Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
ю, адвэрнэцца і платочком вытыраўся. I ўсі бачылы — тыя, шо і побытэ потым людэ. Кажуць:
— Дывысь, як плачэ...
I ён не выстаяў, дэсь выйшаў у солтысавы сіні і ўпаў. Сам упаў. I тоды, як побачылы ёго, одразу одвэзлы. Німцы одвэзлы.
П ы т а н н е: — На падводзе?
— He, легковою ёго одвэзлы»...
Зманіў у справаздачы оберлейтэнант Мюлер,— аказваецца, не па падазрэнню на жаўтуху быў адпраўлены ў Брэст адзін яго
437
падначалены. Зрэшты, і схлусіў Мюлер без асаблівай рызыкі. Найвышэйшы яго начальнік Гімлер настойваў, каб называць праявы чалавечнасці — слабасцямі, значыць, нядужасцю. Выступаючы на нарадзе обергрупэнфюрэраў СС з акупаваных усходніх зямель у Познані 4 кастрычніка 1943 года, Гімлер хваліўся сам і хваліў сваіх падручных за тое, што яны пазбавіліся сумлення, як чалавечай слабасці. Гімлер гаварыў менавіта пра такіх голінгаў, мюлераў, каспераў, пельсаў:
«Большасць з нас павінна ведаць, як выглядаюць 100 трупаў, якія ляжаць у рад, або 500, або 1000. Вытрымліваць усё гэта да канца і ў той жа час — за выключэннем паасобных фактаў праяўлення чалавечай слабасці — заставацца прыстойнымі людзьмі — вось што гартавала нас» w.
Рэспубліка «самых бяскрыўдных славян», як спачатку лічылі «планіроўшчыкі» народных лёсаў у фашысцкім Берліне, паказала сябе краінай усенароднага партызанскага руху. Амаль паўмільённая ўзброеная армія народных мсціўцаў Беларусі разам з партызанамі другіх рэспублік стварыла сапраўдны «другі фронт» у тыле нямецкай арміі. Каб справіцца з гэтым гневам народным, з полымем усенароднай вайны, у фашыстаў сілы ўжо не было, і чым далей, тым меней яе заставалася, той сілы. Затое злэсці, лютасці сапраўды набіралася больш. Злосці на ўсіх, хто аказаўся мацнейшым, чым гэта «планавалася» ў фашысцкім рэйху, хто не хацеў ні «перасяляцца», ні «высяляцца», ні станавіцца пакорлівым рабом акупанта. Злосць іхняя таксама забівала — самых мірных, безабаронных. Працягвалася знішчэнне насельніцтва ў вёсках і гарадах, ператва
рэнне ў зоны пустыні цэлых раёнаў — асабліва на Віцебшчыне, на поўначы Мінскай вобласці... Фашысцкія тэарэтыкі «абязлюджвання» ператварыліся ў слуг таго «плана», які самі ж прыдумалі. Але і вар’яцтва палітычнае ўзнікае не само сабой, а на пэўнай глебе.
Яшчэ ў дваццатыя гады пачаў падбіраць і дрэсіраваць сабе кадры палітычных авантурыстаў, пагромшчыкаў, гвалтаўнікоў аблудны агітатар з баварскіх піўных, яфрэйтар пёршай сусветнай вайны Адольф Гітлер. Ён вынюхаў у нямецкім мяшчанстве помслівы дух рэваншызму, а ў вайсковай касце пыхлівую ваяўнічасць. У асяроддзі прамыслоўцаў і * фінансістаў, напалоханых прывідам «чырвонай рэвалюцыі», ён убачыў эканамічную сілу, якая гатова яго падтрымаць і будзе фінансаваць падрыхтоўку да агрэсіі. З’яднаць у адзін кулак нацысцкай дыктатуры ўсе гэтыя сілы і рынуцца на заваёву «жыццёвых прастораў» на ўсходзе — так нахабна і груба вылажыў палітычны авантурыст сваю праграму і «абгрунтаваў» яе звярынымі прынцыпамі барацьбы за існаванне і натуральнага адбору: «У барацьбе бачу прызначэнне кожнай істоты» 49. «Сіла — гэта найпершае права» 50. «Капіталісты выйшлі наперад, дзякуючы сваім здольнасцям і па прынцыпу адбору, што яшчэ раз даводзіць вышэйшасць іх расы; яны маюць права кіраваць іншымі» 51.
Гітлер строіў свае планы не на адным баламутным крыкунстве. Разбойныя дактрыны падмацоўваліся ў яго палітычным тэрорам, ён скалаціў ваенізаваныя атрады нацысцкай партыі СА і СС, даў ім заданне авалодаць вуліцай, а цераз вуліцы і плошчы вёў шлях да ўлады.
Выбраных у партыйны апарат Гітлер узвышаў да нябёс, ставіў над людзьмі, назы
438
ваў «рыцарскім ордэнам правадыроў». Прэтэндэнту на правадырства дастаткова было вызваліцца ад чалавечага сумлення, прызнаць грубую сілу законам жыцця, навучыцца слепа падпарадкоўвацца загадам дужэйшага, не сумнявацца, не крытыкаваць, каб быць залічаным у касту правадыроў і трапіць на пасаду мікрафюрэра ў якінебудзь з раёнаў акупаваных зямель.
Спачатку, калі Гітлер толькі пачынаў палітычную авантуру, дык вышэй за ўсё цаніў у сваіх «партайгэносаў» разбойную ініцыятыву, задзірыстасць, раіў мець сваім дэвізам выраз: «Калі ты не немец, я расквашу табе галаву». А ўжо ў 30я гады, калі ён падышоў да рашаючага кроку — захопу ўлады,— то ўзяў сваіх спадручных на ланцуг, патрабаваў сляпога паслушэнства: «Кожны член партыі павінен рабіць тое, што яму загадвае фюрэр. Фюрэр — увасабленне ідэі, і толькі ён ведае яе канчатковую мэту» 52.
I тут ужо «сістэма», «арганізацыя», якую багацеі паклікалі да жыцця, фінансавалі, якой дапамагалі ўмацавацца, набыла пэўную самастойнасць, ператвараючы і гаспадароў у сваіх слуг, у шурупчыкі жудаснай, таталітарнай машыны: пасля камуністаў, сацыялдэмакратаў, прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі, знішчаных ці загнаных за калючы дрот, фашысцкая машына з такой жа бязлітаснасцю пачала трушчыць косці кожнаму, хто хацеў бы зберагчы сваю асабістую незалежнасць, самастойнасць.
Напорыста і планамерна стваралі нацысты культ сілы. Улада дЛя іх была ідэалам, нейкаю асобаю формаю ўласнасці, асабліваю каштоўнасцю.
Далучэнне да ўлады, размеркаванне ўлады і спажыванне яе рэгулявалася спецыяльнымі рытуаламі.
Рытуал панавання — гэта масавыя відовішчы, мітынгі, пагромы, оргіі, у часе якіх Гітлер і яго зграя публічна абжыраліся ўладай, заражаючы ўладаманіяй абывацеляў, ператвараючы дробных мяшчан у агрэсіўных авантурыстаў. У меру таго як попыт на панаванне хваравіта разрастаўся, фашысцкая зграя кінула кліч да міжнароднага разбою — аншлюс Аўстрыі, акупацыя Чэхаславакіі, Польшчы, Даніі, Нарвегіі, Бельгіі, Галандыі, Францыі і г. д. Усё гэта новыя залежы ўлады, новыя сеансы ўладарніцтва. Пры гэтым яны рыхтавалі нямецкага буржуа і абывацеля да галоўнага акту — агрэсіі супраць СССР.
Нядаўнія шаўцы, каўбаснікі, півавары, крамнікі, канцылярысты — стандартная буржуазная драбната, гарадскія і вясковыя люмпены, прайшоўшы апрацоўку нацызмам, слеплі і глухлі ад бляску і бразгату атрыбутаў безгранічнай улады, якімі надзялялі іх паплечнікі фюрэра, пасылаючы наводзіць новы парадак на акупаваных савецкіх землях. У гэтых мікрафюрэраў вочы зацягваліся папяровымі бельмамі, на якіх былі толькі словы загадаў і дырэктыў. У гэтых марыянетак выраслі папяровыя вушы, цераз якія не пранікалі іншыя словы, акрамя загадаў фюрэра. Фюрэр назваў гэты, перавернуты дагары дном, свет пачаткам новага свету, новым парадкам у Еўропе. Апрацаваны атрутай нацызму абывацель на пасадзе мікрафюрэра слепа верыў у гэта і працягваў разбурэнне цывілізацыйных асноў, сеяў гвалт, бессэнсоўную жорсткасць, жах і смерць.
I хоць гітлераўская ваенная машына пасля Сталінграда і асабліва пасля Курска ўжо безнадзейна кацілася да межаў Германіі, «план» вісеў над мазгаўнёй не толькі гэтых дробных, але і самых буйных
439
«фюрэраў». Наколькі яны былі нават «здзіўлены», што ўсё ідзе не па іх планах, паказваюць сведчанні, прызнанні гітлераўскіх генералаў«мемуарыстаў» (Гудэрыяна, Тыпэльскірха і інш.).
Вось што напісана ў мемуарах аднаго з лідэраў сакрэтнай службы Гітлера — у кнізе Вальтэра Шэленберга «Гаворыць шэф нацысцкай контрразведкі», выдадзенай у Парыжы ў 1957 годзе:
«Калі атрыманая інфармацыя не адпавядала іх уласным канцэпцыям, яны проста адкідвалі яе. Што ж датычыцца вышэйшага кіраўніцтва, дык тут справа выглядала яшчэ горш. Так, напрыклад, да канца 1944 года Гітлер ігнараваў любыя неспрыяльныя звесткі, нават калі яны заснаваны былі на рэальных фактах ці проста здаровым сэнсе» ;>3.
Гітлер, напрыклад, амаль да самага Kanna ніяк не верыў, што ёсць, існуе Савецкая Армія, якая гоніць немцаў на захад. Ён жа яе знішчыў яшчэ летам 1941 года і нават аб’явіў пра гэта на цэлы свет. А раз аб’явіў— так яно і ёсць. У сваё слова такія дыктатары вераць, як у справу канчатковую і неадваротную. He, ва ўсім генералы вінаваты, іх бяздарнасць і здрада, бо не могуць жа сапраўды «гэтыя рускія» гнаць «яго» салдат, «яго» армію, тым больш што Савецкай Арміі фактычна ўжо няма!
«Логіка» маньяка была дзяржаўным мысленнем фашысцкай імперыі, і не дзіўна, што і паплечнікі Гітлера разважалі і дзейнічалі ў тым жа кірунку. Калі справа, напрыклад, датычылася партызан ды і наогул усёй сітуацыі на акупаваных землях.
Улетку 1943 года Гімлер разаслаў начальніку карных груп, вышэйшым начальнікам СС і паліцыі Украіны, а таксама «сярэдзіннай Расіі» загад Гітлера пра тое, што «вобласці паўночнай Украіны і сярэдзіннай Расіі
павінны быць ачышчаны ад усякага насельніцтва». Тут мелася на ўвазе і беларускае Палессе, якое немцы ўключылі ў «рэйхскамісарыят Украіны».
«Сярэдзіннай Расіі» ў немцаў ужо не было, а Палессе яшчэ трэба было нанова адваяваць — ад партызан, каб прыступіць да выканання гэтага чарговага людаедскага загаду. Але загад напісан, і фюрэры чакаюць, што нейкія сілы выканаюць яго дакладна. Былі ж сілы для гэтага, зусім нядаўна, і маньякізабойцы ніяк не вераць, што ўжо няма ранейшага!
Праз нейкіх 10 дзён Гімлер гнеўна паўтарае свой загад — бо штосьці сапсавалася ў «машыне», недакладна працуюць яе звенні і «шурупчыкілюдзі». 1 зноў былы аграном Гімлер выкладвае свае (і свайго фюрэра) ідэі пра барацьбу з партызанамі з дапамогай коксагызу. Але найперш — планы помсты насельніцтву, якое ўсё яшчэ жыве і збіраецца перажыць і «планы» гітлераўскага Берліна, і саміх аўтараў усіх тых людаедскіх загадаў і намераў.
Рэіісфюрэр СС Аператыўнае ўпраўленне 20 ліпеня 1443
Xs 39(168)43
САКРЭТНА
1. Начальніку паліцыі бяспекі і СД
2. Начальніку карных груп па барацьбе з бандамі
3. Вышэйшаму начальніку СС і паліцыі сярэдзіннай Расіі
4. Вышэйшаму начальніку СС і паліцыі паўднёвай Расіі
5. Начальніку галоўнага гаспадарчага і ўпраўленчага аддзела СС
Пэўны час таму назад я выдаў загад аб тым, што на ўсходзе павінны быць усталяваны лагеры, у якіх мы будзем гадаваць дзяцей эвакуіраванага бандыцкага насельніцтва, рабіць з іх прыдатных да працы людзей, якія пазней будуць уяўляць сабой
> м h, f i It
Der K*iohafQhrer#
^»№^aiш^дai,^
1 .) Chef 3and*nkaapfTerNlnd*
2 .} H0h*r*n M and foliaaif ilhrwr Ukraine
3 .) HShoren U and Jolla* LfUhrer SuClMdKltte.
1, Der Mirer hat entaohieden, da3 die bandezw*raeuohten Cablet* d*r tordukraina and ran Rue elandWitt* Ton jader Ватвікеншх за rduaen aind.
2. Die gesaote arJt^tsflUilg* afcxnllohe Ветв1когйд< wird goalta/hooS^er abaoaechenden Daatiaaun^en Sea Haichaкоавізеаг fCx den arb*£tsein*ata augealeaen, Jedo