Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
у, канешне, гэта ўсё маскіроўка была. To плуг, то барану палажылі на воз, пазапрагалі коней, пасаджалі людзей. Я таксама запрог каня. Адзін хлопец сеў, а ў мяне паглядзелі дакументы і сказалі — «дадому». Два немцы былі, адзін гаворыць — «едзь», а другі — «дахаты». Ну, канешне, зганялі нас у хаты — у чатырох месцах. Вёска наша — хат пяцьдзесят і болей, можа быць, а ўбілі дзвесце дзевяноста шэсць чалавек.
Ну, мяне як загналі ў гэтую хату, там ужо ўсе сабраныя былі. Мужчын сабіралі ўродзе на работу, а жэншчын — у хаты, да бою. Дзяцей... Ну, мяне прыгналі самага астатняга, стаяў у дзвярах. Ужо больш не
было... Сто пяцьдзесят чалавек было ў гэтым доме. Ну, можа, мінут дваццаць, больш не было, як я пастаяў у гэтым доме, і тут вызываюць трох. Пайшлі. Вышлі, і яны нас павялі за сарай. Вышлі за сарай, і тут адразу ў іх быў дагавор: немцаў трох і нас трох. Сказалі:
— Кленч!
Як сказалі «кленч», тут пад адзін звук— з пісталетаў. У голавы. У мяне во так: у затылак, а тут во выйшаў, вылецеў. I тагда ўжо пачалі падводзіць больш. А мы ўжо там... Гэтыя двух — адразу ім папалі і нават не паварухнуліся. Але мяне не адбілі ад памяці. Каб я не помніў, то мяне дабілі б, іменна, што я помніў. Зашумела ў галаве — усё роўна як мне далі поўху. Я зваліўся, упаў ніцма, дух утаіў і не варушыўся. Тут, можа, цераз мінут пару, пачалі валіць ужо. Як падыдуць тыя людзі за сарай, угледзяць, што мы ўжо ляжымо, толькі войкнуць «ай!». I б’юць іх. Я толькі думаў тое, што, як пачнуць дабіваць, хто зразу зваліцца, могуць і мяне дабіць. Як толькі прыдзе за сарай, павернецца, дык яны б’юць. Па галасах я не пазнаваў, каго прыводзілі, бо я быў не ў сваім канцы дзярэўні, а там, ад Слоніма, куды мяне былі загналі. Як толькі выйдзе сюды — «татачка!», «мамачка!» — і тут б’юць, страляюць. Навалілі, канешне, усіх перабілі.
Тады ўспакоілася, цішына стала. Ну, ляжаў я да часоў дванаццаці ночы. Тут пайшлі, пачалі лазіць па трупах свінні. На галавето ў мяне ляжалі людзі, а ногі былі свабодныя... На галаве ў мяне ляжалі, і я не пазнаваў, каго прыводзілі, чутно толькі было, як войкалі дзеці, а так не пазнаваў. Пачалі лазіць свінні, кроў сабіраць, перайшлі мне па нагах, я ўжо пачустваваў, што немцаў няма і пачаў вылазіць.
Іван Гародка
Палікарп Шыкуноў
Вылез з гэтых трупаў, падняў галаву, і тут яшчэ адзін, Бардун, быў, таксама... Таксама ўстаў. To ён найшоў яшчэ дзевачку пад мацераю. Яе нямнога ранілі, яна жыве, гэтая дзевачка. Так гадоў мо дзесяць ёй было. У трупах ляжала. Яшчэ адзін дзядзька быў, у доме хаваўся, падышоў, паглядзеў, што мы варушымся. I павылазілі, і пайшлі ў лес. Ну, канешне, сняжок пайшоў, я тады ўстаў, у забітай жэншчыны ўзяў платок цёплы, галаву закруціў, раны свае, і пайшлі ў лес.
Пайшлі ў лес, снег цэлы дзень ішоў. Прахадзілі да вечара, а вечарам прышлі сюды, паглядзець, што тут ёсць. Ну, канешне, прышлі ў дзярэўню... Я ўжо нічога... Усё мне апухла, нічога не слышаў, так брыў, кроў ішла, ні кушаць нічога, толькі папіць. Прышоў дамоў, трупы развярнуў, панаходзіў
свае дзеці. Чэцвера забітых, адна дзеўчына, і тры хлопцы. I жонка...»
У Гародках, што ў Дзятлаўскім раёне,— там ужо інакш рабілі. Прыехалі, ачапілі вёску, абставілі яе кулямётамі: нікуды не ўцячэш. I тады пачалі хадзіць па хатах і загадваць, каб людзі ішлі на праверку пашпартоў. I трэба толькі, успамінае каваль Іван Вікенцьевіч Гародка, забраць з дому пасямейныя спіскі. У заходнебеларускіх вёсках, бліжэй да «рэйха», быў уведзены такі кантроль: на кожнай хаце — паіменны спіс сям’і. Каб нікога чужога! Вынеслі стол, лаўкі паставілі — зусім «мірная» бюракратычная акцыя...
«...Самі сталі з адбяспечанымі аўтаматамі,— расказвае Іван Гародка.— I немец пытаецца ў солтыса папольску:
— Ці будуць кватэры для нас?
Солтыс кажа:
— Будуць.
I яны тады, у той момант, давай страляць. Пакуль ён не сказаў пра гэтыя кватэры — яны не стралялі. Гэта знак у іх быў такі, каманда. А солтыс не ведаў. I яго таксама забілі. I братоў яго, і жонку, і дзяцей...
Як яны давай страляць, дык я давай бегчы. Мы траёх тады спасліся...
А потым вёску нашу спалілі. У Гародках забілі тады трыста шэсцьдзесят чалавек. А ў нашай сям’і бацьку забілі (маці памерла раней), тры сястры забілі, і брацік быў яшчэ малы...»
А ў Хаценаве Смалявіцкага раёна яшчэ паіншаму зрабілі: прыйшлі, разбрыліся па вуліцы, але так, што каля кожнай хаты ака
залася па тры карнікі. У вёску людзей пускалі, пакуль не набралася «даволі», «колькі трэба». Тады — дзве ракеты, і кожная тройка ўвайшла ў «сваю» хату і забіла «сваю» сям’ю.
«...На кожным двары паставілі па тры чалавекі — каб у гэты ж мамент выбіць людзей. Каля кожнай хаты. Столькі іх тады наехала! Скаціну яны ўжо выбралі, пагналі. Гэта ўжо другія, а яны далі дзве ракеты — у тым канцы і ў тым. А потым ў хату ўваходзяць і выбіваюць дзяцей і ўсіх, якія там старухі... У мяне вот убілі матку, убілі жану, убілі трое дзяцей. Сын быў з трыццаць шостага, дачка з трыццаць восьмага і з саракавога адзін, маленькі быў. У кутку гэта... патроны там і ўсё... Усё там ляжала. Я прышоў потым і толькі трупы свае закапаў.
402
Папалілі. Толькі каторыя не згарэўшы. Жонка, матка яшчэ... А дзяцей — адны косці пазбіралі.
Сто восемдзесят чалавек забілі».
(Іван Васільевіч Ліхтаровіч з Хаценава.)
У Засоўі на Лагойшчыне карнікі пераначавалі, наладзілі нават вечарынку пад губныя гармонікі, а раненька пайшлі па хатах: маці, жанчыны ўжо завіхаліся каля печы — іх першых стралялі, а затым заходзілі туды, дзе спалі дзеці...
Расказвае Сабіна Пятроўна Шупляцова — з вёскі Засоўе.
«...Прышлі немцы ў нашу дзярэўню, і тут яны пераначавалі, а раненька — яшчэ некаторыя людзі і спалі — пачалі біць. А ўвечары яны нікому нічога не казалі. Білі па хатах і ў тых людзей, у каго начавалі, таксама пабілі,— пайшло заадно. Я была ў суседзяй. I гаварылі, што ў Германію будуць браць, а хто з маладзёжы ўцячэць, то паб’юць старыкоў. He хацелася, каб гэта пастрадалі нашы старыкі. Ну вот, я да адной дзяўчыны пайшла: калі ўжо ў Германію прыдзецца ехаць, дык каб ужо ўдваіх. Толькі мы трохі пабылі ў іх, ажно ідуць немцы. Ужо біць. Ідуць утраіх к ім у хату, а адзін немец стаяў на вуліцы, Я ішла, а ён папытаўся ў мяне толькі, дЗе мой дом. А я кажу: «Вунь».
Пытанне: — А на якой мове ён пытаўся?
— Ну, гаварыўто ён панашаму, але відаць было, што немец, гаворка яго не такая. Я пайшла дамоў, а яны гэту бабу пагналі і забілі там. Глядзім — гарыць сяло.
Давай жа мы будзем ужо ўцякаць. I вот мы бяжым вуліцай. А там немец увідзеў, што мы бяжым,— за хатай ён хаваўся — пулямёт укапаны быў. Мы гэта немца ўвідзелі і другой дарогай пабеглі. Дабеглі да пуні. Там рэчачка. Тады два браты кажуць на маю ўжо матку:
— Цётачка, давайце будзем тапіцца.
Там рэчачка невялічкая была. А мая маці кажа:
— Дзеткі, будзем прасіцца, а можа, як адпросімся.
Немец выстраліў па нас і вярнуўся. А тады ж ужо з пулямёта як сталі страляць па нас!
Мяне ранілі былі. Ну, і мы паляцелі ў балота...
Браты яшчэ былі малыя. I рэчка невялікая была — цяпер яе ўжо зусім няма».
У Студзёнцы Быхаўскага раёна — акружылі раненька, праехалі па вёсцы на машынах, нават з гарматамі, да паўдня пабылі каля ветрака наводшыбе, а тады ўжо строем пайшлі па вуліцы. Па два, па тры адлучаліся ад калоны, ішлі ў двары.
— Заходзь у хату! Лажыся!..
Забіўшы паўтысячы жыхароў Студзёнкі, пераехалі ў суседні пасёлачак Студзянец. Пакуль мылі каля студні рукі, садзіліся піцьесці,— працавала авіяцыя: Студзёнку палілі з самалётаў, якім карнікі перад гэтым далі сігнал з гарматы.
Карнікі, вядома, маглі і самі запаліць, як звычайна і рабілася. Але захацелася вось так. Праверыць, што больш эфектыўна. Ды і псіхалагічны момант — паказаць тэхніку, моц. Паказалі і вярнуліся ў Студзёнку, дапальваць тое, што ад авіятэхнікі не згарэла.
(3 расказу Лідзіі Арцёмавай.)
403
Як аднолькава страшна, як бы механічна і ў той жа час з садысцкай ухмылкай гэта рабілася — у розных вёсках і ў розных мясцовасцях. Як смакавалі яны свае «знаходкі», «варыянты». як бы выхваляючыся адзін перад адным. Дзе — у агонь, дзе — у яму ці ў калодзеж, дзе — «дакументы правяраем», дзе — «у Германію павязём!».
«...Гэта 28 мая, у два часы дня білі людзей.
Пазвалі нас... Ну, загадалі на сабранне. Я ў хаце была. «Пашпарты мяняць!» Ну, мы ўсе і пайшлі. Тую сторану пабілі ўжо, той канец, а гэты наш канец яшчэ не ведаў. Кажуць, што на сабранне, усе і пайшлі.
Прыходзім на гэты двор, аж ужо людзі ляжаць пабітыя. Нас туды і прывялі. Так во сарай стаяў, баня тут. Там стаялі гэтыя тры, каторыя спецыяльна білі людзей. 3 аўтаматамі. У іх кожаныя рукавіцы. Голыя, у майках і ў рукавіцах. А рукавіцы во такія длінныя... (П а к а з в а е.) Ну, як яны білі? Білі ў галовы... Я сама відзела, як мацяру забілі, братавую, дзіця — усіх... Ну, мяне немец адкінуў набок, перакінуў на другую сторану... Гэта нас, маладых, каторых у Германію...»
(Антаніна Іванаўна Ікан, Іканы Барысаўскага раёна.)
I «вынаходлівыя» яны былі на «варыянты» і адначасова, калі бачылі, што ахвяры ўжо ў іхніх руках, не вельмі і хавалі свае мэты: «на сабранне!» «пашпарты мяняць!». А людзі ўжо ведаюць, чулі пра тыя жудасныя «сабранні», пра «адпраўку на работы»...
У гэтых варыянтах — што? I ў гэтых здзеклівых «сабраннях», «пашпартах»? Вытанчаны садызм катаў, хітрасць, здзек. Але
і нешта яшчэ... Што запісвалася, адзначалася ў справаздачах фюрэраў «эйнзацкаманд», «зондэркаманд» і што збіралася, вывучалася наверсе — у Берліне.
* * *
У Быхаўскім раёне ёсць вялікая вёска з прыгожай назвай — Красніца. Мы туды прыехалі ў сонечны ліпеньскі дзень 1972 rofla — праз трыццаць год пасля таго, як вёску гэтую забілі. Красніца жыве, як жыве сёння і Хірасіма. Але жыве і памяць — аб уласнай смерці памяць. I дзень той для ацалелых жыхароў Красніцы — успышка жудасці, пакуты, перад якімі астатнія месяцы і гады ваеннага ліхалецця нават губляюцца. «Да» і «пасля», а над усім — той ліпеньскі дзень 1942 года.
«...Яны ішлі цераз дзярэўню, не трогалі нікаго. 3 таго вунь канца цераз кладбішча. Толькі адзін пабег уцякаць, дык яго ўлавілі:
— Ты парцізан?
— He.
Ну, яго і пусцілі. 3 такой паліцікай, каб ета ўспакоіць людзей было. Да. Ну, заселі яны. З’ездзілі яшчэ ў Быхаў узнаць, каторую Красніцу — Первую ці Утарую — біць. У Быхаве ўтачнілі, прыязджаю