• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    У 14 ст. кцітарамі манастырскіх храмаў з’яўляліся вялікія князі літоўскія, а ў 1516 ст.ст.  пераважна праваслаўныя ўдзельныя князі, баяры. Вядомыя па гістарычных крыніцах помнікі XIV ст. не захаваліся.
    3.	Фарнакафаліконная готыка. Яна прадстаўлена велічнымі гарадскімі каталіцкімі і праваслаўнымі прыхадскімі храмамі: касцёлы св. Яна ў Вільні (1426 г.), св. Пятра і Паўла ў Коўна (1413 г.), Усіх Святых (фара Вітаўта) у Навагрудку (к. 14  п. 15 ст.), св. Троіцы ў Клецку (с. 16 ст.), Мікалаеўская царква ў Вільні (1514  1516 г.г.)). Часткова захавалі аўтэнтыку помнікі Вільні і Коўна.
    Гэтыя храмы функцыянальна і тыпалагічна блізкія да кафедральных сабораў. Будучы асноўнымі архітэктурнымі дамінантамі, яны вызначалі іерархічную пабудову аб’ёмнапрасторавых кампазіцый гарадоў. Фундатарамі фарных сабораў, якія ў гарадах ВКЛ пачалі ўзводзіць адразу пасля Крэўскай уніі, былі вялікія, удзельныя князі і баярства каталіцкага веравызнання.
    Кцітарамі храмаў кафаліконнай готыкі з’яўлялася праваслаўнае баярства. 3 гэтых помнікаў захавалася царква св. Мікалая ў Вільні. Тэта быў хутчэй за ўсё крыжовакупальны чатырохслуповы, трохапсідны храм, які ўяўляе сінтэз візантыйскарускага і гатычнага дойлідства. Па сваіх памерах, аздобе інтэр’ераў і фасадаў больш адпавядае помнікам парфіяльнапрыхадской і сеньёральнай готыкі.
    4.	Парафіяльнапрьіхадская готыка. Да яе адносяцца невялікіх памераў касцёлы: св. Мікалая ў Вільні, св. Яна ва Уселюбе (п. 15 ст.), св. Марыі ў Троках (1409 г.), Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Меркіне (1434 г.), св. Троіцы ў Любомлі (1412 г.), св. Станіслава і Ганны ў Луцкаве (п.п. 15 ст.), св. Троіцы ў Ішкалдзе, св. Юрыя ў Кейданах (д.п. 15 ст.), св. Гертруды
    44
    (д.п. 15 ст.) і св. Мікалая ў Коўна (д.п. 15 ст.), св. Мікалая ў Гнезна (1524 г.),Узнясення Божай Маці ў Корці ( 1533г.)св. Яна ў Сапежышках (1578 г.) і цэрквы св. Юрыя ў Троках (14 ст.), св. Пятніцы ў Вільні (п.п. 14 ст.), св. Дзмітрыя (д.п. 13  п. 14 ст.), св. Пакрова (14 ст.), св. Іана Хрысціцеля ў Луцку (14 ст.), св. Васілія ў УладзімірыВалынскім (к. 13  п.п. 14 ст.), св. Міхаіла ў Сынкавічах (п.п. 16 ст.), Раства Багародзіцы ў Мураванцы (1542 г.) і ў Рагаціне (к. 16  п. 17 ст.) гарадскіх і вясковых прыходаў.
    Фундатарамі і кцітарамі гэтых храмаў былі вялікія князі і іх намеснікі, удзельныя князі, баярства. Функцыяніравалі ў межах парафій і прыходаў гарадоў, а таксама мястэчак. Нягледзячы на сацыяльны статус фундатараў, былі канцэптуальна разлічаны на прыхадскую эстэтыку, адаптацыю архітэктурнага вобраза да чалавека.
    5.	Сеньёральная готыка. Важнай гістарычнай крыніцай даследавання матывацый і шляхоў распаўсюджвання готыкі ў культуры ВКЛ з’яўляюцца таксама касцёлы і цэрквы, узведзеныя на тэрыторыі прыватных замкавых комплексаў, якія былі асноўным месцам знаходжання ўдзельных князёў і баярства. Яны маглі знаходзіцца побач з замкам. Дадзеную трупу помнікаў утвараюць царква ў Стараканстанцінаве (1560 г.), Святадухаўская царква ў Кодне (1520 г.), Багаяўленская царква Астрожскага замка (с. 15 ст.), касцёл св. Міхаіла ў Геранёнах (1529 г.). Гэтыя храмы з’яўляюцца княскімі па функцыі, а не па заказу. Памерамі і архітэктурным воблікам блізкія да помнікаў парфіяльнапрыхадской готыкі.
    6.	Дынастычная готыка. Тэту трупу помнікаў утвараюць: Верхняя царква ў Гродна (к. 13  п. 14 ст.), храм Навагрудскага замка (п.п. 14 ст.), касцёлы св. Марціна (к. 14 ст.), Верхняга замка і св. Ганны ў Вільні (к. 15 ст.). Яго помнікі прызначаліся для індывідуальнага карыстання вялікага князя, яго сямейства, намеснікаў, прыслогі, аховы. Такім чынам, прапанаваная намі класіфікацыя вялікакняскай рэзідэнцыяй. дазваляе даследаваць гатычнае хрысціянскае храмабудаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў шырокім гісторыкакультурным кантэксце з улікам шматлікіх сацыяльнаэканамічных, палітычных і светапоглядных аспектаў.
    1.	Кушнярэвіч А.М. Аналіз графічных выяў Сафійскага сабора ў Полацку. // Беларускі гістарычны часопіс.  2004  №.5.  С 4651.
    2.	Кушнярэвіч А.М. Новая канцэпцыя генезісу і эвалюцыі чатырохвежавых храмаў гістарычнай Літвы // Праблемы ідэнтыфікацыі мастацкай спадчыны Нясвіжа ў агульнаеўрапейскім кантэксце культуры: Матэрыялы навук. канф. Мінск: БелДІПК.  2004.  С 3539.
    3.	Kitkauskas N. Lietuvos pilys. Statyba ir architcktura. Vilnius: Mokslas.  1989.231 p.
    45
    УДК 947.6
    А.У.ЛЮБЫ
    Республіка Беларусь, Мінск, БДУ
    МІТРАПАЛІТ ГЕРАСІМIКАНФЕСІЙНАЯ ПАЛІТЫКА Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ У 1430ЫЯ ГАДЫ
    У літаратуры склалася некалькі варыянтаў інтэрпрэтацый тытула, паўнамоцтваў і ролі мітрапаліта Герасіма (14331435 гг.) у царкоўным і палітычным жыцці. Спрэчныя моманты вырашаюцца аўтарамі ў кантэксце нацыянальных поглядаў  адзнака вынікае з традыцыі ўспрымання падзей. Праблема адносін дзяржавы і Царквы ў 1430ыя гг. у працах асобна не разглядалася. Становішча канфесій у Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ) падымалася рускімі царкоўнымі гісторыкамі ў працах па гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы (А.Карташаў, Е.Галубінскі); характарызавалася стасункамі Вялікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага, акцэнтуючы ўвагу на пастаўленні мітрапалітамі прэтэндэнтаў з Вільні ці Масквы. Унутранае становішча Праваслаўнай царквы ў ВКЛ разгледжана не было. У польскай гістарыяграфіі пытанне стасункаў Царквы і дзяржавы раскрыта шырэй у працах па гісторыі Царквы (Е.Клачоўскі, М.Косман, Я.Фьялек, О. Халецкі), але тут характэрны погляд на Праваслаўе, як на аб’ект унійнай палітыкі Каталіцкай царквы.
    Дадзеная праца  спроба акрэсліць заканамернасць палітыкі вялікіх князёў у адносінах да праваслаўнай іерархіі ў ВКЛ на прыкладзе мітрапаліта Герасіма. Па смерці мітрапаліта Фоція (1431 г.) у 1432/33 г. у Канстантынопалі быў рукапакладзены ў мітрапаліты Гсрасім, епіскап Смаленскі, кандыдат ад вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, на мітраполію Кіеўскую і “всея Ру XV ст. у барацьбе за Ўладзімірскую кафедру) і глядзелі на арбітраж Канстантынопаля. Таму вылучэнне ўласнага мітрапаліта  ініцыятыва вялікага князя, а не іерархаў. Пасіўнае становішча епіскапата схіляе манархаў да спрыяння працэсам аб’яднання канфесійцэркваў на тэрыторыі дзяржавы пад верхавенствам Рыма. Што не сустракае супрацьдзеяння іерархаў у ВКЛ. Але дадзены выхад не з’яўляўся для праваслаўнай і каталіцкай цэркваў аднолькава багаслоўскім, як палітычным. Што адбіваецца і на манархах, якія інспіравалі царкоўную ўнію як выхад са склалай сітуацыі. Вялікакняскай уладзе патрэбны былі станоўчыя адносіны з Праваслаўнай царквой і пасля пераходу вялікакняскай фаміліі ў каталіцтва (частка Альгердавічаў і Кейстутавічы), бо праваслаўныя складалі большасць насельніцтва ВКЛ, а сярод княскабаярскага стану  радавітую і тытулаваную частку.
    Афапасій Мартас, як і большасць праваслаўных гісторыкаў царквы, лічыць ініцыятыву ўнійных зносін мітрапаліта ініцыятывай вялікага князя
    46
    Свідрыгайла [6, 133]. Біскуп Медніцкі (“Лацінскі епіскап Самагіціі”, Жамойцкі) і якісьці саноўнік паведамілі папе Яўгену IV, што Герасім згодны прыняць унію. На гэта папа напісаў ліст мітрапаліту Герасіму, дзе называе яго “вельмішаноўным братам наіпым Герасімам, архіепіскапам зямлі Рускай” (лістапад 1434 г.). У той жа час у асобным лісце папа дзякуе Свідрыгайлу за руплівасць у справе “вуніі рускага народа” [6, 133]. Калі Свідрыгайла спаліў мітрапаліта Герасіма 26 ліпеня 1435 г. за ўдзел у змове рускіх князёў, праявілася пазіцыя “па неабходнасці”, якая існавала ў адносінах манархаў ВКЛ да Царквы.
    Палітычнае вырашэнне ўплыва дзяржавы на Праваслаўную царкву ў ВКЛ мела два варыянта: аўтакіфалія ці кантроль мітрапаліта “всея Руси”. Пад уздзеяннем унійных працэсаў у Царкве вырашэнне дзяржаўнага пытання пераходзіць у фармат рэалізацыі царкоўнай уніі. Вялікакняская ўлада спрабуе скарыстаць магчымасць для стварэння “монаканфесійнага ’ падмурка дзяржавы. Ужо напрыканцы 1430х гг. назіраецца курс на адыход ад актыўнай канфесійнай палітыкі; а ўнійныя захады Свідрыгайлы зняважылі ідэю царкоўнай уніі перад наступнікамі (Жыгімонт Кейстутавіч, Казімір Ягайлавіч) і ў грамацтве [3,287].
    1.	Водов В. Герасим  митрополит Литовский или “всея Руси”? О белом пятне в истории Руси XV века. // In Memoriam. СПб., 1997. с. 230238.
    2.	Голубинский Е. История Русской Церкви, М.: Общество любителей церковной истории, 1997. Т.2. 1ая половина тома.
    3.	Дворник Ф. Славяне в европейской истории и цивилизации. М.: Языки славянской культуры, 2001.
    4.	Карташев А.В. История Русской Церкви, М,: ЭКСМОПресс, 2000,Т.1.
    5.	Лапіцкі М. Праваслаўе ў Вялікім княстве Літоўскім за часоў панавання Ўладыслава Ягайлы (Магістэрская праца для Варшаўскага Універсітэту з 1934 г.). НьюЙорк, 1978.
    6.	Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 2000.
    7.	Fijatek J. Biskupstwa greckie w ziemiach ruskich od polowy w. XIV. Na podstawie zrodel greckich // Kwartalnik historyczny.  1897.  R.XI. — s. 1 — 63.
    8.	Kloczowski J. Histoire religieuse de la Pologne. Paris: Le Centurion, 1987.
    47
    УДК 37.017.93
    Ул.П.ЛЮКЕВІЧ, М.А.ВАЛІТАЎ
    Рэспубліка Беларусь, Брэст, УА “БрДзУ ім. А.С.Пушкіна”
    РОЛЯ РЭЛІПЙНЫХ АБ’ЯДНАННЯЎ У АДНОСІН АХ ДА АРГАНІЗАЦЫІ ЛЕТНЯГА АДПАЧЫНКУ ДЗЯЦЕЙ ШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ
    У апошнія гады арганізацыя летняга адпачынку дзяцей школьнага ўзросту на Беларусі сутыкаецца з шарагам самых разнастайных праблем. На Берасьцейшчыне яны таксама маюць месца. Найважнейшай з іх з’яўляецца праблема аздараўлення школьнікаў, што нясе на сабе адбітак Чарнобыльскай катастрофы, якая здарылася ў 1986 годзе. Да складанасцяў арганізацыі летняга адпачынку дзяцей неабходна аднесці матэрыяльныя абмежаванні і недахоп фінансавых рэсурсаў у большасці беларускіх сем’яў, а таксама не вельмі шырокі спектр прапаноў у гэтым накірунку і невысокую якасць паслугаў у дадзенай сферы з боку дзяржаўных структур. Тым не менш, калі ў савецкія часы ў гэтай сістэме працавалі пераважна дзяржаўныя ўстановы, то зараз у сувязі з трансфармацыяй сацыяльных працэсаў у беларускім грамадстве, у сувязі з узнікненнем тэндэнцыяў гуманізацыі, дэмакратызацыі і лібералізацыі ў нашай краіне да гэтага працэсу далучыліся таксама іншыя сацыяльныя інстытуты.
    Сёння работа ў дадзеным накірунку актыўна вядзецца і рэлігійнымі ўстановамі. Ужо нікога не здзіўляе, што прадстаўнікі шэрагу канфесіяў у намаганнях за колькаснае павелічэнне шэрагаў сваіх вернікаў пільную ўвагу звярнулі на дзяцей школьнага ўзросту і моладзь. Прычым, нярэдка робіцца гэта з вялікім размахам, з выкарыстаннем сучасных тэхналогій на узроўні распрацовак “public relations”. Асабліва моцны націск на працу па духоўнаму выхаванню робяць каталікі і пратэстанты, актыўнасць якіх падмацоўваецца неблагім матэрыяльным стымуляваннем. На прыкладзе дзейнасці Царквы хрысціян веры евангельскай у Брэсце можна вызначыць асноўныя накірункі ў сістэме арганізацыі летняга адпачынку дзяцей школьнага ўзросту.