• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    Першы па Беларусі пратэстанцкі збор быў заснаваны ў 1553 г. Мікалаем Радзівілам Чорным у яго замку ў Бярэсці. Па некаторых звестках, галоўную залу замка ўпрыгожваў габелен з выявай Марціна Лютэра (копія з твора Лукаса Кранаха). Першым міністрам берасцейскага збору быў Сымон Зацыус з Прашовіц, будучы суперінтендант літоўскіх і падляшскіх збораў. Энергічная пастарская дзейнасць Зацыуса па далучэнню да збору не толькі жыхароў Бярэсця, але і яго ваколіц, прывяла да канфлікту з луцкім біскупам Валерыянам Пратасевічам. Зацыус і яшчэ два міністры былі выкліканы на суд ў Янаве 22.04. 1554 г. па абвінавачванню ў ерасі. Аднак пратэстанцкія святары згаджаліся прадстаць перад судом толькі ў суправаджэнні ўзброенай шляхты. Нягледзячы на пратэкцыю Радзівіла Чорнага, святары завочна былі аб'яўлены ератыкамі [9, 290]. У 1556/1557 гг. Сымон Зацыус пераехаў у Вільню, дзе прымаў удзел у арганізацыі мясцовай евангелічнай абшчыны.
    Для прапаганды рэфармацыйных ідэй пры падтрымцы Радзівіла Чорнага ў 1553 г. ў Бярэсці была заснавана першая на тэрыторыі Беларусі друкарня, якая была першай рэфармацыйнай друкарняй на землях ВКЛ. 3 дакументаў 1566 г. вядома, што друкарня размяшчалася на рыначнай плошчы, а на Яўрэйскай вуліцы жыў "Якубдрукар", які, верагодна, ажыццяўляў рамесніцкія функцыі [4.205,208]. У Бярэсці працавалі запрошаныя Радзівілам з Польшчы друкары і выдаўцы: гуманіст, звязаны з эразміянскім колам у Кракаве, Бернард Ваявудка (15531554), Станіслаў Мурмеліус (15581561?) і таленавіты перакладчык, паэт, музыканкампазітар Цыпрыян Базылік (1562?1570). Дзейнасць берасцейскага друкарскага двара супала з часам канфесійнага і арганізацыйнага станаўлення Рэфармацыі ў ВКЛ. Вядома каля 40 тытулаў (назваў) кніг, якія былі надрукаваны ў Бярэсці, выключна на польскай мове.
    У 1588 г. Жыгімонт III забараніў евангелічныя казанні ў замку. Нейкі час набажэнства адбывалася ў мураваным доме Дарагастайскіх [11,85]. Крыштоф Манвід Дарагастайскі, маршалак ВКЛ быў, напэўна. патронам берасцейскага збору. У сваім тэстаменце (каля 1615 г.) ён запісаў збору 400 злотых, а бельскаму ваяводзе Рафалу Ляшчынскаму, аднаму з апякуноў свайго сына, даручыў нагляд над даходамі збора і утрыманнем казнадзея
    28
    [8.135,138]. У 1625 г. Віленскі сінод адзначаў, што пасля смерці казнадзея Тшціньскага берасцейскі збор перастаў дзейнічаць "супраць волі і намераў" Дарагастайскага. Сінод звярнуўся з просьбай да Рафала Ляіпчынскага, як патрона, забяспечыць фінансавую падтрымку збору, каб аднавіць там набажэнства. Акрамя таго, сінод прасіў Ляшчынскага выдзеліць гіэўную суму ад даходаў збора на арганізацыю кальвінісцкіх школ у Слуцку і Кейданах [7,100].
    У 1626 г. Ляшчынскі просіць Сінод выслаць у берасцейскі збор міністра [1157, кап.З]. У 1627 г. на Сінодзе зноў разглядалася пытанне аб аднаўленні берасцейскага збору, падляшскаму суперінтэнданту даручаецца "абмысліць" кандыдатуру міністра. Відаць, збор так і застаўся без святара, у актах 1628 і 1629 гг. толькі адзначаецца, што грошы, якія належалі збору, павінны заставацца ў яго патронаў  Мікалая Пекарскага і Мікалая КасцюшкіСсхнавецкага. У 1631 г. сярэбраныя рэчы берасцейскага збору былі перададзены зборам у Нурцы і Літвінаве. 3 гэтага часу збор у Бярэсці перастаў існаваць.
    Пэўныя цяжкасці узніклі у працэсе лакалізацыі збору ў Гарадзішчах. У літаратуры [12,ХХІІ/3,572;10,592] патронам гарадзішчанскага збору называюць смаленскага каштэляна Станіслава Нарушэвіча (памёр у 1589 г.). У попісу войска ВКЛ 1567 г. адзначаецца, што Станіслаў Нарушэвіч выстаўляў вершнікаў з Гарадзішча ў Берасцейскім павеце [6, 466].
    На наш погляд, існаваў збор ў яшчэ адным населеным пункце з такой назвай у Берасцейскага павеце (на паўночны захад ад Камянца), фундатарамі якога былі Махвічы. Махвічы паходзілі з крыжацкай Прусіі, з ХУІ ст. іх род знік у Прусіі і з'явіўся з іншым гербам у берасцейскім ваяводстве [12, ХІХ/1, 3]. I Філіп Махвіч, і яго сын Ян былі белавежскімі ляснічымі. Звесткі аб Філіпе знаходзім у актах берасцейскага земскага суда другой палевы ХУІ ст. Верагодна, ён і заснаваў збор у Гарадзішчы у канцы ХУІ пач. ХУП ст. У 1622г. у лісце да Віленскага сінода гарадзішчанскі казнадзей Францішак Горскі скардзіцца на "крыўды", якія церпіць збор ад каталіцкіх ксяндзоў. У тэстаменце Яна Філіпавіча Махвіча ад 1633 г. згадваецца евангелічны збор у Гарадзішчах, у якім пахаваны яго бацька, браты і сёстры. Ян Махвіч запісаў на збор частку даходаў з вёскі Галончыцы і даручыў свайму пляменніку Казіміру Стэфанавічу Махвічу, калі ён дасягне паўналецця, забяспечыць з гэтых даходаў належнае ўтраманне казнадзею. [2,204]. Аднак у 1637 г. евангелічнага святара ў Гарадзішчах не было, таму Віленскі сінод вырашыў, каб туды прыязджаў адпраўляць набажэнства міністр з якоганебудзь бліжэйшага збору [2, 1157].
    Няма дакладных звестак, калі паўстаў збор у Непакойчыцах. Гаспадарскі земянін Брасцейскага ваяводства Якуб Аўрамавіч Непакойчыцкі ў тэстаменце ад 7 ліпеня 1592 г. просіць пахаваць яго адпаведна "рэлігіі евангеліцкай" у сваім маёнтку Непакойчыцы [5, 1207]. Аднак
    29
    звестак аб існаванні збора ў тэстаменце няма. У 1633 г. берасцейскі земянін Стапіслаў Райскі запісаў на збор у Непакойчьщах сем валок зямлі з усімі "падданымі, сенажацямі, ракой Мухавец і лавеннем рыб, з засеўкамі азімымі і яравымі". Пад паі’розай судзебнага штрафу ў памеры дзвюх тысяч польскіх злотых ніхто з яго сваякоў і нашчадкаў не павінен быў аспрэчваць правы збору на гэтыя ўладанні. 3 тэксту дакумента вынікае, што фундатарамі збору былі таксама родныя браты Станіслава  Пётр і Крыштоф і яго ўжо нябожчыца маці  Катарына Райская. У фундушы Станіслаў Райскі адзначае, што менавіта ён у 1633 г. пабудаваў збор над ракой Мухавец і дом для казнадзея і пакідае за сабой права патранату над зборам (гэта зн. права прызначаць казнадзеяў і міністраў) да сваёй смерці [5,783786]. У інвентары збору 1723 г. згадваецца Берасцейская Біблія, падаравапая палкоўнікам Пятром Канарскім [2, 600]. У сярэдзіне ХУШ ст. непакойчыцкі збор стаў філіялам збору ў Ямне. У 1775 г. Ян Райскі пабудаваў новы драўляны збор, які дзейнічаў да пач. XX ст. [2, 240, 1]
    Фундушы на збор у Сяльцы загінулі ў час ваенных дзеянняў з Москоўскай дзяржавай, таму ў 1687 г. Людвіка Караліна з Радзівілаў аднавіла іх. У адноўленым фундушы яна адзначала, што збор у Сяльцы заснаваў "з новага кораня'1 яе прадзед Крыштоф Радзівіл "Пярун" у 1589г. Ён запісаў на збор 10 пляцаў для казнадзейскага дома, школы і шпіталя на Берасцейскай вуліцы "з жыхарамі абывацелямі сялецкімі, з іх валокамі і моргамі для паслугі збаровай", а таксама фальварак, грунты і сенажаці з вёскамі Пшесмыкі, Устрыны і Рупекі [2, 406]. Мясцовыя католікі сцвярджалі, што евангелікі забралі каталіцкі касцёл і ператварылі яго ў збор. Шляхам павялічэння фундушаў на каталіцкі касцёл у Сяльцы у 1636 і 1645 гг. Радзівілам удалося прыйсці да згоды з луцкім біскупам [2, 162, 1516]. У канцы ХУ11 ст. віленскі ваявода Казімір Ян Сапега, атрымаўшы ад Людвікі Караліны Сялец у заставу, абавязаўся абараняць збор з усімі яго ўладаннямі [3, 5, 135]. Сялецкі збор перастаў дзейнічаць к сярэдзіне ХУІП ст. У рэестры збораў 1801 г. аб ім гаворыцца: "спустошаны праз старасць" [2, 833, 14].
    Фундатарам збору ў Ямне быў Пётр Пякарскі, каралеўскі сакратар. Збор быў пабудаваны ў 1635 г. каля "хлопскіх могілак", надзяляўся пляцамі для плебаніі, евангелічных могілак, а таксама зямельнымі ўладаннямі с падданымі і іх павіннасцямі. Як і фундатар непакойчыцкага збору, Пётр Пякарскі пацвярджаў сваё права патранату на збор [2, 384; 1,347352]. У 1655 г. патрон збору Валерыян Дембоўскі пісаў Сіноду, што ў Ямне няма святара [2, 318]. У сяр. ХУШ ст. да Ямна далучылі непакойчыцкі збор. Па дадзеных інвентара 1774 г., драўляны збор у Ямне быў у дрэнным стане [2, 600]. Верагодна, збор існаваў да п.п. XIX ст.
    1. АВАК. Т.П. Вильно, 1867
    2. Аддзел рукапісаў БАН Літвы. Ф. 40
    30
    3.	Аддзел рукапісаў НА Літвы імя М.Мажвідаса. Ф. 93
    4.	Документы Московского архива министерства юстиции. Т. 1. М., 1897.
    5.	НГАБ. Ф. 1741, воп. 1,спр. 52
    6.	Русская историческая библиотека. Т. 33. Пг., 1915.
    7.	Akta synodow prowincjalnych Jednoty Litewskiej 1611—1625. Wilno, 1915.
    8.	Augustyniak U. Testamenty ewangelikow reformowanych w Wielkim Ksiestwie Litewskim. Warszawa, 1992.
    9.	Budka Wl. Szymon Zacius pierwszy superintendant zborow litewskich // Reformacja w Polsce . Rocz. II, 1922.
    lO.	Luksaite Inge. Rei'ormacija Lietuvos Didziojoje Kunigaikstysteje ir Mazojoje Lietuvoje. Vilnius, 2001.
    11	.H.Merczyng. Zboiy i senatorowie protestanccy w dawnej Rzcczypospolitej. Warszawa, 1904.
    12.	Polski slownik biograficzny.
    УДК [392.51+398.3] (=826):246
    В.В.КАСПЯРОВІЧ
    Беларусь, Мінск, ІМЭІФ HAH
    РОЛЯ I СЕМАНТЫКА ХРЫСЦІЯНСКІХ СІМВАЛАЎ У ВЯСЕЛЬНАЙ АБРАДНАСЦІБЕЛАРУСАЎ
    Па назіранню даследчыкаў, хрысціянскае светабачанне вельмі поўна адлюстравана ў вясельнаабрадавым комплексе, у тым ліку ў вясельных сімвалах. Маральныя прынцыпы ў народным асяроддзі складваліся і развіваліся пад нязменным уплывам хрысціянскага вучэння. Уступленне ў шлюб маладых людзей, стварэнне імі сваёй сям’і царква лічыла адзіным маральным вырашэннем узаемных адносінаў і яднання полаў [8, 89]. Святы апостал Павел вучыў: “Семья есть малая церковь” (Еф. 5:2233), а таксама “Во избежание блуда каждый имей свою жену и каждая имей своего мужа” (Коринф. 7,2). Святы Феафан Затворнік нісаў: “От супружества счастие временное и даже спасение вечное. Добрым супружеством благословляет Бог. Потому: а) будь благочестив, предан Богу, на Коего уповая, молись, чтоб Сам Он послал другую половину, угодную ему и спасительную тебе; б) ища супружеского союза, не предполагай дурных целей, или страстное блажничество, или корысть, или тщеславие; но одну, какую Бог определил,  взаимную помощь во временной жизни ради вечной, во славу Божию и благо других; в) когда нашел, прими как дар Божий ... ”.
    31
    Гэтыя ж ідэі адлюстраваны у вяселыіаабрадавай паэзіі, для якой вельмі важна разумение шлюбу як паўнаты жыцця. У сувязі з гэтым вясельны рытуал “цалкам прасякнуты сакральнасцю, насычаны абрадавымі дзеяннямі, магічнымі актамі, зычэннямі, якія павінны былі закласці трывалыя асновы сям’і, якая адпавядала б народным ідэалам” [8, 8].