Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
ch outer den Bedingungen von Irlegagefangenea.
}. Die welbllche Bevdlkerung wird dea Beichakoaalaaar fttr dan Arbelteeinaati zur Drbelt la Helot# xugewloaen.
4. air Jell 4er eeibliohan Berdlkerung and all* •Iternloaen Under koasen in unaero Doffan.olager.
5. Dia beveikerungoUClg evrkuierten Cebiet* aind tunliohnt naoh noch zu treffender sbsachung ait lea Deichaernuhrungbainiater uni den Minister fUr die beeetzter. Catgeblet* Ton den Eaheren H1 ml Bolide if llrern in Dawirtaahaftung zu nehaen and dart zoo Toil ait XokSgye zu bebaaon and eoweit «а adglloh let, landzirteonaftlich аазаол*Men. Dio Underlagor sing, an den Hand dleaer Cablet* zu l«j«r„ sodad die tinder als Irbait^rktJtj Xtix ІеійайікгЗлііЛгіЬІІДа ml ftlr die LandaIrtochaft zur УегСІ^йп^діаЬ#0
Die *nd_ultlg*n Torchiac* einl =ir baldigst elnzurelchen.
4 .) HCbergruppenfUhrer larger
5 .) ftcbergruppenfUhrer Back* .
441
добрую рабочую сілу для нямецкага народа. Як мне здаецца, вырашэнне гэтага пытання не надта пасоўваецца наперад. Разам з тым я атрымліваю ад начальніка паліцыі бяспекі і СД ад 10.7.1943 г. прапанову аб ізаляваным утрыманні жонак бандытаў разам з іх дзецьмі ў спецыяльным лагеры Траўнікі. Гэтая прапанова, на маю думку, не з’яўляецца рашэннем праблемы.
Я прашу адпаведных начальнікаў галоўных упраўленняў і обергрупэнфюрэраў СС разам абмеркаваць і правесці ў жыццё наступнае выдадзенае мною распараджэнне.
Фюрэр загадаў, каб бандыцкія тэрыторыі паўночнай Украіны і сярэдзіннай Расіі былі канчаткова і без астатку ачышчаны ад насельніцтва. Гэта павінна быць зроблена на працягу наступных чатырох месяцаў. У будучым гэтыя тэрыторыі трывала застаюцца недаступнымі для засялення бандытамі, таму што там яны не будуць мець нічога для пражытку— ні сховішча, ні харчовых прадуктаў. 3 другога боку, я думаю, што мы не павінны пакідаць гэтыя тэрыторыі не асвоенымі — у сэнсе атрымання пушніны і выкарыстання зямлі. Уяўляю сабе перш за ўсё дзве магчымасці.
1. 3 сіламі, дастатковымі для падтрымання бяспекі, мы займаем на некалькі тыдняў тую ці іншую тэрыторыю. Разам з намі прыбывае персанал ляснога ўпраўлення, а з ім — рабочыядрэвараспрацоўшчыкі. На працягу гэтых тыдняў праводзіцца вырубка ў ахоўваемых лясах і, што, можа, самае лепшае, драўніна вывозіцца на нізкарослых рускіх конях: або на чыгунку, або, калі яшчэ стаіць лета, да водных шляхоў, па якіх яна будзе сплаўляцца.
2. На землях, якія акажуцца прыгоднымі, мы пачнём вырошчванне коксагызу або іншых раслін, якія нам могуць спатрэбіцца, але якія не ўжываюцца людзьмі ў ежу. Я маю на ўвазе, напрыклад, каноплю (не лён) ці маслянічнік (напр., для пляцення кашоў пад снарады). Магчыма, знойдуцца і некаторыя іншыя такога роду расліны. Але перш за ўсё я думаю пра вырошчванне, пры наяўнасці добрай зямлі, коксагызу. У гэтым сэнсе тут можна было б ужыць спосаб дзеяння як пры выкарыстанні лясоў для атрымання драўніны.
Пры вырошчванні гэтых культур я не баюся разбурэнняў ад рук бандытаў, бо нават вялікая колькасць людзей, якія тым не меней апынуліся б на пазбаўленай спажыўных прадуктаў тэрыторыі, маглі б знішчыць пасеўныя плошчы толькі вытраўліваннем раслін, пераворваннем або вытоптваннем.
А гэта наогул вельмі складаная справа, і яна магла б быць лёгка выяўлена і епынена кантрольнымі аблётамі.
У тыя дні, калі для апрацоўкі глебы або збору ўраджаю патрабуецца шмат рабочай сілы, тэрыторыя займаецца намі і туды ўвозяцца жанчыны і дзеці для выканання сельскагаспадарчых работ.
Таму я лічу мэтазгодным, каб жонкі бандытаў і ўсе сабраныя дзеці былі расселены ў вёсках на ўскраінах бандыцкіх тэрыторый і заняты там карыснай працай: напрыклад, пляценнем кашоў і таму падобным. Яны павінны, аднак, атрымліваць рацыён прадуктаў харчавання, дастатковы толькі на некалькі дзён, і ім не павінны выдзяляцца ніякія сельскагаспадарчыя ўгоддзі ў памерах большых, чым гэта патрэбна для пракорму саміх сябе і дзяцей. У час збору ўраджаю павінна быць удзелена ўвага таму, каб усё сабранае складвалася намі ў бяспечных месцах, каб банды ніякім чынам не маглі харчавацца за кошт раскрадання прадуктаў ці іх разграблення. 3 другога боку, дастатковае дзённае харчаванне рабочых шляхам выдачы ім дзённага рацыёну павінна праводзіцца выключна па рускай акорднай і стаханаўскай сістэме.
Я спадзяюся, што групэнфюрэр СС Глобачнік правядзе гэтую работу як самую першачарговую ў сярэдзіннай Расіі.
Оберштурмбанфюрэр СС 54 Г. Гімлер
Тое, што раней і зусім нядаўна выглядала злавесна, усё больш ператвараецца ў мітусню раз’юшаных і перапалоханых пацукоў, якіх восьвось спасцігне расплата. Усё менш у фашысцкіх кіраўнікоў магчымасці помсціць насельніцтву акупаваных зямель. Тым больш — думаць пра «канчатковае ўрэгуляванне».
I тым не менш яны працягваюць выконваць той свой першапачатковы план «Ост». Рушацца ваенныя стратэгічныя і тактычныя планы, надзеі на перамогу, на хуткае сусветнае панаванне, на тысячагадовы «трэці рэйх», а яны вунь як стараюцца забіць... ну, хоць яшчэ адно дзіця — рускае, беларускае, украінскае, польскае...
444
Што тут — аўтаматызм нейкага бяздумнага жудаснага механізму? He, не толькі.
У нейкіх штабах і ў нечых мазгах усё гэта мела цалкам <<рацыянальны» сэнс, служыла плану яшчэ больш глабальнаму.
Пангерманізм,— а гітлерызм, нацызм можна разгледжваць як асабліва злавесны этап у развіцці і дамаганнях даўняга пангерманізму,— заўсёды кіраваўся наступным: нават праігрываючы вайну, зрабіць як мага большую шкоду сумежным краінам, народам. Асабліва — іх «біялагічнаму патэнцыялу», каб «наступным разам» іх было менш, а немцаў больш...
Адзін з пангерманістаў, Клаўс Вагнер, яшчэ ў 1906 годзе ў сваёй кнізе «Вайна» прапаведваў:
«Давайце смела арганізуем масавае прымусовае перасяленне еўрапейскіх народаў. Нашчадкі будуць нам удзячныя. Неабходна будзе ўжыць меры прымусу. Гэтыя народьі трэба загнаць у рэзервацыі, дзе мы будзем трымаць іх ізаляванымі, каб мы маглі атрымаць прастору, неабходную для нашай экспансіі» 55.
Голас, інтанацыі, фразеалогія —• цалкам розенбергаўскія...
Або вось яшчэ — з выступлення другога пангерманіста, Генрыха Класа, які прарочыў у 1913 годзе:
«Мы павінны закрыць нашы сэрцы для літасці...
...Малыя краіны, накшталт Галандыі і Бельгіі, страцілі сваё права на існаванне...
Мы павінны праводзіць агрэсіўную палітыку. Францыя павінна быць знішчана раз і назаўсёды. Няхай вайна будзе для нас свяшчэннай. Мы павінны вітаць яе як лекара нашай душы...
Мы чакаем фюрэра! Цярплівасць, цярплівасць, ён з’явіцца» 5В.
А ў 1943 годзе —,УЖ0 аД імя таго цярплівага фюрэра — фельдмаршал фон Рунштэд вучыў слухачоў Берлінскай ваеннай акадэміі:
«Знішчэнне суседніх народаў і іхніх багаццяў зусім неабходна для нашай перамогі. Адна з сур’ёзных памылак 1918 года заключалася ў тым, што мы не знішчалі грамадзянскае насельніцтва варожых краін, бо неабходна, каб немцы заўсёды, прынамсі ўдвая, пераўзыходзілі па колькасці народы сумежных краін. Таму мы абавязаны знішчыць, прынамсі, трэцюю частку іх жыхароу...» 57
Нават фактычна прайграўшы вайну, яны яшчэ ўсё забівалі — жанчын, дзяцей... Яшчэ хоць адно рускае, беларускае, украінскае, польскае дзіця... I аўтаматызм у гэтым — кашмарны аўтаматызм фашысцкай машыны знішчэння. У кожным паасобным выпадку. А ў цэлым — зноў план, зноў разлік. На далёкую будучыню...
I калі ўлада іх жорсткасці, вар’яцтва звузілася да ўласна нямецкай тэрыторыі, той самы «план» іхні павярнуўся ўжо супраць нямецкага насельніцтва. He забіваць, не вешаць, не тапіць і не паліць яны не могуць — гэта іх форма існавання. I не толькі думка пра тое, каб выратавацца ці каб працягнуць яшчэ месяц, тыдзень, гадзіну, а вось гэтая іх прырода забойцаў праяўлялася ў тым, што і Германію яны гатовы былі, хацелі і стараліся ператварыць у «зону пустыні». Іншых зямель для такой «працы» ў іх ужо не засталося.
«Фюрэр нямецкага народа», здыхаючы, вось так падзякаваў Германіі:
«Калі мы прайграем вайну, няхай загіне і народ. Такі лёс непазбежны. Няма чаго задумвацца над асновамі найпрымітыўнейшага існавання. Наадварот, лепш самім знішчыць
445
гэтыя асновы, да таго ж уласнымі рукамі. Народ аказаўся слабым, а будучыня належыць больш моцнаму ўсходняму народу. Апроч таго, тыя, што застануцца пасля вайны, уяўляюць нязначную вартасць, бо вартасныя пагінулі» 58.
I загадаў — апошні раз шалёны ўкусіў— затапіць водамі Шпрэе тырчы нямецкіх жанчын, дзяцей, што ратаваліся ў берлінскім метрэ.
I гэта быў для фашызму зусім лагічны канец, вынік. «Фюрэры» кляліся інтарэсамі нямецкага насельніцтва і ўсё, што рабілі, усе зверствы свае клалі на «алтар» усё тых жа «інтарэсаў немца». Бо яго рукамі ўсё і рабілі. Але не выцягнуў ён іх крывавую калясніцу з той прорвы, у якой яны апынуліся. He атрымалася сусветнага панавання «новай касты». Тады — прыстрэліць і яго, немца, забіць і нямецкі народ — як загнанага каня страляюць. Непатрэбен. Адпомсціць і яму за тое, што яны, «фюрэры», здохнуць, а нямецкі народ застанецца жыць. Гебельс помсліва вішчаў перад сваім канцом:
«Нямецкі народ заслужыў долю, якая цяпер яго чакае... Але не аддавайцеся ілюзіям: я нікога не прымушаў быць маім супрацоўнікам, гэтаксама як мы не прымушалі нямецкі народ... Цяпер вам перарэжуць глот
кі. Але калі нам суджана адысці, то няхай тады ўвесь свет скаланецца» 'у.
Вось што такое Хатынь, што такое беларускія Хатыні! Як і Лідзіцэ, Арадур, яны — сімвал нацысцкіх зверстваў. Але і нешта большае. Гэта ўжо — сапраўдны выскал фашызму, які ад многіх краін Еўропы да часу быў схаваны.
Беларускія Хатыні — гэта нешта настолькі злавеснае, што людзям планеты нялёгка да канца ўсвядоміць і да канца адчуць нават пасля асвенцімаў і бухенвальдаў. Беларускія Хатыні — гэта тая рэальнасць, практыка, якую фашызм рыхтаваў цэлым краінам і кантынентам, але, шырока распачаць паспеў толькі тут.
Велізарнымі ахвярамі савецкі народ заплаціў за тое, каб свет, каб іншыя народы не зазналі сотняў і тысяч сваіх Хатыняў. Сваімі Хатынямі заплаціў.
Гэта павінны разумець, ведаць тыя, хто прыязджае, прыходзіць сюды — у Хатынь. Пра гэта нема крычыць рэзкая, цёмная фігура старога з такім каменным і