• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я з вогненнай вёскі...  Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Я з вогненнай вёскі...

    Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 448с.
    Мінск 1975
    261.69 МБ
    . Тады таўкнеш адзін аднаго па вочарадзі, так і пашлі. Такі наш страх быў, так мы не маглі гаварыць, што колькі людзей ляжыць і ўсе гараць...»
    I гэта, такое — не дні, не месяцы, а на працягу гадоў.
    Ганна Бурак працягвае свой горкі расказ.
    «...Ну вот, пабеглі ў лес. Завязаўся бальшы бой. Ужо нам дзецца недзе было. Немцы адступалі. Мы тады...
    ГІытанне: — Гэта як набліжаўся фронт?
    — Немцы адступалі, нашы наступалі на іх. Гэта ўжо ў сорак чацвёртым было. Ну вот, нам дзецца недзе, і мы тады пабеглі ў азяро. Такое глыбокае, бузянае. Мы ўлезлі ў гэта азяро і за курганне гэтае, за папараць дзяржаліся і ляжалі ў гэтым... Ну, па роўнае горла ў вадзе былі. I к нам як прывяжуцца жабы. Такія бальшыя, страшныя — не адбараніцца. Возьмеш у руку — яак бросіш яё ад сябе падальша. Мінут пяць нет, абратна прыпаўзаець к табе, «кваква» крычыць. Мы абратна яе адкінем. Вот так ляжалі да вечара, у гэтым азярэ.
    Тады ўжо ўчулі, што машыны ідуць і наша радыё гаворыць. Мы засмяяліся, рады сталі — нашы паехалі! Наша радыё гаворыць!..
    Вылезлі з гэтага азяра і пашлі, пашлі ў дзярэўню Малашкава. Там не ўзнаць — быў пясок жоўты, а стаў чорны ад гэтых, ад снарадаў. Ну, тады прышлі з Малашкава на Залугу. 3 гары мы ўжо наблюдалі, што ў Лісна робіцца. Тут бальшое дзвіжэніе па
    248
    бальшаку ішло, а якое — мы не знаем. Ну, і каля балота была рож пасеяна. Мужчыны гавораць:
    — Нада ісці паглядзець, чые сляды — нямецкія ці нашы?
    Пайшлі, паглядзелі і гавораць:
    — Гэта немцы.
    Гэта ўжо нашы іх пагналі. I пайшлі мы. Дагаварыліся, каб па адной каляі ісці, каб не папасці на міну. Нямнога адайшлі ад гэтай дзярэўні — ляжыць немец забіты.
    — Ага! — гаворым, — папаўся хоць адзін!..
    Стаім мы на гэтай на гарэ... Ой, спутала!.. Падыходзім мы гэта ўжо сюды, к ЛісНУ, Дзе піларама, там стаяла кухня нашых краснаармейцаў. Яны нас увідзелі — прыбеглі, нас абнімаюць, цалуюць, і мы іх цалуем і плачам, рады, што ўжо сваіх увідзелі. А яны гавораць, што мы, гавораць, ідзём ад самага Неўля і нідзе, гавораць, не відзім гражданскага чалавека, кроме ваенных. Гаворым, што мы тожа не з гэтай дзярэўні, мы дзевяць кілометраў адгэтуль. 3 гэтай дзярэўні яшчэ ніводнага чалавека не было — усе ў палоне, каторыя жывыя былі. Ну, і вот яны нас тут чаем напаілі, накармілі, па шынялю нам далі, па рубашке па вязанай нямецкай далі...
    Ну, іх там было набіта, гэтых немцаў, што страшна. Ішла «кацюша», па іх як ударыла, дык яны без памяці ў азяро. I ў азярэ было многа, і па палянке было многа, дык жара была, лета. Мы іх тады пабіралі ўжо на месцы і закопвалі, каб ужо не было ніякага заражэння...»
    А жыхароў вёскі Гарадзец Быхаўскага раёна звяры лавілі з рознымі «паляўнічымі» хітрыкамі, жудаснымі і здзеклівымі. Пра
    тое расказвае Марыя Гаўрылаўна Кавалёва. Яна выратавалася. I яшчэ некалькі чалавек.
    А чатырыста шэсцьдзесят жанчын, дзяцей звяры тады... упалявалі...
    «...Ну вот, мы былі ў лесе. Як толькі немцы ў сяло, дык тагды — цёмная хмара — людзі ў лес збягаць. Ну, тагды аднажды ўсе выбраліся туды. Тут Клённе спалілі, Студзёнку тут спалілі — ну ж, людзі баяцца. Ну, і пабеглі ўсе ў лес: і дзяцей, і курэй, і свіней, і ўсіх туды...»
    Тым больш што вёску Гарадзец фашысты ўжо спрабавалі забіць — яшчэ ў 1943 годзе. Тады партызаны ўратавалі. Пра гэта нам расказвалі ў Гарадцы жанчыны. А як яно было дакладна, мы даведаліся у хаце калгаснага брыгадзіра Пятра Арцёмава — былога партызана. Жыве ён у Студзёнцы.
    Партызаны 425 партызанскага палка, калі ім паведамілі сувязныя, што ў Гарадцы ўсіх людзей загналі ў некалькі хат і збіраюцца паліць, кінуліся туды. Партызаны ўжо ведалі, колькі немцаў і паліцаяў, дзе пасты: «і таму не нужна было рассрэдатачвацца па дзярэўні». А камандаваў якраз мясцовы жыхар Платон Максімавіч Цагельнікаў. «Немцы — каго пабілі, хто ўдраў». Прыбеглі да тых хат з закалочанымі вокнамі, дзвярмі. Людзі спачатку баяліся адгукацца. Бо, можа, усё яшчэ немцы, паліцаі ў Гарадцы, можа, іх гэта галасы...
    Тады выратавалі, выратаваліся. Але спазнаўшы такое, жыхары Гарадца па другой трывозе адразу перабраліся ў лес *.
    * Поўны тэкст расказу Пятра Арцёмава — на пласцінцы.
    249
    «...Жывем там,— працягвае свой расказ Марыя Гаўрылаўна Кавалёва,— а ў Гарадзец жа ходзім бульбу капаць. Узяць штонебудзь, хлеба спеч. Хаты ж стаялі. На жорнах дзета намелеш і прыдзеш ноччу ў Гарадзец, спячэш і — ношку назад у лес. Ну, і так во... Тут аднаго злавілі:
    — Дзе людзі?
    — Дзе ж людзі — у лесе.
    Ён і прывёў туды. Ну, як прывёў, яньі давай браць баб. Некаторыя паўцякалі, а некаторых — пабралі. Ну, і ў Гарадзец. I Замошша, і Гуту, і Сялібу, і бежанцаў. Бежанцы тут смаленскія і ўсякія... Ага, хазяін уцёк, і я ўцякла. Ну, уцякла, у балоце пасядзелі... I, словам, немцы далі каня сястрэ маей і — ідзі. Яна вяла дзяцей у хату маю. Яшчэ адны там былі... I немцы кажуць:
    — Едзьце, забірайце адзежу.
    Усё ж там, адзежа ж там пааставалась, толькі дзяцей забралі, кароў прыгналі ў Гарадзец. I яны, нашы, крычаць... Раёва гэтая:
    — Лёніік, хадзі дамоў!
    I я таксама.
    — Ну во, Манька,— кажа мая сястра,— паедзем дамоў, мы ў хаце ўжо, печ вытапілі, дзяцём бульбы напякла, дзяцей спаць паклала.
    Ну, мы едзем, адзежу ўзгрудзілі, едзем. Ага, холадна было: на пакрава, восень. Ну, і мы едзем дамоў, сяйчас як выязджаем — тут ужо людзі стаяць. Людзей вывелі ўжо. Тых, што запёрты былі: пабралі іх, прывезлі ранша, чым нас, тых людзей. Як толькі мы пад’ехалі, яны нашага каня забралі і сюды, на двор, к хазяіну. А нас у гэты табун. А мая сястра:
    — Ай, пан, а кіндары? Кіндары, а божа ж мой, дзе мае кіндары!
    А яны ў хаце. Даводзіць яе да нас, к нашай хаце:
    — Быстра, быстра!
    Немец так. А жэншчына, што ездзіла па адзежу, ета крычыць... Тут яе матка. Чацвёра ці пяцёра ў яе было дзяцей. Яна крычыць:
    — Маама, вядзі дзяцей!
    Маці яе вывела дзяцей — яна з хаты, а мая сястра ў хату, а сестрыны дзеці — на печы спяць. I ён прычыніў і павёў нас.
    П ы т а н н е: — А сястра асталася ў хаце, з дзецьмі?
    — Ara. I яшчэ некаторыя жэншчыны асталіся ў хаце. Ну, ладна. Прагналі на канец сяла. Сюды во, як едзеш во з Быхава, дзе астаноўка там, сюды прыгналі. Сяйчас прыгналі, ну, і тут паставілі. Паставілі, ну. і стой тут. Божа ж мой, дзеці крычаць. Ага. Яны пайшлі на другі бок вуліцы і сяйчас — раз, выстрал! А гэтыя дзеці: «Аааа!» — крычаць. Дык адна смаленская баба — чацвёра дзяцей — дык яна кажа:
    — Дзетачкі, чаго вы крычыцё, памучуць трохі, пастрашуць і пусцюць.
    Ну, тут і мы ўжо, мы тут ужо каніцелімся:
    — А бабачкі, а любачкі, а што дзелаць, куды пагонюць?
    — Нікуды не пагонюць,— заяўляе паліцэйскі,— паб’ём, папалім. Усё вам!
    Ну, і тут во яны яшчэ раз выстралілі. Цераз выстрал гэтыя людзі сталі ўжо каніцеліцца. Яны сяйчас заварочваюць:
    — Ком, рус, ком, ком у хату!
    Увагналі нас сюды ў хату ў гэту. Там, праўда, у гэтай хаце мосту не было. Тады, як бамбёжка была, дык вырывалі масты, гэту падлогу і ўсё гэта. Думалі: «Паедзем у лес і пасядзім, а вайна кончыцца, дык прыездзем, хоць зямлянку якую з тых дошак здзелаць». Мосту там не было. Ну, і нас сюды. I вочарадзь — рррр! 3 пулямёта
    Кліннікі Волыа Грамовіч з унукам
    ў дзверы. Каго ўбілі, каго ранілі. Дзверку закалочваюць і запальваюць дом еты.
    Там адзін кажа:
    — Цётка Манька, хадзі во туткк свіціцца.
    Ямка такая — бульбу сыпалі.
    — Свіціцца! Дайка мы будзем драць гэту зямлю.
    А я ўжо ранена. Мне ўжо некуды. Уся во так у крыві. Босая. Пакроўка, сняжок ужо, босая і ўся ўжо во так у крыві, голая ж! А божа ж мой! Давай мы так калупаць, давай, Ды ўжо прыцемкам, так во на змярканні.
    — Лезь, чаго не лезеш!
    Я палезла. Вылезла! I ён за мной. Дык я ўжо як вылезла, папаўзла ў ямкі — там колесь кірпіч дзелалі. Дык я ямкамі і там на агарод, там двор — я туды. Божа ж мой,— сабака!.. Ну, як сабака — я на агарод і попаўзкам, попаўзкам... Стажок стаяў — я пад гэты стажок рачочкам. I ўжо ў мяне ўсё... Во тут вырвала кусок, і цяпер рана ёсць тая. Ну, і ляжу. Думаю... Толькі ляжу, чую—кулямёт коціцца: тртртр. I немцы. Думаю, ну ўсё. Адтуль вылезла... Тут паміраць ужо буду. Ну, чую, крычыць Мархвачка тая, вечарам і крычыць:
    —• Люююдцы! Хадзіце дамоўўў, паныыы завуць!
    Пытанне: — Гэта яны прымусілі крычаць?
    — Прымусілі. Узялі і павялі. I загадалі: «Гукай усіх людзей». I яна крычыць:
    — Людцы! Хадзіце дамоў, паны завуць!..»
    На такую справу — каб лепей загнаць, выманіць з лесу, упаляваць людзей, у звяроў былі свае сабакі — паліцэйскія. Іх людзі так і празвалі — «бобікамі».
    Расказвае Вольга Паўлаўна Грамовіч з Кліннікаў Докшыцкага раёна.
    «...Мы ўсе сабраліся і паехалі ў лес. У лясу сядзелі тамака. Тады паехалі гэтыя немцы. Тут адзін быў паліцэйскі з нашай вёскі. Два было іх. Сяйчас яны прыскочылі... Зналі, дзе мы схаваліся. Прыскочылі:
    — Едзьце дамой, вас ніхто трогаць не будзе. He сядзіце ў лясу. Яны вас чапаць не будуць, толькі тыя будуць біць сем’і, като
    рыя ў партызанах. А гэтых нікога не будуць біць.
    Гэта Харчонак быў Кастусь, ужо ён памёр... Войніч Макар быў. Гэта яны нас агіціравалі, каб мы дамой прыехалі. Каб мы ў лесе былі, то, можа, і засталіся б. Але яны ад нас не адсталі, пакуль мы дамой не сабраліся.
    Прыехалі мы дамой, а тут ужо немцы наехалі ў нашу вёску. Тут ужо ў нас было два ў партызанах. Дык адразу гэтыя сем’і забралі. А нас гэта не трогалі яшчэ.
    252
    Сядзяць дзяўчаты, сабраўшыся на вуліцы. Тут прышоў народнік * і пытаецца:
    — Тут Сушко Юля ёсць?
    Ніхто нічога — маўчаць. Тады яна сама гаворыць:
    — Ёсць.
    — Ах, гэта вы?
    — Я.
    Так яна сама. Іхніх пагналі бацькоў, дык яна не хацела адна аставацца.
    — Выхадзі!
    А тады яшчэ пытаецца:
    — А Сушко Зося?
    — Ёсць.
    Дзеўкі ўжо бальшыя.
    Усе яны ночку пераседзелі на тым дварэ, а вот раненька, часоў у пяць, гонюць іх. Якраз каля нашай хаты, сюды на луг. А там пуня стаяла. Якраз мамін родны брат забраны быў. Мама мая як толькі ўвідзела, так і абамлела.
    — Мамачка,— кажу я,— нам усім гэтак будзе. Ну што ж, паб'юць — нічога не зробіш. Гады найшлі, то паб’юць ужо...
    Павялі іх туды, дзе будыніна стаяла, загналі ў тую будыніну. Перш пабілі іх, a тады запалілі той будынак. 3 аўтамата. Толькі тры разы перавялі.
    Тое ранне яны якраз і выбраліся ад нас.
    Пайшоў народнік па лошадзь. А там мая цёця была. Білі яе і