Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
к — з ранейшых, забітых. Яны вам і раскажуць, як было ў той дзень.
Некаторыя і сёння задыхаюцца, як ад невыноснага цяжару, калі пачынаюць свой расказ. Ад немаладой ужо, хваравітага выгляду жанчыны Марыі Піліпаўны Закадыніцы мы пачулі ўсяго некалькі фраз: не хапае чалавеку дыхання, каб сказаць яшчэ нешта. Памяць сціскае горла...
«...Я ўжо не магу нават і гаварыць, што мяне яны дужа і білі, і хлопчыкаў маіх. У мяне трое было... Дык я кажу: «Не хадзіце за мной...» Я ўжо гэтых дзяцей кідаю на беразе, а сама ў возера, у ваду, дзеці гэтыя плачуць, а я ў ваду, ну, думаю, утаплюся, і ўсё. He, потым дзяцей гэтых узяла і ляжу, ляжым, а аднаго ў руках дзяржу, як бачым: ідуць зноў немцы... He, не падышлі. I я ляжала, ляжала...
Пытанне: — А яны хадзілі з хаты ў хату?
— Бяруць і ў хату, калі на дварэ — і ў хату! I ў кожнай хаце так. I маю сястру, і маці, і ўсіх маіх... А потым хаты спалілі. А потым у лес пайшлі, хто застаўся, і там жылі, дзеці мае траву елі.
Багата пабілі, ой багата! Шчытайце, усю дзярэўню».
У Анастассі Іларыёнаўны Касперавай і здароўя трохі засталося, і бачыла яна больш. Памятае жанчына на дзіва дакладна і многа. Ясныя вочы, светлы адкрыты твар, расказвае яна гучна, нараспеў — і чым далей, тым гучней...
«...Ну, як началося... Мы ляглі спаць. Вутрам мая мама вышла на двор і гавора:
— Знаеш што, дачка, узбудзі хазяіна.
А мой хазяін, калі едуць немцы,— мы жылі на тым пасёлку,— удзірае. Гэта мой хазяін устаў, выйшаў на двор, заходзіць назад у кварціру і гаворыць:
— Ужо нельзя ў лес выйсці. Ужо ацапілі кругом нас.
Ну, мы ўжо і сядзім. Толькі вутра стала — сяйчас матыцыкл ідзе па вуліцы. Проста адзін так. Абыйшоў усе пасёлкі. У нас тут, мусіць, сем было іх, пасёлкаў. Ён вакруг усе і абыйшоў. Я кажу:
— Штота будзе.
Мой хазяін кажа:
— Гатуйце вы снеданне.
Ну, мы ў печы запалілі. У мяне трое дзяцей было, хазяін і мама. Я пайшла па ваду, узяла вядро, а калодзеж во тут у нас. Цягаю ваду — штота паўз мяне пулі свішчуць: «іііі», вот проста: «цііў!» Яны, мусіць, на апушцы лесу былі і мяне ўжо бралі ў бінокль і па мне, мусіць, стралялі. Ну, я набрала вады і прышла.
— Знаеце што, прама на мяне страляюць. Проста пулі паўз мяне ціўкаюць! Ну што ж,— кажу,— у нас ужо так было, што людзей бралі, можа, зноў будуць браць, можа, куды зганяць будуць?..
Саветуемся ў кварціры, не знаем што. I відзім: па той дарозе, з таго Дзяржынскага пасёлка народ ідзець. Паліцэйскія вядуць свае сем’і...
Пытанне: —У вас паліцэйскія былі ў Борках?
— Гарнізона не было, а паліцэйскія былі. Тут яны сабіраліся, свае і адусюль. Тут ужо яны хаваліся, ці не знаю, баяліся партызан. Хаваліся дзе па хатах.
Ну, дык мой хазяін кажа:
386
— Павялі дзяржынскія паліцэйскія свае сем’і.
Патом мы чуем, што палучыўся выстрал у школе. Каля школы такі выстрал, што проста страшна! Мой хазяін вышаў на вуліцу і другі сусед. Сядзім. I сяйчас ідзе машына. А ў мяне етая, ятроўка, як вам сказаць, гуляе, дык ятроўка кажа:
— Знаеце што, мусіць, і нас паб’юць.
I прышоў яе мальчык. I абутыя ногі яго ў лапцях, у гэтых, у разінавых. У вайну абувалі ў разіну. Дык яна кажа:
— Сынок мой, сынок, што ж ты ў гэтую разіну абуўся. Твае ж дужа будуць ножкі доўга гарэць, У разіне.
А я кажу:
— Што ты гаворыш, Вольга, што ты гаворыш!— кажу.
— Чуствуяцца, што будзем гарэць, што нас паб’юць.
А я ёй кажу:
— Неа!
Вот скажэце: можа, сэрца... Я вот як чуствую, што жыва буду. Я ёй адвячаю:
— Мы, кажу, жывы будзем.
А яна кажа:
— Я чуствую — паб’юць.
Пытанне: — А колькі таму хлопчыку было?
— А лет так, можа, восем. Тады, бачым, машына прыходзіць. I адразу гэта машына паварачваецца арудзіем, ці як яго. I мы так гэта заплакалі і кажам:
— Ой, будуць біць, біць, мусіць, па дзярэўні.
Спугаліся. А мая свякроўка кажа:
— Пайду, мусіць, яны па яечкі прышлі, дык пайду я, кажа, хоць яечкі сабяру ды аддам ім.
Ужо адкупліваліся. Душу... Яна пашла, і ета з хлопчыкам — услед. Як яны пашлі,
і к ім пашлі тры немцы. I ў іх, у свёкра палучыўся выстрал. Мы вот так, як за частаколам, жылі. Як палучыліся выстралы ў іх кварціры, мы плакаць усе сталі.
— He плачце,— кажа мой хазяін.— Гэта не па вас машына прышла, а па мяне.
Ён думаў, як раней забіралі ў нас мужчын у лагер, так і цяпер. А я яму адказваю:
— Па каго яна ні прышла, а нам усё адно плакаць.
Тады ён гавора:
— Ну, пільнуйма, можа, гэта яны курэй б’юць, Можа, у хляве кабана, вышлі, б’юць.
Неа, і кабан выскачыў, і куры ходзяць. He, свёкра сям’ю пабілі. I сяйчас як пабілі — ідуць утрох к нам. Вот жа радам так. К нам прышлі...
Гэта — як каму жыць нада. Ідуць, і мы так усе рукі сталі ламаць, што ўжо трэба расстацца з светам з естым, ідуць жа... Падышлі к калітцэ к нашай і так нешта цоп... He, не так. Ішлі яны і нешта вярнуліся на ганак. Мусіць, там яшчэ не забілі душу. Мы ўжо понялі самі пасля. Яны гэта... Душа адна... Ета дзевачка, яна, мусіць, як аджыла — прыглушылі, ці што,— яна заплакала. Назад вярнуліся, і чую — выстрал палучыўся,— яны дабілі етую дзевачку. I пайшлі назад. А мы ўсё адно стаім, дажыдаем. I самі расцяраліся і не знаем, што дзелаць. Патом, ідуць яны назад — прама к нам у калітку. Ідуць і сталі ля каліткі. А мы так на іх у акно смотрым, а яны на нас — і так плачам мы! Патом яны нешта... А задні адзін загергетаў, панямецку гаварыць етаў — і пашлі назад цераз вуліцу. Бо там крайні астаецца яшчэ двор. Яны мінаюць яшчэ двор. Дык яны пайшлі ў той двор, а ў тым дварэ, мы знаем, што нікога няма, там ужо выйшлі, уцяклі з таго двара. Дык я кажу... He, ён кажа:
387
— Валечка,— гэта ў нас дачка,— схадзі паглядзі, што ў дзеда ё.
Яна пайшла — яна не магла атцу адмовіць і пайшла. Гэта калі яны пайшлі ўжо, Паглядзела: а там усе пабітыя, дзевачка тая, мусіць, хацела ў дзверы, яны яе тут і ўбілі. Як бяжыць наша Валечка:
— Татка мой!.. (Лезець цераз забор і так во!) Папачка мой!..
Паказвае нам: уцякайце!
Ускочыла ў хату:
— Пабілі ўжо ўсіх, папачка, у дзедушкі. Уцякайма, папка!..
А дзед, кажа, ляжыць каля стала, і так цераз усю комнату кроў цячэ...
Я ў ету руку ўзяла хлопца, а ў ету — дзеўку і пайшла. I заходжу ў суседні двор.
А дзеці ж пабачылі ўжо бітых, дык яны:
— Мамка наша родная, спасі нашу жызнь, дзень нас дзе.
Кажу:
— Дзеткі мае, жыта малое, ні быльніку нідзе няма яшчэ, дзе ж я вас, дзеткі, схаваю.
Позняя ж такая вясна была. Яно не парасло яшчэ нідзе нічога.
I кажу:
— Я не магу вас, дзеткі, схаваць... Як сумееце, так і спратайцесь.
А жана таго суседа просіцца ў свайго:
— Уцякайма! Уцякайма! Сенечка, уцякайма!
А ён гавора:
— He, нікуды не пайдзеш,— і ўверчвае рабёнка, платок вязаны бальшы, а на нас кажа: — А вы выйдзіце.
Ну, як «выйдзіце» — можа, і нас пабілі б там разам з імі — ну, як «выйдзіце», мы і пайшлі. За гэтых двое дзяцей і пайшла. Разламіла гэткі высокі частакол, пералезла з дзецьмі, цераз адзін двор выйшла на вуліцу. Там стаіць жэншчына:
— Цётачка, кажу, нашых бацькоў пабілі, а куды ж мы дзенемся?
А яна кажа... Ваабшчэ, нарвалася на самастаяцельную жэншчыну. Яна кажа:
— Знаеце што, пабяжымо ў лес, я пабягу па сваіх сыноў, і пабяжым у лес.
— Ну, кажу, пабяжым.
Я яшчэ ў двор зайшла, яшчэ зайшла, заходжу ў гэты двор — гоняць мяне з гэстага двара:
— Ідзі, ідзі ад нас!
Уродзе гэта іх паб’юць за маіх дзяцей. Я кажу:
— Мне ўжо дальша некуда ісці. Я ўжо нікуды не пайду. Я ўжо астаюся ў вас.
Яны выскачылі, паглядзелі, а ў іхняга дзядзькі — цераз вуліцу так жыў — восьмера душ сям’і... I там етыя дзетачкі і матка выйшла і селі на агародзе сваім і вот так ручачкамі прасіліся, парасстаўлялі, а ён іх вот так падрад страляе, страляе — усіх пастраляў... Дык хазяйка пабачыла гэта, ускочыла ў двор і гавора:
— Ну, уцякайма цяпер, цётка!
Яна гнала мяне, а гэта бачыць, што робіцца, дык і яны: «Уцякайма!» Сабраліся, вышлі. Дык і тая жэншчына, што па сыноў пабегла, ідзе, і дачка мая большая бяжыць. А там вада была такая, яміна бальшая, дык яна, мая дачка з яе сынам, упалі ў гэтую яму ды давай тапіцца, а яна стаіць ды кажа:
— He тапіцеся, дзеткі мае, не тапіцеся!
А немец як пастраляў тую сям’ю, давай па іх біць. Яны тады з вады тае ды да нас, дзе я. I мы ўсе — уцякаць.
Пытанне: — Яны самі тапіліся, хацелі ўтапіцца?
— Самі ўжо ўтапіцца, са страху, дзеці гэта нашы, а маці: «Не тапіцеся, дзетачкі мае, кажа, вылазьце». Дык немцы сталі,
Настасся Касперава
Марыя Закадыніца Ганна Сініца з унучкай
390
гэтае, страчыць, адтуль... Ну, мы папрашчаліся ўжо тутка на дварэ, яны са сваімі і я са сваімі, мы прашчалісь, бо нас жа ўжо паб’юць. Ужо з естай стараны машына, і ўперадзі часавыя стаяць па апушцы лесу.
Пытанне: — А чутно, што ўсюды страляюць?
— Страляяюць! Па ўсіх пасёлках стральба ідзе...»
Забіваюць. Сям’ю за сям’ёй. Хату за хатай. Машына працуе, машына, кожны шурупчык якой — таксама быццам бы людзі. Ідуць па вуліцы двуногія, прыглядаюцца, каб не прапусціць хату, «душу» — старанна працуюць. Аб нечым жа паміж сабой размаўляюць на чалавечай мове, і ў кожнага ў чарапной каробцы 10 млрд. клетак мазгавога рэчыва. Усе «законныя» дзесяць мільярдаў.
«...Прыходзяць у хату,—сведчыць, успамінае Ганна Мікітаўна Сініца,— а ў нас так былі дзве хаты і адны дзверы вот так сюдой выходзяць, і тут печка. Дык як мама ля печкі бралася ўжо нам снедаць даваць, стаяла, і яны ўвайшлі толькі,— іх тры ішло к нам,— і так адзін з вінтоўкі выстраліў. Выстраліў у яе. А я стаяла во так,— за дзвярыма ў другую палавіну,— ім не было як мяне ўбіць, дык яны як у яе выстралілі, a яна перайшла яшчэ ў тую хату і цераз парог упала. Толькі: «Дзеткі!..» Як яна ўжо ўпала, я тады закрычала і ўзляцела на печ. Ужо ж дзецца негдзе. Я на печ, і етыя за мной — браціха з дзевачкай, і суседняя дзеўка, і сястра мая. I я павалілася паўз сценку так во, а тады паўз мяне сястра, а етыя ўжо так — на нас паляцелі. Пулі разрыўныя
былі — сталі ля печкі во так, сталі і стралялі. Прама на печ стралялі. Адзін — з краваці. Ну што — пастралялі, пастралялі, тады буфет у нас гэты быў. Яны ўсё па століках лазілі. Што ўжо яны шукалі, я не знаю.
Як яны вышлі з хаты, так я тады: што мне, думаю, зделаць. А ў нас вакол печы быў ход — бацька ў нас столяр быў, дык ён там доскі лажыў і ўсё, вокны дзелаў. Я яшчэ не думала, што яны будуць паліць, дажа і не думала. А баялася, што з печы будуць скідаць гэтых бітых. Дык