Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
тычнага, людаедскага «плана». 3 яго ж вынікалі, да яго прымыкалі і розныя канкрэтныя, «тактычныя» планы барацьбы з «актыўнымі элементамі», з непазбежным супраціўленнем савецкіх людзей акупацыі, рабункам, знішчэнню. Гэтыя канкрэтныя планы павінны былі служыць і служылі ўсё таму ж галоўнаму плану: пад выглядам барацьбы з партызанамі — знішчаць, знішчаць, знішчаць насельніцтва. Каб на потым меней працы засталося...
У вёсцы Баканіха на Віцебшчыне калі жыхароў сагналі ў хату, да іх зайшоў афіцэр. Трохі памарадзёрнічаў: забраў у каго што лепшае з адзення, выкінуў за дзверы. А пасля і яшчэ пра нешта ўспомніў. Стары Архіп Жыгачоў так расказвае: «Тагда афіцэр гэты ўзяў і папрашчаўся з намі. Гаворыць:
— Да свідання. Давайце спасіба сваім гэтым партызанам!»
Мабыць жа, з крыўдай сказаў, з упэўненасцю, што гэта перад ім, эсэсаўцам, вінаваты нехта — тыя дзеці, жанчыны! У іх, можа, браты, бацькі, мужы — партызаны. А як жа: ехаў праз цёмны, густы лес, праз балота прабіваўся, надрыжаўся пад сваім мундзірам з грознымі эмблемамі смерці, увесь час азіраючыся, чакаючы партызанскай засады. I для яго той агульны «план», што ішоў зверху: рабіць так, каб на ўсходніх землях дзяцей, жанчын, мужчын стала менш на столькі або столькі працэнтаў, той расісцкі план у мазгаўні і пад мундзірам такога вось карніка набываў афарбоўку на
ват ужо самаабароны. Ён ад партызан ратуецца!..
I камандаванне, выдаючы свае жорсткія загады, і яно, бачыце, ратуе сваіх салдат, свае камунікацыі... Урэшце і вышэйшыя фюрэры, тыя таксама пачыналі крыўдаваць на насельніцтва Беларусі і іншых акупаваных тэрыторый. Як жа, вунь сам бог, сам творца накіроўвае волю, інтуіцыю, руку фюрэра, указвае яму, што і як трэба рабіць:
«Само прадвызначэнне як бы хацела паказаць нам туды дарогу... Агромністая імперыя на ўсходзе даспела ўжо да распаду» 28.
«Творца ўсклаў на нас абавязак гістарычнай рэвізіі яшчэ нябачаных маштабаў...» 29.
А тут нейкія партызаны, нейкія там «неарыйцы» перашкаджаюць, супраціўляюцца і на фронце і ў нямецкім тыле, не хочуць, каб сцерці з карты іх Радзіму, каб «высялялі» на той свет іх сем’і, іх дзяцей. Колькі не аднаго гневу, жорсткасці, але ўжо і крыўды на «гэтых» рускіх, на «гэтых» беларусаў, украінцаў, палякаў, на ўсіх, хто не захацеў паслухмяна скарыцца лёсу, які для іх вызначыў «божы абраннік» — фюрэр. Новыя і новыя загады, накіраваныя на знішчэнне цэлых народаў, цяпер набываюць усё больш характар антыпартызанскі. Фашысты ўсё настойлівей, але дарэмна, стараліся віну за свае планы і свае справы ўскласці на тых, хто перашкаджаў ім гэтыя планы рэалізаваць. На партызан.
I тыя, колішнія іх нахабныя, ідыёцкія скаргі — скаргі катаў на свае ахвяры — працягваюцца, дарэчы, і сёння. У мемуарах, даследаваннях многіх заходніх генералаў (былых і новых), гісторыкаў, палітыкаў, літаратараў, што зноў і зноў пішуць пра «незаконнасць дзеянняў партызан», скардзяцца на дзяцей, жанчын і іх бацькоў, мужоў, братоў — на партызан, якія абаранялі Радзіму,
395
свой лад жыцця, жыццё і будучыню сваіх дзяцей. А заходненямецкі прафесар К. Г. Пфефер, той нават заяўляе, што гітлераўцы пакінулі «нядрэнную памяць па сабе ў савецкага народа». Бачыце, нават гэтак! Ііраўда, скардзіцца Пфефер, апошнія гады вайны «былі амаль усюды засмучаны беззаконнымі дзеяннямі партызан» 30.
Вунь колькі крыўды і шкадавання! He менш, чым у таго бандыта ў афіцэрскім мундзіры, што знішчыў жыхароў вёскі Баканіха. He забыўся, забраў, што лепшае было на людзях (каб не прападала «імперскае дабро»), і, перш чым запаліць хату з людзьмі, зусім папфефераўску папракнуў: — Гэта вам за вашых партызан!
А ўжо як крыўдуюць на свае ахвяры збеглыя здраднікі, «бобікі», як у часе вайны ахрысціў іх народ,— паліцаі, бургамістры, кіраўнікі «беларускай рады»! У іх, аказваецца цяпер, былі свае «планы», свае разлікі, калі яны дапамагалі гітлераўцам знішчаць савецкіх людзей. Яны хацелі з дапамогай немцаў «толькі» выбіць бальшавіцкі дух з народа. I не іх, маўляў, віна, што занадта «цела» і «дух» моцна трымаліся адно другога. «Ну, і гінь, калі ты такі!» — гневаліся яны на беларускі народ.
Іх рукамі нямецкія фашысты таксама нямала народнай крыві пралілі. Дзе толькі было магчыма, яны хаваліся за гэтых здраднікаў — «кіраўнікоў беларускай рады», карнікаўпаліцаяў, уласаўцаў, бургамістраў, старастаў, «народнікаў». 3 выпадку стварэння так званай «беларускай рады даверу» акупантамі выказваліся, напрыклад, такія меркаванні, такія разлікі: «...рускія будуць глядзець на гэты факт, як на фіктыўны крок, але затое гэта дасць нам магчымасць усе мерапрыемствы... праводзіць іх рукамі і ўскласці на іх усю адказнасць...» 31.
Але часам здаралася, што тая машына знішчэння, якую яны абслугоўвалі з усёй стараннасцю здраднікаў, садыстаў, адшчапенцаў, хапала, зацягвала ў свае зубцы і іх саміх. Як у тых жа Борках, дзе спалілі і паліцаяў.
Пра гэта расказвае Ганна Мікітаўна Сініца: вунь з якой пагардай да подлай тупасці фашысцкіх памагатых.
Пытанне: —А што там было, калі паліцэйскіх збіралі?..
«— Ага. У нас ніводнага паліцэйскага не было на пасёлку. А з Дзяржынскага адзін. Ну, і хадзіў ён па вуліцы, а мой брат ужо хацеў спрасіць, што гэта будзе, чаго акружылі. Кажа:
— Косцік, Косцік, што гэта такое?..
Дык ён і не стаў разгаварваць. Ён жа думаў: «Нас павязуць у Германію, а вас будуць біць, дык зачэм я буду з вамі разгаварваць». Ну, ім сказалі, што: «Забярыце вашы сем’і, і мы вас увязём у Германію». I яны свае сем’і ўсе пазбіралі і прывезлі к школе. I тут іх тады — што: узялі, гэтыя сем’і ўсе і іх саміх, запёрлі ў сарай у школьны і падпалілі. Вот яны жывыя і пагарэлі. Нас хоць палілі нежывых, білі, а іх жывых спалілі. Вот так.
Пытанне: —Казалі нам, што раней гэтыя паліцэйскія ўцяклі, калі павялі іх на партызан?
— Ад Клічава аднекуль уцяклі. Хадзілі ўжо на парцізан, а тады ўзялі адтуль ды ўцяклі. Вот тады, як яны ўцяклі, немцы, мусіць, падумалі, што тут уся звязь імеецца з парцізанамі, і яны ўсіх гэтых паліцэйскіх і пабілі.
Пытанне: — Яны ўцяклі са страху ці, можа, і праўда сувязь мелі з партызанамі?
— А, не мелі яны ніякай звязі! Патаму што яны заўсёды так гразіліся, кідаліся на
Фон Готберг — адзін з катаў беларускага народа. Галоўны «бобік» — Радаслаў Астроўскі.
398
людзей, што дзе ж яны мелі звязь. Прыдзе к нам, прымерна, начаваць. У нас бабы адны. I толькі, кажа, заікніся камунебудзь, што я тут, дык я цябе ўб’ю. Хаваліся, каб парцізаны іх не пабралі. Па чужых хатах хаваліся...»
* * *
Боркі Кіраўскія выбілі 15 чэрвеня 1942 года.
За некалькі месяцаў да гэтага ў сакавіку 1942 знішчылі шмат вёсак разам з людзьмі ў Акцябрскім раёне. Там, на Акцябршчыне, цэлы раён сціснулі пятлёй з некалькіх дывізій і забівалі ўсіх людзей — вёску за вёскай.
Аж да вызвалення Беларусі Савецкай Арміяй працягвалася такое ў маштабах усё больш злавесных і пагрозлівых для самога існавання нашага народа.
У абласцях і мясцовасцях, якія на нямецкіх картах лічыліся «армейскім тылам» (Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчына, усходняя частка Мінскай вобласці), да гэтых «акцый» «экзекуцый», «масавых кампаній», «ачыстак», «асобных мер», «фільтрацый» — розныя былі ў іх назвы — звычайна прыцягваліся буйныя армейскія часці, цэлыя дывізіі.
А на захадзе рэспублікі, асабліва ў тых раёнах, якія былі ўключаны або павінны былі потым быць уключанымі ў будучы «германскі рэйх», справай «высялення» і «перасялення» карэннага насельніцтва пастаянна займаліся спецыяльныя групы, каманды. Вядома, і іх прыкрывалі армейскія злучэнні, а ў часе блакад Белавежскай пушчы і іншых мясцовасцей — у гэтым ўдзельнічалі цэлыя дывізіі вермахта.
На Нюрнбергскім працэсе неабвержна даказана непасрэдная віна, адказнасць за
шматлікія акцыі генацыду не толькі спецыяльных часцей СС, СД і жандармерыі, але і армейскіх падраздзяленняў, армейскага камандавання. Яны рабілі адну справу, толькі ў вермахта былі яшчэ першачарговыя клопаты на фронце, а спецыяльныя каманды дзейнічалі так, быццам ужо наступіла пара «канчатковага ўрэгулявання», г. зн., як бы пасля перамогі. I таму дзейнасць гэтых каманд, груп, спецыяльных часцей можна разглядаць як рэпетыцыю таго злавеснага «канчатковага ўрэгулявання ў Еўропе» (знішчэння славянскіх і іншых народаў), на якое, калі б Гітлер перамог, ён кінуў бы цэлыя арміі.
А пакуль, акрамя таго, што знішчэнне тысяч і тысяч мірных жыхароў ужо адбывалася, працягвалася сіламі армейскіх і спецыяльных часцей, у ходзе гэтых акцый нешта рабілася і на будучае — планамерна і з маньяцкай настойлівасцю. Выпрабоўваліся метады «масавых экзекуцый». Адшукваліся варыянты, улічваліся «памылкі» і недакладнасці. (I ўвесь час пісаліся, пасылаліся ў Берлін скрупулёзныя справаздачы.) Вывучалася псіхалогія ахвяр. I выканаўцаў таксама.
Дык зноў вернемся да жывых сведчанняў, да непасрэдных сведак.
Вось як забівалі вёску Ніз Слонімскага раёна. I як на хаду мянялі і шукалі зручны прыём, каб людзі «без лішніх клопатаў» (для катаў) сталі пад кулі, пад расстрэл. У асвенцімах гэта ўжо было наладжана, адрэгулявана, як машына (фіктыўныя «лазні», «лазарэты» для новых эшалонаў ахвяр і г. д.). А тут жа ні калючай агароджы, ні «лазняў» гэтых, і забойцы вынаходзяць кожны раз новыя спосабы ашуканства, каб забіць па магчымасці ўсіх, каб ніхто не ўратаваўся.
399
Расказвае Лявон Сідаравіч Алізар.
«...Гэта было 16 снежня 1942 года. Прыехалі так гадзін у... Яшчэ не ўзышло сонца — гадзін у восем або сем. Машына была, паставіла каравул вакол дзярэўні. Зайшлі да солтыса. Солтыс быў мясцовы, з солтысам хадзілі па дамам і гаварылі, што будуць ва ўсіх правяраць дакументы. Ну, канешне, дакументаў не правяралі, а толькі сабіралі возраст мужчынаў вышэй шаснаццаці і ніжэй сарака пяці. Еслі сорак шэсць, то ўжо не бралі. Гаварылі, што пойдзем на работу, бярыце лапаты і хлеба. Бярыце ў сумкі хлеба. Вышлі. Сабралі ўвесь маладзёж, сярэдні возраст, вышлі за дзярэўню. I тагда астанавіліся па край дарог, на сярэдзіне, і разрысавалі план такі во: буквай «Г». Канешне, тагды кажды паняў, што будзе нехарашо. Пачалі хто закурваць, хто сюдатуда, і не капалі ямаў. 3 хлебам былі ўсе, у сумках хлеб. Сказалі, хлеба браць на два дні. I пасля ішла машына легкавая з лесу. Нямецкая, прыехаў начальнікнемец. I сказаў на гэтую ўсю маладзёж:
— Запрагайце коні, паедзем.
Н