Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
се распараджэнні нямецкіх салдат, а хто не выканае, той будзе расстраляны. Кожны немец прапанаваў таму, хто стаяў ззаду, ісці разам з ім к хаце. Каля кожнай хаты спыніліся па два чалавекі, немец і наш, тады афіцэр падаў каманду зайсці ў дамы. Я разам з немцам зайшоў у пяты ці шосты дом, а ўсяго ў гэтай вёсцы было дваццаць пяць ці трыццаць двароў. У хату я ўвайшоў першы і ўбачыў за сталом старога і старую, гадоў ім было па семдзесят, а побач з імі сядзеў хлопец гадоў пятнаццаці. Немец мне паказаў: «страляй» — рукой на тых, што сядзелі ля стала, паказаў. Я са сваёй вінтоўкі зрабіў тры выстралы, у кожнага па разу выстраліў. Страляў я ва ўпор, і яны ўпалі на падлогу. Пасля мяне па іх даў аўтаматную чаргу немец і сказаў: «Капут».
— Канец, усё! — пра забітых сказаў той фашыст, але нібы таксама і пра свайго памагатага. Бо і яго ж гэта быў канец. На аднаго чалавека стала менш, на аднаго карніка, фашыста — больш.
Капацэвічы — гэта была вялікая палеская вёска. У сённяшніх Капацэвічах — сённяшняе жыццё. Толькі, здараецца,— як напамінак — прывязуць аднекуль былога паліцая, пакажуць людзям:
— Пазнаяцё?
I да нашага «газіка» ў некаторых вёсках падыходзілі, падбягалі: «Дзе яны?», «Хто?», «Казалі, зноў паліцаяў прывезлі...»
Хаваўся ён ажно дваццаць пяць ці трыццаць гадоў. На людзях і ў сваёй сям’і жыў, але чым жа было для яго ўсё тое, што іншых радуе, што для іншых — шчасце: добрыя дзеці, жонка? Яны ж не ведаюць!.. Добрая праца, набытак, нават імя, можа, і нядрэннае сярод тых, з кім працуе. Стараецца ж перад
«...Абора ўжо гарыць, уся крыша згарэла, толькі кроквы гэтыя стаяць. Агонь на мяне падае. У мяне была хустка вялікая. Усе сілы патраціла, каб вылезці, і не магу нічога: чалавек мо пяць на мне ляжала... А малой маёй дзевачцы толькі пяты год было, дык яна толькі крыкнула: «Ох, мамачко! Ох, мамачко!..» I сціхла...»
3 расказу Аўдоцці Грыцэвіч. На здымку яна з нявесткай і ўнучкай. Капацэвічы Салігорскага раёна.
«...Абодвум паліцэйскім я выдаў за іх добрую работу супраць партызан па 30 рублёў узнагароды».
3 рапарта камандзіра роты 7га ахоўнага паліцэйскага палка «Цэнтр».
тымі, хто раптам заўтра даведаецца!.. Як пячэ ўсё гэта — жахам!.. Пачуюць усе знаёмыя і дзеці яго, што ён карнік, забойца дзяцей, жанчын...
«... Мы з маткаю пайшлі ў гэту абору, у гэты сарай.
Праўда, куча ляжыць людзей, ну, што там, ці гэта людзі, ці гэта якія мяшкі — я ўжо не разбіралася, што там такое ляжыць.
Адна сям’я прасілася, стаяла.на калідоры, я гэта відзела, а ўтарую сама расстрэльвалі. Мужчына быў салідны такі, у яго рабёнак на руках. Яму як далі — рабёнак паляцеў з рук, а яму яшчэ раз у патыліцу, тагда ён упаў. А тыя ўсё яшчэ прасіліся ў калідоры.
Я ўсё стаяла і пазірала. А напроціў мяне стаяў з наганам — адзін вот так, як вы сядзіце. Я апусціла во тйк рукі, а ён адходзіць, і адходзіць, і адходзіць — мо, каб ён страляў, дык ён папаў бы ў мяне. Адходзіць, адходзіць, я стаяла, стаяла, а далей во так
рукі (п а к а з в а е) і ўпала. Упала, каб ужо нічога не бачыць...»
(3 расказу жыхаркі Капацэвіч Вольгі Сцяпанаўны Вядзерка.)
На судзе адзін з былых карнікаў нагадаў, як аднойчы яго родны сын сказаў, гледзячы тэлефільм: «Я б сам іх сваімі рукамі...» Пра забойцаў, фашыстаў сказаў... Былы карнік нават замахнуўся тады на сына. Быў вельмі п’яны — гэтым жонка і дзеці вытлумачылі незразумелыя яго паводзіны.
А потым даведаліся...
Многія з падсудных клялі тых, у каго калісьці стажыраваліся, хто камандаваў імі. Малых і буйнейшых сваіх фюрэраў — камандзіраў рот, узводаў — Поля ды Пляца, Цымермана ды Сальскі, батальённых камандзіраў Зіглінга ды Дзірлевангера. А вышэй былі паліцэйскі генерал Готберг ды самыя галоўныя карнікі — гімлеры, гітлеры...
Ды толькі і самі яны, хоць і выканаўцы, але не «дробныя», калі ўдзельнічалі ў такім.
Мікалай Рудзеня
Рабілі ж, выраблялі разам з тымі пляцамі ды зіглінгамі вунь што!..
Гэта — з расказу капацэвіцкага жыхара Кузьмы Лук’янавіча Агіевіча.
«— Хазяін?
Я кажу:
— Хазяін.
— А дзе матка?
— Адкуль я ведаю, дзе матка.
— Забірай з сабой дзяцей.
Двое дзяцей было па два гады, а адно — шэсць месяцаў. Хлопчык яшчэ быў, восем лет. Дык таго жынка адправіла за бацькам паліцэйскага, сказала яму:
— Можа, ты будзеш жыць, дык хоць маё дзіця спасі.
Ён не сусед, а проста ішоў па сяле, а ў яго такі самы хлопчык быў, яны ўмесце дружылі... Яны як сказалі мне: «Забірай дзяцей», дык я адразу віжу, што гэта дзела к канцу прыходзіць. Я гавару, што як жа траіх дзяцей вазьму! Дык яны ўзялі на
вуліцы дзвюх жэншчын, ды ім па аднаму дзіцяці, а я трэцяга ўзяў — і нас пагналі.
Патом па дарозе мяне адзін дабраволец * вызваў... А на мне былі хромавыя сапагі. Вызваў з таўпы народа, завёў мяне ў хату, садраў з мяне сапагі і даў галошы фабрычныя, гаворыць:
— Дайдзёш!
Загналі нас на плошчу, дзе памятнік цяпер стаіць, і вот на гэтай плошчы, значыць, адбіралі чалавек па пяць, па тры, такімі парціямі, і заганялі ў кароўнік. Тут жа радам. Ara. А ў гэтым кароўніку стаяў ён і расстрэльваў людзей.
Калі папаў я таксама ў тую абору, мяне там раніла...
Пытанне: — Вас заводзяць туды, а вы яго не бачыце, таго, што страляць будзе?
— Чаму не? Ён стаіць і камандуе: «Дальша, дальша!..»
А трупы ляжаць. Як толькі адышоў ад сцяны, дык ён з аўтамата — шах!..
* Так называлі здраднікаў з ліку былых ваеннапалонных.
354
Ну, а я якраз прыгнуўся, і мне на галаве пуля толькі сарвала кожу. Ну, я ўпаў. Дзіця ў мяне было — дзіця ўбілі. А тыя ж — я не ведаю дзе. I старэйшы хлопчык мой да мяне папаў, паколькі паліцэйскага бацьку таксама туды загналі і расстралялі. Дык хлопчык мой ка мне папаў і пры мне быў. Ну, я ляжаў... Ляжачаму мне папала яшчэ чатыры пулі. Пяць пуль я панёс у аборы. Але касці нідзе не пабіла, толькі ўсё ў мякаці.
Ну, мы паляжалі, пакуль гэта ўсіх перабілі людзей, і патом яны вышлі.
Ну, асталіся некаторыя падросткі. Яны, значыцца, падняліся і гавораць:
— Ужо няма нікога.
Дык голас жа ж мы знаем свой! Я прыпадняўся. I яшчэ адзін мужчына падняўся:
— Ты жыў?
Я гавару:
— Жыў.
— Бегчы можаш?
— Mary.
Ну вот, мы падняліся і пабеглі. Басяком. Галошы там засталіся. Вядома ж, яны толькі ваткнуты былі на ногу. I я басяком кілометра тры па снезе прабег. А потым ужо жанчыны за мною беглі і мужчына. I мне жанчына адна зняла галошы, яна была ў валёнках з галошамі, другая — юбку, я ногі паабверчваў, мы пашлі дальша. I там начавалі.
Нас тады вышла з аборы дзевятнаццаць чалавек.
Пытанне: — А колькі там засталося?
— Забілі чатырыста дваццаць шэсць чалавек. Пробавалі некаторыя мужчыны пабег дзелаць, але іх на хаду... I яны ва ўсім гэтым шчоце...»
Як здзівіўся, спалохаўся адзін з былых карнікаў, калі яго прывезлі ў сённяшнія
Капацэвічы — пастарэлага ўжо, азызлага,— а яго пазнаў Мікалай Іванавіч Рудзеня.
— Ну што, прышла вочарадзь?— спытаўся ён у карніка.— Памятаеш, ты штурхаў мяне пад таго немца, што страляў, а я табе сказаў: «Прыдзе вочарадзь і да цябе!..»
«...Па хатах размясціліся, у каторых былі малыя сем’і, і там яны жылі ноч гэтую,— расказвае Мікалай Рудзеня,— у мяне ў хаце не былі. У суседа былі. У мяне яны паставілі толькі коней у сарай. А ў мяне якраз жыў брат, з сям’ёю жыў, дык яны толькі коней у мяне паставілі. Тая хатка была ўжэ на замку, а ў мяне было і так поўна — дзве сям’і.
Пытанне: — А пра што яны ўвечары гаварылі з людзьмі?
— Што яны там гаварылі — не магу я сказаць, бо я туды не хадзіў. Ну што, яны? — яны пазіралі так, каб штонебудзь зрабіць... Каб якую дзевушку маладую паймаць... Такія працадуры былі, канешне... Рабілі. Насілавалі...
Кагда ўжо запалілі жэншчыны ўсе ў печах, гатовіць заўтрык, яны пачалі ўжо зганяць народ. Прадлагалі такім спосабам:
— Будзем дзелаць праверку пашпартоў.
А ў нас жа тады пашпарта былі. Ага. Куды ж тут пашпарты, калі з маленькімі дзецьмі!.. Ужо тут не да пашпартоў, тут панятнае дзела.
Зайшло ка мне чалавек шэсць. Выганяць з хаты. У мяне было тры дзевачкі. Адной быў сёмы год, другой — трэці, і месяц адной дзевачцы было. I ацец, семдзесят пяць лет, быў. Жынка, ацец і я. Ну, пагналі. Прыгналі сюды во на вуліцу, дзе памятнік сяйчас. У каго абдзіралі з ног, што харошае, заводзілі ў памяшчэнне і знімалі сапагі. Ну,
355
нрывялі ўжо сюды ў таўпу, і, значыцца, разрашыў аднаму бацьку паліцэйскага — сын у паліцыі быў — забраць сваё родства з гэтай таўпы. Ну, кагда ён пачаў адводзіць — кожнаму ахвота жыць... Тут ужо страляюць, б’юць, плачуць у гэтым сараі... Наадводзіў ён поўна. А яны паглядзелі, што многа, і абратна яго ў таўпу...
Пытанне: — А ён і суседзяў набраў?
— Кожны ж прасіўся. Свае людзі. Думаецца, палічаць, што радство, можа, і астануцца жывыя. А яны абратна іх вярнулі... Бралі па чатыры, па пяць, па шэсць... Так пападала, вобшчам, што сем’ямі.
Калі ўжо мяне ўзялі... Атца ўзялі, ужо ўзялі расстралялі... I кагда мяне ў сарай вялі, то адзін — цяпер яго паймалі і судзілі — крэпка ствалом таўкануў у плечы. I кагда я сказаў: «Прыдзе вочарадзь да цябе!»— дык я тады паняў, што ён рускі. Панашаму ён мне... А так яны ўсе ў нямецкай форме. У чарапах у гэтых. Ну, карацельны атрад. I калі яны ўтаўкнулі мяне ў сарай і палажылі, я папаў якраз на атца. I лажылі так, каб галава была ўвярху. I вот калі яны палажылі — пачалі страляць. Мне папала дзвюма па галаве, трэцяю рэзанула так (п а к а з в а е),— яна і сяйчас сядзіць у мяне... Я ляжаў на баку, і глаз левы быў у мяне адкрыты: я слядзіў за імі, што з гэтага будзе. Яны, кагда ўжо ўсіх пабілі, пачалі дзелаць праверку. Многія во так... Асобенна пацанам папала. Плачуць:
— Дабі!..
Крычаць, лаюцца — усяляк там было. У гэтае ўрэмя, кагда яны прайшлі па пра
ходах,— крові было многа, яны ўсе ўмазаліся ў кроў. Адзін наш папробаваў выскачыць (п а к а з в а е), вот гэтага Агіевіча Кузьмы нябож,— і тут жа як падняўся, так яго і дабілі.
Ну, я ляжаў, мяне праверылі, йярнуліся назад, і мне крэпка сюда ўдарыў у нагу. Ён пачаў слухаць — пачуў дыханне, яшчэ тры разы стрэліў, але ўжо не папаў у мяне... Стрэліў і абратна слухае... Нахіліўся блізенька...
Потым яны штота пагаварылі, паднеслі нейкую флягу з гаручым, пачалі абліваць гэты сарай, вышлі... А часавы стаяў з другога канца.
А ў гэта ўрэмя Кузьма падняўся бегчы. Яму