• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    арашо — яму толькі ў мякаць папала. I ў гэта ўрэмя я падняўся, мне бяжаць нельга было. Выскачылі мы на вуліцу, часавы крыкнуў: «Стой!» — і выстраліў уверх і сам схаваўся.
    Ну, мы пабяжалі ў лес, я нямнога прайшоў, паваліўся, патом абратна ўстаў, дабраўся да кустоў, пасядзеў, паеў хлеба нямнога, патом абратна падняўся, папробаваў, дайшоў да падонка, дзе сена набрата было, і там паваліўся.
    I кагда ўжо вот цяперашні яе мужьік (паказвае на Ганну Грыцэвіч) дзелаў разведку, хто дзе астаўся,— вот ён мяне знайшоў, партызан, здзелаў мне перавязку, забралі ў лес, у зямлянку.
    Пытанне: — Дык цяпер вы напомнілі? Таму, які гнаў вас...
    — Сказаў: «Ну што, прышла вочарадзь?» Ну, што ён цяпер?.. Глядзіць».
    Разліцце
    357
    Лясная вёсачка ў Барысаўскім раёне.
    Расказвае Юлія Сушко, жанчына адзінокая, шэсцьдзесят тры гады.
    «...Вот яны як ехалі,— а я ў тым канцы жыла,— пяць машын, дык часць разгрузілася і пабяжалі па шашы, а часць да лесу пабяжала.
    А я са сваёй дзевачкай хацела ў кусты. Муж быў у партызанах. Толькі прышоў з Фінляндыі, пабыў год, а тут ізноў вайна пачалася.
    Хацелі мы ў жыта, а гэты немец бяжыць:
    — Да старасты, да старасты!
    Ну, мы знаем, дзе стараста жыве. Я дзевачку за руку, але не да старасты, а во дзе была калхозная будоўля. Але ён нас прагнаў. Тут стаіць упоперак вуліцы, а тут ачапілі — на адну сторану з пулямётам і на другую.
    Тады я кажу:
    — Бабачкі, хадзем прасіцца.
    Падышлі мы і кажам:
    — Паночкілюбочкі, няўжо вы нас паб’яце? Мы ж нічога не вінаваты, што дзе ў партызанах, ці што...
    А яны гавораць:
    — Вас жывых будуць у агні паліць. Но толькі мы нічога не дапаможам.
    Ілі яны паліцаі, ілі яны ўкраінцы?
    — Кланяйцеся,— гавораць,— каменданту. Падайце на ногі.
    Я спрашываю:
    — Які камендант?
    Ён гаворыць:
    — Срэдзі народу ў плашчы стаіць.
    Мы да таго каменданта:
    — Паночаклюбочак, мусіць, нас будуць біць?
    А ён як крыкнуў:
    — Вам усім капут!
    Загадаў расчыніць дзверы ў пуні.
    Тут мама мая радам стаяла каля пуні. Думаю: «Пабягу, скажу, што будуць жывых паліць». Аж яны пуню расчынілі. Думаю: «Нас будуць першых паліць».
    I тады сталі ўжо разбягацца, а яны сталі з пулямётаў касіць.
    I вот я выбегла сюды за кусты. Аж мяне ранілі. Тут во разрыўною пуляй усё вырвала. Тады я платком перавязала. I стаяць удвух немцы. Я:
    — Паночкі, дабіце мяне, мне дужа трудна!.. (П л а ч а.)
    — Ідзь, кажуць, у кусты, ідзь у кусты!
    I тады я яшчэ з гарачкі іду, а тут дзеўка суседняя мне на ногі ўпала. Я кажу:
    — Волька, я цябе не пераступлю.
    А ёй у галаву якраз... А я ў кусты, аж там і мая дзевачка да мяне прылучылася, восем год. А другую маю ранілі ў нагу. Праскочыла нас: дзяцей штук пятнаццаць і бабы. А ўсіх выбілі.
    Тады мая дзевачка бачыць, што кроў льецца ў мяне,— у гэтых дзевачак платкі ўзяла і адразу стала заматваць... Ямку пракапала, мне вады дастаць...
    Вечарам прышлі яшчэ бабы, іх тры засталося...
    А тады партызаны мяне вынеслі. Нейкі армячок быў, паслалі на насілкі і вынеслі мяне. Партызаны, ага. Палажылі там у кустах. Усё ж спалілі. А камароў!.. Тады я паляжала тры дні, і пашлі па мне чэрві. (П л а ч а.) Бацька стары прыехаў з падвод і завёз у вёску да сябе. I гэтак там ляжала. Ён пашоў ёду, марганцоўкі прынёс, і Маньку прывязлі, якая цяпер робіць урачом. Дванаццаць метраў бінту было, дык яна сказала чыстым бінтам здымаць бруд...
    «А потым, як ужо наша армія ішла, нашы ў плен іх узялі».
    Юлія Сушко
    Усю радню нашу выбілі. Было тры сястры... Асталася — хустачкі на галаву не было...
    Сорак восем было гаспадарак. Чалавек сто восемдзесят — усіх пабілі. Асталося чатыры бабы і два мужчыны. Адзін у ячмені лёг, а другі ў калодзеж ускочыў. Спачатку зруб туды абярнуў, з калодзежа каторы, a тады і сам на яго скокнуў. Каб не ўтапіцца. I ў падводах, каторыя былі. Мой тата стары. Але яны ўжо ўсе паўміралі...
    Штыхамі дзетак маленькіх паролі...
    А потым, як ужо наша армія ішла, нашы ў плен іх узялі. I шанавалі. Мы пайшлі глядзець, дык яны сядзяць каля агню, павычосваліся... Пленныя! Дык мы кажам:
    — Каб вас у агонь паўкідаў, як вы нашых дзяцей кідалі!..
    Так яны і пасунуліся ад агню далей...»
    Пасля, у той самай хаце, пра тое самае расказвала Настасся Шыла. Семдзесят шэсць гадоў. Высокая, суровая, гучнагалосая, як прарочыца. Але, расказваючы, сядытады нервова засмяецца... I пачала з такога смеху — сцішнаватага:
    «...Хахаха! Па парадку кажаце? Я ўжо баяла гэты парадак. Прыязджалі ўжо следавацелі і да вас...
    Ну, як было... Казалі людзі, што падарвалі машыны, пяць вёрст адгэтуль, а потым забілі народніка на пуці. А мы былі ў лесе, каля ракі, і яны нас, немцы, знайшлі там. Гэта як першая блакада была. Гэтага забітага прывязлі ў дзярэўню і сказалі пахараніць. Мужчын у нас многа было, яны зрабілі гроб і абабілі белым. Тады яны пастаялі каля гэтага гроба і сказалі:
    360
    — Ляжа вас дзвесце чалавек.
    Народнікі гэтыя. Я сама стаяла. Поўна людзей на вуліцы было. Дык я і чула, як яны казалі. He зманю.
    Тут каля Сінічына самалёт спусціўся... Два іх спусцілася, але я ўжо буду казаць, што адзін. Бралі нашых мужчын у падводы. Усіх пабралі і майго хазяіна ўзялі. Я з дзяцьмі. Пяцёра ж дзяцей. I ночы я не спала, і дзень хадзіла...
    Аж яны і прыехалі біць. Я ўстала. Сем машын іх прышло. А тут уздумалі, што будуць забіраць у Германію. А мой хлопец адзін ужо ўзрослы. Дык я кажу:
    — Ну, дзеткі, паехалі, пэўна, пагоняць ужо ў Германію ці паб’юць.
    Палажыла большага сярод меншых, a сама за вядро і пайшла. А бабы, суседкі, і будуць казаць:
    — Вот нам цяпер смерць.
    А я кажу:
    — Бабы, не валнуйцеся, бо ў Саёх занялі, але не пабілі.
    Во як я бабам гаварыла. Яны ад мяне пайшлі.
    А ўжо мяне немец і злавіў, бо я ішла ўжо да сястры, да Марылі. А ён даганяе мяне і крычыць:
    — Капут, капут!
    Тады я іду, аж ужо нашых сагналі. Яны вось і плачуць некаторыя, а мы вось з гэтай Юлькай. (Паказвае на гаспадыню, Ю л і ю С у ш к о.) Ён стаіць, на вінтоўку апёршыся... А ўжо ўсе нашы прышлі. I дзеці мае. Пяцёра дзетак ка мне прышло. Я во так іх згарнула,— яны ж яшчэ невялікія,— a мой хлопец, большы, узяў і пабег! Уцёк. Ён на кладбішча ўцёк. I неяк прабраўся, і другога пазваў, і ўцёк. Ну, а гэтых чацвёра ля мяне.
    Юлька гэтая падышла яшчэ і кажа:
    — Пан, ці нас заб’юць?
    А я кажу:
    — Што ты просіш гэтага калка? Стаіць вот. I нічога не гаворыць.
    I мы адхінуліся.
    Калі я гляджу — аж ужо стаіць лёгкавушка і яны, чалавек шэсць, стаяць. Ды гэтыя плашчы вялікія, ды рукавіцы чорныя...
    Дык мы во гэтак падышлі, а я думаю: «Не пайду наперад, бо заб’ець».
    А старшына наш (с м я е ц ц а)... ці стараста,— чорт яго ведае,— дык гэты хацеў з імі ехаць. А яны плюнулі на яго і не ўзялі: дзяцей многа... Старасту першага і забілі, Лявона.
    Ён паваліўся, а я не лезу наперад. Аж гляджу — пабеглі ўсе, дык і я па полі... Вуліцай во так, у жыта. I я бегла. I братавая мая бегла. Мы ўдзвёх з ёю. Дык яна павалілася і ляжыць. А я глянула во гэтак... Ці паверыце вы мне? Я ж не маню,— я глянула, што яна ляжыць, і я пабегла, у плот ушчамілася, за хлеўчыкі, і засталася я жывая. Тры сялібы перабегла. За хлявы. Густа была будоўля.
    Тады я гляджу — ажно мая дзяўчынка, во гэтачкая, бяжыць! Бяжыць з таго жыта. Ужо яны радзей стралялі. Дык я тады за гэтую дзяўчыну ды кажу:
    — Ай, дачушка, ужо ж нам усё!
    А чацвёра ж дзе яшчэ?
    Тады я схапіла гэтую дзяўчыну, а з ёю так во ватовачку, а сама ў жыта. А яно счарнела ўжо, маё дзіцятка, на мяжы...
    I я пералежала ў жыце з гэтай дзяўчынай.
    Як ужо білі!.. Ай, білі!.. Лес шумеў і зямелька стагнала, як білі! Хто дзе...
    Колькі нас адбеглася? Бабы дзве толькі. A то ўсё дзеці. Яны пусцілі з пулямётаў
    361
    j' рост, a дзеці маленькія, і засталіся, гадоў па пяць, па шэсць каторыя.
    Я была здаровая, дык я бегла, я б цяпер так непабегла...
    Пытанне: — А вашы дзеткі?
    — А мае дзеткі недзе чацвёра. Толькі адна каля мяне. Меншая самая. Яны там, немцы, доўга стаялі. Я во так падсунулася да мяжы, каб паглядзець, а яна:
    — Ай, мамачка, не кідай мяне!..
    Я падсунулася — аж мая хата, роўна акон, гарыць!.. I паехалі яны, бачу я. Тады я пабегла і знайшла... Каго я знайшла? Крысціну. У яе на руцэ дзяўчыну забілі. Кулю Цыганаву знайшла. I дзяўчынку Шурку. Вот колькі нас. Пабеглі мы ў лес. А тады я ішла, дзяцей гукала, аж во гэта, раненая... (Д a г a с п а д ы н і.) Ты, Юлька, ляжала, а я цябе знайшла. Знайшла яе, каля яе было чацвёра... А гразь такая!
    — Хто там?— кажу я.— Хадзіце ка мне!
    А яны кажуць:
    — Вы хадзіце к нам!
    Вядома, невялікія дзяўчата. Я ўзяла к ім прышла.
    А во гэтая Юлька ляжыць, чуць жыва. Я так нагнулася, кажу:
    — Ах, Юлечка!
    А яна ўзяла ды хліпхліп... А дзяўчына гразі ўзяла ды на яе. Гэта там вада такая была — адна гразь. Сёмы годзік дзяўчынцы было, а маці, Юлька гэта, стане што папала гаварыць, дык яна вады на яе. Так ратавала яе. Пракапала ямку і брала з яе ваду. Юлька голая ляжала, дык яна ёй на грудзі вады, на твар...»
    Разліцце — вёсачка «бесперспектыўная». Так нам сказалі на двух узроўнях, у сельсавеце і ў раёне. Прапанавалі цёткам з гэтых
    сумных хатак перабірацца ў цзнтр калгаса, гарантавалі, як гэта робіцца, дапамогу, a яны — не хочуць.
    Дзіўна? He вельмі.
    Гадоў некалькі перад гэтым на Гродзеншчыне нам здарылася сустрэць штосьці падобнае. Куды там падобнае — курную хату!.. He ў музеі ці на карціне, а ў Лідскім раёне, на тэрыторыі багатага саўгаса «Малое Мажэйкава». Саўгас пабудаваў двухпавярховы дом, а бабку з курнай хаты ніяк не маглі ўгаварыць перайсці ў кватэру з усімі выгодамі. Дырэктар напісаў яе сыну ў Ленінград, на Кіраўскі завод, што саўгас аплоціць камандзіроўку, абы толькі хлопец угаварыў маці не ўпарціцца. Цэлая казка, калі хто недаверлівы... А што ж у бабкі была за прычына не пераходзіць? Старая ліпа перад акном, а пад ліпай— крынічка... Так яна, бабка, сама гаварыла.
    Разліцце — нейкія тры хаты, хлявочкі, платы, агароды... I лета сваёю раскошай сумоты такой не прыкрашвае. Бабулю Настассю Шыла дачка была забрала ў Казахстан, дзе яна працуе бухгалтарам, але старая там не прыжылася. Тут трымаецца, а пры ёй, як пры маці, і Юлія Сушко. Для гэтай вернасці роднаму кутку знешніх прычын асаблівых няма. Старэюць хаты, старэюць маці. На