• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    пасаў захоплена невялікая колькасць...» ,4.
    На самай справе ў раёне Слоніма карнікі нават не сутыкнуліся з партызанскім атрадам. Яны накінуліся на бліжэйшыя мірныя вёскі.
    Звер палюе на чалавека
    243
    «...Ідзеш, ідзеш, ідзеш, ідзеш, чуеш — тут трэсне, дык ты ў другі бок. А яны ў лесе лавілі, па балоце... Па гразі ідзеш да пояса, чабохаешся, а боо!.. He дай божачка! Казалі:
    — Будзем раз у дзень есці, але каб толькі з балота вылезці...»
    (3 расказу Ганны Тарасевіч. Іканы Барысаўскага раёна.)
    Чалавека гоняць, выжываюць з вёскі, з горада — у лес. Потым ідуць на паляванне. На жанчын, на дзяцей палююць.
    Звяры ідуць аблавай на людзей.
    Расказвае Ганна Паўлаўна Бурак. Лісна Верхнядзвінскага раёна.
    «...У лесе мы там з нядзелю прасядзелі. Муж гаворыць:
    — Паедзем мы бліжэй к дому. Там адзін сусед, гаворыць, пераехаўшы, дык яны ў дзярэўню ходзяць, картошкі прыносяць, зернят прыносяць, мелюць, калатуху вараць, ляпёшкі пякуць. Вот і мы, гаворыць, паедзем туды.
    Ну што я, я ж адна не ўпруся, што я зраблю адна з дваімі дзецьмі? Ну вот, прыехалі, налажылі воз сена, павёз ён, і дачка паехала з ім.
    — Я,— гаворыць,— пайду дамой, можа, прынясу картошкі.
    Ну вот, яны паехалі, а я асталася так з дзецьмі сваімі. Прыехаў, апошні воз сена налажылі. Ён на мяне гаворыць:
    — Няхай рабяты едуць са мной, a то паследняе будзем забіраць, дык не будзе як ім сесці...
    Там і дзежкі былі з жырамі, там усё было. I недзе будзе сесць. А па азяру ісці — ужо быў насліг на азярэ, вада бальшая.
    — Ногі, — гаворыць, — змочаць, а дзе яны тады будуць сушыць, недзе будзе сушыць.
    Ну, а я думаю: няўжо ж ён ужо горш хочаць. Я ўзяла гэтых рабят, усадзіла яму на сена, яны і паехалі. Ён гаворыць:
    — Прыедзем, згрузім, а тады або я, або Клаўдзя да цябе прыедзем.
    Ну, вот яны і паехалі, а я асталася. Жджужджужджу — іх нетуці. I сонца зашло — усё іх нет, і цёмна стала — усё іх нет. Я ўжо — у паніку, плачу. Што ўжо, значыць, даўно нетуці, што ўжо іх нет. Пайшла к суседу, стала расказваць. Яны гавораць:
    — Ясна, што іх нет, ужо іх немцы ўлавілі, там бы яны не сядзелі.
    Ну, і вот раніцай, чуць свет, прыбягае гэты мой большы хлопчык ка мне. I гаворыць:
    — Мамка, нас немцы ўлавілі. I дзедушку ўлавілі,— гаворыць,— і Віцю, і там,— гаворыць,— Кузьму з рабятамі ўлавілі, старуху адну... А я гэта прышоў, бо найшлі дзвюх кароў і загадалі адну карову мне вясці, а другую — другой дзевачцы. Ну, я,— гаворыць ён,— думаю: «Павяду гэтую карову да балота, а тады, гаворыць, за сані прывяжу, а сам — у лес». Едзем ціхонечка, прывязаў за сані, а немец назад не глядзіць. Прывязаў гэтую карову і — ходу, у кусты, і пабег. I гэтая дзевачка так сваю карову кінула і пабегла за мною. Падбег,— гаворыць,— пад дзерава, і паваліўся, і лёг...
    Ацец мой быў глухі, а меншы хлопчык гаворыць на яго:
    — Дзедушка, а нашага Шуры ўжо нетуці.
    I плачаць. А немец гаворыць:
    — He плач,— гаворыць,— мальчык, заўтра будзе і Шура ўмесце, і мамка будзець, усе будзеце ўмесце...
    Ганна Бурак
    Ну, і вот, гаворыць, ён вочарадзь з аўтамата пусціў, гэты немец, якраз у тую сторану, дзе мы ляжалі, у тое дзерава. Еслі б, гаворыць, на адну чвэрць ніжэй, ён быў, гаворыць, мяне ўбіў бы. Дзве пулі папаў у тую сосну.
    Ну, і тады яны ўжо пастралялі і паехалі, а ён, хлопчык, знаў, што там на адным астраве два мужчыны капалі зямлянку сабе, ну, вот ён і пабег туды: можа, іх там найду. Прыбягаець туды, а яны, гаворыць, коні выпрагшы, пакурваюць у праспакойнасці. А я як закрычаў на іх:
    — А дзядзечкі, скарэй будзем уцякаць! Ужо немцы,— гаворыць,— улавілі і павязлі і дзедушку, і Кузьму, і рабят!..
    А яны скоранька запраглі, адзін, гаворыць, дзядзька ўзяў. мяне да сябе на сані, у ногі ўшчаміў і, як маглі толькі гэтыя коні бегчы, так яны іх гналі. Выскачылі на азяро,
    ужо ў палавіну азяра, і немцы з гэтымі ўжо людзямі на азяро выехалі і пачалі з кулямёта па іх страляць. Але яны ўжо іх не даставалі, толькі гэтымі асколкамі, лёдам абсыпалі іх. Тады яны выехалі к берагу, паставілі аўтамат... не, кулямёт і сталі па іх страляць. Але ўжо іх не даставалі, яны ўжо далёка былі. Ну і вот, яны ўжо тады паехалі к нам, і так ён вот ужо ка мне прышоў і расказаў, што так случылася.
    Тады я на суседзяў гавару:
    — Ну, раз іх ужо сягоння ўлавілі, то заўтра нас уловяць. Яны сюды прыдуць.
    Ну, і так палучылася. На зорачку яны прышлі к нам, гэтыя немцрі.
    Нас многа там сабралася. Ну, і вот не маглі ніяк вапрос рашыць. Адзін гаворыць:
    — Паедзем за азяро, за Ліснянскае.
    А другі гаворыць:
    — Не!..
    Пытанне: — Гэта вы так гаворыце?
    — Суседзі. Там жа многа было, можа, сотні дзве. Ну, і тады ўжо яны так давалтузіліся, і ўжо сонца стала ўсходзіць, ужо на азяро не выедзеш; відно, немцы ўсё роўна заб’юць. I тут чуем зза гары шорах нейкі. Шэрань бальшая была, і шорах бальшы. А людзей многа, не дабіцца толку ніяк. Крычаць:
    — Сціхніце! Сціхніце! Хоць узнаць, які звук!
    Вот. Тады нескалькі хлопчыкаў пабегла на гару, і я ў тым чысле пабегла на гару, і мой хлопчык гэты большы пабег са мною. Ну, чалавек нас з дзесяць пабегла. Толькі мы на гару ўзбеглі — і тут пад намі такі густыгусты соснік. I тут немцы. Ідуць зпад гары. Мы тады закрычалі і рукамі замахалі на гэтых, што ўжо немцы. I яны як стаялі пад гарой, так і пусціліся ўдоль балота. А мы
    246
    па гары пабеглі. I вот мы па гары беглі, a ўжо немцы — іх штукі тры бегла за намі — паруску ўжо крычалі, па матушке на нас, і стралялі, а мы ўсё беглі. На мне быў палушубак надзеты, я расшпілілася, і полы гэтыя махаліся, і куля папала мне ў палу, разрыўная. Тут вырвала клок. Я тады палушубак здзела і кінула. Усё роўна я з ім нікуды не збягу. I ў каго былі якія там хатомкі за плячамі з сухарамі — усё пакідалі. I пабеглі так, як стаём. Прыбеглі к аднаму азяру:
    — Ці па балоту аббягаць, ці цераз азяро?
    А я гавару:
    — He, пабягом лепш прама цераз азяро. Пака будзем путацца — тут яны нас і насцігнуць.
    Пытанне: — Аяк называлася возера?
    — Карасіна. Вот. Так перабеглі ўжо мы гэтае азяро. Я первая пабегла, і за мною ўсе пабеглі. Вышлі на прыталак. Гэта дзела было перад пасхай, прыталкі былі. Стаём. Абціраемся, што з нас пот ліець з усіх. I ўдруг нам наперад едуць немцы, на пары канях. А куды нам дзецца? Уперад ісці — тут лес рэдкі зусім, яны нас тут уб’юць. Назад ісці — там страляюць і людзі крычаць, палюць, дым стоўбам ідзе. Прама страх невазможны! Куды дзецца? I раптам глядзём — ляжыць ад нас так вот ёлка лахматая, заваленая ў балота. Я гавару на аднаго мальца:
    — Давай пад гэтую макаўку ляжам, ты з аднаго боку, а я з другога.
    А гэтыя ўжо мальчышкі, каторыя былі... Вот такі ельнічак быў, дык яны яго паднялі, і пад ніз палезлі, і там сядзелі. А мы з тым мальцам пад макаўкай: ён з аднаго боку лёг, а я з другога. Адна толькі кофта была астаўшыся ў мяне, прытом красная, і платок на галаве цёплы быў. Я зняла пла
    ток з галавы і накрыла вот так плечы, каб не відалася, што красная. I рукі голыя, і галава голая, і каленкі голыя. Чулкі аб’ехалі, не было калі падцягнуць. I так у снег лягла, у гэтым снягу я ляжала... I цэлы дзень мы адляжалі. I вот яны, калі пад’ехалі да нас, гэтыя немцы,— сталі. Ну, мы гаворым, што цяпер тут будзе наша смерць... Злезлі з саней і пачалі глядзець, ці ёсць сляды. Харашо, што нікуды мы з гэтай праталкі не збяжалі. Паглядзелі, паглядзелі яны — нетуці нідзе слядоў абратна, пагаркалі пасвойму, выцягнулі папяросы, закурылі, запахла іхнімі гэтымі сігарэтамі, і селі на полі: ад нас, можа, метраў трыста ад’ехалі і здзелалі засаду. Коні выпраглі, агонь разлажылі, выстрал далі. А мы ляжом, ні з месца, нікуды не можна сыйсці. I яны нам відаць. Ну, і вот мы ляжалі цэлы дзень. Як не страляюць — тады нам начынае мароз перабягаць па спіне, як толькі выстраляць — так сразу жарка, жарка стане, што кіпятком хтонебудзь абварыць. Ну, і вот так ляжалі поўны дзень, да самага сонца. Сонца зайшло. Тады яны коней запраглі, выстрал далі і падаліся. А мы тады ўжо паляжалі з паўчаса, усталі, і рукі — што граблі, і ногі ўжо проста дзвіжэнія нетуці... У снягу адляжаць босыміголымі нагамі...
    Ну, і мы тады пайдзем ужо гэтых рабят сабіраць. Сталі гэтых рабят сабіраць, сталі крычаць на іх. Якія блізка былі, тыя папрыбягалі, а мой як збег — абратна назад, цераз азяро; прыбіўся да чужых людзей, і ён ужо там і быў. Я стала крычаць на ўсю галаву. На мяне крычаць:
    — He крычы, a то прыдуць немцы і ўсіх паб’юць!
    — Няхай ідуць — мне ўжо ўсё роўна жызнь неінцярэсна, я ўжо, гавару, адна асталася. Няхай, гавару, ідуць.
    247
    Ну, і яны не ўчулі, не прышлі к нам.
    А мы пойдзем ужо тады, абратна паглядзём, дзе яны ўжо гэта нас... Дзе кінулі мы сваіх коней, павозкі. Выходзім ужо тады па сляду, след у след.
    Да. Тады на гару ўзышлі, чуем — у балоце якіта шорах. ЗахрускЛа гэта сучча. Мы абратна паразбягаліся па лесу куды хто, слухаем. Чуем — гавораць паруску.
    — Гэта,— гаворым,— нашы.
    Тады абратна ў кучу сабраліся туды, у балота. Аж там з Вялікага Сяла тры чалавекі... Адзін з нашай дзярэўні, а два з Вялікага Сяла, дзе каля Асвея, такі Сямён ёсць з сынам. Ну, тады мы прышлі к ім, пагаварылі, як хто адкуль ужо ішоў, а пра ежу ж — і толку нету. Двое сутак нічога ў роце не было. I ні ў каго нічога. Гэты ўжо чалавек гаворыць, Бельскі:
    — У мяне ёсць гароху прыгоршчаў двое.
    Дык ён нам па жменечцы ўсім раздзяліў, той гарох, і вось мы той гарох з’елі і пайшлі туды, дзе мы ўжо кідалі сваё ўсё. Прыходзім туды — коні пабітыя, сані паламаныя, падушкі ўсе параспусканыя — белыбелы ўвесь чыста лес! У каго было сала ў дзежках — усё паадкрьтвана і гэтай патрутай перасыпана, і бумажкі гэтыя з мухамі нарысованыя на пакеціках, што яны ўжо перасыпаны... А людзі ўсе пабітыя, пасцягваныя ў груды, аблітыя бензінам і так гараць, што настаяшчыя дровы, аж прышчыць — як гараць! Ну, і вот мы тады там пабылі...
    Пытанне: — А людзі гэта з вашай вёскі?
    — Адусюль былі, з усяго сельсавета былі з'ехаўшыся. Вот. I ўсе там пагіблі. Ну вот, тады мы ўжо ідзём — пойдзем пад дом. Ідзём адзін за адным — гэта ўслед, чалавек дзесяць, і слова ні адзін нікому не гаворыць. Нада спыніцца — тады я за цябе вазьмуся,
    а ты за другога, за трэцяга — так усе і астанаўліваемся. Паслухаем — нідзе нічога не чувац