• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    Калі з’явіўся ўласны культ святых, доўгія падарожжы да Святой Зямлі саступілі пелігрымкам да лакальных духоўных цэнтраў. Мясцовыя майстры ва Усхадняй Еўропе і, ў прыватнасці, на Беларусі, павінны былі задаволіць патрэбы вернікаў у індывідуальных РХК, якія значна павялічыліся. Тэта дасягалася вырабам энкалпіёнаў і іншых катэгорый РХК ў мясцовых вытворчых і духоўных цэнтрах да XVII ст. [10].
    Не толькі прадстаўнікі духоўнага кліра і пелігрымы мелі пры сабе рэліквіі і розныя адзнакі, якія паказвалі на прыналежнасць да хрысціянскай веры. Патрабавалі дапамогі і аховы падчас выпраў і людзі вайсковыя. Яшчэ з пачатку станаўлення хрысціянскай рэлігіі ў Еўропе, вікінгі, вядомыя як добрыя ваяры, паспрыялі з’яўленню ў археалагічных помніках на славянскіх землях крыжоўцельнікаў т.зв. скандынаўскага тыпу [2;4;12]. Варта ўспомніць спецыяльныя знакі з хрысціянскай сімволікай, замацаваныя на шлемах ваяроў кіеўскага князя Уладзіміра [7, 92].
    3 пашырэннем культу святыхваяроў, попыт на рэлікварыі сярод вайсковай эліты павялічыўся. З’яўляюцца рэлікварыі не звычайнай формы змеевікі, якія прыходзяць ва Усходнюю Еўропу з Візантыі ў IX ст. Выраб
    11
    ляюцца яны да XIV ст. у паўночнарускіх культурных цэнтрах  Ноўгарадзе, Тверы і інш. Адтуль яны разышліся па абшарах Усходняй Еўропы, даўшы ўзоры і для копій беларускіх майстроў [6]. На змеевікахрэлікварыях з аднаго боку выява святога ваяра Феадора Страцілата, з другой  змеяпадобная кампазіцыя. Артэфакты гэтага тыпу знойдзены на Беларусі: ў Полацку дзе датуецца XIV ст., у Рэчыцы і Заслаўі аднабаковыя адліўкі са змеевіка гэтага ж тыпу датуюцца тым самым часам. Патрэба менавіта ў такіх рэлікварыях была выклікана жаданнем вайскоўцаў атрымаць дапамогу і падтрымку як ад хрысціянскіх так і паганскіх сіл.
    Такім чынам зазначым, што ад пачатку станаўлення хрысціянства, вернікі падчас сваіх падарожжаў і выпраў, імкнуліся здабыць святой міласці і дапамогі праз валоданне індывідуальнымі рэчамі хрысціянскага культа. Найбольшую сакральную моц мелі РХК, якія былі асвечаны і ўтрымоўвалі святыя рэліквіі. Сярод іх вялікую папулярнасць ва Усходняй Еўропе і на Беларусі ў перыяд XX1V стст., заваявалі рэлікварыі ў форме крыжа (энкалпіоны) і абразкіскладні сазмеевіднай кампазіцыяй.
    1.	Асташова Н.И. Энколпион из Гнездова // Советская археология. М.: Наука, 1974№3. С. 249251.
    2.	Башков А.А. Влияние северорусской культурной традиции на византийское наследие в декоративной пластике конца XXIV вв. (на примере предметов христианского культа из Беларуси) // Беларускагрэчаскія ўзаемасувязі: ад старажытнасці да сучаснасці: Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск: Дэполіс, 2000. С. 95106.
    3.	Башков А.А. Предметы христианского культа индивидуального использования конца XXIV вв на территории Беларуси (классификация, топография, хронология).  Автореф. дис. ... канд. ист. наук  Мінск, 2000.  19 с.
    4.	Башков А.А. Предметы христианского культа к. XI  XIV вв. на Рогачовщине // Старажытнасці Рагачоўшчыны — МинскРогачов, 2000. С. 5859.
    5.	Богомольников В.В. Отчёт о полевых работах в 1975 г.  Архив ИИ НАНБ.  Дело 520.
    6.	Гнутова С.В. Новгородское медное художественное литье (медная пластика) XIVXV вв. // Декоративноприкладное исскуство Великого Новгорода: Художественный металл XIXV вв. М., 1996. С. 334411.
    7.	Каталог предметов, доставленных на археологическую выставку при IX археологическом съезде в Вильно в 1893 г.  Вильно: Типография А.Г.Сыркина, 1893.  115 с.
    8.	Куницький В.А. Блйзкосхідній енколпіонй на терйторіі Південноі' Русі // Археологія  Кйів: АН Украінй, Інт археологіі, 1990  № 1. С. 106116.
    12
    9.	Седова М. Паломнический комплекс XII в с Наревского раскопа // Новгородские археологические чтения  Новгород, 1994. С. 9094.
    10.	Чернов С.З. Погост Афанасия и Кирилла Александрийских в Радонеже (по данным археологических исследований 1997  1998) // Российская археология М.: Наука, 2000 № 1. С. 6381.
    И. Grodek  Kciuk Е. Enkolpiony znalezione па terenie Polski. Proba klasyfikacji i datowania materialow // Przeglqnd Archeologiczny  Vol. 36 Warszawa, 1989. S. 97129.
    12.	Staecker J. Rex regum et dominus dominorum. Die wiekingerzeitlichen Kreuzund Kruzifixanhanger als Ausdruck der Mission in Altdanemsrk und Schweden  Stockholm 1999  621 s.
    13.	SzczepkowskaNaliwajek K. Relikwiarze sredniowiecznej Europy od IV do pocz^tku XVI wieku. Geneza,tresci, styl i techniki wykonania. Warszawa, 1996.  335 s.
    14.	Woloszyn M. Archeologiczne zabytki sakralne pochodzenia wschodniego w Polsce od X do polowy XIII wieku // Cerkiew  wielka tajemnica. Stuka cerkiewna od XI wieku do 1917 roku ze zbiorow polskich. Gniezno, 2001. S. 2545.
    УДК 282+94(476)
    А.М.ВАБІШЧЭВІЧ
    Рэспубліка Беларусь, Брэст, УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна”
    РЫМСКАКАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА IАКАТАЛІЧВАННЕ НАСЕЛЬНЩТВА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (19211939 гг.)
    Паводле артыкула VII Рыжскага мірнага дагавора 1921 г., Польшча гарантавала асобам украінскай, беларускай і рускай нацыянальнасці на падставе іх раўнапраўя ўсе правы, што забеспечваюць свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў [1]. Канстытуцыі Польшчы 1921 і 1935 гг. фармальна таксама прызнавалі роўнасць рэлігій і свабоднае выкананне культаў. Аднак фактычна польскія ўлады спрыялі прыярытэтнаму развіццю рымскакаталіцкай царквы. Ёй была адведзена важная роля ў паланізацыі заходнебеларускіх зямель. Рымскакаталіцкая царква атрымоўвала больш дзяржаўных датацый, чым іншыя цэрквы ў Польшчы. У 1926 г. яны складалі 16 млн. злотых, у 193 8 г.  20 млн. злотых [2J.
    Каталіцкая царква валодала шматлікай уласнасцю, з'яўлялася буйным землеўладальнікам. Да канца 1930х гг. яна мела ў Беластоцкім, Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах 14565 га ворыўнай зямлі (без зямель, што належалі віленскаму арцыбіскупу і пінскаму біскупу) [3].
    13
    Буйнымі землеўладальнікамі былі каталіцкія манаскія ордэны. Рымскакаталіцкая царква ў Заходняй Беларусі ўмацавала свае пазіцыі ў ходзе ажыццяўлення рэвіндыкацыі, г.зн. перадачы ёй культавых пабудоў, зямель, іншай рухомай і нерухомай маёмасці, што належала уніятам, але была перададзена царызмам праваслаўнай царкве. Першы этап рэвіндыкацыі ў пачатку 1920х гг. быў найбольш выніковым для католікаў. Праваслаўныя цэрквы адбіраліся самавольна, гвалтоўнымі дзеяннямі. Да 1925 г. каля 320 храмаў у заходнеўкраінскіх і заходнебеларускіх землях адышлі рымскакаталіцкай царкве.
    Шырокамаштабная рэвіндыкацыя ў канцы 1920х  пачатку 1930х гг. набыла быццам прававы характар і суправаджалася масавымі судовымі разбіральніцтвамі. Цяпер ужо касцёлы ў судовым парадку захоплівалі нерухомасць пад выглядам вяртання яе былым уладальнікам. Да лета 1929 г. у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне было пераўтворана ў касцёлы больш 1300 праваслаўных храмаў [4]. Апошні этап рэвіндыкацыі разгортваўся ў 19381939 гг.
    Рэвіндыкацыя паспрыяла колькаснаму росту касцёлаў. Па стану на 1 студзеня 1937 г. усяго ў заходнебеларускіх землях у 48 дэканатах налічвалася 5480 парафій. Самымі шматлікімі былі дэканат у Вільні (46 касцёлаў, 148 тыс. вернікаў), Лідскі (адпаведна 21 і 78,5 тыс. чалавек), Ашмянскі (19 і 63,9 тыс. чалавек), Гродзенскі (19 і 42,9 тыс. чалавек) [5].
    Большасць каталіцкіх святароў прапагандавала польскую дзяржаўнасць, культуру, выступала за панаванне ў касцёле польскай мовы. Польскія шавіністычныя ідэі прысутнічалі ў вучэбнавыхаваўчым працэсе рымскакаталіцкіх семінарый. Кадры для каталіцкай царквы рыхтавалі семінарыі ў Вільні, Драгічыне (на Падляшшы), Пінску і іншых гарадах.
    У 19251939 гг. у Заходняй Беларусі амаль пры кожным касцёле былі створаны таварыствы Акцыі каталіцкай. Інстытут Акцыі каталіцкай, што размяшчаўся ў Вільні пры архідыяцэзіі, падпарадкоўваўся непасрэдна Ватыкану. Асноўнай мэтай з'яўлялася выхаванне моладзі ў духу каталіцтва, супраць атэізму. Актыўна займаліся прапагандай каталіцкай веры, культурнаасветніцкай працай Каталіцкая ліга (з 1932 г. Каталіцкае дзеянпе), “Харцэр”, Аб'яднанні польскай моладзі, “Стральцы” і інш. арганізацыі.
    У сярэдзіне 1930х гг. у заходнебеларускіх ваяводствах друкавалася каля 300 газет і часопісаў для католікаў, штодзённы тыраж якіх дасягаў 1 млн. экзэмпляраў [6]. Абсалютная большасць з іх выдавалася на польскай мове.
    Гэтаму масіраванаму наступу супрацьдзейнічалі заходнебеларускія нацыянальнадэмакратычныя сілы. У абарону нацыянальнай культуры, супраць палітызацыі царкоўнага жыцця выступалі прадстаўнікі беларускага хрысціянскадэмакратычнага руху. БХД актыўна выступала супраць выкарыстання рэлігіі ў палітычных мэтах, прыярытэтнай
    14
    падтрымкі з боку дзяржавы толькі рымскакаталіцкай царквы, уцягнення яе ў ажыццяўленне палітыкі паланізацыі, нацыянальнага прыгнёту беларусаў, не закранаючы асноўныя дагматы веры. “БХД да сваіх мэтаў ідзе шляхам арі'анізацыі, усведамлення і выхавання беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі на глебе хрысціянскадэмакратычных ідэалаў і беларускай народнай культуры”,  адзначалася ў праграме партыі 1932 г. [7]. 3 пачатку 1920х гг. багаслужэнні, казанні пабсларуску сталі рэгулярнымі ў некаторых касцёлах у Браслаўскім, Дзісенскім і іншых наветах. Польскія свецкія і царкоўныя ўлады ўсяляк праследавалі беларускіх ксяндзоў: праводзілі шматлікія праверкі, пераводзілі ў іншыя парафіі, арыштоўвалі і нават неабгрунтавана асуджалі (напрыклад, святар касцёла в.Жодзішкі Свянцянскага павета В.Гадлеўскі ў 19261927 гг. быў неадпаразова пакараны турэмным зняволеннем).
    Калі пры віленскім біскупе Ю.Матулевічы (Матулайцісе) аказвалася спрыянне (хоць і непаслядоўнае) беларускім ксяндзам, то пасля прызначэння віленскім арцыбіскупам Р.Ялбжыкоўскага пачаўся наступ супраць беларусізацыі касцёла ў Заходняй Беларусі. Беларускія хадэкі 12 лістапада 1926 г. у мемарандуме Р.Ялбжыкоўскаму дамагаліся неадкладнага ўвядзення беларускай мовы, гісторыі і літаратуры ў Віленскай рымскакаталіцкай семінарыі, перадачы беларусам аднаго з касцёлаў у Вільні, дазволу выкарыстоўваць у адносінах з царкоўнай адміністрацыяй беларускую мову разам з польскай і лацінскай, распараджэння аб беларускамоўных казаннях і недапушчальнасці пераводу ксяндзоў з беларускіх парафій у польскія. Галасы ў абарону рэлігійных каштоўнасцей гучалі неаднаразова і раней. Так, трупа ксяндзоўбеларусаў у лісце, адрасаваным 19 мая 1925 г. канферэнцыі біскупаў, патрабавала выкладання беларускай мовы ў Віленскай семінарыі, выкарыстання роднай мовы беларускіх вернікаў ў набажэнствах і г.д. [8].