нас у зямлянкі. У першую зямлянку пашлі старухі 'нейкія. Мы адышліся метраў трыццаць —,ужо гэтая першая — дрдрдр! — гарыць. Хто ў другую пойдзе? Сталбом сталі людзі. А ў іх палкі былі — ці яны павыразалі, ці ім давалі гэткія, чорт іх ведае. Лупцуюць ззаду там.
    Гляджу — мая маці першая пайшла ў гэтую зямлянку. Ну, раз мама пайшла, мусіў і я. Я за ёю другі — шмыг. Яна як ішла — было два перарубчыкі, паленцы такія. Нехта картошку сыпаў, ці што. Яна лягла туды так во неяк. (П а к а з в a е.) А я сеў. Тут яшчэ старушка... Ці яны ўкідалі іх — хто іх ведае. Мы не відзелі. Мусіць, маёй маме першай папала, дык яна і шмыганула сюды... Насела, насела, насела людзей — дзеці і бабы старыя. Я сеў, і мне думка такая цюк у галаву: «Я знаю, што заб’юць, дык няхай з мамай заб’юць». Ён толькі стаў у дзвярах... Нешта там стаў пароцца ў аўтамаце. Пачаў ён ляскаць, а я гэтым маментам брык за маму. Так во лёг і слухаю, як у мяне будзе пуля... Яшчэ не разбіраўся,— думаў, што яна будзе як чарвяк тачыцца, гэтая пуля. Можа, я так мінуту паляжаў. Ён — дрдрдр! — пачаў страляць. Пастраляў... Толькі
    ў маёй братавай — а брата там забілі, на поплаве,— было дзіцёначка малое на грудзях прывязанае, дык тое толькі «кува! кува!» закрычала...
    Усё. Кончылася.
    Прыносяць салому сюды, у гэтую зямлянку. Салома чуваць... Я ж то жывы. Салому — шарах сюды і запаліў. Дым гэты тут пайшоў. Ляжу я так во, зажымаюся. Згарэла гэтая салома.
    — Ё. т. м., не гарыць!
    I гергечуць панямецку.
    Згарэла салома, адышліся, мінуты дзве— гранату сюды. Граната гэтая разарвалася. Тут усё гэтае — паленне, бочка нейкая ляжала, жалеззе — усё на нас узвярнула. У дзверы ён туды папаў. Тыя, што былі пабітыя, тых паразрывала. Другую яны ўкінулі. Але гэта я ўжо мала чуў: як выстрал нейкі, як пісталетны. Я яшчэ пачуў гэта. Маці, не ведаю, чула ці не...
    Добра. Праляжалі... Колькі мы там праляжалі?.. Я чую: матка дышыць, жывая!.. Я ўжо яе прашу:
    — Мамачка, не дыхай.— Такі страх дзіцёнку, што я кажу: — Мамачка, не дыхай.
    Добра. Тут падойдуць, палічылі гэта: «Айн, цвай, драй, фір, зэгс...»
    Тут дзеўкі едуць... Каровы рыкаюць. Здаецца, устаў бы і пайшоў, каб толькі не чапалі... Яны адступалі гэта ўжо, немцы, на Усохі ехалі. I паліцаі з імі. Каровы рыкаюць, дзяўчаты пяюць ва ўсю...
    Пытанне: — А што за дзяўчаты?
    — Адкуль жа я магу знаць? Я ляжу. Як толькі пачуў, што зямля духдухдух, дык я пробаваў уставаць. Матка не ўставала. Я ўстану, толькі чую: зямля духдухдух. Я кажу:
    — Мамачка, ідуць ужо ізноў!
    Я ўсё страх даваў ёй. 1 сам баяўся...
    25
    Я раскажу вам яшчэ адно... Гэта я прапусціў.
    Падыходзіць да зямлянкі гэтай, дзе пабітыя. Гаворыць:
    — Тут міны наведзены.
    А мне, малому, думалася, што гэта яны яшчэ і міны пры гэтым навялі. Я чую. Якое ж тут расстаянне? Я глядзець толькі не магу: не крануся ніяк. Гэтыя немцы не заходзілі, пайшлі. Сяйчас прыходзяць два немцы яшчэ. Людзі пабіты. Гранаты парвалі. Усё. А яны там нешта ляпляп нечым. Жалеззе... I самі з сабой: «Гергер, гергер...» Але дыхання то мы не здзержым! Я ляжаў так во носам у зямлю, а маці трошкі бокам ляжала. Дзе ж ты здзержыш дыханне! Яны забавіліся неяк доўга. «Ляпляпляп!..» Маці вазьмі ды чхнула... I адзін пачуў.
    — Штота дышыць!..— To панямецку гаварылі, a то паруску: — Штота дышыць!
    Другі нечым — я не ведаю, жалеза якое ўзяў ці палку,— і засеклі, у якім месцы хтота дыхнуў.
    Матку гэтую качаюць... Ну, я за маткай во так во качнуўся.
    А другі гаворыць:
    — Ё. т. м., хто тут можа дышаць? Сматры — рукі, ногі валяюцца, хто тут можа дышаць?..
    Пытанне: — Дык яны то панямецку, то паруску гаварылі?
    — Самі сабой панямецку, а гэтыя словы сказалі паруску.
    Добра. Я гэта чую, малы, ляжу. Сяйчас жа яны шмыг адгэтуль і пайшлі. Страшна ім стала, ці што?..
    Ціха стала. Усё. Забягуць, паглядзяць... Тыя, што ехалі пазней. Падводчыкі гэта ці хто.
    Ляжым мы. Стала вечарэць. Гэта пад абед былэ, як нас адтуль, з месца, узялі.
    Стала вечарэць. Яны, наверна, пост кінулі ў Будзенічах, пулямётчыка ці са два. Ну, і некалькі партызан нарвалася на гэты пост. Яны тожа тады, хлопцы гэтыя, ішлі насмела. Гэта ж лес быў такі. I нарваліся. Завязалася драка. Такая драка, што гэтыя самыя немцы — усе адтуль пачалі ў Будзенічы садзіць.
    А мы ляжым. Усё баяліся гэта. Мама мая ўжо тут апомнілася. Гаворыць:
    — Сынок, вылазь!..
    А яны апомніліся, сталі з пушак біць, з Усох ці з Ікан там.
    — Як пападзе снарад, сынок, дык і заб’ець нас.
    А мне ў памяці другое:
    — Мамачка, яны ж міны навялі!
    Я ж чуў, як яны гаварылі. Я ж не разбіраўся, што гэта за міны такія і як іх наводзяць. Кажу:
    — Мамачка, яны міны... Я ўзарвуся... А яна:
    — Лезь, сынок, снарадам пападзе, то і заб’е.
    Ну, я і вылез. Па гэтых людзях грэб, грэб, грэб і пералез. Стаў каля вушачка і гляджу. А немцы гэтыя бягуць. «Гергергер...» Сюды гэта. Ужо цемнавата. Фанар во такі павесяць, ракету — відна, хоць ты шчытай... А я ля вушачка схаваўся, ля зямлянкі, і стаю. I кажу:
    — Мамачка, скарэй! Мамачка, скарэй!..
    Ну, мамачка старэйшая за мяне, разлежалася... «Паднімуся, — казала потым, — і павалюся, паднімуся і павалюся...» I мокрая. Мы ж мокрыя з дажджу. Потым раскраталася.
    Як толькі яна вылезла, дык я і пабег. Проста ні страху ніякага... Дзе ж ты — ужо ўцякаеш ды будзеш баяцца? Пабег і якраз папаў у жыта. Метраў з дваццаць. У шнурок жыта. У жыце я ўжо жду.
    26
    — Мамка, скарэй! Мамка, скарэй!
    А яна паўзець ды паўзець... Я пажду яе і далей. А яра мяне і дагоніць. Выскачылі мы зноў на гэты поплаў. Відна: ракету гэтую павесяць. А пулямёты рэжуць, аўтаматы!..
    Яна кажа:
    — Заб’юць.
    Я кажу:
    — Усё роўна ўжо, пабягу я. Як жа ж мяне заб’юць, дык ты сядзі тут!..
    Я і пабег, як клубок пакаціўся цераз гэты поплаў. Дабег да лесу,.. I ўжо трывожуся, баюся. Якраз папалі мы на гэтае месца, адкуль нас бралі... I чаму гэтакі напрамак здаўся нам?.. Паждаў я мацеру, прыбегла маці. Пасцілкі, усё раскідана... Знайшла яна тут, на гэтым месцы, круглы кацялок, сухароў, мусіць, з пяць знайшла і солі такую во торбачку. У кагота засталася. Яна ўзяла. А я ўсё пішчу:
    — Мамачка, быстрэй! Мамачка, быстрэй!
    Са страху гэткага вырваўшыся.
    Добра. Куды ж нам ісці?.. Лес чужы, a ноч ужо стала, цёмна. Метраў, мусіць, пяцьдзесят, а можа, больш мы прайшлі. А потым ляглі і спім во так...
    Яшчэ ноччу як мы ішлі, дык крот гурбячок нароець, а мне ўжэ здавалася, што гэта міна... Кажу:
    — Мамачка,. міна!
    Мы абыйдзем яго, гэты гурбячок. А потым ляглі пад ёлачкі.
    Прасыпаемся, а ўжо абед — гэтулькі мы спалі! Добра. Я ўжо стаў казаць:
    — Мама, есці хачу!
    Дык яна мне сухар. Я яго трошкі пахрустаю. А куды ісці — не знаем, куды ісці. У лес, каб толькі ў лес, каб на край не папасці нідзе.
    Вот прайшлі мы... А тут партызаны! Падыходзім.
    — Адкуль вы?— кажа.
    Дык я ўжо кажу: так і так, ад немцаў уцяклі.
    Яны нам улілі круп трошачкі. Такая во сечка. Мы ўжо зусім другія людзі сталі — мы ўжо гарачага паспыталі.
    I зайшлі мы на Гарэлы Востраў...
    А потым і армія наша скора прышла.
    Хадзілі мы з мамай і плакалі. Там, дзе пабітыя ў Будзенічах. Сказалі нам, што і брат мой забіты...»
    Гарыць раён
    28
    У музеі пасёлка Акцябрскі можна ўбачыць такія лічбы:
    Перад вайной жыхароў у Акцябрскім раёне было — 32 тысячы. У канцы 60х гадоў — 25 тысяч.
    Нешта падобнае раскажа вам і Міншчына, і Віцебшчына (былыя Лагойскі і Бягомльскі, Расонскі і Асвейскі раёны), і іншыя мясцовасці Беларусі.
    Выконваць свой «план абязлюдзення», «вызвалення ад насельніцтва жыццёвай прасторы на ўсходзе» фашысты пачалі з першых дзён вайны.
    Але асабліва злавесны размах набыло гэта напрадвесні 1942 года на Акцябршчыне.
    Гомельскую вобласць выбралі мы для запісаў у 1971 годзе, бо лета было тады выключна сухое. Ведалі па такой жа працы ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, што прыйдзецца дабірацца да самых далёкіх вёсак. А яно, хай і падсушанае, прыўзнятае меліярацыяй, але ўсё ж такі — Палессе...
    Хоць і ведаеш пра тое, што Беларусь — нафтавая рэспубліка, і ўжо не першы год, аднак, калі на свае вочы тое бачыш, будзеш зноў і зноў шукаць вачыма вышкі, вялізныя бакі — такое ўсё незвычайнае сярод густой палескай зеляніны.
    Трохі ўбаку — абавязковыя газавыя факелы.
    Ведаеш, што гэта дарагая, «нерэнтабельная» краса, але не глядзець — не можаш.
    I глядзіш паасабліваму: сваімі, але ўжо і не толькі сваімі вачыма. Такое адчуванне, што ты ўжо бачыў гэтае палыханне пад палескім небам — але палыханне начное, трывожнае. Адзін з нас партызаніў на Палессі, але не ў яго асабістай памяці тут справа. А ў той памяці, якую мы збіраем і з якой
    хутка і непазбежна зжываешся, як амаль што з уласнай.
    Людзі з вогненных вёсак...
    «Я не з гэтай, але таксама з вогненнай вёскі»,— сказала нам віцебская сялянка. I колькі іх на Беларусі — вёсак, якія страшна, жудасна парадніў агонь! «Я — таксама...»
    He аднаму, мабыць, чалавеку начныя водбліскі мірных газавых факелаў нафтавага Палесся не даюць заснуць. Бо яму бачыцца тады і іншае, такое:
    «...Знадворку запалілі нас. Вот узялі так, пырскнулі на гэты клуб, і гэты клуб пайшоў гарэць. I вот адзін наш... ён у акно, у раму як даў і вылецеў з сынам. Сын быў роўны з ім. I яшчэ жанчына... Яны як ляцелі ключэм цераз гэтае акно, дык немцы па іх вочарадзь выпусцілі — тыя, што каля жалезнай дарогі ляжалі. Яны беглі ўсе, як гусі якія, ключэм, так яны ўсе і паляглі, гэтыя людзі. А я ззаду ў акно выпала, і тут канаўка ж была, і кусцікі былі такія...»
    (Тэкля Круглова з гарадскога пасёлка Акцябрскі.)
    «...Запалілі Кавалі. На гэтым маменце. I гэтыя ж мужчыны паўзлазяць на крышу, глядзяць і бачаць, як лаваюць дзяцей і кідаюць у агонь...»
    (Матруна Грынкевіч з вёскі Курын Акцябрскага раёна.)
    «...Той канец дзярэўні заняты, а наш канец яшчэ свабодны. Мы і пайшлі на пасёлак, што каля самага лесу. Потым у алешнічак. I тут нас мо баб пятнаццаць ляжала ў гэтым алешніку. Ужо ўпалі і ляжалі. He бачылі, як яны палілі... Толькі чутна —
    29
    сільна крычалі, народ крычаў. He чутна, што яна там адна гаворыць, толькі: «Аааа!» Толькі голас ідзёт, ідзёт голас, а потым і ўсё — анямелі...»
    (Ганна