• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
     злавесным сэнсам.
    Хірасіма, Нагасакі — гэта ж таксама « зксперымент ».
    Існуюць дакументальныя кінакадры аб тым, як выбіраліся аб’екты першых атамных бамбёжак.
    Мясцовасць, тапаграфія, пажадана, каб была такая і такая...
    Будынкі — вось такія...
    Насельніцтва — столькі...
    «Гэтым патрабаванням адпавядаюць (рука з каляровым алоўкам шукае на карце) гарады... Хірасіма (крыж)... Нагасакі (крыж)».
    Нацысты не валодалі такой зброяй. I ў гэтым шчасце чалавецтва. Прыходзілася ім разлічваць на «звычайную». I на спецыяльныя каманды, і іх трэба было для «плана» ўсё больш і больш, вопытных, абучаных на практыцы — бо маштабы меліся на ўвазе не меншыя, чым у атамных маньякоў — дзесяткі, сотні мільёнаў запланаваных забойстваў.
    I на жудасным шляху да гэтай мэты «канчатковага ўрэгулявання ў Еўропе» (а затым — і ва ўсім свеце) — трагедыя беларускіх Борак, Красніцы, Брыцалавіч,
    Княжаводцаў, Студзёнкі, Паршчахі, Хатыні...
    Сотні і сотні Хатыняў, справаздач, «эксперыментаў»: «аперацыя Боркі (Маларыцкія)», «аперацыя Боркі (Кіраўскія)», «аперацыя Красніца», «аперацыя Збышын»...
    Экспедыцыі ў цэлым называліся ў іх інакш, звычайна не па назве асобнай вёскі ці мясцовасці, а вось так здзекліва«паэтычна»: «Фрулінгсфэст» — Вясновае свята, «Зумпффібэр» — Балотная ліхаманка, «Зумпфблютэ» — Балотная кветка, «Нордполь» — Паўночны полюс, «Эрнтэфэст» — Свята ўраджаю, «Штэрнэнлаўф» — Зорны шлях, «Шнэехазе» — Заялбяляк, «Фён» — Альпійскі вецер, «Вінтэрцаўбэр» — Зімовыя чары, «Вальдвінтэр» — Лясная зіма, «Кугэльбліц» — Шаравая маланка, «Цаўбэрфлётэ» — Чароўная флейта, «Майгэвітэр» — Майская навальніца, «Цыгойнэрбарон» — Цыганскі барон, «Фрайшутц» — Вольны стралок і г. д.
    Але забойства Красніцы, Борак, Брыцалавіч, як і кожнай з Хатыняў, было звычайна асобнай аперацыяй — з асобай задачай і справаздачай аб паводзінах ахвяр і саміх катаў, аб праліках ці «тактычных знаходках», «адкрыццях».
    У адной і той жа мясцовасці спецыяльныя каманды рэдка забівалі вёскі аднолькава: калі адных збіраюць, зганяюць у гумно ці хлеў пад выглядам «сходу», «праверкі дакументаў», дык у суседніх вёсках ужо ходзяць з хаты ў хату і забіваюць на месцы. I гэта таксама — з улікам вопыту і дзеля ўзбагачэння вопыту...
    У межах агульнай «задачы» быў поўны прастор для садысцкіх імправізацый. Загадаюць людзям памаліцца (Доры Валожынскага раёна) і спаляць іх. I яшчэ вось так наздзекуюцца...
    423
    Мацвей Рудовіч.
    «...Сказалі ўсім ісці ў царкву, памаліцца богу, і нас адпусцяць дамоў. У царкве немец падышоў да мяне:
    — Аддай кіндэр матцы, а сам — вэк!
    Узяў за каўнер і выкінуў на двор. I ўсіх, хто не з дзецьмі,— выходзь! I хто кіне дзіця, у царкве кіне — можа выходзіць. Пушчалі, пушчалі, хто кіне... Але ж не кожная маці можа так здзелаць. Ну, мая не кінула, не кінула... He знаю... Але нехта павінен у жывых астацца, калі так, праўда ці не? Калі так, нехта павінен астацца! А мая не захацела, асталася з малым. Немцы царкву падпалілі, мы ўсе, каторыя на двары, чуем, як людзі там лётаюць. 3 кулямётаў усіх перарэзалі — агонь толькі...»
    Ці ўкінуць старую, нямоглую жанчыну ў калодзеж (Пагулянка Рэчыцкага раёна), а на яе — набытак хатні, колы, бервяно...
    I зноў пішуць «справаздачу» — пераможную, урачыстую, з усведамленнем, што выконваюць «місію». А як жа, яны не проста забойцы, яны служаць «ідэі», «вялікай Германіі», «фюрэру», рызыкуюць атрымаць кулю ад партызан, змагаючыся за «новы парадак»!
    А зверху ідуць заахвочванні, узнагароды, адны каты ставяцца ў прыклад другім.
    Асабліва прыдатным да такой працы аказаўся Оскар Дзірлевангер — яго Гітлер вылучыў чынамі і ўсякімі «крыжамі», якія толькі былі: ад «залатога» да «рыцарскага».
    Вось «вяхі» яго біяграфіі, вельмі тыповыя: 1932 г. — уступае ў нацысцкую партыю; 1,934 г. — за злачынства: распуста з асобамі маладзей за 14 год — 2 гады турмы... Пасля набыцця адпаведнага карніцка
    га вопыту ў Іспаніі і Польшчы ён з’яўляецца ў Беларусі з такой атэстацыяй, што прайшоў падрыхтоўку, якая перакрывае судзімасць за «браканьерства», Так называлі вышэйшыя чыны, да самога Гімлера ўключна, з усмешкай узаемаразумення, тыя эсэсаўскія забавы «з асобамі маладзей за 14 год»... У загадзе, з якім Дзірлевангер прыехаў з Любліна ў Беларусь, сказана было, што ён «роўны сярод нас». «Роўны» адразу пачынае расці, рабіць кар’еру — ужо на крыві дзяцей і жанчын беларускіх. Схільнасць да «браканьерства» застаецца. Кавалер залатога, рыцарскага і г. д. крыжоў любіў павучаць сваіх малойчыкаў: я, маўляў, не супраць таго, каб вы спалі з рускімі дзеўкамі, але пасля гэтага ты павінен застрэліць яе...
    Больш за сто дваццаць тысяч — столькі людзей забілі, спалілі жыўцом «рыцары» дзірлевангераўскай банды ў Беларусі. Боркі Кіраўскія, Збышын, Красніца, Студзёнка, Капацэвічы, Пузічы, Макаўе, Брыцалавічы, Вялікая Гарожа, Гарадзец, Доры, Іканы, Загліннае, Вялікія Прусы, Пераходы... Сто пяцьдзесят населеных пунктаў спаліла разам з людзьмі каманда Дзірлевангера толькі ў Магілёўскай і Мінскай абласцях. Нямала і ў іншых, асабліва ў Віцебскай і Гомельскай.
    Гэты забойца не толькі пісаў справаздачы, але асабіста ездзіў у сталіцу трэцяга рэйха і прывозіў адтуль узнагароды, загады аб узбуйненні яго брыгады, радасную ўпэўненасйь садыстаката, што галоўныя забойцы ведаюць пра яго, спадзяюцца на яго стараннасць.
    Расхвальваючы ў сваіх загадах Дзірлевангера, начальства пісала пра тое, што ён «падае прыклад радасці ўдзелу...» у масавых забойствах людзей. «Радасці» — і не
    «...Мая адна дзевачка ўцякаць, а той давай з пулямёта біць. Яна і ўпала на мяжу. Немец хлопца паслаў... Ён, той хлопец, і сённека ё... «Забяры тое дзецка, што я забіў!» Хлопец пабег, трасе яе: «Жэня! Жэня!..» (Б a 6 у л я п л а ч а.) «Я яе,— казаў потым той хлопец,— узяў на бярэмя, прынёс». Немец як закрычаў — яна адкрыла вочы. Ён падняў ёй плаццечка, глядзіць. «Во,— кажа,— шчаслівае дзецка: я яго з пулямёта так біў, і — жывое...»
    3 расказу Дар'і Баран. Вёска Байкі Пружанскага раёна.
    426
    менш! Вось чаго хацелі, чаго патрабавалі ад забойцаўвыканаўцаў тыя, хто планавалі — знішчыць трыццаць мільёнаў славян. Напачатку — трыццаць...
    У Нюрнбергу, на працэсе ваенных злачынцаў, адбыўся такі дыялог паміж судом і адным^ з дасведчаных саўдзельнікаў тых спраў, які добра ведаў тайныя планы фашысцкіх верхаводаў,— з БахЗелеўскім, начальнікам штаба баявых часцей па барацьбе з партызанамі пры рэйхсфюрэры СС.
    «I. В. ГІ а к р о ў с к і, с а в е ц к і а б в інаваўца: Ці ведаеце вы штонебудзь пра існаванне асобай брыгады, якая была сфарміравана з контрабандыстаў, заўзятых злодзеяў і выпушчаных на волю арыштантаў?
    БахЗелеўскі: У канцы 1941 г., пачатку 1942 г. для барацьбы з партызанамі ў тылавой групе «Цэнтр» быў вылучаны батальён пад камандаваннем Дзірлевангера. Гэтая брыгада Дзірлевангера складалася ў асноўным са злачынцаў, што мелі судзімасць, афіцыйна з так званых злодзеяў, але пры гэтым яны былі сапраўднымі крымінальнымі злачынцамі, якіх асудзілі за крадзеж з узломам, забойствы і г. д.
    I. В. Пакроўскі: Чым вы растлумачыце, што нямецкае камандаванне тылу з такой гатоўнасцю павялічвала колькасць сваіх часцей за лік злачынцаў?
    Б а х3 е л е ў с к і: На маю думку, тут ёсць адкрытая сувязь з прамовай Генрыха Гімлера ў Вевельсбургу ў пачатку 1941 года, перад рускай кампаніяй, дзе ён гаварыў аб тым, што мэтай рускай кампаніі з’яўляецца: расстрэльваць кожнага дзесятага з славянскага насельніцтва, каб паменшыць іх колькасць на 30 мільёнаў. Для вопыту і бы.лі створаны. такія нізкапробныя часці, якія фактычна бы.лі прызначаны для выканання гэтай задумы.. (Курсіў наш.— Аўтары.)
    I. В. П а к р о ў с к і: Ці можаце вы шчыра і праўдзіва сцвярджаць, што мэтай мерапрыемстваў, якія праводзіліся ўзброенымі сіламі ва ўстаноўленых немцамі акругах, было памяншэнне славянскага і яўрэйскага насельніцтва на 30 мільёнаў чалавек?
    Б а х3 е л е ў с к і: Я прытрымліваюся той думкі, што гэтыя метады сапраўды прывялі б да знішчэння 30 мільёнаў чалавек, калі б гэта працягвалася» 45.
    У вёсцы Боркі, што ў Маларыцкім раёне на Брэстчыне, мы запісалі расказы ацалелых жыхароў пра чарговае злачынства «рыцараў новага парадку». Існуе, уцалела таксама справаздача, погляд на тую ж падзею і самога забойцы — оберлейтэнанта 15 ахоўнага паліцэйскага палка Мюлера. I ахвяры і кат расказваюць пра адно і тое ж, звычайныя людзі і побач — адзін са зграі, што ўявіла сябе гаспадарамі лёсу, жыццяў мільёнаў людзей. Якія, бачыце, жывуць «не так», «не там», ад якіх трэба ачысціць планету, каб запанавалі «фюрэры», вялікія, меншыя і самыя маленькія — кожны над некім «фюрэр».
    Жыла сабе гэтая працавітая вёсачка між балот, арала і засявала пясчаную глебу, капала бульбу, выкошвала асаку на балотах, стаўляла пад дзікімі грушамі калоды для пчаліных раёў. I не думалі ў хаце Марыі Ліхван (цяпер Хабавец), што існуе нейкі «план», згодна з якім усе гэтыя вёскі трэба забіць.
    «Бачыце,— успамінае Марыя Ліхван,— за тры дні перад тым хадылы, пысалы, колькі хто мае душ, колькі сэм’і. Солтыс хадыў і дзесятнік хадыў. Ну, пысалы, а потым, праз тры дні, тое зробылы».
    427
    Жанчына і сёння, праз трыццаць гадоў, баіцца, не хоча казаць: «забілі» ці «расстралялі». Чалавечнасць, прырода яе пратэстуе супраць самых тых слоў, і жанчына ўжывае слова «тое». I гэтае неакрэсленае, умоўнае «тое>> псіхалагічна нават болын дакладнае: «тое>> — чаму на чалавечай мове і назвы не павінна быць!
    Марыя Ліхван, якую для гаворкі запрасіла ў бібліятэку боркаўская настаўніца, неяк доўга затрымлівалася. I мы пачалі ўжо хвалявацца, ці паслухае нашай просьбы жанчына, ці захоча ўспамінаць тое страшнае. Мы ўбачылі пасвяточнаму апранутую, акуратную жанчыну. Акуратнасць, відаць, яе другая натура. I гаворыць яна, вельмі акуратна вымаўляючы словы, дакладна і неяк падзіцячы шчыра інтаніруючы кожную фразу. Афарбаваная ўкраінізмамі, беларуская мова гучыць у яе неяк вельмі зграбна і пасвойму — хоць не да месца гэта заўважаць — прыгожа, мілагучна.
    «...Мы вэчарам тое ўсэ чулы са сваім мужам. Вышлы на двір. Мы булы так з кілометр ад сэла.
    I кажа мій:
    — To німцы.
    Я кажу:
    — Хто ёго ведае.
    — Шчо будэмо рабыты? Куды ўцікаты: дзіты малыя... Ходзіма дахаты ўжэ.
    Пошлы мы дахаты. Пошлы дахаты, стаялы, стаялы, чулы той гоман, як людэй шчэ з ночы займалы і людэм вокна білі, чуты було.
    Так я ўстала ўжэ досвыта. Устала досвыта і давай тапыты: картоплю мы тады збіралы. У мэнэ буў хлопчык малэнкі, шэсць нідзіль усёго, а тыя — бульшынькі.
    Чуема, ужэ ляшчаць, з сэла бэгуць, скрізь уцікаюць, выдна.
    — To німці!— кажэ.
    I ўжэ бачымо, ус