• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    зе, а тады такая ў лее маленькая дарожка. Нам скамандавалі ўлева. Мы кагда павярнуліся ўсе ўлева — па нас сталі страляць. Мы ўсе паваліліся, хто жывы, хто нежывы.
    Мяне ранілі ў ногу. Адна вот тут ішла пуля, гэта мінавала, толькі варатнік, платок пабіла, пальто. Адна была ў спіну — у сухарах асталася. Там я яе нашла. (С м я е цц а.) Такую вінтовачную, длінную найшла.
    Пытанне: — А ўпаўшы вы чулі, што не забітыя?
    — He, я ўпала, а тады ў мяне была яшчэ падчарыца з рабятамі. Мальчышка крыкнуў. Толькі «ай!» ён сказаў і ўпаў. Мы ж валіліся ўсе. Яны ж нас у тыл стралялі, мы не відзелі. Галавы не падымай. А дзяўчына сказала: «Мама, ужо мяне ранілі!» Я радам ішла, я вот так упярод, а яна ззаду. А мая падчарыца гаворыць на дзяўчыну: «Цішай!» А яны ідуць. Думаю — вот ужо расстраляюць. Але мяне не чапілі, значыць, я як ляжала, так і ляжала.
    Потым немцы адышлі, а мы ўсталі і пайшлі».
    Вольга Гардзяёнак, 73 гады. Жары Ушацкага раёна.
    «...У суботу наляцелі на сонных — дык хто куды ўцякаў.
    Як сталі біць, гнаць той канец, дык мой з мальцам зваліўся за печ і з дзяўчынай за
    печ схаваўся. А я каля вакна стаяла. Тады гляджу — брата гонюць біць. I я стаю каля акна, гляджу. Братаву гналі біць, а потым яна неяк назад пашла, а потым зноў схапілі, пагналі...
    Загарэлася дзярэўня. Я схапіла свой сундук з адзежай — вон цягнуць, і крычу на свойга:
    — Памагай цягнуць, бо згарым!
    А ён кажа:
    — Буду гарэць, абы толькі немцы не забілі мяне!
    He вылязаў. А я схапіла сундук на парог, а там майго мужыка сястра бегла і кажа:
    — Усіх пабілі, толькі мы з табой жывыя засталіся.
    I я павалілася на ганку. А хата стала гарэць. Тады я паднялася.
    А муж тады схапіў рабят зза печы ды ў кусты пабег, уцякаць.
    А перайшлі першыя немцы, дык я думаю — пайду, можа, адкапаю каго. А муж мяне дагнаў, схапіў ды ў баню запёр. Выскачыў з куста — за мяне ды ў баню ўкінуў. А я крычу ў той бані: «Ратунку!» I нічога не ведаю.
    Як перайшлі другія немцы, дык ён мяне выпусціў.
    Ну, вот і ўсё. Перажылі ўсё.
    Пытанне: — У вас тут многа забілі людзей?
    — Многа. Семдзесят. У адзін дзень білі, у яму пазганялі і пабілі».
    Матруна Буднік, 72 гады. Рудня Акцябрскага раёна.
    «...Прышоў немец. Я была ўдава, і ў мяне пяцера дзяцей было. Немец рыжы, помню, узяў палку ды мяне ў машыну кідае
    «Каб гэта ўмеў ды расказаў...»
    |3 д ы м а к ваеннага часу.|
    Параска Козік
    Ганна Васілеўская
    Алена Лапаць
    340
    з дзецьмі. Гоняць. Кінулі ў машыну і вязуць туды. Ага, у Азарыцкі лагер.
    Прывезлі і паскідалі. Дык каторыя бабы не здалелі, дык яны прыстрэльвалі па дарозе. А я іду з дзеткамі, а дзевачка ўпала,— вось Саша яна, яна цяпер поезд прапускае тут на дарозе, стрэлачніца. Дык яна ўпала на дарозе, а яны коньмі топчуць, а яны нарочна калёсамі едуць па ёй. А яна між калёс папала і асталася жыць. Я выцягнула яе мокрую, мокрую. Гэта перад пасхаю — вада, снег...
    Пасадзілі нас за калючай провалакай. Яму бальшую выкапалі, дык якое дзіця не здалее, бо не кармілі нас там, дык яны жывых туды і кідалі.
    Ідом — пераступім пабітага, ідом — пераступім на мёртвага...
    Дзевачка мая — цяпер у Віцебску, і зяць мой там,— дык яна просіць:
    — Мама, дайце піцця; піцця!
    Я, дзеткі, нагнулася, снегу ўзяць, а ён мяне па плячах прыкладам.
    Дык яны:
    — Ой, мама! Піцця не хочам, не будзем прасіць, толькі хай не б’е.
    Дзеці хлеба просяць, дык яны тады вінтоўкаю. А калі падымеш голаву, дзе ён ідзе,— страляе... I так вот ляжалі на снягу дзве нядзелі, не еўшы.
    А потым аслабанілі нашыя. Такія яны, ой, ідуць, такія маладзенькія — не салдаты, а дзетачкі. Яны ж, як снарад падае, не крычаць, што «вайна>>, а крычаць «мама». Паабрасталі. I я сяжу, плачу, і яны ідуць. Рады, есці хочуць нашы дзеці, дык яны ў кацялок набралі вады і тры сухарыкі вынялі мне, у тую воду намачылі і даюць — дзецям есці.
    А мы калі ўбачылі, што нашыя, дык зразу не верылі...»
    Ганна Васілеўская, 67 гадоў. Гарэлае Докшыцкага раёна.
    «...3 таго канца сталі біць, а я з адной старушкай у хату забегла. Я не дабегла да свайго дома, а к ёй на двор. Яна спалохалася, старушка, рукі дрыжаць, і хаты не можа адамкнуць. Дык я адамкнула, і яна ўбегла ў хату за мной, села каля мяне, а я за простынь, пад койку.
    Немец падышоў — трах, яе забіў, а сам адышоўся і запаліў.
    I я сяджу, гару. А тут кругом поўна немцаў — няма як выйці ўжо. Усё гарыць.
    А тады адышліся немцы, я тады выпаўзла ў гарод, і далей, далей — папаўзла і пабегла аж у другую дзярэўню...»
    Ева Горб, 66 гадоў. Пузічы Салігорскага раёна.
    «...Яны паехалі туды ў лес, кажуць, акружылі там людзей і не пусцілі іх на гала з лесу выйці. А там быў раней маёнтак, у будынак у той, у хлеў увагналі... I я да вечара не знала, што іх няма.
    Ну, так стаў гарэць агонь, што да неба стоўб чорны. Ну, гэтыя ізвозчыкі — усякія ёсць людзі,— еты цягне дабро людское, што засталося, а другі, з латышоў ён, кажа:
    — Ой, кабетка, за што ж вашы людзі загінулі, і старыя, і малыя, і з дзеткамі, і з калыбелькамі...
    Я не знала, дзе я дзелася, а далей гэта чую...
    I ўсяго я засталася. Семсот восемдзесят душ спалілі ў адным хляве — яшчэ памешчыкаў быў хлеў.
    3 сяла ўсяго тры чалавекі засталося. Ды яны паўміралі ўжо.
    А мы гэта з пасёлка».
    341
    Алена Лапаць, 62 гады. Гарэлае Докшыцкага раёна.
    «...Адна я засталася... (П л а ч а.) Я ўжо забылася шэсць раз, як гэта было...
    Сям’я ў нас была... Ну, быў яшчэ і бацька і маці, і сястра была ў мяне. Сястру нашу забілі — мы яе не найшлі. Яна пашла ў другую дзярэўню, у Кліннікі. Ну, а я засталася. I мы тут з жанчынай... Пацяруха Марфа была. I мы з ёю ўбеглі ў хату сначала, як палілі. Яны хадзілі па дзярэўні і білі, у кожную хату заходзілі. Мы ўскочылі ў хату. I яшчэ жанчына другая, Пацярухі Піліпа жонка, і мы ў яму ўскочылі. Ды ўжо гарыць хата. Мы ўвідзелі, што гарыць — выскачылі праз акно. Дык гэтая Пацярухава жонка засталася тут, ля будынку, а мы выскачылі ў ячмень.
    Падыйшоў.
    Мы — ляжалі адна за адной.
    Яе ўбіў на месце, а мяне раніў у руку, і во праз шыю куля прайшла.
    Вот і ўсё...»
    Параска Козік, 60 гадоў. Бабровічы Івацэвіцкага раёна.
    «...Была бярэмянная. Маленькі — тры гады. А хлопчык, сем гадоў, сам уцёк у лес.
    Прыйшоў у хату немец:
    — Матка, дай палатна на анучы.
    He ўзяў.
    — Матка, дай малака.
    He піў.
    — Матка, сёння вас будуць убіваць.
    Голая, як была, у адной спадніцы ўцякла з хаты. Яны з вінтоўкамі за мною.
    — Ідзі туды, дзе б’юць!
    А я ў алешнік. Бачу — свякроў забілі. Бегла па кабылу. Лезла я пад дрот,
    учапілася. Стралялі— спадніцу ўсю мне пажэглі. Гэта, думаю, мая жысць.
    Немцы хадзілі — пастушкоў шукалі, дабіваць. Пацанят. Мой хлопец сядзеў за карчом.
    Радзіла ў лесе. Зрабілі мне мужчыны будку. Пад снегам начавала. Як радзіла, два дні не было чаго есці. Знайшла казляка, упякла яго, дала малому ў роцік — узяў і ўціх. Каб цяпер гэта — век бы не выседзеў. Мужчыны буду зрабілі, хто што прынясе. Усю зіму сядзела. Яго пакармлю, а сама так страдала.
    У лесе былі, пакуль не кончылася вайна.
    Гэта, што там радзіла, у Целяханах цяпер, ужо дом сабе збудаваў...»
    Зінаіда Рута, 55 гадоў. Асвея Верхнядзвінскага раёна.
    «...Нас злавілі ў лясу. Дзвесце пяцьдзесят чалавек. Бо немцы шчыталі: «дзвесце пяцьдзесят». Усіх у рад выстраілі і пусцілі па нас аўтамат. Кагда аўтаматы прайшлі па нас — мы ўсе пападалі. У мяне дочка на руках — убілі. Дзевачка, два годзікі было.
    Пытанне: — Калі яны вас выстраілі, дык нешта гаварылі вам?
    — Пастроілі ў рад па чатыры чалавекі і гіусцілі аўтаматы. А калі пусцілі аўтаматы, мы ўсе пападалі. Я ў плячо ранена, у наге пуля ў мяне. А дочку ўбілі. Дочку — за ўтарым разам, кагда пусцілі аўтаматы, дочку ў вісок папалі. А я сама ранена сюды, гэтая старана ў мяне была ўся чорная. Абпалілі, калі з аўтаматаў стралялі.
    П ы т а н н е: — А як вы потым выйшлі адтуль?
    — Ну, я не адна засталася. У нас тут Скрыпка ёсць, Анастасся. Я была вот так
    342
    нагой павярнуўшы, а яна стала мяне будзіць:
    — Зіна, Зіна, уставай! Ты жыва ілі нет?
    Я стала да сазнання дахадзіць. Усталі мы. Кагда мы ўсталі, у нас што было... Астаўшыся шэсць чалавек. Жывых з гэтых усіх. 3 шасці чалавек два ўмерла. Адна ўехала на Сібір...
    Пытанне: — Калі вы ўсталі — немцаў ужо не было?
    — He было. Мы тады пайшлі дальша ў лес ужо. Гэта ж ноч ужо была. Цёмна ноччу. Мы пайшлі пад куст, пераначавалі...»
    Марыя Баўтрук, 52 гады. Юзафова Верхнядзвінскага раёна.
    «...Каб гэта ўмеў ды спрытна расказаў!..
    ...Мы сталі ўсе ісці, беглі, а яны стралялі. Каторых ранілі. Вот і маіх раніўшы тожа былі. Mae цёткі там былі. А тады ўжо, у лес забегшы, там ужо немцы дагналі. У мяне братавая была, у яе дзеці. Ну, і немцы сказалі вярнуцца сюды назад во, у дзярэўню. Вярнуліся.
    Мне было тады гадоў, можа, васемнаццаць. Мы пайшлі як маладзёж, а яны вярнуліся, іх абманулі. А мы далей у лес пабеглі.
    А яны вярнуліся з сем’ямі, у іх рабяты былі, усе нашы дзеравенцы. Ну, а тады гэта... запёрлі ў зямлянку. Маю братавую, двое рабят у яе было... Тады загналі за Дзежы, там кар’еры. Усіх гэтых нашых дзеравенцаў, што былі дома. Іх раздзявалі, аблівалі...
    Я сваю братавую хадзіла іскала. I сястра хадзіла іскала. Двое рабят... Там толькі ляжала адзёжа параздзяватая. Мы сваіх пазнавалі... Я пляменнікаў сваіх адзежу пазнала. А людзі спалены былі. Дзе хто ляжаў.
    А потым іх закопвалі. Ну, прыдзеш, паглядзіш — спалены чалавек, і ўсё...
    Як па падшчоту, то загінула тут сто дваццаць пяць чалавек. I радам вот дзярэўня, Кабыльнікі, там саўсем спалілі. Толькі два чалавекі, мужчыны, былі на фронце, засталіся. Да вайны Юзэфова бальшое было. А ўжо як пасля экспедыцыі вярнуліся, то адна баба ды двое рабят, а так усе не вярнуліся, усе пагіблі яны...»
    Галіна Чаравака, 49 гадоў. Яскавічы Салігорскага раёна.
    «...Прыехаў карацельны атрад, і началі паліць. Як сталі паліць, дык мы павыходзілі на двор. Запалілі напярод свёкраву хату, Мы павыходзілі на двор, а яны давай заганяць у хату. Гэтыя дзеці ўзяліся за юбку ды так крычаць, так крычаць, а яны:
    — Швэк, швэк! — у хату, і ўсё.— Вы ўсе партызаны, мы вас усіх уністожым!..
    На хутары ў нас было тры хаткі. Са мной было трое дзяцей і мае на руках.
    — О, калі, — гавару, — дзеткі, нам смерць!
    Дз