• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
     маладжавая — Мацігераіня.
    Але, бачыце, як той «з палкай» разважае і адчувае: якраз як і трэба фашысту. He дзяцей пашкадуе, а пашкадуе, што іх «замнога» ў гэтага каваля, якога ён хацеў адпусціць, па той прычыне, што, можа, спатрэбяцца яго рукі. А ў чалавека, аказваецца, вунь колькі малых! «Біялагічны патэнцыял»... He, «у абору», у агонь іх!..
    Што там казаць пра каваля, яны вунь і старасту, які ім служыў, і таго забіваюць заадно з усёй вёскай — па той жа прычыне: дзяцей замнога!
    Гэта ўжо ў іншым месцы — у Разліцці Барысаўскага раёна, пра што расказала Анастасся Дзмітраўна Шыла.
    «...А старшына наш... ці стараста,— чорт яго ведае,— дык гэты хацеў з імі ехаць. А яны плюнулі на яго і не ўзялі: дзяцей многа... Старасту першага і забілі, Лявона...»
    Калі і былі пачуцці ў гэтых фашысцкіх «звышжывёлін», дык «пачуцці наадварот».
    Але наступае час расплаты і тады...
    На Віцебшчыне было: яшчэ адзін такі — таксама падзяліў вёску на «патрэбных рэйху» і «непатрэбных», на жывых і мёртвых і вёз ужо на машынах «нямецкіх рабоў», а тут спынілася калона, крык: «Партызаны!» I ззаду і спераду. Дык гэты «бог» — брык і ляжыць! Вываліўся з кабіны, самлеў. Адразу забыўся, што ён нейкі там «звыш», што смерць — яго «добрая сяброўка». Бо гэта ўжо не чужая смерць, а свая!..
    Да іншых расплата прыйшла пазней. Усялякія словы пра *загады зверху» і сваю нязначнасць, мізэрнасць, «салдацкі абавязак» — таксама былі потым. А пакуль што:
    «...А тут ужо ў гэтую дзярэўню немцы заходзяць. Мы ідзём дамоў, аж тут ужо па дварах ходзяць немцы. Толькі я прыбегла дамоў, аж гоняць ужо на сабранне. Гоняць на сабранне, пытаюцца, колькі гадоў. У мяне мачыха была. Яна кажа:
    — Яна яшчэ малая дзяўчына...
    Выганяюць з хаты ўсіх на сабранне. Падышлі мы туды ўжо з сяла...
    Адзін быў картавы малец. I ён галосіць, і бабы галосяць усе, дык ён ругаецца, камень схапіў і на гэтых, на паліцаяў.
    А паліцай адзін:
    — Во — дурны, а хоча жыць!..
    I матам на яго. Паруску, і чыста гаворыць.
    Падагналі нас у канец дзярэўні і хацелі кідаць у яму. Яма была сілосная. Але яны гавораць:
    — Пагонім далей.
    I пагналі нас да рэчкі, і пачалі адбіраць. Каторых у Германію, а каторых...
    Адабралі нас некалькі чалавек, а тых пагналі.біць ужо...
    Нас, маладых ужо, пагналі ў дзярэўню назад. Ходзяць усе, разгаварваюць паруску, панямецку. Мы стаім на дварэ там на адным. А там дзве бабы схаваліся... гэта баба і два пацаны. Праўда, яны... Немцы чыстыя. He разгаварваюць. Там разгаварваюць далей, а яны панямецку. Вот. я тое слова помню цяпер, як я чула:
    — Ком раус! Ком раус!..
    А яны сядзяць пад краваццю, гэтыя бабы. А яны іх выцягваюць. 3 дзецьмі: два
    1.) Ш »»f«u *Г« Шмгш МЫ уоііміттт «. *. Т. *»1» •*(<ЮЛ*ь«г <м rtaka. iMTWeailatn Utt», «1а* «IX» «X» л«т«г «xr'^krtm a*mUct>« Jala. la UM» «a XT  «5 X*** •atari nteaAreahtllell n ersehieoeea.
    Me £твс*Левтт<ш haban abMlte ran StMten, OOrfem an* Ter“ kehrwe^en su erfo cm»
    Me Orf her nlna Vlnsuebncn(daf koine ballfahrtcor*’. entetehen кОвпож*
    I ah vert !*• to dec Fotoctw^eren ana di* Zula лпс 'an 7. sahane^ bei ^eVjtiemen. acakutio on and Briber cliZ nia’X *^’nnnt«nc*
    2	.) Me oeeliMbe Betreuuac der bad dleeer Aktioa bcscllijtan МЛлпгг mban’eioh die Balls.» Ur?. and Kocpanie* Jhafo benond'r« nn^nlecen win su lass«su Me ГіпАШоле d • 2a:o’ oiaA lurch ibhaltuac Ten ^aaerndsedartanbeadan zu venriechw.
    Ferst slat Ale TLnor laufesH UMr die TotwenAl^kelt der p iirch Ale pa'ittsche Zaee bedlncten Jn na’. ов т belehren.
    3	.) Dareh^eruirte rxekutloaer. sled ulr t i^Hc Lis 22 Chr in ttlrsr rter torr an aelden.
    4
    «Уражанні дня... здымаць наладжваннем таварыскіх вечарынак...»
    3 загаду па паліцэйскім палку «Цэнтр».
    290
    мальчыкі і дзве жэншчыны. Выцягваюць яны іх вон, і мы стаім гэта на дварэ. Немцы стаяць каля нас, каб мы не паўцякалі. Ах!.. Тады пагналі іх на двор, і толькі чуем — пок! А гэтыя дзеці: « Айяйяй!..» Пок! — другі раз, і гэтыя зноў гвалту. I чатыры разы выстралілі, і забілі іх. Забілі іх, а нас, усю маладзёж, якую аставілі, пагналі...»
    Расказвала Марыя Фёдараўна Верхаводка. Іканы Барысаўскага раёна.
    У той жа вёсцы — Цімафей Мікітавіч Тарасевіч:
    «...Мая хата была каля могілак. Жану з дзяцьмі забралі і пабілі там. А я ў падводы паехаў. Прыехаў дамоў, а тут ужо ўсе пабітыя. Калі забівалі, я тут не быў. Нас было чалавек пятнаццаць у падводах. Пры
    ехалі, а ўвесь груд гэты — пабітыя і спаленыя... Усё чыста пабілі, нікога не засталося. Дзе ж людзі? Пайшлі шукаць. Аж яны так во, як гарэлі, налакціўшыся, то воласы абгарвалі, а галовы, як капуста, белыя качаны.
    Сот каля сямі пабілі. Тут яшчэ немцы дарогу расчышчалі, што партызаны лесам завалілі,— узялі з Гарэлага пяцьдзесят мужчын, дык потым і іх застрэлілі,— яны ішлі дамоў і зайшлі сюды, дык яны іх перанялі і пабілі. Каторыя ўцякалі, дык і на полі пабілі. Пасля знаходзілі па кустах.
    Патом ехалі з Плешчаніц, чужыя падводчыкі, і тых перанялі тут, і тых сюды, пабілі...»
    Гэта ўжо так уцягнуліся ў справу, што і пра «селекцыю» забыліся.
    Так і пайшлі б. Па ўсёй Зямлі...
    Несхадзімае гора
    292
    Ішлі дажджы. У канторы саўгаса «Ухвала» Крупскага раёна нам сказалі, што, пакуль не падсохне, у вёску Узнаж даехаць нельга. Але мы не маглі адмовіцца ад намеру. Паклаліся на вопыт Сашы Пяхоты, які ўжо каля двух тыдняў вазіў нас на аблвыканкомаўскім «газіку», пераадольваючы цяжкасці дзе спрытам, а дзе зразумелым у партызанскага сына энтузіязмам.
    Як толькі мы збочылі з гравійкі ды пачалі заглыбляцца ў лес, стала ясна, што людзі нас папярэджвалі нездарма. На першым кіламетры лясной дарогі стаяў скасабочаны трактар, перакошанай трубою клічучы на падмогу. Безнадзейна ўграз транспарт з хлебам. Буханкі, прыкрытыя брызентам, сцерагла маладая, румяная магазіншчыца.
    — Да Узнажы далёка?
    — Ой, на тым канцы свету! He даедзеце, дзядзечкі! Вяртайцеся лепш!..
    А дождж ліў і ліў, роўны, ціхі, спорны, як увосень. Нават калі ненадоўга праяснялася і праз кудзелю аблокаў праглядвала сонца, з неба ўсё роўна капала.
    Мінулі, аб’ехаўшы загуменнем, вялікую, добра забудаваную вёску са свойскаю назваю Гумны. А далей зноў пайшлі лясы, балоты, грэблі, гразкія брады. I нарэшце — паляна, як шматфарбная даматканая посцілка,— зялёная цімафееўка з рудымі плямамі састарэлага шчавука. На паляне — Узнаж. Вёска шэрая, благавата забудаваная як на тутэйшы лясны край, дзе будаўнічы матэрыял пад рукамі. Можа, што дождж, але Узнаж здалася нам не падобнаю на іншыя адноўленыя вёскі, дзе звычайна людзі стараюцца будавацца з размахам, і гэтым сцвярджаючы зваю жывучасць. He было тут зялёнай абсады, вуліца выглядала не ў меру шырокай і пустой.
    У трэцім ад канца двары чуўся рух: гэта чалавек, да якога мы прыехалі, Пётра Сакавец, ставіў тэлевізійную антэну. Дапамагалі яму два хлопцы ў курткахбалоннях. Мы папрасілі Пятра Уладзіміравіча ўлучыць і нам крыху часу.
    «...Гэта было ў сорак другім годзе. Увосень. Ужо картошку капалі...
    Ну, я быў у Лажках. Пасвіў там. Прыйшоў дамоў. А тут былі партызаны, у нас стаялі. Сталі ехаць партызаны па сяле і крычаць: «Немцы едуць, уцякайце!» Я тады пабег сюды, у дзярэўню, у Лажкі дзярэўню...»
    Пётра Сакавец расказвае пра ўцёкі, што часта паўтараліся. Аказваецца, бяда здарылася не тады, не той раз. Мужчыны з Узнажы часта ўцякалі вось так па сігналу партызан або па трывозе, якую паднімалі самі жыхары. Уцякалі ў суседнюю вёску, што яшчэ глыбей у лесе. I памяць расказчыка, тады яшчэ пастушка, усе тыя страхі і ўцёкі збіла ў адно. «Той раз» вылучыўся толькі варожым падманам. А падман у народзе помняць асабліва.
    «...Яны тады сабралі не ўсіх людзей,— прыгадвае расказчык.— Яны сказалі, немцы: «Каго дзе ў лесе зловім — будзем расстрэльваць, а калі дома, дык не». Бабы пайшлі, сваіх мужыкоў паззывалі ўсіх. Тады яны ізноў ноччу наехалі. Іх у сарай зачынілі і давай расстрэльваць. Ну вот...»
    Гэтае «ну вот» — нібы стук малатка, што забівае труну. Часта мы чулі яго ад
    293
    мужчын, ад жанчын — там, дзе чалавечай мовы не хапала, каб выказаць бездань жаху.
    Пятрова жонка Ганна Яфімаўна родам з тых Лажкоў, куды пастушок уцякаў хавацца. Яна належыць да таго тыпу вясковых жанчын, у якіх гады і нягоды не разбураюць здаровага хараства. Маршчыны, што леглі на яе твары, як бы падсвечаным густымі валасамі, толькі прыбавілі яму больш выразнасці. Яна намнога старэйшая за мужа, але з выгляду здаецца нават маладзейшай. I памяць на падзеі ў яе свяжэйшая, і расказ жывейшы, хоць Ганну Яфімаўну таксама не назавеш лішне гаваркою.
    «...I прышлі мы ў гэты дзень, калі немцы Узнаж ацапілі, вот у гэта балота, пад самы бераг, у журавіны. Утраёх: дзве дзеўкі і жанчына. 3 Лажкоў мы, зусім з другое дзярэўні.
    Слышым — ужо немцы гіргочуць на беразе. Пайшлі ўжо яны па лесе кругом. А ў лесе зямлянкі былі тут во, на берагу. Там сядзелі з дзецьмі. Узнацкія. Гэты самы... (Паказвае на мужа.) Бацька яго — дзевяць дзяцей было, і ўсіх прывёў у зямлянку. Вот мы слышым — немцы гіргочуць. Мы тады — ходу дамоў.
    Толькі мы прыбеглі туды дамоў... 3 кілометр мы беглі туды па балоце. I так гэтыя пацаны сыплюць ужо за намі, бягуць. Вот гэты Пеця, Ганна і там была яшчэ адна... Кажуць:
    — Ужо немцы ацапілі Узнаж, і не знаем што. Будуць біць...
    Гэта было вечарам, часоў каля пяці. Патом ноч пераначавалі, чуем урана — крык тут, каровы равуць. Баба адна была, Макарыха,— крычыць нешта... Ну, што ж такое? Трэба ж падпаўзці людзям, паслухаць. Муж
    чыны, старэйшыя ў Лажках, папаўзлі па балоце, па багульніку. Паслухалі. Кажуць:
    — Расстрэльваюць!
    Крык, плач — усё кіпіць там. Падаждалі мы гэты дзень, суткі гэтыя. Усё гэта ўспакоілася — нада ж схадзіць, падгледзець, што там такое. Падышлі мужчыны сюды, паглядзелі. Ціха, толькі лётаюць чорныя гракі стадам, крычаць... Нікога нет. I каровы ходзяць яшчэ. Некалькі кароў...
    Вот. I ўжо тады мальчуганы тыя былі дома, пабеглі сюды паглядзець: ужо нікога не было. Выехалі ўсе. Валяліся тут яшчэ... Партызан убіты быў, каля зямлянкі ляжаў, казалі.
    Патом к гзтай магіле падышлі. Пуня тут была калхозная. Яны іх зачынялі... К яме гэтай вялі... Да ямы вялі, раздзявалі, голых, бедных!.. I кажушкі ляжаць во. Хто ў чым хадзіў, тое валяецца. У яму лажылі і ўбівалі. I нямножачка зямлёй прыкідалі. Зямля гэтая раскяпілася.
    Вот лічна быў мой брат, прыходзіў глядзець сюды. Дык кажа:
    — Лучыначкай пастукаеш — сантыметры на два зямлі толькі было на іх. Прама яшчэ шавялілася гэтая зямля...
    Гэта на другі дзень толькі хадзілі яны. Нікога не было. Каты толькі каўкаюць, кароў