Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 448с.
Мінск 1975
Ну, я ўжо не помню, хто там як
Марыя Паўлава (Бабкова)
Іван Перапечын
Пётр Перапечын
крычаў. Яны сяйчас — вінтоўкі там, ці кулямёты, і давай у гэтых людзей страляць. Як яны першы раз выстралілі... Якраз каля акна стаяў сундук... Як яны першы раз стрэлілі, я тады на сундук, з гарачкі, ці што, на сундук, а вакно гэтае адкрывалася — я ў вакно. Рукой таўкнула і на вуліцу пабегла. Калі я пабегла, два немцы з другой стараны ішлі,— пабілі ў другой хаце і ішлі,— яны пагергеталі, а я ў дзярэўню, у той канец. Яны яшчэ так не праходзілі, яны толькі тут пачалі. Я пабегла, людзі стаяць, усё спрашваюць:
— Што там, Маня, што там?
Я гавару:
— Ой, уцякайце, б’юць немцы!
Тады хто куда — табунамі! Пабеглі хавацца, хто куды. А тых, хто на балоце былі, маці нашу, тых загналі таксама ў хату і гранаты кідалі, а каго спалілі.
А дочка таго хазяіна таксама за мной кінулася ў вакно, а немец ёй у плячо, і яна назад у груду ўпала.
Але засталася жыва, у Брэсцкай вобласці жыве.
Людзі гавораць, што, калі я бегла, мяне ўзнаць не маглі: чорнаячорная, страшная. Я часам езджу туды, мне гавораць:
— Ну, ты нам жызь спасла. Стаялі б і ждалі, пакуль падайдуць немцы.
А мы потым у рож схаваліся.
Тады яны затрубілі, сігнал далі і паехалі...»
* * *
Калі доўга, некалькі год узапар ездзіш, слухаеш усё гэта, запісваеш, зпад жудаснай, немагчымай праўды людскіх расказаў і дакументаў выступаюць нейкія агульныя рысы ўсёй гэтай з’явы — беларускіх Хатыняў.
Фашысцкая машына масавых забойстваў працавала з улікам чалавечай псіхалогіі. Псіхалогіі чалавечай масы, якую забіваюць. Так было ў гітлераўскіх канцлагерах, і пра гэта нямала гаварылася на Нюрнбергскім працэсе, шмат напісана кніг. За калючым дротам канцлагераў механізм забойства быў адрэгуляваны на мільёнах жыццяў і смерцяў. He выпадкова і называюць іх «фашысц
416
кімі фабрыкамі смерці». Умовы там былі стабільныя, заўсёды амаль аднолькавыя.
У вёсках — кожны раз абставіны інакшыя, яны ўвесь час мяняюцца. Да гэтага і старалася прыстасавацца «знішчальная машына», калі яна выпаўзла з лагераў смерці, з гестапаўскіх засценкаў і папаўзла па польскіх, беларускіх, украінскіх, рускіх вёсках.
А перад ёю чалавек, вось вы, ваша сям’я, вашы аднавяскоўцы. Вас раптам перапыняюць сярод прывычнага занятку і кажуць:
— Заходзь усе ў хату. Хутчэй! Заходзьце і лажыцеся. Тварам уніз!
Вас, вашых дзяцей, вашу маці застрэляць — вось зараз, праз хвіліну. Аўтаматы. настаўлены, толькі націсне пальцам...
«...Калі прышлі ў нашу хату немцы, каторыя далжны былі нас расстрэльваць, дык мне помніцца — адзін немец быў высокі... А яны былі ў шэрых, доўгіх, ну, як эсэсаўцы,— з чарапамі. Адзін з аўтаматам, а двух былі з пісталетамі. Яны як зайшлі — у нас стаяла дзецкая краватка, сундук такі дзеравенскі быў, бабушкі нашай, а так падушка ляжала. Я на гэтую падушку... Як яны прыйшлі, дык я на гэтую падушку ліцом упаў... Бо маці казала:
— Калі яны прыдуць, то падайце, як хто можа...
Яна ўжо ведала, іпто будуць рабіць... Я лёг на падушку, а тут ляжала сястронка мая. Яна рукамі голаву абхваціла і ляжала. I вот яны пачалі страляць. Я не запомніў... Толькі помню, што стрэлілі, то так во рука дзёрнулася... Падняў пасля галаву — ужо было поўна дыму...»
(Іван Аляксандравіч Сікірыцкі з вёскі Лявішчы, жыве ў Слуцку.)
Або: вы збіліся ўсёй сям’ёй сярод хаты, а ён ужо прыйшоў — у касцы, чужы,, нецярпліва заклапочаны. сваёй справай...
«...Нас было ў хаце васемнаццаць чалавек. Сястра дваюрадная з дзецьмі з Літвіч прыехала, чацвёра дзяцей. Усе мы чыста паселі на саломе ў хаце і ўжо чакаем. Адзін немец прыйшоў, паставіў... такі во, на ножках... пулямёт. Калі ён у хату прыйшоў і пулямёт паставіў, дык нешта сказаў панямецку. Тады я помніла, а цяпер ужо забылася, што ён гаварыў. I давай страчыць! Я ніц як лягла, так і засталася толькі адна... Пабілі. Ляжала я, доўга ляжала. Пабралі ўсё, што там было,— чуваць было, як барабанілі. Нешта яны гаварылі, але панямецку. А я ляжала і не краталася. Патом запалілі. Іконаў там было многа, дык яны зразу іконы запалілі, на стол паклалі сена. Рушнік вісеў на іконах, дык яны паклалі сена на стол і сена і рушнік падпалілі. Дык яны пашлі, дык я падняла галаву паглядзела — гарэў кут.
Ляжу я, і чуваць мне, як яны толькі — пок, пок — страляюць людзей...»
(Рэгіна Сцяпанаўна Грыдзюшка. Засоўе Лагойскага раёна.)
Вы на ўсё гэта глядзіце і сваю смерць, што вось зараз да вас павернецца,— бачыце!
«...Яны тады — трах!— матку ўбілі з нагана. А я зза коміна бачу, на печы седзячы. Матку ўбілі. Двое было меншых, брат і сястра, на койцы спалі,— падышлі, звярнулі адзяяла і ў галовы — тах, тах, тах! Абмерла я — усё... He кінулася туды, а сяджу і
417
думаю, што будзе... Няхай залазяць на печ і б’юць...»
(Алена Ільінічна Батура. Засоўе Лагойскага раёна.)
Вы павінны нешта рабіць у лічаныя секунды, гледзячы зблізку ў твар смерці. Адзін закрывае сабой, кладучыся ці падаючы, дзіця. Другі, пачуўшы: «Лажыцеся!» — кідаецца праз усю хату і — у акно. Трэці на зброю кідаецца, бяззбройны. А нехта, вунь, бацька, мужчына, ідзе першы ў хату і першы кладзецца на падлогу (расказ Ніны Князевай з вёскі Красніца). Чалавек жа да апошняга імгнення ўсё яшчэ разлічвае на нешта: можа, на тое, што вось так ён дае нейкі шанц сваім дзецям. Можа, хоць іх пашкадуюць! Ці хоча схавацца і дзяцей схаваць хутчэй ад яшчэ большай жорсткасці, лютасці садыстаў — хай нават у самым небыцці схаваць.
Ніна Князева памятае, што бацька крыкнуў, калі маці з дзецьмі кінулася пад печ:
— Згарыш жывая!
Што можа быць страшней для чалавека, для бацькі, калі ён толькі і здолеў—выбраць сваім дзецям не самую лютую смерць?..
«...Загналі нас,— расказвала Ніна Князева.— Ну, а ў хату мы прышлі — што рабіць? Адзін за аднаго сталі хавацца... Ну, а яны стаялі:
— Так, доўга з вамі чыкацца? Лажыцеся! Толькі ніц. Лажыцеся!»
Яны ж працуюць — прышлі выконваць «пастанову» (як адзін з іх сказаў), «загад», «план», а тут у хованкі кінуліся гуляць: адно за аднаго, за маці дзеці хаваюцца. Ла
жыцеся! Некалі тут! Вы не адны! Чыкацца тут доўта з вамі!
Працуюць. I пішуць справаздачы — дзелавітажвавыя, пераможныя, падрабязныя.
«Рота а*грымала заданне знішчыць размешчаную на паўночны ўсход ад Макран вёску Забалоцце * і расстраляць насельніцтва. Да роты былі прыкамандзіраваны: узвод Фрона з 9й роты і 10 чал. бронеаўтамабільнага падраздзялення 10 палка. 22 верасня 1942 г. каля 18 гадз. 00 мін. 1, 2 і 3 узводы на сваіх машынах былі каля заходняга выхаду з Макран і злучыліся там з падраздзяленнямі, прысланымі для падмацавання. Пасля кароткага растлумачэння абстаноўкі і размеркавання сіл у 23 гадз. 00 мін. рота выступіла ў напрамку Забалоцця...
23 верасня 1942 г. каля 02 гадз. 00 мін. рота падышла да першых паасобных двароў Забалоцця. У той час, як галоўныя сілы рушылі далей у глыб вёскі да тэрыторыі ачаплення, асобныя двары былі акружаны выдзеленай для гэтага камандай, жыхары выведзены з дамоў. Такім чынам яшчэ да ўступлення ў вёску было затрымана каля 25 мужчын і жанчын. Старасту, які жыў на хутары, загадана было ў 05 гадз. 30 мін. быць у камандзіра роты, які знаходзіўся каля ўваходу ў вёску. К гэтаму часу ўсё знешняе ачапленне было расстаўлена без асаблівых здарэнняў.
Усё насельніцтва на чале са старастам было сагнана ў школу, а адна каманда адразу ж адправілася на хутары, за 7 км ад вёскі, каб забраць жыхароў... Усе жыхары былі падзелены на 3 групы і расстраляны на месцы пакарання...
* У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.
418
Вынікі аперацыі наступныя: расстраляна 289 чал., спалены 151 двор, узята 700 галоў рагатай жывёлы, 400 свіней, 400 авечак і 70 коней...» 32.
Гэта піша «наверх» камандзір 11й роты 15га паліцэйскага ахоўнага палка — капітан Пельс. Зусім у стылі традыцыйнага ваеннага данясення — радаснага, пераможнага — з поля бою. Але і з «псіхалогіяй», як бачыце — гэтага ад іх, практыкаў, мабыць, чакаюць там, «наверсе».
3 «псіхалогіяй» і з падкрэсліваннем, што мэтазгодна, а што непажадана пры такіх аперацыях і якія нечаканасці («асаблівыя здарэнні») сустракаюцца, якія заўважаны слабыя звенні ў арганізацыі.
У справаздачы капітана Каспера — камандзіра 9й роты таго ж 15га паліцэйскага палка, роты, якая знішчыла вёску Барысаўку, тая ж радасць і гордасць выканаўцы, які ведае, чаго ад яго чакаюць вышэйшыя інстанцыі:
«...На світанні стараста ў Барысаўцы сабраў усё насельніцтва. Пасля праверкі насельніцтва, пры садзеянні паліцыі бяспекі з Дзівіна, 5 сямей былі пераселены ў Дзівін. Астатнія былі расстраляны асоба выдзеленай камандай і пахаваны за 500 м на паўночны ўсход ад Барысаўкі. Усяго было расстраляна 169 чал., з іх: 49 мужчын, 97 жанчын і 23 дзіцяці... Усяго было знішчана: у самым населеным пункце — 12 вясковых двароў і 8 гумнаў, паза вёсках — 67 хутароў.
...Прысуды аб расстрэле былі выкананы толькі апоўдні к 1 гадзіне дня, зза падрыхтоўкі (капанне магіл)» 33.
Капітан Каспер спрытна засведчыў, што рашэнне вышэйшага начальства аб расправе аказалася вельмі прадбачлівым, бо пры спальванні вёскі «было дакладна ўстаноўле
на, што ў некаторых будынках адбываліся выбухі боепрыпасаў» 34. Будынкі спаліла 9я рота 26 верасня, пасля разграблення маёмасці расстраляных. Пажар быў фіналам расправы, так што «вінаватасць» памардаваных і абрабаваных сялян капітан «устанавіў» на чацвёрты дзень пасля іх смерці. Ён адказваў толькі за парушэнні графіка і тыя парушэнні растлумачваў і агаворваў. Увогуле думкі капітана Каспера займаў больш за ўсё гаспадарчы вынік карнай экспедыцыі. Ён унёс нават прапанову, як удасканаліць падобныя мерапрыемствы, і праявіў «гаспадарскі» клопат аб маёмасці, аб сваіх людзяхграбежніках:
«Трэба ў будучым абавязкова патрабаваць, — раіць капітан Каспер, — каб пры падобных акцыях прысутнічаў на месцы раённы ўпаўнаважаны па сельскай гаспадарцы, бо сустракаецца шмат пытанняў, якія могуць быць высветлены толькі асабіста» 35.
Капітан Пельс больш за сваіх калег аддаў увагі пытанню пра «вінаватасць» расстраляных яго 11й ротай жыхароў вёскі Забалоцце. Шукаў жа ён прыкмет вінаватасці не перад расстрэлам, а ў ходзе расстрэлу і нават «знайшоў» іх, пра што і паведаміў начальству ў справаздачы. Паводле яго ўяўленняў, нявінны чалавек, апынуўшыся перад дулам аўтамата, павінен траціць уладу над с