Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
к, як хочаш... Бяжы.
Толькі я пацыкнулася бегчы, а мяне як хто ззадзі дзержыць, не магу адарвацца ад сцяны, так мне страшна. Ну, а яны пабеглі, і ўсіх іх пабілі.
Пытанне: — Тых дзевачак?
— Дзвюх гэтых дзевачак. Усіх. Усім голавы паразбівалі. Тады, як я выскачыла, я іх бачыла. Ну, тут ужо маю матку... Стаў страляць па матцы. На руках у яе была трохгадовая дзевачка — яе раніў на руках. Я так во гляжу, дык яна выцягнулася, закрычала. Мама падняла яе на рукі, дык яно так сіняесіняе, але крыві не бачыла, нічога. Тады ідзець сюды ўжэ немец, к матцы сюды ідзець. Я кажу:
— Мамачка., пабягу я ў хату. Страшна мне.
Яна кажа:
— Дзетачка, бяжы.
Тут маму забілі. I дзвюх гэтых дзевачак. А хлопчык маленькі спужаўся і кудата ў хату заскачыў, там і згарэў ён жывы. А я пабегла ў другую ўжо, у суседнюю. He, яшчэ я бягу, а ён на мяне:
— Іш, куда схавалась, шчанок! А ну,— кажа,— у хату.
Я бягу, а на мне ўсё гэтае цела проста дубовае стала. Убягаю ў хату, а там ужо ўбітыя ляжаць, дзесяць чалавек бітых. Ойёйёй! Мне так страшна стала. А тут дзяцей многамнога прыбегла сюды. Дык яны тады пад краваць.
Пытанне: — Дзеці?
— Дзеці гэтыя. А мне ўжэ некуды, я неяк запаздала, дык я з краю тут лягла. Думаю: «Усе яны жывы застануцца, а мяне заб’юць, раз я крайняя». А ён тады падышоў к краваці і рраз, адсунуў! Значыць, я была крайняя, дык мяне краваць загарадзіла, а етыя, каторыя ад сцяны, естыя ўсе пагіблі. А я ляжу жывая. I ляжу, мяне гэтая пасцілка загарадзіла з краваці, не відна я. Каго з нагана дабіваюць, тых, хто хроп, шавяліўся. Я ляжу. Тады ўжо — ціха, ціха, нідзе ўжо... Я галаву падняла, а ён на парозе стаіць, аўтамат во так і папяросу кура.
Вольга Надтачэева
Лізавета Шкапцова
«...Праз 10 год, калі новыя задачы запатрабуюць выканаўцаў, у нас будуць адборныя кадры».
Гітлер. 1941 г.
412
Счас падбягае, пасцілку гэту загарвае на краваць і стаў мяне страляць. Тры разы стрэліў і два разы не папаў, а трэці папаў. Цаляў мне, мабыць, у вісок, ды — па нізе, у мяне во шрам чуцьчуць есць. I я ляжала крышочкамі, і ў калена пуля прайшла. Ну тады я бачу — кроў гэтая цячэ і думаю: «Ці гэта ж жывая я, у сазнанні? Думаю, ну ўжо ўсё...»
Пётр Юр’евіч Перапечын.
«...Я быў малы. Нас было ў маці чэцвера малых. Брат дваццаць шостага года, каторы астаўся жывы, сястра трыццаць трэцяга і трыццаць сёмага — брат. Ацец умершы ў трыццаць сёмым годзе. Брат старэйшы пайшоў хавацца ў ячмень а ў гэта ўрэмя бяжала Бабкова Марыя. Яна цяпер у Магілёве жывець. Дзяўчына. Выскачыла. Мы ў адным класе вучыліся з ёй. Бегла і крычала:
— Уцякайце, хавайцеся, б’юць усіх падрад!
Я маці стаў прасіць, гаварыць, што, значыць, пайдзём хавацца. Маці штота, ілі расцяралась яна, ілі што:
— Нікуды,— гаворыць,— не пойдзем.
Ну, тагда я стаў прасіць, каб меншага брата ці сястру аддала, штоб мне пайсці ўдваіх. Яна не пусціла, гаворыць:
— Ідзі, еслі хочаш, адзін, раз табе нада так.
Ну, і патом, у ета ўрэмя, кагда мы... Убачылі мы ўжо, што падзвігаюцца сюды, мы на свой двор зашлі там к сараю, селі паўз забор: я самы крайні сеў. Заходзяць двое. Адзін гаварыў панямецку, адзін паруску, каторы гаварыў панашаму — гэты з вінтоўкай. А той з пісталетам. Стаў на пра
ходзе. Зайшоў той, каторы гаварыў паруску, ён, канечна, дабраволец.
— Ідзіце ў хату, лажыцесь.
Ну, матка тут на каленкі, усе мы радам там, давай прасіцца там. «Паночкі, галубочкі» — там усё гэта... Ну, патом ён, значыць, хацеў мяне прыкладам ударыць. Я зразу сабраўся і пайшоў уперадзі. Пайшоў уперадзі, за мной сястра, трыццаць трэцяга года. Я як ішоў,— у нас дзве хаты было,— на ўтарую хату прайшоў, а маці з маленькім, трыццаць сёмага гэты,— у той хаце. Ён адразу... Маць убілі насмерць зразу. Брат доўга мучыўся. Патом зайшоў — сястру зразу насмерць. А мне сюда вот у плячо ўдарыў, сюда пуля вышла. Як ляжаў, закрыўся і глаза закрыў. Кроў пайшла, я ляжаў, ну, хто яго знае, прэдпалажэнне — кнігі чытаў жа — кроў ёсць, думаю: скора я памру ці не? Ну, патом яны... Там стаяў атцоўскі яшчэ, ну, панашаму, як чамадан такі, сундук такі. Яны там, што лучшае было, выкінулі, пасматрэлі ўсё, перакапалі, ка мне сюды ў кроў выкінулі. Ну, і выйшлі з хаты яны тады, пайшлі, значыцца. Я ўстаў, сястру гэтую перавярнуў — мёртвая. Матка ляжыць — тожа мёртвая. Я яшчэ брата на рукі ўзяў, панасіў. Ён тожа кончыўся. Я яго матцы на руку палажыў, у акно паглядзеў— нікога няма.
Толькі выхажу на двор — яны выпускаюць наш скот. Ну, карова там была, авечкі. Выганяюць іх на двор. Толькі яны, значыць, замецілі — я цераз забор пераскочыў. Яны яшчэ раз выстралілі. Ну, і бег, якраз набег на гэтага большага брата ў ячмені. Ён мяне палажыў, і я больш ужо не ўстаў. Раны сталі балець,' і больш не ўстаў. Ну, вобшчам скот яны выгналі, прасігналілі, значыць, кагда паліць. Запалілі. Патом, значыць, згарэў наш дом.
413
Усталі мы, гэты брат мяне падняў, суседзі сталі падхадзіць. Ну, і пайшлі ў лес...»
Вось так, адзін за адным, садзяцца да мікрафона жыхары Красніцы — калісьці забітай вёскі. Услед за Пятром Перапечыным— зноў жанчыны: Ева Тумакова, Ніна Князева. Па нейкаму асабліваму шчасцю гэтыя людзі і яшчэ некалькі дзесяткаў краснінцаў уратаваліся ў той дзень. Каты зрабілі сваю справу: 857 чалавек застрэлілі, спалілі. I ўсё ж не так «чыста», як умелі і вучыліся рабіць. Тут яшчэ толькі асвойвалі прыёмы, метады. Бо былі мы на месцы і такіх вёсак, знішчаных у 1943 і ў 1944 гадах, калісьці вялікіх, шматлюдных (Макаўе Асіповіцкага раёна, Ямішча — Шумілінскага, Пузічы — Салігорскага і інш.), дзе ніводная жывая душа не ўратавалася. Ніводзін, хто б мог расказаць. Поле, жыта, помнік у бярозавым гаёчку — цэментная пірамідка з трохзначнай лічбай забітых, спаленых і нябачныя жаваранкі, што спрабуюць сваім шчэбетам запоўніць гэтую, аж да неба, пустэчу... Асаблівую пустэчу, якой няма, мабыць, і ў самай пустой пустыні.
Красніцу забівалі ў ліку першых (у гэтай мясцовасці). Праўда, даходзілі чуткі пра вёску Студзёнку (таксама Быхаўскага раёна), што быццам бы выбілі там усіх людзей. Але, аказваецца, цяжка чалавеку ў такое паверыць. Нават шмат чаго пабачыўшы, перажыўшы.
Карнікі ўсё гэта ўлічвалі: калі людзі ўжо моцна напалоханы, дакладна ведаюць — дык адзін «падыход»; але зусім інакшы, калі забойцы маглі разлічваць на такі вось стан: чалавек бачыць, што б’юць, забіваюць усіх падрад, а ўсё не верыць, што магчыма гэта...
Андрэй Піліпавіч Перапечын.
«...Гэта было 17 іюля 1942 года. Раненька, яшчэ спалі ўсе, паявіўся самалёт над Красніцай. Вот ён стаў надта нізка лятаць, усе падняліся. I ў гэта ўрэмя са стараны Давыдавіч ішло вельмі багата немцаў. Ну, яны прайшлі праз Красніцу, нічога нікаму, так спакойна прайшлі. Усе не звярнулі ўвагі. Зноў усе пайшлі па сваіх дамах, па сваіх работах. Цераз некаторы час яўляюцца зноў тыя немцы — ужо з усіх старон. Ацапілі гэтую дзярэўню і нічаго нікаму не гавораць — ціха, і ўсё. А дзета ў часа тры дня яны пачалі біць. Пачалі біць з естай стораны. 3 школы. Адразу ў школу загналі некалькі чалавек, там гранаты — слышна ўзрывы былі. I выстралы. Але нічаго не чуваць: ні крыку, нічаго. А як гэта гаварыў Шыкуноў, гэта праўда, што ўвесь народ быў на сенакосе. Ну, яны з сенакосу зганялі ў дзярэўню, ніхто ж не знаў чаго. Да, і калі, панімаеш, выбегла адна дзяўчонка,— як яе, Бабкова, ага, Марыя,— дык выбегла яна, выскачыла ў акно. Бяжыць па дзярэўні і крычыць:
— Спасайцеся, спасайцеся, б’юць людзей!»
У Магілёве мы адшукалі Марыю Бабкову — тую колішнюю дзяўчынку, крык якой быццам разбудзіў многіх: «Забіваюць жа людзей!» Цяпер у Марыі Віктараўны іншае прозвішча — Паўлава, па мужу. У старым драўляным доме, адрас якога нам далі ў Красніцы, яе мы не знайшлі: пераехала ў мікрараён Юбілейны.
Звычайна мы спачатку чалавека бачым, чуем, а ўжо потым даведваемся, што з ім было: з яго расказу. А тут мы павінны былі сустрэцца з жанчынай, загадзя ведаючы
пра яе лёс, яе «гісторыю». I мы міжволі прыглядаліся да яе, быццам пазнавалі,— прыглядаліся да невысокай жанчыны са смуглявым худым тварам, што стрымана глядзела на нас, слухала, чаго гэта прыехалі да яе здалёку людзі. Красніца?.. Так, яна туды часта ездзіць, бывае там. Хоць сама даўно ўжо ў горадзе жыве, працуе на млынакамбінаце. Муж — слесар. Вунь і дачка ўжо вырасла, гэта яна там на кухні гучна, памаладому, смяецца — з мужам сваім, такім жа маладым. У іх там свая размова, свае інтарэсы, а маці — калі гэта людзям патрэбна!—села перад нашым мікрафонам:
«...Калі немцы ацапілі дзярэўню, мама была на сенакосе, а мы — брат мой і тры сястры — дома. Недалёка ад нас была школа. Калі прыехалі, яны спачатку сталі біць гэтых, бежанцаў. Яны там жылі ў школе, некалькі сямей, і іх сталі страляць. А ў нас там побач жыў сусед, ён быў дома. Дык страляюць гэтых у школе, а пулі па дзярэўні так — фіу, слышна, як лятаюць. Я тады пайшла к яму:
— Ой,— гавару,— дзядзя, штота дзелаецца, ці б’юць, ці што.
А ён:
— А, панікёрша! Хто цябе тут будзе біць!
Там яны пастралялі ў школе і пачалі хадзіць. Два немцы той сторанай вуліцы ідуць, а два — па гэтай. Па хатах: два туда і два сюда. Наша хата была трэцяя ці чацвёртая. Вот яны ў адзін дом зайшлі, было там закрыта, у другі зайшлі.
Старуха бяжала — у яе дочкі на балоце былі,— з унучкай была. Прыастанавілася і гаворыць:
— Пайду дальша.
У трэці зайшлі, пабілі ўсіх, хто там быў. Пытанне: — Вы чулі, як стралялі?
— He. Мы не чулі. Яны ўвайдуць і там страляюць. А мы ўсё матаемся: то к дому свайму, то к суседу.
— Мужчыны, што ж нам дзелаць?
Страшна, б’юць! У мяне сястра і брат былі старшыя, а я сярэдняя. Ну, тагда — ідуць к нам! Ой, два немцы!.. Там былі і паліцаі, а гэтыя — з бляхамі на грудзі. Страшныя такія. Ужо яны пабілі суседзяў і к нам ідуць. Я: «Ой, дзядзя, глядзіце, па хатах ходзяць, б’юць, сюды ідуць!» Ну, мы тут сталі і стаім. Я ў сваём доме не была. Дзве сястры там было — убілі. Ідуць сюды! А мы з братам тут. Брат после хваробы быў зусім слабы. Еслі б ён быў здаровей, і ён бы бяжаў. А ён быў зусім слабы. Паліцэйскі і гаворыць:
— Ідзіце ў хату!
— Ой,— усе закрычалі.— Што дзелаць?
Мы ўсе тагда — гэты мужчына, у яго была сям’я, пяць душ, я шостая — сяйчас мы ўсе ніц, палажыліся на пол і сталі крычаць.