• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    ля дзяцей забілі. Ну, і так сядзімо мы. Гзтыя мужчыны ўжо ходзяць, скот павыганялі. I гэтых мужчын адправілі ўжо з засценка. А мы ў той хаце засталіся. Ну, і яны ўваходзяць. Пахадзілі, пахадзілі, пахадзілі. А мы кажам:
    — Паночкі, што вы рабіць будзеце з намі? Беце нас, толькі дзяцей нашых не беце. Павыкідайце на двор, і ўсё.
    А мароз быў, зіма такая была. Ну, а яны што — гавораць пасвойму, не пазнаеш, што яны гавораць. А потым пашлі. Прышлі апяць. Скамандавалі — мы пападалі на пол. Тады ж матрасы былі, дык яны з гэтых матрасаў павытрэсвалі салому на пол, каб яна гарэла, гэтая салома... Мы так пападалі: дзевачка мая так вось, у мяне ў галаве, a хлопчык так во. А старэйшы мой — далей, і ўсё плакаў: «За што нас будуць біць?..» Плакалі, крычалі...
    Гэтыя немцы прыдуць у хату, а мы на коленцы пастанем і просім, каб нашых дзяцей не білі. За што іх біць, што яны вам вінаваты? Старэйшаму хлопчыку было дванаццаць год. А меншай дзевачцы было пяць, самай меншай. Ну, а яны ўсё адно нічога да нас, не панімаюць, смяюцца... А потым уваходзяць біць...
    Адзін вымае наган, а другі з аўтаматам. Мы пападалі, і пачалі яны нас біць, ляжачых...»
    Калі ехаць з поўдня на Капыль — навокал чарназёмнае прыволле Случчыны!—• здалёк убачыш дзве вёскі: адна ўздоўж другой — глядзяць адна на адну з пагоркаў. Вялікія Прусы і Малыя Прусы...
    Пры ўездзе ў Вялікія Прусы на чорным полі бялеюць высокія пліты помніка, здалёк бачныя. Прозвішчы, што выбіты на тых плітах,— дзесяткі разоў адно і тое ж прозвішча паўтараецца, і толькі імёны інакшыя — у сучасных Вялікіх Прусах гучаць рэдка. He толькі сем’і, але і карэнні цэлых сялянскіх радоў былі знішчаны.
    Сярод зусім новых прозвішчаў сённяшніх жыхароў вёскі ўсё яшчэ, аднак, трымаецца і тое, што смерць, многа раз паўтарыўшы, запісала на тых вялізных плітах. Жыве ў Вялікіх Прусах Марыя Фёдараўна Кот. Летам тут жыве. На зіму — як у вырай — яна і яе ціхі, белы дзядок Іван Сільвестравіч разлятаюцца. Яна — у Мінск, да свайго сына, ён — у Капыль, да свае дачкі.
    Яны, як і многія, пра каго мы расказваем, ужо не маладыя «сіротамі пабраліся»: сталі жыць разам пасля таго, як пабілі іхнія сем’і. Але сын, але дачка — іх шчасце! — засталіся ў яе, у яго.
    Кожную вясну, як з выраю, вяртаюцца старыя — у свой садок, на свой агарод, пад родную страху Вялікіх Прусаў.
    Хоць і вунь якая страшная памяць пад той страхой жыве — раптоўна громам будзіць уначы, воўкам кідаецца пад ногі, калі пойдзе чалавек па вуліцы сярод старых дрэў, каля даўніх калодзежаў...
    321
    Перш чым прыехаць да Марыі Фёдараўны Кот — ужо знаёмай нам,— мы пабывалі ў яе нашмат маладзейшай сяброўкі ў Капылі і запісалі тое, што Марыя Мікалаеўна Нагорная расказала нам у прасторным ды зацішным памяшканні дзіцячай бібліятэкі, якою яна загадвае.
    Тое, што адбывалася з Вялікімі Прусамі, дзве гэтыя жанчыны бачылі, перажылі кожная пасвойму. Марыя Фёдараўна Кот у самым пекле была — увесь час у вёсцы. Марыя Мікалаеўна — разам з тымі, хто хаваўся ў недалёкім лесе: зблізку бачылі, чулі, перапакутвалі тое забойства вёскі, суседзяў, сем’яў. Памяць абодвух жанчын неяк асабліва праўдзіва і жудасна паглыбляюць адна другую: як люстры, пастаўленыя адно супраць аднаго.
    «...Ну, мой дзень, 26 верасня 1942 года,— успамінае Марыя Нагорная, — пачаўся з таго, што мама мяне разбудзіла гадзін у сем раніцы і кажа:
    — Бяжы хуценька да сястры і скажы, што немцы едуць.
    Першым жа дзелам за сваіх хапаюцца. А яе муж быў у партызанах. Дзеці маленькія. Ну, я і пабегла.
    ...У нас па суседству быў адзін чалавек, Пупейка. Ён цяпер у Мінску жыве, пенсіянер. А тады ён жыў у Прусах. 3 нашай вёскі было многа інтэлігенцыі — настаўнікі, інжынеры, урачы. I вот папрыбягалі назад у сваю вёску, калі вайна пачалася. Яго бацькі там жылі, і ён там жыў у вайну. I ён намнога вышэй стаяў усіх астальных нас, пруслян, разумеў усё... Па прафесіі ён быў эканаміст ці бухгалтар, я ўжо добра не памятаю. Там у нас гараж стаяў за сялом, дык ён кожную раніцу выходзіў, залазіў на вышку і пра
    глядваў тэрыторыю, ваколіцу,— як там немцы, едуць ці не едуць. А дарога гэтая, што з Цімкавіч да Капыля, добра праглядваецца. 3 тое вышкі.
    Дык вот у тую раніцу,— расказвалі людзі,— ён узлез на тую вышку, паглядзеў і ўбачыў вялікую пераправу па гэтай дарозе Цімкавічы — Капыль. I бачыць, што паміж Прусамі, Вялікімі і Малымі, немцы акопваюцца ўжо. Ён вярнуўся ў сяло і гэтую трывогу ўсім перадаў. Немцы едуць зпад Цімкавіч! Яшчэ ж трэба было і гаварыць, адкуль едуць: каб знаць, куды ўцякаць. Прусляне былі заўсёды начаку, бо вельмі часта прыходзілася ўцякаць. Па той прычыне, што многа было ў партызанах. Амаль з кожнае хаты быў хтота ў лесе. Людзі баяліся, асабліва ўжо тыя, чьге былі ў партызанах...»
    Капыль, дарога з Цімкавіч... Далей, як пісаў Кузьма Чорны, у «гаворцы людзей чуваць Нясвіж, Слуцак». 3 гэтымі мясцінамі звязана моўнае багацце выдатнага беларускага празаіка, таксама, як і багацце народных характараў у яго раманах, тыпаў сялян — цягавітых, шчодрых, сціплых і сардэчных... Такімі асабліва бачыліся яны, калі вайна і фашызм разлучылі пісьменніка з роднымі мясцінамі. Пішучы ў Маскве аб мужных землякахпартызанах, якія змагаюцца з жорсткім і бязлітасным «жалезным зверам», цяжкахворы Кузьма Чорны ўвесь час жыў думкай і трывогай: а што там, а як яно там, дзе засталіся ўсе яго «прататыпы» — яго народ.
    «Учора ўночы паведамілі ў зводцы, што ўзялі Цімкавічы, Вялікую Раёўку, Жавалкі,— чытаем запіс ад 2 ліпеня 1944 года ў «Дзённіку» Кузьмы Чорнага,— родныя
    Загадчыца дзіцячай бібліятэкі Марыя Нагорная
    Марыя Кот
    мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія калінебудзь лісаў. Пішучы гіра Скіп’ёўскае Пераброддзе, я думаю пра Скіп’ёва каля Цімкавіч, паміж лясамі Скіп’ёўшчынай і Ліхадзеўшчынай, мілае Малое Селішча, хараством якога захаплялася мая мацінябожчыца».
    Што толькі не перажылі, чаго не пабачылі гэтыя людзі і гэтыя мясціны, асабліва дарагія Чорнаму, чаго не спазналі ўсе нашы вёскі, пасёлкі, гарады — некаму абавязкова блізкія, родныя — за доўгіядоўгія ночы, што былі, як дзень, ад пажараў, і дні, што былі чорныя ад горабяды!
    Вунь якім чорным і доўгім бачыцца вераснёўскі дзень Вялікіх Прусаў у памяці дзвюх жанчын са Случчыны.
    Марыя Нагорная.
    «...Ну, я і пабегла. Прыбягаю туды, адразу не ў хату, а ў гумно. Бацька мой малаціў
    там, бо ў сястры ж няма каму. Малаціў і збіраўся ехаць сеяць. Я прыбегла туды і кажу:
    — Папа, трэба ўцякаць!
    Ужо было дастаткова сказаць, піто трэба ўцякаць, і людзі збіраліся і ўцякалі. Як я сказала, дык ён адразу ж кінуў веяць, зачыніў гумно і са мною ў хату. А сястра падпальвае ў печы: дровы паложаны, і саломку падпіхае. Дзеці паўставалі ўжо. Як я толькі ўбегла ў хату, дык яна гаворыць:
    — Што, зноў уцякаць?
    Я гавару:
    — Ізноў.
    — Ну,— сказала яна,— дык і бяжы дадому, бо нам бліжэй да лесу.
    Я выскачыла на вуліцу. I бацька са мною. Па дарозе сустракаем яе старэйшага сына. Яму было толькі дзесяць гадкоў тады. А ён прыехаў з начлегу, каня вадзіў пасвіць. Каня прывёў да дзеда, бо дзед жа робіць на кані, а сам ужо бег дадому. Ну, мы яму гэта паведамілі, што немцы зпад Малых Прус едуць,— ён зразу за намі, следам туды к лесу. Прыбегла я дадому, бачу—
    323
    дома ўжо нікога няма, усе на агародзе, напраўляюцца к лесу.
    Мама гаворыць:
    — Скарэй давайце, бо ўжо ўсе людзі паўцякалі. Я чакаю вас.
    I мы ўсе пабеглі.
    Прыбеглі туды і адразу не хаваліся далёка. He зналі, што яшчэ і ў лесе трэба хавацца. На краі стаім і глядзім. Хто яшчэ бяжыць, хто ўжо хоча назад ісці... Мы ўсё чакаем, чакаем... Мабыць, ужо гадзін адзінаццаць было — няма сястры, не прыбегла яна. Hi дзеці, ні яна.
    Ну, мама гаворыць:
    — Пайду. Чаму ж яна не прышла? He ўспела, ці што? Пайду пагляджу,
    Сэрца ж мацеры не выдзержывае. I яна вярнулася ў сяло. Да дочкі. He аказалася яе. А па суседству з імі жыла якраз вось гэтая Кот Марыя Фёдараўна, пра якую вы пытаецеся. I аказалася, што яны не ў лес паўцякалі, а ў кусты — там на другім канцы вёскі былі кусты балотныя. Усе людзі з таго канца ў асноўным туды ўцяклі. I вось гэтая Кот вярнулася,— ну, знаеце, паглядзець гаспадарку, ці што. Бо так жа пакідалі ўсё, як каго дзе што сустрэла. Яна вярнулася, а мая мама ідзе ў тыя кусты, каб гэта забраць сям’ю ў лес, да нас. А Кот кажа:
    — Чаго табе ісці? Дзеці там сабе гуляюць...
    А к гэтаму часу ўжо вельмі сталі страляць на лес з мінамётаў. А лес жа вялікі — цягнецца ад Прус на Какорыцы, на Пацейкі... Мама выбеглатакі за сяло, каб у тыя кусты папасці, і думае, што страляюць па лесе, і праўда — у кустах будзе спакайней. Вярнулася яна назад сялом і да лесу напраўляецца. Сустрэла Станевіча. Малады хлапец, потым ён стаў партызанам,
    а на гэты момант яшчэ ў сяле быў. Брат яго быў у партызанах.
    Дык ён гаворыць:
    — Чаго ты, цётка, бяжыш? He трэба ўцякаць. Вунь ужо зпад Сцяпур партызаны ІДУЦЬ.
    Бо як яны на горку падняліся, дык бачаць, што ад Сцяпур ідуць цэп’ю... Маці старая, нявопытная, але ўсётакі паглядзела,— бачыла ж яна партызанаў, і сын жа свой быў у партызанах, — дык яна і гаворыць:
    — Ну, Пятрок, якія ж гэта партызаны, яны ж усе ў касках! Дзе ж тыя партызаны касак набяруць?
    — I то праўда!
    У нас да лесу метраў сто — сто пяцьдзесят. Дык яна паўзла, бо такая ўжо страляніна адкрылася! I ад Малых Прус, і са Сцяпур — кругом! Увесь выган прастрэльвалі, нельга было ісці на ўвесь рост. Прыбегла ў лес, ужо ж каб нас як шукаць. А людзі ж ужо адзін другога пільнуюцца. Ужо сталі адыходзіць ад берагу, ды ўжо далей у лес, а там ёсць такі роў вялікі і над ровам маладыя ёлкі, засцілаюць роў, дык мы ўжо ў той роў пахаваліся. Усе людзі. Вось яна ўжо прабіраецца к тому рову. Сустрэла адну дзяўчыну, суседку нашу, схаваную, і кажа:
    — Чаго гэта ты, Вольга, так хаваешся?
    А тая гаворыць:
    — Хавайцеся і вы, цётка, бо ўжо немцы ходзяць па дарогах.
    Прышла, знайшла нас. Потым цэлы дзень нічога не ведаем. Мужчыны залезуць на высокае дрэва, глядзяць. Ціха. Ніхто не ведае, што робіцца ў сяле, і выходзіць — ніхто не выходзіць, таму што відно, што ходзяць немцы, выганяюць скот... А што болей робяць — невядома...»
    324
    Марыя Кот.
    «...Так ацапілі — чалавек ад чалавека чатыры метры, так во ішлі. Падышлі да нас:
    — Паднімайся!
    Паднялі ўсіх з таго картафляніка, вінтоўкі панастаўляўшы... I пагналі нас пад дарогу, што з Цімкавіч на Сцяпуры. На дарозе пасаджалі, і прыходзіць адзін, помню,— карта на грудзях, аўчарка гэтая. Канечне ж, нейкі начальнік ужо нямецкі. А мы