• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    упаецца скрызь, скрызь ідэ, ступае... А туды, тою трактавою дарогаю да Барысаўкі ідуць машыны, ідуць і легкавые ідуць. Ідуць усэ і назад так хутка варочаюцца.
    — Ну, кажа, куды ж, кажа, куды ж?!
    А я кажу:
    — Во гэта ўжэ німцы.
    Каля нас такіе корчыкі булы. Він кажэ:
    — Я выйду, сховаюся. Да бабы так нэ прыстануць.
    Так посыдзіў трошкі і прышоў. I прышоў дахаты. Пытаю:
    — А чаго ты так прышоў?
    Він кажэ:
    — Нэ можна так сыдзіты. Шчо ўжэ адному, хай будэ ўсім. Нэ магу сыдзіты.
    Ну, прышлы два до хаты... He, одын прышоў до хаты, а тых двух стала, оцэпувалы і заглядаюць, одын у кладоўку пашоў, на ropy дывіцца і шось шварготыць, мусыць, пытаецца, чы там нэма ныкога. Хто ёго ведае. I кажэ: «Люс, люс! На сход! На сход!» А мій чоловік кажэ:
    — Ну, убірай дзіты і сама ўбірайся.
    Я як сіла, нідэ ўжэ і нэ варушуся. Він кажэ:
    — Бэры хліб, ты нэ знаеш, колы тэбэ відпусцяць, дзіцям істы, мо похочуць.
    — Я нічога нэ вазьму, я нічога нэ вазьму...
    Він узяў сам. Адзягваў сам. Він узяв одэў на сэбэ косцюма, а я тожэ ўбралася, і дзіты поўбыраў, і хліб узяў. I так выйшлы мы — якраз сонца ўсходыла, як нас выганялы. Выйшлы мы, і той, шчо нас выганяў з хаты, выйшаў, а там два стаіць. I показуюць, шчо «станьтэ». Мы постановылыся.
    428
    — Ox, кажу, быты нас муць, быты. Ужэ нэ будэ нас.
    А він кажэ:
    — Шчо ўжэ будэ. Але ўжэ ўсі разам...
    Так пастаялы. А зноў одын пашоў до сусіда, пабачыў од сусіда, шчо стуль блыжчэ від сэла, і махае на нас, коб подходылы.
    Мы подходыма, подходыма.
    У мэнэ була найстарша дэвачка — з 1930га, Ганна. А Упраска з 1933га, а тая Горпына з 1940га, а хлопчыку шэсць нэдзіль було. Він узяў тую дэвачку, што з 1940га, ей ужэ два годы було, а я хлопчыка, і так іду, і ногі нэ ідуць. Я асталася, а німэць так дывіцца то на ёго (той, шчо нас жэнэ), то на мэнэ, то на ёго, то на мэнэ. А скрізь стояць. I пытае:
    — Пан, цурка?
    — Цурка.
    — Капут, пан, капут! Ладна цурка, капут...
    — Ох, ідэмо, кажу, долейка нэшчасна! Ужэ нас, кажу, поб’юць.
    I ўжэ подводы ідуць, на подводы панасідала.
    — To ж нэ тэбэ одну, кажэ, усіх павыганялы.
    Зайшлы сюды, на агарод, а тут людэй, ой! Ужэ кількі многа людэй! Зайшлы, посыдзілы. Так він дэржыць тую дзіўчынку, іпчо з 1940га, a я хлопчыка. Німэць і кажэ:
    — 3 восімнаццаты до сарака ўсім мужчынам выйты.
    3 восімнаццаты до сарака... Так як дэржаў мій муж дзіўчынку, так пустыў, поцілуваў і выйшаў. А німэць узяў крыўзу, так многа наставыў, во — у тры рады тых мужчын наставыў: і старыйшых, і мэньчых, і малодчых; а тады ўзяў крыўзу, і во так крыўзою, такою жэрдкаю, шчо копы носыты, іх параўняў, параўняў, шоб воны ўжэ так
    стоялы. Параўняў іх, а мы ўжэ там плачэма, плачэма. I дзіты плачуць. Ныгдэ ніточкі ў платках нэ було сухэнькае...
    I жэнэ, жэнэ іх на дарогу тую трактовую. Тыя мужчыны жэнэ. А тыя німцы, шчо жэнуць, то ўжэ чыкушку із кармана: напыўсь, напыўсь, і так во ў плашчы ўхіляюцца.
    I погналы іх...
    А наш солтыс у тую, у легкавую, сіў, і дэсь у той куток ад’іхаў, і зліз, і так по хатах усэ бігае, по хатах бігае, і тых лопат назбыраў. Шчэ людэ нэ зналы, думалы, шчо, можэ, будэ аблаву робыты на партызаны чы на шчо. Нычога нэ зналы... А як лопаты назбыраў, ну, то кажэм: «Ужэ на нашу галаву, на нашу галаву поназбыраў». I паіхаў у той куток, завэрнуўся і паіхаў на кладзьбішча, солтыс.
    I загналы тую пачку одну, прышлы зноў забыраты, зноў наставылы тых мужчын... Забула, чы тры, чы чатыры разы ганылы тУДы тыя мужчыны ад восімнаццаці до сарака літ. Загналы і заставылы там ямы копаты. Давай ямы копаты. Ямы копаюць і ўжэ чуты, шчо страляюць: пульпульпуль!.. О дэ ж, нэ вэльмэ далэко....»
    Аказваецца, гэтую жахлівую чалавечую трагедыю можна бачыць і апісваць інакш.
    Выконваючы абавязкі камандзіра 10й роты, оберлейтэнант Мюлер піша ў сваёй справаздачы:
    «Аперацыя праходзіла планамерна, за выключэннем зрухаў пэўных яе этапаў у часе. Асноўная іх прычына была наступная. На карце населены пункт Боркі паказаны як кампактна размешчанае сяло. У сапраўднасці аказалася, што гэты пасёлак расцягваецца на 6 — 7 км у даўжыню і шырыню.
    429
    Калі на світанні гэта было мною ўстаноўлена, я расшырыў ачапленне з усходняга боку і арганізаваў ахоп сяла ў форме клешчаў пры адначасовым павелічэнні дыстанцыі паміж пастамі. У выніку мне ўдалося захапіць і даставіць да месца збору ўсіх жыхароў сяла без выключэння. Спрыяльным аказалася, што мэта, для якой зганялася насельніцтва, да апошняга моманту была яму невядома. На месцы збору панаваў спакой, колькасць пастоў была зведзена да мінімуму, і сілы, якія вызваліліся, маглі быць выкарыстаны ў далейшым ходзе аперацыі. Каманда магільшчыкаў атрымала лапаты толькі на месцы расстрэлу, дзякуючы чаму насельніцтва аставалася ў няведанні таго, што будзе. Непрыкметна ўстаноўленыя лёгкія кулямёты задушылі ў самым пачатку ўзнятую паніку, калі прагучалі першыя стрэлы з месца расстрэлу, якое было за 700 м ад сяла. Двое мужчын спрабавалі ўцячы, але праз некалькі крокаў упалі, скошаныя кулямётным агнём. Расстрэл пачаўся ў 9 гадз. 00 мін. і закончыўся ў 18 гадз. 00 мін. Ён праходзіў без ніякіх ускладненняў, падрыхтаваныя мерапрыемствы аказаліся наздвычай мэтазгоднымі» 46.
    У Борках Маларыцкіх апроч Марыі Ліхван ацалела яшчэ тры жанчыны, якіх карнікі перад гэтым дагналі ад сяла да самых могілак, дзе забівалі людзей. Ад равоўмагіл іх аддзяляла паўсотні метраў. Гэтыя жанчыны прыгадваюць і дадаюць новыя падрабязнасці.
    Марыя Хамук, у той час бяздзетная маладзіца, салдатка, муж якое трапіў у нямецкі палон з польскага войска ў верасні 1939 года і быў у тую пару, як акупанты знішчалі Боркі, у Германіі.
    «...Нас було трынаццаць душ сэм’і. Мы ўсі палажылыся спаты. А хтось стучыць у хату. Моя свэкруха ўстала ды кажа:
    — Уставайтэ, дзіткі, бо то смэрць наша... А як могла вона знаты, то ніхто не знае. Нас занялі дзесяцёра. Мой свікар узяў хліб, а німэць узяў той хліб вырваў і на палаткы, і мы ўжэ бачым — штосьці будэ для того...
    Гналы нас у сэло на еабранне, пасадылы ў гародзі, сыдымо мы, сыдымо, а потым прыходзяць німцы, выклікаюць ад васімнаццаці лет до сарака пяці. I выклікалы, поставылы по чатыры чалавікі і кажуць: «Ужэ будуць у Германію браты...» Патом мы дывымося: ідэ машына, бэрэ збірае копачкі *, выносяць з хат. Кажуць, шо ўжэ будуць тых біць, расстрэльваць — от так там усякага, хто дэпутатам, хто такі, а хто такі... А хто ж надзіяўся, шо ўсіх людзей будуць расстрэльваты? Ніхто нэ думаў...
    Мы ждэмо, ждэмо. Кажэмо: «Вот прыйдуць».
    А мы ўсі ў гародзе сыдымо, нас много людзей. Топіро ** ждэмо, і дождалыся.
    I давай. Топіро німцы тут, ідуць, і хто нэ здужаў, вазылы, хто здужаў іці, по трыццаць чалавік гонылы туды, на могілкі.
    A то ўжэ дайшла очарэдзь, а я ўсэ аставалася ззаду, аставаласьтакі ззаду. Ужэ засталося мало шо людэй. Ужэ думаема: «Шо будэ, то будэ, ідэмо ўжэ ўпэрэд». He можам цярпець, ужэ нэрвы нэ стрымліваюць, Мы пошлы. Нас чалавек трыццаць гнаў до могілак. Прыгнаў — лежала одэжа ўся скінутая. Так мы думалы — дождж такі сільны, сільны ішоў, так мы думалы, шо
    * Копачка (дыял.) — лапатка для капання бульбы.
    ** Т о п і р о, уласна д о п і р о (укр.)—толькі што.
    «...I така во фура была пляшок: цікі п'юць і б'юць, п'юць і б юць!..»
    Агапа Сергіевіч.
    Марыя Хамук
    Марыя Ліхван Яўхіма Баланцэвіч
    432
    люды побыты лежаць на такім грудэві. Мы доходым туды, a то одэжа, народ увесь роздзягнены быў, у ямку голых усіх гонылы быты.
    Топіро нас положылы ніцма, коло тое одэжы.
    I зноў кажэ попольску:
    — Уставайтэ, хто мае пашпорт, отдайтэ!
    А там у нас, за німцом, прыкладалы пальцы до пашпорту.
    Мы, хто падаў той пашпорт, хто нэ падаў, хто дома забуўся ўзяты того пашпорта. Хто ж там тагды помніў...
    I патом гавораць попольску:
    — Скыдайтэ одэжу з сэбэ.
    Я просылася, шчоб мэні хоч погыбнуты ў одэжы.
    —' На мясо тобі жамчугы? — гаворыць.— Усэ скідай.
    Вон дэ во, паціркі два радочкі ў мэнэ булы, бусы, жамчугі.
    I патом я стала зноў просытыся. Думаю, у мэнэ родыны нэ мае тут у Борках,— одна родына тут, шо я выйшла замуж, а другая родына, ацец і маць у другой дэрэўні булы на Барысаўцы. Тую тожэ ўсю выстрэлялы дэрэўню... Як стала я просытыся! Кажу, шо ў мэнэ чоловік у Германіі.
    — А пісьма е?
    Кажу:
    — Дома е.
    Думаю, як ужэ додому завэдэ, як нэ HaftAy тых пісем... А іх і нэ було, тых пісем, я ёму так мутыла, коб мэні остатыся.
    А патом кажэ попольску:
    — Вэзь свое убране!
    Стала я одыходыты, голая, у одной рубашцы, судзіўкі на мне нэ було. А він потым попольску гаворыць:
    — Вэзь свое убране. Толькі,— кажэ, — чужого не чапі.
    I посадылы мэнэ ўжэ под тым такім бар’яком, под сасною. I такі сільны дождж пайшоў...
    А тых людзей, шо за мною гналы, і такія маленькіе дзіты, то позабывалы на моіх очах... Дзітэй маткі распавывалы, і він гэць такіх голых носыў у ямку...»
    Яўхіма Баланцэвіч была ў тую пару таксама салдаткай, як і Марыя Хамук, і яе муж быў у палоне з польсканямецкай вайны. На руках у маладзіцы аставаўся шасцігадовы сын, а побач з ёю была старэнькая маці, з тых мацярок, якіх народная песня называе дарадчыцай у хаце. Яўхіма Парфёнаўна гаворыць:
    «...Як шчэ гналы до школы, то ўсэ людэ так казалы, можэ, шчэ ў Германію повэзэ, але ўжэ як помінулы тую школу, то людэ кажуць: «нэма нас», «поб’юць нас»...
    Одын — ёго звалы Кальчук. Як паіхала машына краем, ён пабачыў німціў, выскачыў праз акно і пачаў уцікаты ў кусты. Добіг до кустоў, і там ёго забылы. Німцы сталы з машыны по ёму страляты.
    I прыіхалы назад, тая машына, у агарод і гавораць:
    — Нашу машыну абстралялы, а вы гаворытэ, што партызанаў нет. А нашу машыну абстралялы.
    А хто ж страляў? Мы ж усі ў агародзі...
    Прышла ёго маты рыдна і гаворыць нд дочку тую:
    — Нэма, дэтынонько, нашого Йвана.
    I вот тодзі мы ўсі сталы плакаты. Колі нэма Йвана, кажэмо, нэма і ўсіх нас.
    Ёго забылы над канавай.
    Пытанне: —А ён сапраўды страляў па машыне?
    433
    — Ніхто нэ страляў на іх, толькі так воны казалы, коб мы нэ розбіглыся ў агародзі, што от «у кашу машыну стралялы».
    Пытанне: — А партызаны ў вас тут былі?
    — He. Мы нэ бачылы тут. Партызаніў мы тут ніколы, ніколы нэ бачылы. Толькі одын чоловік, як білы, быў з нашай дэрэўні ў партызанах. Радзіюк Уладымір.
    ...Ой, загнаў тую маладзёж... По