Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
абой, калі ж ён захоўвае чалавечую годнасць, значыць — вінаваты.
«Пакаранне,— дакладвае Пельс,— было праведзена планамерна і без асаблівых здарэнняў, калі не лічыць адной спробы ўцёкаў. Большасць жыхароў вёскі захоўвала прысутнасць духу і ішла насустрач лёсу, які поўнасцю заслужыла і які па прычыне іх нячыстага сумлення не з’яўляўся для іх нечаканасцю» 36.
419
Але гэтыя касперы і пельсы добра ведаюць, што словы пра вінаватасць ахвяр — для формы, на ўсякі выпадак. Як казаў галоўны забойца Гітлер: не абавязкова, каб свет ведаў пра «канчатковыя мэты» фашысцкай Германіі, «важна, каб ведалі мы самі». А на выпадак, калі нехта прыняў бы ўсур’ёз размовы, што караюцца сапраўды вінаватыя, былі выдадзены і распаўсюджаны ў арміі вядомыя тлумачэнні і загады, у якіх прама, катэгарычна забаранялася караць нямецкага салдата за любую жорсткасць і беззаконне ў адносінах да насельніцтва акупаваных тэрыторый Савецкага Саюза.
«За дзеянні ваеннаслужачых вермахта і вольнанаёмнага персаналу супраць мясцовага насельніцтва ніякія судовыя справы не ўзбуджаюцца нават у тым выпадку, калі дзеянні з’яўляюцца ваенным злачынствам ці праступкам» 37.
Камандзір батальёна маёр Голінг у зводнай справаздачы трактуе аперацыю з дзелавітасцю мясніка; ён звяртае ўвагу начальства на скаргу карніка оберлейтэнанта Мюлера (яго справаздачу прывядзём ніжэй) пра недасканаласць палявых карт, на якіх не былі абазначаны хутары, і гэта акалічнасць ускладніла задачу; маёр падтрымлівае «рацпрапанову» капітана Каспера аб умацаванні дзелавых сувязей карнікаў з акруговымі і раённымі ўпаўнаважанымі па сельскай гаспадарцы, затым падводзіць рахунак забойстваў і грабяжу:
«...Было расстраляна: у Барысаўцы — 169 чал., у Борках — 705 чал., у Забалоцці — 289 чал. Жывёла, інвентар, збожжа, a таксама вазы і машыны былі канфіскаваны... У Дзівін і Макраны загнана 1470 галоў рагатай жывёлы, 1108 свіней, 148 коней, 1225 авечак» 38.
Перад намі другі дакумент: справаздачны дзённік «баявых спраў» паліцэйскага палка «Цэнтр», які ішоў, а можна сказаць плыў, па крыві мірных жыхароў праз усю Польшчу, а затым Беларусь. Як рэфрэн, гучыць у ім, пасля кожнага паведамлення аб расстрэле затрыманых мужчын, жанчын, захопленых палонных, яўрэйскага насельніцтва, трафарэтная фразазаклінанне: «па закону ваеннага часў». Гэтая «рэпліка», адрасаваная тым, хто да часу «не павінен ведаць канчатковых мэт»,— абавязкова і прывычна ёсць нават там, дзе ўсё і без таго сказана на ўвесь свет — самім Гітлерам. У гэтым дзённіку знішчэнне яўрэйскага насельніцтва таксама тлумачыцца законам ваеннага часу, іх «віной», бо яны, бачыце, «займаюцца камуністычнай прапагандай» ці «грабежніцтвам».
Гэта ўсё ідзе наверх, а адтуль — пасля патрэбнага падагульнення вопыту — спускаюцца такія «давяральныя загады»... Звярніце ўвагу на спецыяльную клапатлівасць пра «духоўную раўнавагу» забойцаўвыканаўцаў:
Паліцэйскі полк «Цэнтр». 11 ліпеня 1941 1а 15 34
САКРЭТНА!
1. Згодна з загадам вышэйшага начальніка СС і паліцыі, напр., камандуючага тылавога раёна групы армій «Цэнтр», усе затрыманыя за грабежніцтва мужчыныяўрэі ва ўзросце ад 17 да 45 гадоў павінны расстрэльвацца на месцы па законах ваеннага часу.
Расстрэлы праводзіць у баку ад гарадоў, вёсак і шляхоў зносін.
Ямы выроўніваць, каб не заставалася ніякіх узгоркаў.
Я забараняю фатаграфаванне і допуск на экзекуцыі гледачоў. Экзекуцыі не абвяшчаць публічна, магілы не пазначаць і не ўказваць.
420
2. Камандзірам батальёнаў і рот асаблівы клопат удзяліць падтрыманню духоўнай раўнавагі занятых у гэтых акцыях людзей. Уражанні (падкрэслена намі.— Аўтары.) дня старацца здымаць наладжваннем таварыскіх вечарынак.
Пазней людзям трэба растлумачваць неабходнасць абумоўленых палітычным становішчам мер.
3. Дакладваць аб праведзеных экзекўцыях толькі днём да 20 гадзін у сціслай форме.
Копіі Монтуа
Паліц. батну 307 I Палкоўнік ахоўнай паліцыі камандзір
» » 316 1 М. П.
» » 322 1 Маёр ахоўнай паліцыі39
Аддз. 11 а/с I
А з яшчэ вышэйшага паверха — ад нацысцкага партыйнага апарата і армейскага камандавання ідуць рэкамендацыі ўжо для агульнага карыстання. Вось як гучаць яны, гэтыя рэкамендацыі, у загадзе па 293й дывізіі (512ы полк):
«Падрыхтоўка разбурэння населеных пунктаў павінна праводзіцца так, каб: а) да аб’яўлення аб гэтым у грамадзянскага насельніцтва не ўзнікла ніякіх падазрэнняў; б) разбурэнне павінна пачацца адразу, адным ударам, у назначаны час, у адпаведны дзень; в) у населеных пунктах строга сачыць за тым, каб ніхто з грамадзянскіх асоб не пакінуў гэтага пункта, асабліва з моманту аб’яўлення аб разбурэнні» 40.
* * *
У Хатыні — могільнік звыш 600 забітых беларускіх вёсак. I гэта далёка не ўсе тыя вёскі, куды фашысты прыходзілі, прыязджалі, каб вынішчыць, спаліць усіх — ад старога да дзіцяці, дзе выконваўся план «абязлюджвання тэрыторыі», «пашырэння жыццёвай прасторы на ўсход».
Беларускіх вёсак, дзе карнікі спецыяльна забівалі людзей, — 4885. Па далёка не
поўных падліках, больш за трыста тысяч мірных жыхароў было спалена жывымі, забіта, замучана ў тых вёсках.
I амаль столькі ж населеных пунктаў (4315) «проста згарэлі». Таксама ад гітлераўцаў, але жыхароў там не пабілі.
Калі пабываеш, як мы, у большасці раёнаў, у многіх вёсках, запісваючы іх ваенную, вогненную памяць, і пасля чытаеш справаздачы карнікаў, дакументы, раптам узнікае і такое адрозненне: «проста згарэлі». Бо ў Хатынях яшчэ і фашысты «працавалі», больш таго — «эксперыментавалі».
Беларускія Хатыні — гэта падрыхтоўка да рэалізацыі планаў і мэт, якія датычыліся не толькі нас, не толькі савецкага народа. I нават не адных толькі славян.
Выпрацоўваліся метады, рыхтаваліся спецыялісты на «канчатковае ўрэгуляванне» — вынішчэнне цэлых народаў ва Усходняй і Заходняй Еўропе і на іншых кантынентах. Вядома, пасля разгрому галоўных праціўнікаў фашысцкай Германіі.
«Калі вайна будзе выйграна, тады, я вам ужо гаварыў аб гэтым, пачнецца наша праца,— злавесна нагадваў сваім падручным Гімлер у кастрычніку 1943 года на нарадзе групэнфюрэраў СС у Познані.— ...Калі СС разам з сялянамі і мы сумесна з нашым сябрам Баке пачнём займацца засяленнем Усходу, велікадушна, без усякіх абмежаванняў, не пытаючыся ні пра што, з размахам і рэвалюцыйным напорам, дык на працягу 20 год мы прасунем граніцу нацыі на 500 кіламетраў на Усход...
...Мы будзем дыктаваць Усходу нашы законы. Мы будзем прабівацца наперад і паступова падыдзем да Урала» 4|.
Вось такія маштабы меліся на ўвазе «пасля перамогі». Але і яны — першы крок да сусветнага панавання «арыйскай расы».
421
«Усходняя палітыка» генацыду была сфармулявана Гітлерам яшчэ ў 1932 годзе:
«Усходнія тэрыторыі стануць вялікім эксперыментальным полем па ўстанаўленні новага грамадскага ладу ў Еўропе, і ў гэтым вялікае значэнне нашай усходняй палітыкі» 42.
«Эксперыментальным полем» выбрана была перш за ўсё Беларусь. Таму, у прыватнасці, што ў гаспадарчых адносінах гэты край лясоў і балот, з пункту гледжання нацыстаў,— не самы «каштоўны». Значыць, якраз яго ператварыць у вялізны «загон», куды будуць пераганяцца цэлыя народы на «каранцін», «асобую апрацоўку»...
Вось вытрымкі з рапарта адной з камандаў, занятых прыёмам эшалонаў і «размяшчэннем», «уладкаваннем» яўрэйскага насельніцтва, прысланага з Заходняй Еўропы. (Па плану Гітлера такім жа шляхам затым павінны былі пайсці, «перасяліцца ў Беларусь» і «за Урал» галандцы, бельгійцы і іншыя еўрапейскія народы, чые землі збіраліся засяліць нямецкімі каланістамі.)
Группа СС «Арльт» Мінск. 3 жніўня 1942
РАПАРТ
Работа рэшты людзей тут у Мінску паранейшаму тая самая. Транспарты яўрэяў праз даволі раўнамерныя прамежкі часу прыбываюць у Мінск і перадаюцца нам. Так што ўжо 18 і 19.6.42 мы зноў займаліся капаннем ям...
26.6 — прыбыў чаканы транспарт з рэйха.
27.6 — мы зноў вярнуліся ў Мінск. Наступныя дні былі заняты чысткай зброі, прывядзеннем у парадак амуніцыі.
2.7 — зноў пачалі падрыхтоўку да прыёму транспарту з яўрэямі, капанне ям.
10.7 — была кінута супроць партызан латышская каманда ў лес пад Койданава. Пры гэтым быў выяўлены склад боепрыпасаў. I раптам нас з тылу абстралялі з аўтаматаў. Адзін латышскі саслужывец
быў пры гэтым забіты. Праследуючы банду, расстралялі чатырох чалавек.
17.7 — прыбыў транспарт яўрэяў, адпраўлен у маёнтак.
21, 22 і 23.7 — капалі новыя ямы.
24.7 — зноў транспарт яўрэяў (1000 чал.) з рэйха.
3 25.7 па 27.7 — капалі новыя ямы.
28.7 — вялікая акцыя ў мінскім гета. 6000 яўрэяў дастаўлены да ям.
29.7 — 3000 нямецкіх яўрэяў дастаўлены да ям.
Наступныя дні зноў заняты чысткай зброі, падгонкай амуніцыі. Пазней мая група нясе дзённую службу па ахове будынка турмы...
Паводзіны людзей здаровыя, паза службай добрыя і не даюць поваду для асуджэння.
Унтэршарфюрэр СС 43
Эшалоны з Захаду ішлі, акупаваную Беларусь усё больш ператваралі ў раён «асобай апрацоўкі» мільёнаў людзей. Прывезеных. А разам з тым і мясцовага насельніцтва. Планавалася так «паасобаму апрацаваць» не меней трох чвэртак саміх беларусаў. Заадно і павучыцца, лепей авалодаць «тэхнікай абязлюджвання», падрыхтаваць «кадры». Мела значэнне ў іх разліках і тое, што ва ўяўленні гімлераў і розенбергаў «беларусы найбольш бяскрыўдны і таму самы бяспечны для нас народ з усіх народаў усходніх абласцей» 44. Разлік на гэта, на пакорлівасць, «рахманасць» беларусаў вельмі хутка фашыстам прыйшлося перакрэсліць — і з якой яшчэ панікай у іх штабах. Сотні тысяч беларускіх партызан, цэлыя раёны, недаступныя для акупантаў, армія «Цэнтр» амаль увесь час на «галодным пайку», бо чыгуначны рух перарываецца, а затым — у 1943 і 1944 гадах — нябачаныя ў гісторыі войнаў адначасовыя партызанскія ўдары па ўсіх камунікацыях — «рэйкавая вайна»!
Насельніцтва фашысты працягваюць знішчаць, цяпер — пад выглядам барацьбы з партызанамі і нават — «самаабароны».
422
Але партызаны перашкаджаюць яшчэ шырэй разгарнуць «працу», партызан столькі, што на задуманае выкананне «плана» ўжо не хапае сіл: прыходзіцца абараняць ад партызанскіх атак дарогі, гарады, важныя аб’екты... Спецыяльныя групы, каманды (пад прыкрыццем і з удзелам армейскіх часцей) з маніякальнай настойлівасцю працягваюць «працу», хоць вайна ўжо яўна прайграна. Яны ўсё «ўзбагачаюць» метады, рыхтуюць кадры, рыхтуюцца да нечага яшчэ больш нялюдскага і злавеснага, эксперыментуюць.
Слова гэта — «эксперымент» у наш век усё часцей успыхвае