Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
ць, ацапілі ўсю дзярэўню. 3 вінтоўкамі, з кулямётамі ўстанавілі немцаў. А ў дзярэўні былі і паліцаі. Бо калі заганялі ў хату, дык яны паруску:
— А ну, у хату захадзіце!
Ну што, нездагадлівы народ быў. Ідуць, і ўсё.
П ы т а н н е: — А яшчэ не было блізка такіх выпадкаў, каб забівалі?
— Раньша не было яшчэ. Да гэтага дажа не слышна было.
«...Мы, дзеці, адзін за адным паускаквалі ў сені, a мама ззаду ішла... Кн зразу выстраліў у яе. Я чую: яна так крыкнула, а ён яшчэ раз у яе... I усё, і цішыня... Малюшачак во ляжыць у калысцы, а ён падыходзе і ў яго... А ў газеце напісалі: «Партызаны...» Яны ж газеты тады раскідалі ўсюды: «Пяцьсот пяцьдзесят партызан разграмілі...»
3 расказу Лідзіі Арцёмавай. Сгудзёнка Быхаўскага раёна.
406
Да. I сталі ў хаты заганяць. Заганяюць і далей ідуць, а ўслед ужо запальвалі. Хаты гэтыя з народам. Гараць хаты. I з лугу люДзі ідуць, сена вязуць, а немцы смяюцца гэтыя, каторыя там ахраняюць, часавыя гэтыя. Смяюцца толькі, што самі ідуць на гібель. А людзі ж не знаюць. Адзін з адным гавораць, што «гэта з парцізанамі б’юцца, давай быстрэй уцякаць, a то будзе і тута...». А калі немцы толькі прыехалі, камендант аб’ясніў, каб на полі ні ската, ні саміх, HiKaro штоб не было. Hi ў лясу, ні на полі. Таму што з парцізанамі будзе бой і будуць усіх убіваць. А ў дзярэўні не будуць трогаць. Ну, усе і кідаліся ў дзярэўню. Бягуць, бягуць і бягуць. А таго не знаюць, што яны бягуць, а іх — у хаты заганяюць, б’юць. Да. I палюць. Вот і ўсё.
Пытанне: — Ну, а вы? Вас таксама?
— Нас шэсць чалавек ішло з косамі. Ну, і іх ішло восем.
— Кідайце цераз забор косы,— загадваюць.
Ну, мы і бросілі. Як бы на цяперашні розум, дык развярнуў бы гэтай касой — не справіўся б мяне застрэліць, як яму галаву ссек бы касой. Дурныя, можна сказаць, былі. Вот і ўсё. He вучаныя. He здагадваліся, што гэта робіцца.
Пытанне: — А як яны адзеты былі?
— У форме. Ага. Ну, дык мы ідзём з луга, а часавыя смяюцца. А чаго яны смяюцца, мы ж не знаем. Сустракаем на вуліцы гэтых, каторыя заганяюць і б’юць. Гавораць:
— Стоп! Назад заварачвайце! Брасайце косы цераз забор.
Ну, і бросілі. А тут гарыць.
Пытанне: — А крыкі людзей чуваць?
— He чуць нічога. Нічаго не чуць, a толькі стральба і ў гэтым канцы гарыць. Да. Ну, нас завярнулі і кажуць:
— Захадзіце ў гэту хату.
Мы заходзім у хату гэтую, а тут поўна ўжо загната. Людзей. I зразу ж гранату нам сюды — шарах! Граната ўзарвалася. Крык! Закрычаць — утарая! Трэцяя! Ну, кагда трэцяя, тагда ўжо ўсё. I замоўклі.
Пытанне: — А вы як у гэты момант?
— Я замеціў, што ён у дзвярах чаку з гранаты вынімае — я ж быў на вайне ўжо. Я ж у Фінляндыі быў на вайне, дык я знаю ўжо.
— Лажыцеся!.. Гранату кідае!
Я сам толькі ўспеў кінуцца, каторыя ляглі, каторыя не — ён ужо кінуў гранату. I мальчык, катораму жывот вырвала,— граната перад ім узарвалася,— ён бросіўся на мяне. Яго галава на маю галаву папала. I кагда ўжо трэцюю гранату яны кінулі, узарвалася — усё, цішына стала. Дым гэты сышоў нямнога — заходзе адзін, немец ці паліцай, і правярае каждага. I з вінтоўкі дабівае. Гэтага мальчышку — ён яшчэ жывы быў — пацягнуў, ён лыпнуў вачамі, дык ён ЯМУ ЎДарыў, а яго галава была вышэй маёй, і мне толькі фуражку прабіла. А самаго не затрывожыла. I з етай групы вышла нас два не ранетых, я тожа не ранеты быў, ета не раненне, што шапку прабіла, валасы выскубнула. Да, і два ранетых вышла. А ўсе пагібшьія ў гэтай групе. Там народу, можа, сорак ці пяцьдзесят чалавек было — я не магу точна сказаць.
Пытанне: — Вы доўга ляжалі?
He, як яны толькі вышлі... Я сазнанне пе губляў, я слышу: выходзіць... вышаў... пайшоў... разгавор, пайшлі на вуліцу... Да, як на вуліцу пайшлі, я падымаюсь. Кругом паглядзеў — няма нікога, усе ляжаць! Ціхонька гавару:
— Ці ёсць хто жывы?
Да. Другі гавора:
407
— А я жывы.
I другі кажа:
— Я ранеты, але жывы.
Што рабіць? Да. Давай на чардак. Мы на чардак усхваціліся. Там дыра была. Да, я наблюдаў. Яны пашлі ў адну хату. Пасля далей. Я гавару:
— Будуць паліць, усё, мы пагарым тута.
— Ды не будуць!
— Ды як не будуць, дым ідзець жа, гарыць штота.
Ну, саскочылі і — у гарод. Ячмень быў. У ячмень гэты. Да. I там поўзалі па гэтаму ячменю. А там праз лужок у жыта. Пакуль часавы адвярнуўшысь быў. I ў лес.
Пытанне: — А ў вас сям’я была?
— Усіх пабілі. Адным словам, сродства, братніх дзяцей, сёстры і браты ў мяне,— пагібла ў тое ўрэмя ў мяне дваццаць пяць чалавек. I жану ўбілі...»
Так гэта бачыў Палікарп Мікалаевіч Шакуноў. Мы яго сустрэлі на красніцкай вуліцы,— гнаў каня з пашы, можа, як тады, трыццаць год назад,— мы яго спынілі, спыталіся, хто мог бы расказаць, «як білі»...
— Ёсць, засталіся людзі. Я застаўся.
Адамкнулі нам клуб, і пакуль Палікарп Мікалаевіч расказваў, збіраліся яшчэ жыхары ранейшай, забітай Красніцы. Прыходзілі па аднаму. Садзіліся ўздоўж сценкі, каля акон і моўчкі слухалі тое, што бачылі, перажылі і самі.
857 чалавек тады забілі ў Красніцы...
Лізавета Ананьеўна Шкапцова.
«...Ну што. Вутрам рана я выгнала карову. Прыляцеў самалёт — і якраз там мая
хата была — і па кургану, па зямлі бегае. Тады я гавару:
— Што гэта такое, што гэта самалёт па полі бегае?
Бегаў ён, бегаў — узняўся і паляцеў.
Пытанне: — Ён што, садзіўся там?
— He, не садзіўся. Так во нізенька кружыўся, кружыўся, ага. Троху спагадзя я выгнала карову — ідуць з тае стараны, з вастока, цэп’ю ідуць.
— Ой,— я кажу,— куды ж гэта дзецца? Што тут будзе?
Ну, тады падышлі. Праўда, ішлі, не зачапілі нас. Як ішлі, толькі зверска так, відна, што гэта яны ідуць...
Патом я стала печку тапіць. Стала печку тапіць. Ну, вытапіла печку, ну, пайшлі мы на сена, на балота. Пайшлі на балота, бачым — зноў едуць машыны, восем машын — ацапляюць усю нашу дзярэўню. А ў мяне хлопец невялікі астаўся дома. Я думаю: «Дзіцёнак астаўся, будзе баяцца». Тады я гавару:
— Што, пойдзем ці не? (Там і мужчыны былі.) Ну што, мужчыны, пойдзем у дзярэўню?
— А што ж будзем рабіць — пойдзем.
Ну, сабраліся мы і ідзём. Пайшлі паперадзе сначала тры хлопцы. Бачым — пусцілі іх. Тады нас чатыры чалавекі, ідзём мы, падходзім. Праўда, часавы сядзіць і крычыць. Мы хацелі беч угрунь, а ён нам махае во так! Мы бягом, ён паказвае: «Не бяжыце». А праўда: бо куды нам трэба іціць, там сільна білі. Дык ён нас заварачваў. Направіў нас к Перапечынавай хаце. Мы падышлі.
Пытанне: —А што ён вас заварочваў, каб не ішлі?
— Туды каб мы не ішлі...
П ы т а н н е: — А ён немец ці паліцэйскі?
408
— He, рускі. Парускаму. Адзін сядзіць блізка, кажа на майго хазяіна:
— Хадзіка сюды.
Ён падышоў.
— Вас кагда білі?
— He.
— Стралялі?
— He стралялі.
— А прыязджалі калі?
— He, не прыязджалі.
Ну, і нічаго болей не сказаў. Ну, мы і пайшлі. Тады ён гавора:
— Налева.
Мы налева звярнулі, падышлі: стаяць вазы і коні стаяць. Я тады пайшла, думаю: «Пайдука я ў хату». Падышла — оёё! — стогнуць людзі! Я ўжо не магла ў хату зайці: «Ойойой!» Як толькі я з хаты — ідуць ушасцёх. Ідуць ушасцёх, і нас гэтых усіх дванаццаць чалавек.
— Зайдзіце ў хату. Скарэй, скарэй, скарэй!
Ну, забеглі мы ў хату.
— Давайце дакументы, — на мужчын. Праўда, мой хазяін аддаў дакумент. Яны яго тут і кінулі. Тады:
— Лажыцесь ніц!
I мы ўсе... Ляглі. Тагды... Стаіць ён так на парозе — мы во тут ляжым. Біў ён, біў, біў, біў, біў... Разрыўнымі, усякімі. Чую — мне па плячах. Ну... Яно не баліць сразу. Як застрэлюць — нічога не баліць. Толькі чую: кроў пайшлааа, пайшлааа! Я ляжу. I многіх так. Ніхто нічога не гавора. I ранетыя не гавораць, і бітыя... Цаляў ён, наверна, ахоту сагнаў. Тады кажа:
— Капут! Пайдзём.
Ну, і сабраліся яны і пайшлі. Я падняла галаву. Хазяіна майго ўжо ўбілі ў галаву, другі там хлапец ляжаў — таго ўбілі ў галаву. Мужчына з намі пажылы ляжаў — таго
не ўбілі, а сына ўбілі, такога ладнага. Ну, і той мужчына падняўся. I другая жэншчына, Дуня Князева, кажа:
— Пайдзём і мы.
— He,— кажу я,— не пайду я. He пайду, пакуль не будзе хата гарэць.
Патом яна ў акно паглядзела:
— Няма, пайдзём.
Я кажу:
— He, ідзі, я не пайду. Раз ужо хазяіна ўбілі, буду і я ляжаць.
Тады пайшлі ўсе, і я думаю: «Пайду і я». Толькі я варухнулася, а за мной — два мальчыкі, тры дзеўкі. Ну, яны ранетыя ўсе. За мной паўзуць. Я вышла на двор, паглядзела — няма нікога. Я тады — частакольчык такі стаяў — я думаю: палезу ў ячмень. Я во так падняла частаколіны ды і хацела лезці. А ўжо бок мой баліць. Вылезла ў тую дзірку такі. Палезла ў ячмень. За мной дзеці тыя ўсе, нікуды не адыходзяць. Я кажу:
— Дзетачкі, распаўзайся!
А ніхто нікуды! I ляжалі мы да самага вечара. I сон, і холадна, хто жывы, хто мёртвы — не ведаем ужо. Патом падходзіць ужо гэты Перапечын Андрэй і стаў пытаць. Бо я пачула яго голас, паднялася. Во спасіба, яны мяне перавязалі. (Паказвае на П е р а п е ч ы н а.) Далі мне кухвайку, я надзелась, а патом — хата ўжо згарэла во так нізка — я хацела туды, дзе мой хазяін ляжыць, у агонь. Андрэй мяне адкінуў ад цяпла, кажа:
— Ідзі адсюль, ідзі дамой.
А мой чуць не за паўкілометра двор. У каго ні спрашу: «Хто бачыў майго сына?»— дык хто бачыў, а хто не бачыў... Ну, тады пайшлі мы ў балота. У балоце сядзелі, сядзелі. Халодна. I ранетыя, у крыві. Тады мы ўзялі, ета, і пайшлі ў Ляжанку. У Ляжанку пайшлі мы, перавязалі нас, раздзелі,
409
ета, усё маё, што ў крыві — я ж уся была, і галава, усё ў крыві...»
Вольга Мяфодзьеўна Надтачэева.
«...Ну, ужо некуды хавацца. Пакуль мы тут з мамай пабегалі, ужо некуды хавацца. Дзяцей жа шасцёра, усе ж малыя. Ужо бачым — машына едзе легкавая і сядзяць там нейкія з кукардамі. Яны сталі ля нас і пытаюць:
— У каком напраўленні стралялі парцізаны?
Матка мая кажа, што мы нічога не ведаем, ніякіх парцізан не відзелі.
— Ну,— кажа,— цераз два часы вы ўвідзіце!..
Матка мая прышла дый кажа:
— Што гэта ён сказаў?
Ну, і ацапілі яны дзярэўню, і расставілі гэтыя свае патрулі, і сталі біць. Толькі мы сталі ў лес туды бегчы, а тут з кулямёта па нас. А ў маткі ж малыя дзеці — ну, куды ж! Большыя кудата разбегліся, схаваліся, а мы тут, чэцвера нас засталося малых, я — самая большая. Ну, і матка мая ў бульбачку села, а бульбачка такая небальшая была, і мы каля яе сядзім. Счас дайшлі да нашай хаты, заходзе за сарай і стаў страляць. А я так во к сцяне прыгарнулась, стаю, тады кажу:
— Мамачка, пабягу!
Дык яна кажа:
— Дзетачка, не знаю, як хочаш, бяжы, не магу цябе і ні тут дзяржаць і ні