• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    зе стаялі ліпы, упыніўся агонь. Паглядзеў я — нідзе нікога, і павярнуў у летнюю стаянку, у тую схованку. Там застаў аднаго чалавека з Крутой Гары. Той спалохаўся мяне, але
    потым я аклікнуў яго, аказваецца, ён з Плешчаніц уцёк ад немцаў. Мы з ім пераначавалі ў зямлянцы, а назаўтра пайшлі ў вёску Становішча. Я знайшоў там сваякоў, і з гэтымі сваякамі мы прыйшлі ў Дальву. Тады я пабачыў, што сапраўды спалілі ўсіх людзей. Пабачыў спаленых...»
    Гэта было роўна за дзесяць дзён да вызвалення. Ужо з дапамогай савецкіх салдат жыхары суседніх сёл раскапалі жахлівае папялішча Кухаронкавай хаты і знайшлі ў склепе пад хатаю і пад друзам печы трупы, а на папялішчы косці сарака чатырох жыхароў Дальвы. Тут быў і даваенны старшыня калгаса Пётр Гірыловіч з жонкаю, бацька ацалелага трынаццацігадовага Колі.
    Брыцалавічы
    Брацкую магілу тады наспех абгарадзілі жэрдкамі, пасля вайны Прусевіцкі сельсавет паставіў жалезную агароджу, саўгас — абеліск. А цяпер, у чэрвені 1973 года, мы пабачылі, як ставіўся новы помнік.
    На шырокай паляне, дзе некалі была Дальва, над зялёным, ціхім наваколлем узвысілася постаць Маці з дзіцем.
    Удумліва, засяроджана працуе аўтар мемарыяла, скульптар Уладзімір Церабун, студэнтвыпускнік Мінскага тэатральнамастацкага інстытута. Дапамагаюць яму дзевяцікласнік з недалёкага адгэтуль Аколава Толя Янкоўскі і Мікалай Гірыловіч, які на выхадны прыехаў з Мінска.
    Мікалай Пятровіч расказвае што ініцыятары пабудовы помніка — камсамольцы Аколаўскай школы і Беларускага дзяр
    жаўнага камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні, дзе працуе і ён, Гірыловіч. Сродкі на помнік збіраў Лагойскі райком камсамола. Свой уклад у гэтае будаўніцтва прыслалі нават школьнікі Саратава, якім давялося быць тут на экскурсіі.
    Аўтар помніка, сціплы і негаваркі смаргонскі юнак, растлумачвае, што вобраз Маці не мае прататыпаў. Пазней, успамінаючы гэтую размову, мы шкадавалі, што малады скульптар не сустрэў на сваім шляху цёткі Філімені Цвірка са спаленай вёскі Старэва на Случчыне. Высокая, з мужным і адкрытым позіркам праўдалюба, яна выглядала як жывы помнік, калі не галасіла, а на былінны лад славіла былых старэўцаў:
    — А колькі мы тут партызан папакармілі, ды колькі мы ў разведку папахадзілі.
    370
    Мы ж раней самыя вострыя беднякі былі, ды мы ж самы першы ўстанавілі калгас, нашу Савецкую ўладу. Ды было ж нам ужо і жыць добра. Ды зглуміў жа тут адзін у трыццаць сёмым годзе мужыкоў нашых. А сыны іхнія, дзеці нашы, колькі ў партызанах папахадзілі, ды колькі ж іх, смелых, пагінула...
    Цётка Філіменя гутарку вяла пра тое, каб паставіць харошы помнік на магілках партызан і жыхароў Старэва. I не здагадвалася, што ў гзты момант сама падыходзіла на галоўную фігуру, прататып для гэтага помніка.
    Масавыя трагедыі абавязваюць да масавага народнага ўдзелу ў асэнсаванні і захаванні іх памяці.
    Прыгадваецца літоўская вёсачка Аблінга. Дальва — адна з самых апошніх савецкіх вёсак, знішчаных ужо разбітым, адступаючым ворагам. Аблінга была адным з першых савецкіх паселішч, жыхары якой палі ад рук фашысцкіх катаў. Гэта здарылася на другі дзень вайны, 23 чэрвеня 1941 года. Партызан тут яшчэ, вядома ж, не было.
    На старонках кнігі, напісанай заходненямецкімі вайсковымі спецыялістамі ў пачатку 50х гадоў, пануе ўсё той жа фашысцкі міф: «Дзеянні партызан былі прычынай таго, што першапачатковая мяккасць немцаў замянілася нянавісцю» |8. У Аблінзе не было партызан,— туды прыйшла фашысцкая нянавісць. Быў бой перад абедам 22 чэрвеня, трымалі яго з немцамі рэгулярныя войскі — пагранічнікі і чырвонаармейцы. Але ў захопнікаў была версія пра віноўнікаўпартызан, загадзя змайстраваная на фашысцкіх фабрыках ідэалагічнай хлусні. «Для іншых, за граніцу,— давяральна гаварыў сваім падручным Гебельс,— наша
    прапаганда павінна моцна падкрэсліваць, што Германія хоча мірнага ўрэгулявання ўсіх існуючых праблем... Віну за тое, што мірным шляхам гэтага не ўдалося дасягнуць, трэба спрытна звальваць на тых, хто супраціўляецца справядлівым патрабаванням Германіі» 19.
    Ад савецкагерманскай граніцы да Аблінгі дваццаць кіламетраў. Гітлераўцы ўвайшлі ў вёску пасля абеду, а на змярканні пачалі зганяць людзей у драўляныя баракі. Загінулі ўсе жыхары вёскі — сорак два чалавекі — на два менш, чым у Дальве.
    Трыццаць гадоў насіла ў. сабе гэтую трагедыю народная памяць, пакуль яе не апладніла творчасць. Задума помніка прыйшла народнаму разьбяру з Клайпеды Майорасу. Вясною 1972 года ён падзяліўся ёю са сваімі калегамі, разьбярамі з Жэмайціі і другіх мясцін Літвы. Летам у калгасе «Восьмае сакавіка» быў арганізаваны творчы лагер, з’ехалася дваццаць восем народных разьбяроў,— увекавечыць трагедыю Аблінгі. Калгаснікі навакольных сёл падшукалі і прывезлі трыццаць тоўстых дубовых калод, a разьбяры ператварылі іх у вобразы. Кожны браў сабе заданне ўвекавечыць аднаго чалавека або адну сям’ю. Трыццаць дубоўпомнікаў паўстала з жывога чалавечага болю, са святой памяці. На схіле кургана Жвягінай ажылі і сышліся сяляне даваеннай Аблінгі, нібы на народнае святагулянне, толькі на тварах не хапае святочнай вясёласці. Звычайна растаропны весялун, сват Барбшас таксама не весяліць гасцей. У трагічным здзіўленні прыўзняў ён плечы, выцягнуў рукі, нібы пытаецца: «Чаму стала мажліва такое?..»
    Аблінга і Дальва — два рубяжы ў часе, самы пачатак і самы канец крывавай акупацыі, два рубяжы, якімі пазначана ажыц
    371
    цяўленне фашысцкай палітыкі вынішчэння народаў.
    Гэта Гебельс, услед за Гітлерам, цынічна заяўляў, што «ўвесь гэты сметнік малых народнасцей, які яшчэ існуе ў Еўропе, павінен быць як найхутчэй ліквідаваны. Мэтай нашай барацьбы павінна быць стварэнне адзіпай Еўропы» 20.
    Засмучаны і дакорлівы выраз на твары літоўскай жанчыны, высечанай у граніце Якубонісам — Маці з Пірчупіса, створаны скульптарам Селіханавым вобраз селяніна з Хатыні, беларуская Маці з Дальвы, дубыскульптуры Аблінгі і абварэлыя дубы Тупічыц над Бабровіцкім возерам гавораць, крычаць усім сумленным людзям на зямлі, папярэджваюць, заклікаюць да пільнасці.
    Археолагі кажуць, што сляды першабытнага чалавека — прылады працы і посуд. Але памяткамі грамадскага жыцця людзей з’яўляюцца, відавочна, печ і калодзеж.
    I ў спаленых ворагам вёсках заўжды заставаліся — як два сімвалы былога, крывава растаптанага жыцця — печ і крыніца, напаміны пра хлеб і ваду.
    Мы каля помніка ахвярам фашысцкага зверства ў вёсцы Брыцалавічы Асіповіцкага раёна. Аўтары мемарыяла — маладыя скулыітары Аляксандр Крохалеў, Мікалай Андрэеў і Анатоль Саляціцкі.
    На ўскраіне дубровы, за якою бруіцца маляўнічая Свіслач, на пагорку пастаўлены абеліск. Абапал яго — шэсць мемарыяльных дошак з бетону, ад абеліска проста на сяло вядзе выкладзеная каменнямі сцежка, на ёй пастамент з палявых валуноў, і на пастаменце — хлапчукпадлетак.
    Абеліск нагадвае адзін з тых цагляных каміноў, што зламанымі шарэнгамі стаялі ў
    вайну на папялішчах спаленых ворагам беларускіх вёсак. Цераз адкрытыя чалеснікі і выбітыя юшкі ў чорныя жэрлы каміноў урываўся вецер і граў, як на арганах, бясконцы рэквіем па гаспадарах. I чулі гэты жалобны рэквіем уцалелыя людзі. Сцішна было на душы, ноччу ім сніліся памардаваныя родзічы, знаёмыя, суседзі, яны прыходзілі, як здані, у сне і прасілі пачалавечы аддаць зямлі іх абгарэлыя косці.
    Нам, збіральнікам гэтых успамінаў, прыгадваецца вёска Лазавая, у Асіповіцкім раёне, сіласныя ямы каля саўгаснай фермы і дзве ўжо немаладыя жанчыны, якія працавалі на сіласаванні.
    Гэта сяброўкі, уцалелыя ад фашысцкага знішчэння,— Вольга Грышановіч і Настасся Трапанок.
    «...Прыедзем у лес,— расказвала Вольга,— нагалосімся ў лесе, зноў на папялішча прыбяжым — прыснілася нам: «Што вы нас не пахавалі?..» Колькі раз прыбягалі. Раскапаем, нойдзем, апяць гэту магілку прыкапаем.
    ...Цераз год адзін дзед... Яму прыснілася жонка: «Чаму ты мяне не пахаваеш? — кажа яна ў сне. Я ж пад печам, у мухаморы!..»
    Народная мараль казала калісьці, што не знойдзе спакою на тым свеце душа, не аплаканая людзьмі. Вось і цяпер, пасля гэтай гвалтоўнай пагібелі, стары нават у сне адчуваў патрэбу споўніць над роднымі і блізкімі свой чалавечы абавязак.
    Аплаквалі і хавалі пабітых па старадаўняму звычаю. He знаходзілася ў пагарэльцаў часта нават дошак на дамавіны. Клалі нябожчыкаў у шафы і куфры, якія ўцалелі, бо ў іх было звычайна закапана ад ворага палатно, адзенне... Хавалі і без дамавіны, ледзь знаходзілі посцілку ці хустку, каб
    Да 8 студзеня 1943 года тут была вёска Макаўе
    374
    прыкрыць вочы і рукі. Так было, пра такое мы чулі ў розных кутках Беларусі.
    I ў Хатыні, і ў Брыцалавічах скульптары ператварылі комін у абеліск, які трывожна нагадвае людзям пра жудасць перажытага.
    Абеліск — комін... Высокі роўны чатырохкантовы слуп, у сярэдзіне пусты. А бакі з прабоінамі, як у сапраўдным коміне пасля пажару. Толькі прабоіны гэтыя ўтвараюць узор — стылізаваную галіну лаўра. Гэта вам, пакутнікі, працаўнікі зямлімаці, ад тых, каму лёсам выпала ўцалець і прадоўжыць жыццё роднай вёскі, роднай зямлі. Цераз проразілісты відаць полае нутро абеліска, яно адсвечвае белізною — гэтае незвычайнае жарало коміна. Ноччу там загараецца электрычнае святло і лаўровыя лісты свецяцца, гараць на зорным фоне начнога неба.
    Дзве грані абеліска запоўнены маёлікавымі барэльефамі, якія лаканічнаю мовай сімвалаў расказваюць пра перамогу жыцця над смерцю, пра хараство чалавека, занятага адвечнаю працай хлебароба.
    Непадалёку ад абеліска старая сасна з буслянкай на вершаліне. Саснавекавуха засохла. Можа, ад старасці, можа,— ад пякучага гора яе землякоўлюдзей... Буслянка, як цярновы вянок пакуты, карануе яе парудзелую галаву.
    Буслы ахвотна водзяцца ў гэтых мясцінах,— пойма Свіслачы. Як даўней, як спрадвеку, вучаць яны кружному лёту цыбатых, яшчэ чарнаногіх буслянят. А вечарамі стаяць, падбіраючы пад крыло то адну, то другую натруджаную за дзень нагу. Стаяць бусляняты моўчкі. Гэтая сасна, буслянка і жыхары яе — працяг мемарыяла. He толькі сасна, але і чародка дубоў, што цягнецца ад сасны пад рэчку. Дубы на пясчаным
    пагорку растуць буйна, дакапаліся карэннямі да сокаў поймы і шчодра гоняць лістоту, прыкрываюць гірляндамі жоўтыя выдмы і шэрую бетонную роўнядзь масіўных мемарыяль