• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
     тут да чаго, і разабралася толькі пасля, значна пазней, калі над тымі карнікамі, якім не ўдалося ўцячы або замесці сляды, адбыўся суд і на судзе тым пабывалі людзі з Касцюковіч.
    Выраз «Чынгісхан з тэлеграфамі» належыць A. I. Герцэну. Сімвал нелюдства ба
    чыўся яму ў палавіне мінулага стагоддзя ўзброеным ужо не толькі рукамі ды нагамі, шаблямі ды лукамі, але тэлеграфамі, параходамі, чыгункамі, стрэльбамі Мінье і ракетамі Кангрэва...
    Знішчаючы мірнае насельніцтва, фашысцкія чынгісханы розных рангаў карысталіся і метадамі сваіх папярэднікаў, і новай, дасканалай тэхнікай. Былі ў іх аўтаматы, міны, аўтамабілі, радыё, бронецягнікі, самалёты і супернавінка — іхняе вынаходніцтва — Sonderwagen або Gaswagen, душагубка, рухомая памочніца канцлагерных газавых камер.
    Альберт Шпэер, міністр узбраення і ваеннай прамысловасці трэцяга рэйха, адсядзеўшы дваццаць гадоў, адмераных яму на Нюрнбергскім працэсе, напісаў «успаміны». У гэтай кнізе пра свайго друга і фюрэра ён гаворыць так:
    «Гітлер быў першы, хто здолеў прымяніць тэхналогію для мэтаў масавага злачынства» |6.
    Колькі пакут, колькі жахлівай антычалавечнасці стаіць за словамі гэтага кампетэнтнага сведчання!..
    «Селекцыя»
    171
    Прыходзіць чарговы эшалон з «перасяленцамі» з Балкан ці з Усходу, людзей выгружаюць, рабуюць іх рэчы ў казну рэйха, саміх гоняць калонамі ў лагер і, выстраіўшы, разводзяць у два бакі: каго адразу ў крэматорый, у полымя, а каму яшчэ, покуль голад не з’еў іх мускулы, працаваць на карысць фашысцкай Германіі.
    «Селекцыя» — так гэта называлася ў асвенцімах і майданаках.
    Мэты, якія фашызм здзяйсняў на фабрыках смерці, у канцлагерах, рэалізоўваліся таксама і ў беларускіх вёсках. I тут — з аднаго боку масавае знішчэнне «непатрэбнага» насельніцтва, а з другога — паляванне на рабоў, лоўля людзей для працы ў Германіі.
    «Селекцыя», адбор: каго забіць адразу, спаліць сёння, на месцы, а каго заўтра — цяжкай працай, голадам у Германіі. Мэты — тыя самыя, што і ў лагерах смерці. Толькі прыёмы, метады — дапасаваныя да ўмоў, калі ахвяры, людзі, не акружаны дротам, калі навокал поле, кусты, партызанскі лес...
    Стэфа Пятроўна Каваленя. Осава Салігорскага раёна.
    «...Вайна была, мае мілыя. Мужчыны спасаліся, а мы, бабы, думалі, што мы будзем жыць, што гэта мужчынам трэба спасацца. Я бачу, што вельмі едуць падводы. Кажу:
    — Ты ўцякай, а я буду з дзеткамі.
    А ён і збег, схаваўся. Далей едуць, прыехалі, акружылі, ацапілі — ужо нам некуды. Забралі нас. У мяне шасцёра дзяцей было. Бальная ляжу. Мяне прышлі і выганяюць. А ў мяне дзіцятка ў грудзёх было, маленькае. I ўсе дзеткі дробненькія. Адзін цяпер жыве, а тыя пагарэлі. Забралі нас, павялі ў гумно. Зайшла я туды, а хазяін там — злавілі, занялі недзе...
    Адсюль нас пагналі ў Заброддзе. Забродскіх папалілі раней, мы не бачылі. Загналі нас у сарай. Узялі яны гэтых людзей і становяць. Каторыя з дзеткамі — тых у адну сторану, а гэтых, каторыя свабодныя, здаравейшыя — тых у другую. Дык тых пагналі. а нас — там гуменца было такое,— нас туды. А тыя, каторыя здароўшыя былі, гавораць:
    — Нашто нам дажыдацца, каб нас забілі, уністажалі, давайце дзверы ламем. Дык каго заб’юць, а хто ўцячэ.
    А яны, мабыць, пачулі. Нейкі пераводчык там быў. Яны сяйчас дзверы адкрылі:
    — Хто жалаюшчы на работу?
    Ну, гэтыя пайшлі. А я куды з дзеткамі пайду, дзеткі ў мяне дробненькія. Сама нягожа была.
    Пераначавалі мы там з дзеткамі. I яны чуць свет давай нас разводзіць. Чалавек па дзесяць. Бяруць і вядуць. А куды — мы не знаем. I бачым, павялі ў тую старану і там загарэлася. А яны ідуць па нас. Яны завядуць, ды паб’юць, ды падпальваюць. Ну і мяне з дзеткамі завялі. Майго брата жонку з дзеткамі. Майго бацьку. Тожа гэтак... (Д о ў г а п л а ч а.) Пулямёт у кожнага... Ідуць і страляюць... Мы так пападалі, ляжым, ляжым... Я бы ў якую яму залезла — не чутно. Нас яны ўслед не падпальвалі. Мяне ў ногу ранілі, а я нічога не чувствавала. Мяне бы хто паднімаў, паднімаў угару... Няма нікога. Я падняла галаву. Ой, у хаце яны яшчэ! Я абратна так упала. Потым ходзяць і адзін адному:
    — Ну што, усіх пабілі?
    А другі кажа:
    — Алес, усіх.
    Ляжала я, а яны пахадзілі, пахадзілі, пайшлі. Яны пайшлі, я ўстала, знайшла брата жонку, так за голаў пакалаціла: «Аў
    «Выконваем службу без дакораў сумлення, а потым. «хвалі пакрыюць і на зямлі спакой».
    3 пісьма вахмістра палявой паліцыі Якаба.
    доцця! Аўдоцця!» — яна не адзываецца. Паглядзела, што яны ўсе нежывыя ляжаць. ТТТто мне рабіць? Страшна гарэць жывой. А ў мяне кроў цячэ. Думаю, усё роўна ж мяне паймаюць. А яшчэ снег быў. Уцяглася туды, за хату. Вышла туды — за корчыкі, за корчыкі, папаўзла на чатырох. Кроў... Думаю, усё роўна ж мяне паймаюць. А дзярэўню падпалілі, гэтае Заброддзе. А патом прыбілася на балота трохі, там са мной дзевачка была. Яе маці і ўсіх дзяцей забілі, а яна засталася. Гарохава Івана дачка. Мы з ёю ў стог — трошкі выскублі ды паселі, a Hori мае замёрзлі, у баціначках сядзела ў той вадзе. Раніцай сядзім мы, я ж нікуды няварта, аслабела, нага ранетая. Анюта кажа:
    — Хадзем.
    А я кажу:
    — Дзіцятка, ідзі куды хочаш. Мне няможна. Я, кажу, пагіну тута.
    Бачу, перад намі стог загарэўся. Бачу, а яны едуць паўз нас. Абоз. Дзевачка:
    — Ой, уцякайма?
    А я кажу:
    — He, позна.
    Мы, як тыя гусі, паабскубаліся і сядзім у стозе, як на тым свеце...»
    «Забродскіх папалілі раней, мы не бачылі»,— кажа Стэфа Каваленя. I там таксама была «селекцыя». Хто малады, здаровы, тых пагналі з сабой. А астатніх...
    Ганна Іванаўна Берніковіч бачыла, што і як было ў Заброддзі. Гэта тая самая «дзяўчынка Анюта», з якой разам ратавалася Стэфа Каваленя.
    «...Тады я яшчэ ў чацвёрты клас хадзіла. Прывялі нас у сарай і ласадзілі на калені. На каленах паселі. Патом:
    — Лажыцеся!
    Паляглі ніц.
    Ды ў мяне два браты было, адзін у мацеры на руках быў, а другі большанькі, дык я ля сябе пасадзіла. I дзве сястры ў мяне было тожа, дык яны ля мацеры сядзелі. Дык я так як ляжала — чутно, што стралялі, і ўсё... I вышлі... Ну, я заплюскана ляжала, Дык я чую: з мацеры налілося крыві
    на мяне. Галава мая ўся мокрая была. Патом гэты ад мяне браціка ўсё адсоўваў. (П л а ч а.) Дык я за руку яго падсунула... Я ляжала, пакуль прыняслі салому. Ляжу і думаю: «Во гэта ж пабілі, і бітыя ўсё знаюць». Ляжу і сама сабе так думаю... Вобшчам, біты знае чалавек... Чую — салома зашамацела. Ляжу і сцепануся — нічога не баліць. Думаю, гэта ж нічога і не баліць. Біты чалавек і ўсё знае. Патом яны падпалілі. Я ляжала, пакуль мне ў руку запякло. Адзежа стала гарэць на плечах, на галаве. У руку як запякло, я ўсхвацілася і выбегла на двор.
    Расплюшчылася, паглядзела — гарыць усё кругом. Пабегала, пабегала, думаю, куды бегчы, што рабіць. Немцы ж яшчэ тут — заб’юць. Я ў стопку. Пазіраю — немец. Падышоў, набраў нейкага сена. А мне відно ў шчылячку. Кінуў пад страху. Страха загарэлася. Толькі я на двор выскачыла —
    шарнула ўся страха, упала. Усё! Я пабегла ў лес.
    Там я абтушылася ўся, у снег лягла — яшчэ снег быў. Далей я паднялася, бачу, якіта чалавек ідзе ка мне. Падышоў да мяне, папытаў, чаго, як. Я расказала.
    — Ты,— кажа,— пасядзі, дзевачка, а я прыду вечарам цябе забяру.
    Дзе ж я буду тут сядзець. Ноч ужо абнімае. He, думаю я, пайду. Я знаю сваё сена там на балоце — і ў стог. Пайшла я, там паплакала. (П л а ч а.) Сяджу і плачу. Далей з Восава жанчына. Падышла ды кажа:
    — Я думала: тут багата людзей.
    Яе раніла ў нагу. Пераначавалі мы з ёю ў стозе. Есці ж хочацца, галодныя. Я кажу:
    — Пашлі, у нас сала закопанае ёсць.
    Раскапалі сала, пазіраем: немцы ў том сяле, у Красным Возеры. Пашлі мы ў другі стог, у чужы. Рана праснуліся. Тая жанчына гаворыць на мяне:
    Марыя Жураўская
    — Ты,— гаворьтць,— спіш? He спі, паглядзі — уперадзе стагі гараць.
    Устала я — праўда, гараць. Кругом па балоту гараць...»
    Пра такое ж — Марыя Сямёнаўна Жураўская. Жылін Брод Слуцкага раёна.
    «...Я жыву ў гэтым канцы, а мама жыве ў тым канцы. I тады я з дзіцем пайшла да мамы. Можа, мы пралі там, можа, што другое — я ўжо і забылася. Сядзім і чуем — страляюць... А нам і не ў галаве, што там страляюць. А потым кажу я:
    — Пайду я дадому...
    Я пайшла дадому. А мой хазяін дровы рэжа на дварэ. I гаворым мы, чаго гэта там так страляюць... А потым глядзім — цераз поле ідзе ланцуг немцаў. Нам ужо не было куды ўцякаць... Можа, мы і маглі б уцячы,
    але ж чалавек думае: «Мы ж не вінаваты. Што ж яны нас душыць будуць ці біць». А майго дзіцяці не было, у мамы было дзіця. Як пашлі яны па дзярэўні, дык адразу зайшлі і к нам. Хазяіна, Паўліка майго, уродзе бы забралі... He, не тады забралі, хлушу я ўжо. Дзіця прынеслі хлопцы мне, мае браты. У тым канцы бралі маладых у Германію, дык мая мама кажа:
    — Нясіце вы Мані дзіця, а то і яе забяруць.
    Бо што ж я, маладая яшчэ была, з 1922 года.
    I вось прышлі яны Паўліка забіраць у Германію. Мы з яго мацераю плачам, просімся, каб не забіралі. А немец на мяне... Я ўжо сем класаў кончыла і ўжо трохі панімаю, што яны гавораць панямецку. Каб я, кажа, дзіця кідала з маткай, а сама ў Германію, і тады будзе «гут». Як мы ні прасіліся з маткай, як мы ні плакалі, усё роўна
    282
    забралі Паўліка і пагналі на дзярэўню. Потым вышла я... Быў адліжны цёплы дзень, я гэтае дзіця ўкруціла і вышла. Сустракаю знаёмага паліцая і кажу яму:
    — Федзя, што гэта будуць рабіць?
    — А я нічога не ведаю.
    Я іду, усё роўна іду. Паўліка гоняць, і я ззаду іду. I яшчэ раз пытаюся ў паліцая, а ён яшчэ раз кажаць, што нічога не ведае. Свой хлопец, можа, мяне і праважаў не раз... А потым кажа:
    — Калі хочаш, дык гані кароў.
    За трэцім разам толькі мне сказаў. Сталі нас зганяць у адну хату, да Косціка Ціхана. Прышла я і кажу свайму мужу і дзядзьку:
    — Мусіць, нешта з намі будуць рабіць. Бо мне Бараноўскі сказаў, каб гналі каровы...
    Гэта цяпер ужо людзі жывуць раскошна, а тады ж, вядома, як было. Штаны латаныя. Паўлік кажа:
    — У Германію павязуць, дык ты хоць пабяжы штаны мне лепшыя вазьмі.
    Я і пабегла, бо мы недалёка ад Ціханаў жылі, наўскос.
    — I табаку вазьмі, і есці што вазьмі.
    А мы сагласіліся з яго мацераю, што дзіця ў яе пабудзе. Маці кажа:
    — Як вы так застанецеся, то і будзеце жыць.
    А ён кажа:
    •— Я нікуды не пайду, усё роўна ўцяку.
    Гэта мой хазяін.
    I мы так бегалі, бегалі, то табаку, то таго, і дзіця маё засталося ў