• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    ці крычаць, што не дай бог. Патом гналі гэтую худобу ўсю. Кабан уцёк. Яны давай кабана страляць. А я нічога не помню, так расцяралася. Адна і чацвёра дзяцей. Ну, давай яны кабана страляць. А свёкар, як сталі кабана страляць, дык ён упаў за плотам. А покуль яны кабана стралялі, мы давай адходзіць і ў лес увайшлі.
    Дзеткі голыя былі. Страляюць. Я кажу:
    — Дзеткі, падайце.
    Яны падалі.
    А на хутары нікога не засталося. Адну маці забралі карову гнаць, а рабёначак яе застаўся. Дык мой старэйшы гаворыць:
    343
    — Мама, давай забяром і яго.
    Я кажу:
    — Бяры, калі будзеш насіць.
    У мяне ўжо свой быў, паўтара года, рабёнак на руках. Аднаму было тры года, a хлопчыку чатыры. Яшчэ аднаму шэсць год...
    А ў лесе двух хлопцаў убачыла. Калі ўвайшла ў лес — так рада: дзе б якога свежага следу ўгледзець. Я крычу:
    — Коля, Адам, ці вы дзе больш людзей не бачылі?
    Пад ёлкай я дзяцей паклала, і двое сутак мы сядзелі. Цэлыя суткі яны нічога не прасілі. А ўжо на другія суткі сталі прасіць:
    — Мама, цёця, мы хочам есці.
    Потым гавораць:
    — Наша бабушка столькі хлеба партызанам пякла, у сенцах ляжаў. Няўжо там няма?..>>
    Аляксандра Глушаніна, 45 гадоў. Іканы Барысаўскага раёна.
    «...А каля яе засталася дзевачка, сем лет. I вот, вядома, дзіця... Як ускочылі, яна як стала крычаць, дык і дзевачку дабілі...
    А ў яе ногі былі бальныя, яна не магла ісці, дык яны прышлі ў ногі пастукалі і сталі нацягваць саломаю.
    Нацягнулі саломы, самі адышлі, распалілі на дварэ касцёр, узялі гармонік і сталі іграць.
    Стала вечарэць.
    «Ну, будуць паліць...»
    Стала вечарэць, яна тады падпаўзла да плота, і рассунула гэты плот, і ўцякла ў картошку.
    Тутка пусцілі яны сышчыка, гэта сабаку, аўчарку. А яна ўбіла ў кажух ліцо, каб не дыхаць...
    Прайшло некалькі мінут, і гэтую аўчарку яны пазвалі к сабе. Свіснулі.
    «Ну, я тады,— кажа яна,— папаўзла ў кусты. Цёмна стала, баюся ляжаць у кустах — проста на абмежку лягла і ляжу.
    Раніцай апяць сталі страляць. Яны сталі ўжо гарэлаўцаў біць.
    «Зра я адпаўзлася ад сваіх людзей — тут пагібну...»
    Але ўсё ж такі гэта абышло яе, і яна засталася жывая.
    Гэта мама была мая — Алена Глушаніна...»
    Капацэвічы
    345
    «...Гэта было 11 феўраля 1943 года. Прыехалі немцы ўмесце з ізменнікамі ўбіваць людзей. У нас быў МТС да вайны, там жылі рабочыя,— каго страчалі на вуліцы, каго ў даму, дзе каго папала, там і ўбівалі. МТС гэтая ад нас недалёка. Мы чулі стрэлы. После гэтага запалілі іхнія дамы. Быў дым, і людзі панялі, што там б’юць людзей. Яны абстралялі нашу дзярэўню. Нашы людзі як хто сумеў: хто ходам, хто на валах, хто як сумеў — ушлі ў лес. Гэта было пад вечар. Часоў мо ў пяць, мо ў чатыры. Яны прышлі сюда. Яны пахадзілі, паглядзелі, людзсй няма, і пайшлі ў лес шукаць нас.
    А ў мяне рабёнак быў — трэці год ужэ, сын, сястра дваццаць трэцяга года і маці. Нас яны не знайшлі. Забралі ў другім баку.
    Сказалі гэтым людзям:
    — Ідзіце дамой, мы прыехалі на парцізан. Еслі вы будзеце ў лесе, усё роўна мы вас найдзем, будзем убіваць і зжыгаць вашы дамы. А хто будзе дома, будзе жыць.
    Паначавалі яны, пабылі, але людзі ўсё раўно не вераць, не ідуць. Дык яны паехалі ў Западнюю. Дарог у нас харошых не было. Потым наляцелі з гэтай Западняй, вярнуліся — на конях яны былі — і ў кожны дом.
    Мы жылі ў калхозных яслях, нам далі ўрэменна. У другую палавіну гэтага дома ўехала іх чатырнаццаць чалавек. Заехалі ў дом, распалажыліся і — ніхто нікуда. Hi з хаты, нікуда. I пулямёты вакруг, таму што яны, мабыць, ужо планіравалі, што будуць убіваць людзей.
    Я гавару на мужыка:
    — Уцякай! Можа, жэншчын хапаць не будуць, а мужыкоў будуць браць і біць.
    Ён выйшаў, і яго вярнулі.
    Пытанне: — А яны з вамі не гаварылі?
    — Яны ўвайшлі да нас, у іх былі гранаты такія, з дзеравянымі ручкамі, і водка руская, вот такія сотачкі. Яны селі і пачалі выпіваць. На мужыка кажуць:
    — Ідзі выпі!
    Ён кажа:
    — Я не хачу.
    Дык ён гаворыць:
    — Глупый, што — рускай не хочаш папробаваць?
    Так, паруску гаворыць, я вам чэсна гавару, што паруску. А я гавару:
    — Ідзі, бо заб’юць.
    У іх было на фуражках: бляшкі такія, чэрап галавы. Знакі такія, іхнія. Гаварылі паруску і паўкраінску. Выпівалі, потым адзін паставіў на галаве кружку, а другі з вугла б’е па гэтай кружцы.
    Пытанне: — Страляе?
    — Страляе ў хаце. Я гавару:
    — Што вы дзелаеце, рабёнак жа баіцца!
    Пакінулі страляць. Я ўзяла вядро. А ваду мы бралі каля сарая, дзе потым убівалі. А адзін падыходзіць, такі хрыплівы голас:
    — Пастаў вядро.
    Я гавару:
    — He пастаўлю.
    — Пастаў вядро.
    — He пастаўлю.
    Ён за вядро і гаворыць:
    — Пайдзём са мной.
    Я гавару:
    — Я нікуда не пайду.
    Ён за наган:
    — Відзіш, хто я такой? Як дам, дык і галава паляціць.
    Я пачала крычаць. Мужык выскачыў, муж з хаты, гаворыць:
    — Што такое?
    Дык ён:
    346
    — Гэта твая жана?— I адпусціў.
    После гэтага ўсе яны вышлі на вуліцу, кідалі гэтую гранату. Пераначавалі, навутра — гэта было 15га... Праўда, яшчэ скажу. Вечарам прышоў адзін з іх. Быў халат на ём белы, але пятна крові. На гэтым халаце. I на мяне гаворыць:
    — Маладая, пасцірай халат.
    Я гавару:
    — У нас мыла няма, пагарэўшыя, у нас недзе купіць...
    Дык ён гаворыць:
    — Я прынясу мыла, пасцірай мне халат. Мне назаўтра нужан ён.
    Я ўжо воляйняволяй стала сціраць гэты халат. Пасцірала халат, павесіла над печкаю, і ён сеў ля мяне. Ды гаворыць:
    — Маладая!..
    Паглядзеў і так гаворыць. Я пытаю:
    — А вы адкуда?
    — Я — рускі.
    Да якогата года жыў у Расіі, а потым — забыла куды — выслалі.
    Гаворыць:
    — Я жанаты, но я цяпер раўнадушна не магу жыць з жаной, я нервы пацяраў за вайну.
    Я пытаю:
    — Чаго ж вы пацяралі нервы?
    — Да, вайна. Усім дасталась.
    Дык я думаю, што ён, можа, скажа, ды пытаюся:
    — А што з намі будзе?
    Дык ён:
    — Ды нічаго, парцізанаў паганяем, а вы астанецеся на месце.
    Раніцай забег, схапіў гэты халат. Я вам гавару, сабіраліся, як чэрці! Пабыстраму, пабыстраму, абуваліся і ўсё, што ўгодна, і выскачылі на вуліцу. I відно, што ў сараі,— гэта метраў сто было ад нас,— што
    стаялі там падводы. I калі яны пабеглі з дома, то падводчыкі маментам выцягвалі сані з сарая і коней выводзілі. Панімаеце, гэта я ў акно відзела. I мы так паглядзелі з мужам і гаворым, што будуць убіваць у сараі. Нада ўцякаць. Ён гаворыць:
    — Давай, пайшлі.
    Я гавару:
    — Ты ўцякай.
    Прайшлі мы за дрывамі, і ён пайшоў, адышоў трохі ад мяне, дык там гавораць:
    — Хазяін, варацісь, a то страляць буду.
    Дык ён усё роўна ідзе ўпярод. А я махаю — уцякай! А той зноў:
    — Вараціся, a то ўбіваць буду.
    I ён вярнуўся. Вярнулісь мы ў хату, a наш дом, яслі тыя, стаялі насупраць вуліцы, і было відна, што па вуліцы людзі ідуць таўпой. Гоняць ужо, гоняць сюды, пад нас. Ідуць таўпой — і малыя, і бальшыя, і ўсякія. Нам ужо тут дзявацца негдзе. А наш дом яшчэ не займалі. Сястру маю, дваццаць трэцяга года, забралі гатовіць для іх есці, у другі дом. Мы гаворым:
    — Нет ужэ спасення, давай уцякаць!
    Ён — у вакно, даў у раму і на мяне гаворыць:
    — Я буду пацана несці, а ты — за мной.
    I толькі прыгаць, а я яго так схваціла: — Куда ж ты! Кругом пасты.
    Ён мне:
    — Давай усё роўна ўцякаць. Хай лепш у патыліцу.
    А я гавару:
    — Давай здзяром паталок.
    Мы сталі на печку, гэтыя доскі ўзарвалі, ён узлез на паталок, я падала дзіця і сама ўспрыгнула туды, на той чардак. А маці наша ходзіць па хаце, дык я гавару:
    — Мамачка, давайце сюды.
    Дык яна гаворыць:
    347
    — Я не палезу.
    I тут ужо падходзяць пад дом. Панімаеце, позна разгаварываць. Я разоў пяць паўтарыла. Мы гэтую дырку закрылі і засталіся на чардаку. Муж гаворыць:
    — Разве тут спасенне, спасення нет. Давай уцякаць.
    Я гавару:
    — Няма куды ўцякаць.
    — Жывымі гарэць! Ці знойдуць, здзявацца будуць.
    Дык я гавару:
    — Ну, што ж, уцякай, жыві хоць адзін.
    Дык ён:
    — Я буду ўцякаць, знаць буду, што ты тут пагібла, прыду пахараню.
    Мы з ім папрашчаліся. Ён назад у гэтую дырку, у вакно і пабег. Бег мінут пяць, ціха было, зразу адзіночныя былі выстралы, a патом аўтамат. Я думаю: усё кончылася, не выпусцілі. А малога я не дала, ён астаўся са мной.
    Калі забілі ўсю старую дзярэўню, быў перарыў, пакуль падагналі з новай. Потым падагналі зноў гэтых людзей і зноў страчылі там гэтыя аўтаматчыкі. А я глядзела, давала страх пацану: паднясла яго к гэтай шчэлі і гавару:
    — Еслі ты крыкнеш — відзіш, як людзей убіваюць, баба наша пайшла, цёця наша пайшла — і цябе ўб’юць!
    Яму трэці год быў. I ён не крыкнуў.
    Перабілі і новы пасёлак. Патом неслі нейкую флягу. He знаю, што ў ёй было, но факт той, што гэты сарай аблілі нейкай жыдкасцю і запалілі сарай. I зноў вярнуліся ў гэтыя яслі. У суседа мандаліна была, і пайгралі, і выпівалі. Я на чардаку была, а яны ўнізу танцавалі, прыстуквалі. Патом выйшаў адзін з іх і сказаў:
    — Запрагай!
    I паехалі на Загліннае. He ўсе паехалі. I ў гэты самы дзень, гэта шаснаццатага феўраля, убілі Загліннае.
    А гэтыя пераначавалі і па парадку сталі паліць дзярэўню, забіраць скот і ўсё, што ім хацелася. I падышлі пад яслі. Я думала, уцяку ноччу. Днём была адлёга, а ноччу мароз. I часавыя гэтыя як ходзяць, дык пад нагамі ў іх снег хрусціць, і чутно. Калі б адна я — папаўзла б, а дзіцё, думаю, разбужу, яно закрычыць. Патом падыйшлі яны пад гэтыя яслі. А яслі былі крыты дошчачкай. Яны палілі дзярэўню — падыйдуць і стрэляць зажыгацельнай пуляй. Але гэтая дошчачка не загарэлася. У нас ляжаў у калідоры лён, і яны ў гэты лён стрэлілі. Дым пайшоў і праз гэтую дырку такая дымавая завеса, што я бачу — гарэць буду жывая. Дык я — праз дырку назад у хату, у акно, і, калі я ўдзірала ў акно —у пацана ўжо гарэла пальто.
    У лесе я шукала людскіх слядоў. Я шчытала, што ніхто не за'стаўся ўжо, што ўсіх убілі.
    Я і плакала, я і гукала. Мне здавалася ад страху, што нікога ўжо няма на зямлі, што ўсе ўбітыя. Сколькі я хадзіла — я і сама не знаю...»
    Так забівалі, забілі адну з палескіх вёсак — Капацэвічы на Старобіншчыне.
    I так памятае пра тое Ганна Міхайлаўна Грыцэвіч.
    Калі судзілі былых карнікаў, якія ў складзе эсэсаўскага батальёна Дзірлевангера забівалі, палілі людзей у беларускіх вёсках, адзін з гэтых нелюдзяў успамінаў, як гэта ў яго было «гтершы раз».
    Саўгас «Новае Палессе».
    «...У вёсцы немцы і нашы былі пастроены ў дзве шарэнгі. Як я помню, спераду стаялі немцы, а за імі — мы. Наш афіцэр праз перакладчыка (прозвішча я не памятаю) загадаў, каб мы выконвалі