• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    іроцінскі падпольны райком партыі. Першае пасяджэнне гэтага палітычнага і баявога штаба партызанскага руху Сіроцінскай зоны адбылося ў 1941 годзе. Хутар быў спалены ў 1942м...
    Зямля Беларусі тоіць мужную і трагічную памяць. He знайсці на ёй мясціны, якая не чакала б помніка ад людзей,— ад Брэста да Оршы, ад старажытнага Полацка да Турава была яна здратавана фашыстамі, курчылася ў пакутах і грымела помстай. Калі бачыш, як полацкая Сафійская царква, што памятае дні Усяслава Чарадзея і іншых герояў «Слова аб палку Ігаравым», сёння старанна адрэстаўраваная, углядаецца ў «Курган бессмяротнасці», насыпаны на другім беразе Дзвіны, дык адчуваеш іх — гістарычныя далечы роднай зямлі.
    Памяць народная працягвае судзіць і караць фашысцкіх нелюдзяўзабойцаў. Мемарыялы ў Хатыні і Аблінзе, у Лідзіцэ і Арадуры, у Дальве і Брыцалавічах, безліч помнікаў — вартавыя той памяці...
    Хатынь і Хатыні
    382
    Стары трымае хлопчыка як быццам над усёй зямлёй. Такое каменнае і такое мяккае цела мёртвага хлопчыка. Вочы старога чорным прадоннем сведчаць, штб тут адбылося — у Хатыні. I пытаюць у цэлага свету: дык што ж тут было, няўжо гэта праўда, людзі,— тое, што з намі было, што з намі рабілі?..
    «...I мяне павялі ў той хлеў... Дачка, і сын, і жонка —• ужо там. I людзей столькі. Я кажу дачцы:
    — Чаму вы не адзеліся?
    — Дык сарвалі з нас адзежу,— кажа дачка.
    Ну, прыгоняць у хлеў і зачыняць, прыгоняць і зачыняць. Столькі людзей нагналі, што і не прадыхнуць ужо, руку не падымеш. Людзі крычаць, дзеці гэтыя; ведама, столькі людзей і страх гэтакі. Сена там было, салома, кармілі яшчэ, трымалі кароў. Зверху і падпалілі. Падпалілі зверху, гарыць страха, агонь на людзей сыплецца, сена, салома загарэліся, душацца гэтыя людзі, так сціснулі, што і дыхаць ужо няма як. Няма як дыхнуць. Я сыну кажу:
    — Упірайся ў сцяну, нагамі і рукамі, упірайся...
    А тут дзверы расчыніліся. Расчыніліся, а людзі не выходзяць. Што такое? Аж там страляюць, страляюць там, кажуць. Але крык такі, што стрэлу таго, што стуку таго і не чуваць. Ведама ж, гараць людзі, агонь на галовы, ды дзеці — такі крык, што... Я сыну кажу:
    — Праз галовы, праз галовы трэба!
    Падсадзіў яго. А сам па нізе, паўз ногі. А на мяне бітыя і наваліліся. Наваліліся на мяне бітыя тыя, і прадыхнуць нельга. Але варушыў плячыма — тады я здаравейшы яшчэ быў — стаў паўзці. Толькі да парога
    дапоўз, а страха і абвалілася, агонь на ўсіх... А сын выскачыў таксама, толькі голаў яму трохі абсмаліла, валасы абгарэлі. Адбег метраў пяць — яго і палажылі. На ім людзі пабітыя — з кулямёта ўсіх...
    — Уставай, кажу, яны паехалі, паехалі ўжо!
    Стаў яго выцягваць, аж у яго і кішкі ўжо... Спытаў яшчэ толькі, ці мама жывая...
    He дай бог нікому, хто на зямлі жыве, каб не бачылі і не чулі гора такога...»
    Гэта — з расказу жыхара былой вёскі Хатынь Лагойскага раёна Іосіфа Іосіфавіча Камінскага.
    Людзі з суседніх вёсак і з далёкіх гарадоў і краін, спыніўшыся каля скамянелага ад гора і гневу бацькі з дзіцем на саслабелых руках, бачаць попельнашэрыя каміны, з якіх, як са званіц, злятае медны гул. Удары званоў надтрэснутыя, кароткія, як заціснуты боль. Чорныя, як з магільных пліт, каменныя дарожкі вядуць людзей да каменных весніц, назаўсёды расчыненых, да цёмных высокіх комінаўзваніц з напісанымі на іх прозвішчамі і імёнамі былых гаспадароў... Камінскі, Камінская, Камінская... Яскевіч, Яскевіч, Яскевіч... Іотка, Іотка, Іотка... Навіцкі, Навіцкая... 50 гадоў, 42, 31, 17, 12, 3, 1, 1, 1... Дзеці, дзеці, дзеці...
    Ці не гэта меў на ўвазе фюрэр нямецкага мілітарызму, калі ў 1937 годзе, гаворачы пра забеспячэнне Германіі харчовымі прадуктамі за кошт Усходу, кінуў злавесна незразумелую фразу: «...Дзіця з’ядае хлеба больш за дарослага»?..
    Праз нейкія пяць гадоў жанчына з палескай вёскі Слабада на Петрыкаўшыне Алена Булава, не ведаючы тых слоў шалёнага
    383
    дыктатара, на свае вочы ўбачыла іх рэальны сэнс:
    «...Людзі вішчаць, крычаць!.. Божа мой, людзі плачуць! Страшна было — каб вы пачулі. Ну, проста страх! Некаторых у хаты заганялі, а нас проста так білі, акружылі і так білі — на нашай вуліцы...»
    А яна, адна з усёй вёскі ўцалелая жанчына, будзе пытаць некага праз наш, паднесены да яе старэчых вуснаў мікрафон, будзе здзіўляцца за ўсіх людзей, за ўвесь свет:
    «Я гэта падумаю, дык мне страшна... Я ж жыла ў тыя войны, як тыя войны былі. Ужо не маладая... Што гэта, што гэта за такое было ў іх — я не ведаго. Гэта звярэ былі, а не людзі. Гэта не людзі, гэта — звярэ былі».
    Гітлераўская прапагандысцкая машына ўся была скіравана на тое, каб «вызваліць» карыслівага абывацеля ад усіх «хімер цывілізаіхыі», ад усяго, што звязана з сумленнем, гуманізмам, культурай. За гэта яму абяцалі месца ў «новай Еўропе» — недзе наверсе.
    «Той, хто далучаецца да мяне,— шаманіў фюрэр «тысячагадовага рэйха»,— закліканы стаць членам гэтай новай касты. Пад гэтым кіруючым пластам будзе згодна з іерархіяй падзелена грамадства германскай нацыі, пад ім — пласт новых рабоў. Над гэтым усім будзе высока стаяць дваранства, якое будзе складацца з асабліва заслужаных і асабліва адказных кіруючых асоб... Шырокім масам рабоў будзе зроблена ласка быць непісьменнымі. А мы самі пазбавімся ад усіх гуманных і навуковых забабонаў» 21.
    Гэта, так сказаць,— будучыня на тысячу гадоў, якую фашызм абяцаў свету. На мове ваенных загадаў, зваротаў гітлераўскага камандавання да салдат яно гучала так:
    «У цябе няма сэрца, нерваў, на вайне яны не патрэбны. Знішчы ў сабе жаль і спа
    чуванне — забівай усякага рускага, савецкага, не спыняйся, калі перад табой стары ці жанчына, дзяўчынка ці хлопчык,— забівай, гэтым ты выратуеш сябе ад пагібелі, забяспечыш будучыню сваёй сям’і і праславішся навекі» 22.
    Пазбавіўшыся ад таго, што чалавека зрабіла і робіць чалавекам, ад таго, што называлі яны «гуманнымі і навуковымі забабонамі», фашысты сталі нават не звяр’ём, як з горыччу называе іх Алена Булава, а нечым яшчэ больш дзікім і непараўнаўча больш небяспечным. Прэтэндэнты на званне «звышчалавека» парабіліся «звышзвярамі»...
    ...На высокіх комінах — прозвішчы забітых фашыстамі сем’яў. Коміны гэтыя — на месцы былых хат, двароў, яны ўзвышаюцца на пагорках і звонам, такім вечным, але і такім сучасным, трывожнасённяшнім, як бы вымерваюць глыбіню, самыя глыбіні чалавечых душ — тых людзей, хто жыве сёння, хто прыйшоў, прыехаў сюды. Гэтак гукам вымерваюць глыбіню акіяна. А праходзяць, прыязджаюць сюды і дзеці і старыя, зза Урала і з Захаду, з Польшчы, з ФРГ, са ЗША... I людзі з іншых беларускіх Хатыняў, зямля якіх тут пахавана ці назвы якіх напісаны на хатынскай сцяне, а таксама з тых беларускіх вёсак, назвы якіх не абазначаны, але лёс якіх — таксама хатынскі...
    I кожны чуе гэты звон, і ў кожнага — сваё рэха, свая памяць пра мінулую вайну. Свая ці сваіх бацькоў, дзядоў...
    Але пасля Хатыні яна робіцца вастрэйшай, павінна такой рабіцца — чалавечая памяць. Бо тое, што адбылося тут, тто рабілася ў беларускіх вёсках, датычыцца ўсіх, і пра гэта павінны ведаць усе. Бо лёс у чалавецтва — адзін. Будучыня ў чалавецтва — адна.
    384
    Гэта паасабліваму адчуваюць тут, у Хатыні, многія.
    «Цяжка адчуць поўнасцю глыбіню пакут другога, калі сам не зазнаў бязмежнасць трагедыі, — піша амерыканскі журналіст Майкл Давідаў.— Я прыйшоў да вываду, што дадзеныя аб цяжкіх выпрабаваннях Беларусі выходзяць за межы маёй здольнасці спасцігнуць і ўсвядоміць трагічнае. Чацвёртая частка яе насельніцтва забіта, і восемдзесят працэнтаў яе тэрыторыі ператворана ў попел. Як уявіць такое? Гэта было б падобна да цяжка ўявімай карціны: больш за пяцьдзесят мільёнаў амерыканцаў забіта і ўся наша краіна разбурана, за выключэннем яе ўсходняга ўзбярэжжа» 2І.
    У нямецкага фашызму былі свае маскі. Часовыя. Адна — для Францыі. Другая — для Нарвегіі, трэцяя — для бельгійцаў. Яшчэ адна — для славакаў ці балгар...
    Сапраўдны, без маскі выскал гітлерызму бачылі ў схаваных за калючым дротам бухенвальдах ды асвенцімах...
    Але чым далей германскі фашызм забіраўся на ўсход, тым менш ён хаваўся за маску «еўрапеізму». Тут ужо ён выйшаў зза калючых дратоў, выпаўз з гестапаўскіх сутарэнняў, тут ён адкрыта кінуўся на вёскі і гарады — на мільёны людзей, на дзяцей, на жанчын і старых, на беларусаў, украінцаў, рускіх, на ўсіх, хто па іх тайных планах не павінен жыць, «займаць жыццёвую прастору»...
    «Наша задача не ў тым, каб германізаваць Усход у старым сэнсе гэтага слова, г. зн. прышчапіць насельніцтву нямецкую мову і нямецкія законы, а дамагчыся таго, каб на Усходзе жылі людзі толькі сапраўды нямецкай, германскай крыві»,— ужо адкрыта, у друку, выказваўся Гімлер у жніўні 1942 года 24.
    Але і гэта, як ні шырока, як ні жудасна маштабна такое рабілася—і яно было толькі пачаткам. Калі мець на ўвазе фашысцкія планы «канчатковага ўрэгулявання» ў маштабах цэлых кантынентаў...
    Што рыхтаваў свету, чалавецтву фашызм у першай палове XX стагоддзя, аб гэтым сёння людзі ведаюць.
    Але жывуць сярод людзей тыя, хто можа расказаць, як гэта рэальна было і як гэта было б, калі б здарылася самае жудаснае і фашызм вырваў з рук чалавецтва будучыню.
    Што б мы ні ведалі, ні чыталі пра фашызм, гэтыя людзі фашызм убачылі бліжэй за нас, убачылі зусім ужо зблізку,— выскал «звышзвера» ў той момант, калі ўжо нішто не стаяла паміж фашыстам і яго ахвярай і той адкрываўся ўвесь, з усім, што ў ім было і чаго больш не было...
    Хатынь—сімвал забітых фашыстамі беларускіх вёсак. Тут загінула ў агні 149 жыхароў. У другіх Хатынях — больш, у некаторых — менш. Чым вымерыць пакуты нават адной сям’і, дзе боль маці, бацькі ў мільён разоў памножаны на боль і жудасць іх дзяцей, якія побач... Спытайцеся ў любой жанчыны: колькі чалавек забілі ў вёсцы? — і заўсёды пачуеце, што «шмат! уга, шмат!». Ці тысячу, ці сто, ці дзесяць забілі, спалілі — гаворыцца з аднолькава вялікім болем, вострым шкадаваннем. Гэта — народнае разуменне, адчуванне, стыхійна гуманістычнае.
    А калі не адна, а сотні сямей — 1843 чалавекі! Як у вёсцы Боркі.
    Гэта была вялізная вёска на Бабруйшчыне, а дакладней некалькі вёсакпасёлкаў, якія аб’ядноўвала жыццё аднаго калгаса.
    А ў той ліпеньскі дзень 1942 года іх аб’яднала смерць.
    385
    У цяперашніх Борках, пасляваенных, жывуць зусім іншыя людзі. I толькі некалькі чалав