• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    ць...»
    А часта нават і болей, чым было, чым адабрала вайна, смерць, лютасць ворага.
    Некаторыя, не, многія падкрэсліваюць самі, напамінаюць нам (ці сабе зноў і зноў!), што вось было ў яго, у яе, у іх было столькі дзяцей, дык і цяпер столькі ж — нават больш.
    Хацелася ўсіх «вярнуць» — і сыноў і дачок...
    Калі мы слухалі тых людзей, бачылі тое трывожнае бацькоўскае ці мацярынскае новае шчасце — святое іх іпчасце!— мы, вядома, не пыталіся, ці можна «вярнуць».
    Але ўвесь час помнілася:
    «...аднаўляе бог нанава Іова, дае яму зноў багацце, мінаюць многія гады, і вось у яго ўжо новыя дзеці, іншыя, і любіць ён іх — госпадзі: «Дык як мог бы ён, здаецца, палюбіць гэтых новых, калі тых ранейшых няма, калі тых страціў? Успамінаючы тых, хіба можна быць зусім шчаслівым, з новымі — як раней, як бы новыя ні былі яму мілыя? »
    313
    Гэта з «Братоў Карамазавых» Дастаеўскага...
    I гэта век мінулы, дзевятнаццаты — таксама не мірны. Але каб столькі людзей спазналі гэта, каб такое чыталася ў вачах, на тварах, у голасе столькіх вяскоўцаў!..
    Тыя пакутлівыя, «дастаеўскія» думкі, праблемы сталі раптам горкай паўсядзённасцю...
    Першая сусветная вайна: працэнт мірнага насельніцтва ад усіх забітых — 13;
    другая сусветная вайна — каля 70;
    Карэя — 84;
    В’етнам — каля 90.
    Гэта падлічана амерыканскім прафесарам Куімсі Райтам |7.
    Так, жыццяздольнасць, стыхійная моц народа — як гэта важна!
    Людзі, пра якіх тут гаворка, не проста «вяртаюць» сабе дзяцей. Яны жыццю вяртаюць жыццё.
    Але чаго няма ў іх, у нашых людзях, дык гэта бяспамяцтва. Hi ў голасе, ні ў вачах — калі расказваюць яны пра сённяшні свой дзень, пра новых дзяцей.
    Можа, мае ў нечым рацыю і старац Засіма, калі выказвае надзею (але і няўпэўненасць) Дастаеўскага:
    «Успамінаючы тых, хіба можна быць зусім шчаслівым?.. Аднак можна, можна: старое гора вялікаю таямніцай жыцця чалавечага пераходзіць паступова ў ціхую замілаваную радасць...»
    I ў гэтым — праўда чалавечая.
    I яе прачытаеш у вачах, на тварах людзей. Але і другое таксама — тое, што глыбей. Што выказаў, нават выкрычаў, як нясцерпны боль — не ціхім голасам Засімы, а крыкам Івана Карамазава — пясняр беларускага вясковага люду, наш раманіст Кузьма Чорны. Бо тут ужо век XX, яго маш
    табы. Тут лёс цэлага народа. I боль, пакуты людзей зусім рэальных, такіх блізкіх памяці, сэрцу (раман «Вялікі дзень»):
    «Ксёндз з амбоні расказваў, як бог выпрабоўваў веру Іова. Ён напусціў на яго ўсялякія няшчасці... Ён ведаў, што гэта бог яго так карае, але не пакінуў маліцца богу, і хваліў бога, і не ўзняў слова на бога. Бог за гэта вярнуў яму ўсё... і дзеці ў яго другія нарадзіліся, якраз гэтулькі, колькі было тых, што памерлі. I гэта ж тысячы год гаворыцца людзям, і няўжо ніхто не падумаў ні разу, што не можна так гаварыць чалавеку, бо гэта вялікая няпраўда... Каб я завёў другую сям’ю і каб зноў вярнулася да мяне маё жыццё — і каб дом новы, і каб хлеб свой, і каб зноў сын малы выбягаў мне насустрач, дык у доме я магу другім жыць, на кані я магу і другім ездзіць. А дзіця маё — той жа жыў, глядзеў на свет, ведаў, што я яго бацька! Дзіця будзе другое, а не тое, якое мела пакуту, і пакута гэтая асталася навеківечныя, бо яна была і ніхто ўжо не зробіць так, што яна не была».
    Чуеш, чуеш гэта ў самых ціхіх галасах людзей! Да цэлага свету звернутае.
    Праскоўя Адамаўна Арлоўская з Гарадзішча Лагойскага раёна.
    «...Соня першая была, Міша, Ванька і Лёнік быў. Лёніку было дзевяць месяцаў, меншаму, а Соні, мусіць, ужо гадоў было з трынаццаць. Старэйшай. I Мішу было дзевяць год».
    Падыду я дзяцей будзіць, а ён: «Не чапай». He ведаем, што рабіць. I там гарыць, і там гарыць —■ усюдых гарыць... А ўжо бягуць і да нас у белых халатах, а ноч — відная. Ай, што ж мы будзем рабіць? А ў
    316
    нас ды ў хаце пол быў стары і легары гэтыя зыбаюцца. Дык мы з ім гаворым, а як яны ў хату, дык ён скоранька ды ў тую яму. А я стаю. Ужо ж яны не будуць мяне чапаць. Адзін у парозе з вінтоўкай ётаіць, а другі падышоў так во ды кажа:
    — Агонь палі!
    Праўда, яны самі, мусіць, запалілі гэтую газовачку маленькую... А гэтае маё малое, дзевяць месяцаў, што ў калысцы, прачнуўся і стаў плакаць. Я падышла, узяла яго на рукі. Узяла гэтае дзіцянё. А я ж як стаю ў гэтым пінжачку... Ды зімой. Добра, што ўзяла хустку, такая во была пяньковая вялікая. Дык я яго прыціснула к сабе. I гэтая Соня, большая, прачнулася. Я і міргнула: «Соня, ідзі ты са мной». А тыя ўспаліся — ніяк не пабуджу іх. I падыйсці да іх баюся. А мяне ўжо так цягне за парог — ну, я ўжо не магу...
    Выйшла ж я ў сенцы з гэтым дзіцем... He магу... Гэты прапусціў, што стаяў... He магу ў хату вярнуцца — усю калоціць... Я далей яшчэ на двор — ніхто не бяжыць за мной. Я за хлеў яшчэ. А тады чую ўжо — гарыць хата, і стрэл, і ўсё ўжо там. Трашчыць і гарыць. Сяджу я ў гэтых кустах, блізенька каля хаты. Ой, ой, ой — не магу ж я вытрымаць, калоціць усю... Чую — Соня мая плача за хлевам... Жывая выскачыла з хаты...
    Выскачыла я ў гэтыя кусты, а там суседка, Стэфка. Ды кажа:
    — I майго ж Грышку забілі, і дзіця забілі!.. Добра, што ты ўжо хоць з гэтым дзіцем засталася, а ў мяне ж дык нікога няма.
    Іду я... Там такая баня была. Іду я да гэтай бані, гляджу — тады і мой ужо вылез з ямы, кажа, што хата загарэлася, а ён вылез з ямы, атушыў гэтую хату і дзяцей паўкладаў у гэтую яму — Мішу і Ваньку.
    Забілі. I Соня ранена была. Яны ўсе ляжалі на краваці. Яны як сказалі: «Лажыся!», дык яна з печы саскочыла і лягла. I праз яе толькі пуля прайшла. Яна і цяпер бальная.
    А яны агледзелі, што наша хата патухла, і абратна да гэтай хаты і падпалілі. Хата гудзіць прама, дык ён тады выскачыў з тае ямы, дзе хлопчыкаў паклаў, і праз акно.
    Тады ён пайшоў... Там гэта склеп быў. I я туды прыбегла з дзіцем... Тут мне сабралі хто што,— хто хустку з галавы кінуў, хто якую адзежыну,— я тое дзіця ўкруціла. Іду ж ужо я ў Сялец. А тут муж гаворыць, што яшчэ ж і наша Соня жыва. Я і сама чула, што яна плакала, але ж нідзе не найду я тады... Прышла я ў Сялец, ажно мая Соня ў Сяльцы. Людзі баяліся ж таксама: яна запёрта ў хаце сядзіць.
    — Мамачка, я ж ранена.
    — А што ж рабіць з табою? Дзе ты ранена?
    — А я ж не знаю. Я ж бегла голая і босая. Я ж бегла ў Сялец і ўсё памарозіла, у адной рубашачцы бегла. Я.ж змарозіла і рукі і ногі. Мяне ўвярцелі, і я тутака ляжу. Агледзелі, што я ранена, дык з акон сарвалі занавескі, перавязалі мяне... Мамачка, едзьце кудынебудзь, а мяне потым заберыцё. Тут жа нікога нямашака.
    Ну, я, праўда, паехала ў Прудзішча, мяне падхвацілі там. А мой муж паехаў у Вясніно, там мая радня. Назаўтра мы сабраліся... Прыехалі мы ў Вясніно, а тады і туды наехалі яны. Там аднаго забіралі ў паліцыю. А я ж, як у тым страху была, дык я таксама ўцякала. Гэтую маю дзяўчыну, Соню, прывезлі партызаны ў Вясніно, да мае радні. Распухшы гэткая, бедная, рада, што мяне ўбачыла. Мы з ёю паплакалі...
    317
    А тут зараз наехалі яны. I тут месца няма. Я гэта за дзяўчыну, за хлапца малога, Лёніка, укруціла яго ў пасцілку, як пабегла — дык павалілася на лёд і гэтае дзіця забіла... А божа мой міленькі, а што ж мне рабіць ужо! He магу жыць — сама дзіця забіла! Яшчэ і цяпер не магу жыць, як прыпомню... Несла я потым, несла, а развярцелі тую пасцілку — нежывое дзіця... Хоць ты самой кладзіся ды памірай...
    Ды неяк вось засталася жывая і сама дагэтуль жыву. А як прыпомню ■— дык нашто я жыву?..»
    Сцепаніда Міхайлаўна Дардынская. Жылін Брод Слуцкага раёна.
    «...Ну, і давай забіраць усё імушчаства. Пазабіралі гэта ўсё. I мужчын там, жанок, каторыя малодшыя — уродзе гэта ўжо гнаць скот і гэта ўсё. А потым у кожную хату і давай убіваць. У мяне шэсцера дзяцей было, але яны не тое што дзеці — і дваццаць сёмага года, і большыя. Большы сын стаў гаварыць, ён быў у ваенным бушлаце, ён кажа:
    — Мама, ідуць нас біць.
    Пака я глянула ў акно, дык яны ўжо на кухні. Трох прышло ўжо ўбіваць. Дзеці меншыя да мяне, а я на яго кажу:
    — Хоць бы ты скрыўся дзе, a то забяруць у Германію.
    А яны як прыляцелі, дык на яго: «Парцізан!» — ды к яму, а другі — ка мне. Дык я, як убіваў таго сына, дык я во так глянула на яго, на сына... I дзеўчына ў мяне на руках, дык ён на мяне страляў, не пацэліў ужо ў галаву, ды во сюдою пуля прайшла і во дзе засела. I дзевачка ў мяне, тры гады, была на руках. Дык я не знаю, ці я яе задушыла, калі ўпала, але я ўжо не чула
    нічога больш ніякага. Сталі дзеці крычаць, стаў ён страляць у гэтага большага хлопца ды ў мяне — дык я ўжо не помню тады... Да памяці дайшла, паглядзела гэтыя дзеці па хаце — вядома, пабітыя. Пасядзела ды зноў лягла. Ды ўжо ляжала. Крыві было многа ў хаце. Яны прыходзяць у хату абратна. Тыя ці не тыя — я ўжо не знаю. Нешта пагергеталі і пайшлі. Яны, мусіць, не замецілі, што я жывая, яны б дабілі. Выпаўзла я ў садок ды і села пад хатай. Вядома, і кроў з мяне льецца... Патом прышлі яны ў хату ды нечым як стукнулі — ужо і гарыць хата. Я сядзела, сядзела, ужо і крыша на мяне кідаецца, і галава мая абгарэла, і адзежа мая гарэла. I няма мне дзе дзявацца. Ужо нікога, цішыня.
    Думаю, можа, дзе хто застаўся. Іду ў палавіну засценка, дык хлапчучок ляжыць забіты на полі, уцякаў. Гэта Болесяў хлапчучок, а потым — Крываносаў хлапчучок, ранены. Ды кажа:
    — Цётачка, спасайце мяне.
    Я кажу:
    — Дзіцятка маё, я і сама не магу, у мяне кроў льецца, зубы павыбіваты. Кажу, паляжы, можа, я каго ўгледжу.
    А за рэчкай, глянула — іх, як авец, стаіць, гэтых немцаў. Дык яны як сталі па мне страляць з пулямётаў. Дык я ўпаду, здаецца, я так ужо ўцякаю,— а я на адном месцы ўсё. Упаду ў гэтую ваду, у рэчку, ды там і прабыла, пака сцямнела. Нашы мужчыны гэтага хлапчука падабралі, у склеп палажылі. Ён там і памёр. А некаторыя жыўцом дзеці гарэлі, каторыя малыя — не стралялі. Ой, я і не ўспамяну, колькі нас пабілі ў нашых Пераходах. Я тады там жыла. Усе і пагіблі. He там пабілі, дык у партызанах яны памітрэліліся, то на фронце. I вёскі зусім няма...»
    Яны гаварылі пра гэта як пра «радасць удзелу ў выкананні абавязку...»
    Сцепаніда Дардынская
    320
    Надзея Аляксандраўна Няглюй. Чырвоная Старонка Слуцкага раёна.
    «... А яны акружылі дзярэўню і нас ужо нікуды не пускаюць. А мужчын узялі скот гнаць. Каторыя маладыя былі. Жанчын ніводнай не ўзялі, толькі мужчын. Мужчыны сабіраюцца скот гнаць, а мы ўжо знаем, што з намі будзе...
    Я прыбегла ў сваю хату, а гэты немец мяне адкінуў — не хадзі, сядзі ўжо там. Я ўжо баялася кудынебудзь ад дзяцей бегчы, у мяне чэцвера дзяцей. Каб мяне ўжэ дзе на вуліцы не забілі, а к