• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    Паказальна, што на эмацыянальны лад, абраднасць і паводзіны галоўных удзельнікаў традыцыйнага вяселля значна паўплывала як хрысціянская сімволіка ахвярнасці шлюбу [2, 145] (погляд на шлюб як на цяжкі, але выратавальны крыж), так і “сімволіка запаведзей цнатлівасці асобаў, якія бяруць шлюб” [2, 145], што мае шырокае адлюстраванне ў песнях і абрадах, да прыкладу ў абрадзе пасада. У традыцыйнай вясельнай абраднасці ў выпадку дашлюбнай страты жаніхом альбо нявестай цнатлівасці, яны павінны былі адмовіцца сесці на пасад (дзяжу, засланую вывернутым кажухом), бо інакш тэта магло адмоўна паўплываць на будучую сям’ю. Як адзначае інфармант з в. Прошыка Крупскага раёна, “было ў людзей такое павер’е, што калі маладую, якая ведала за сабой віну, прывесці ў хату ды яшчэ на дзяжу пасадзіць, то ўсё хазяйства і скаціна звядзецца”.
    У вясельнай песні (в. Ляхавічы, Слуцкага навета) бацька дае сыну такую параду:
    “Да жаніся, сынку, да бяры дзяўчыну,
    Да не бяры ўдовы, бо не дасць бог долі.
    Бо ў ўдовы сэрца, як зімою сонца, А ў дзеўкі сэрца, як вясною сонца. Да вясною сонца, хоць яно хмурненька, Хоць яно хмурненька, ды яно цёпленька. А ў зімою сонца, хоць яно ясненька, Хоць яно ясненька, ды яно зімненька”[4, 529].
    Даследчыкі сцвярджаюць, што ў народным вясельным рытуале няма, пэўна, эпізода, у якім у тым ці іншым выглядзе не выявілася б хрысціянскае светабачанне яго стваральнікаў і выканаўцаў [8, 7].
    Абавязковым рытуалам беларускага вяселля (таксама славянскіх вясельнаабрадавых комплексаў) было блаславенне маладых. У комплексе сялянскіх рэлігійнаэтычных поглядаў блаславенне разглядалася як прызнанне маральнай правільнасці задуманага і як след таго як перадумова поспеху. Блаславенне разумелася не толькі як адабрэнне і дазвол пэўнай асобы, але і як гарантыя падтрымкі ўсяго свету хрысціянскіх святых [8, 8]. Лічылася, што блаславенне бацькоў сцвярджае шчасце і дабрабыт сямейнага жыцця маладых.
    Значэнне блаславення ва ўяўленнях народа абумовіла і яго ролю ў комплексе вясельных дзеянняў [8, 10]. Маладых бласлаўлялі паасобку
    32
    (маладога пры выпраўленні па маладую, маладую перад прыездам маладога) і разам (пры адпраўленні пад вянец, падзеле каравая і інш.).
    У в. Вялікае Сяло Дзяржынскага раёна бласлаўлялі маладых “пад вянец” йаступным чынам: Бацькі дзяўчыны засцілалі сярод хаты ручнік і клікалі маладых стаць “на ручнік”. Жаніх уставаў, браў нявесту за руку і веў яе па ходу сонца на сярэдзіну хаты. Маладыя станавіліся на ручнік і, нізка пакланіўшыся бацькам тройчы, пыталіся спачатку ў маці: “Дазвольце, мама, пад вянец ехаць”, на што яна адказвала: “Бог дазволіць!”, потым звярталіся да бацькі: “Дазвольце, тата, пад вянец ехаць”, на што той адказваў: “Бог дазволіць!” Атрымаўшы благаславенне бацькоў і родных на вянчанне, маладыя тройчы цалавалі абраз і выходзілі з хаты ў двор. Маці ў тэты час перадавала абраз святога ў рукі бацьку, а сама брала пасудзіну з зерпем і, ідучы следам за маладымі, абсявала іх жытам.
    У звычаях народа блаславенне іконай  тэта рэлігійнаабрадавы рытуал адабрэння і канчатковага санкцыянавання бацькамі ўступлення іх дзяцей у шлюб [8, 15].
    Сталине маладых на ручніку падчас блаславення бацькамі маладой мае аналогіі з царкоўным абрадам, дзе маладыя становяцца на падножнік у знак таго, што яны павінны будуць дзяліць аднолькавую долю  і гора, і шчасце. У народнай свядомасці захавалася ўяўленне: стаць на ручнік уступіць ў новае жыццё.
    Вялікую цікавасць мае сімволіка і функцыянальнасць сімвалічнага выяўлення крыжа. Так, у в. Маркава Маладзечанскага раёна, як адпраўлялі маладых да вянца, бацька маладой хрысціў дарогу перад канём, абыходзіў тры разы воз і абсыпаў яго аўсом, хмелем [3,479].
    У в.Хорастава Салігорскага раёна, калі выпраўлялі маладога па маладую, маладога тройчы абводзілі вакол сталоў і кожны раз ён цалаваў абраз на куце. Перад самым выездам бацька і маці тройчы абыходзілі вазы, маці абсыпала вясельны поезд жытам. Потым бацька сякерай рабіў крыж перад коньмі.
    Па сутнасці, вышэйпрыведзеныя дзеянні з выкарыстаннем сімвалічнага выяўлення крыжа з’яўляюцца магічнай абаронай ад уздзеяння “нячыстай сілы”, што можа знаходзіцца на шляху вясельнага поезда. Невыпадковым тут з’яўляецца таксама выкарыстанне сякеры. Даследчык беларускай фразеалогіі У.І.Каваль звяртае ўвагу на зварот “дарогу перасякерыць”, які мае значэнне “перашкодзіць камусьці” і сустракаецца ў гаворках Міншчыны, адзначаючы, што сякера выкарыстоўвалася для ўздзеяння на іншых людзей, прыродныя з’явы, а таксама супраць шкоднай дзейнасці чараўнікоў [6,43].
    Адзначым дарэчы, што вясельныя абрадавыя дзеянні звычайна выконваюцца тройчы, што паказвае, папершае, на магічны характар лічбы тры, а падругое, на сімволіку Троіцы (сімвал дасканалай любві).
    33
    Так, на Беларускім Палессі ў пачатку XX ст., калі зачынялі каравай, выконвалі наступныя прадуцыравальнамагічныя дзеянні: “Блізкія таварышкі маладое прыносяць ваду тры разы; муку на расчынку сыплюць трэйко; цеста месяць тры баяркі па чарзе; дзяжу накрываюць трыма кажухамі; як садзяць у печ каравай, то трэйко клічуць, ці няма тут каго чужога; калі хто застанецца ў хаце, то яго трэйко б’юць лапатаю па галаве. Усё гэто робяць па трэйко дзеля таго, каб тут была тройца: муж, жонка і дзеці” [10,199].
    Вялікую трупу складаюць вясельныя сімвалы, што тычацца аднаго з цэнтральных абрадаў вяселля  вянчання маладых у царкве. У вясельнаабрадавай паэзіі беларусаў вянчанне разглядаецца як сакральны момант у жыцці чалавека, у якім прымае ўдзел Прачыстая, Бог і анёлы.
    У в. Салава Кобрынскага павета, як сустракалі маладых, спявалі на дварэ ў маладой:
    “Сонейка калясом з тары ідзе,
    Маладая дзеванька з вянчання ідзе.
    Баценька ж яе пытае:
    Дзіцятка, дзе ж ты бывала,
    Што ж ты відала?
    Баценька, у цэркаўцы бывала,
    На беламу да на ручнічку стаяла.
    Прачыста два вяночкі звіла,
    Нам, маладым на галоўкі клала” [5, 374].
    У час вянчання жаніх і нявеста трымаюць у руках запаленыя свечкі, што сімвалізуе свет, чысціню іх душ, узаемнае каханне на ўсё жыццё. У хрысціянскай традыцыі, свечкі разглядаюцца як сімвал свету і святасці, імкнення душы да Бога. Свечка на вяселлях сімвалізуе нябесны (па меркаванню пекаторых даследчыкаў, сонечны) агонь, цеплыню, пачуццё, з’яўляецца сімвалам шлюбу.
    У в.Савічы Гомельскай вобласці, калі прыходзілі ў сваты, запальвалі свечку, маладая рэзала ў знак згоды на шлюб пірог [1, 15]. У Аланецкай губерні Расіі падчас сватания запальвалі свечку перад абразамі, і калі нявесце не падабаўся жаніх, яна гасіла свечку [13, 76]. У в.Бяседавічы Магілёўскай вобласці бацькі жаніха бласлаўлялі сына іконай Мікалаяцудатворца і хлебам, у які была ўваткнута запаленая свечка [14, 249]. Са свечкамі сустракаюць маладых з вянца бацькі нявесты. Грамнічнай свечкай падпальваюць пасмачкі валасоў жаніха і нявесты у час пасада.
    У час вянчання маладыя тройчы абменьваюцца пярсцёнкамі, што сімвалізуе абсалютны давер, бясконцую узаемнасць і вернасць. На думку М.Ф.Сумцова, у глыбокай старажытнасці пярсцёнак з’яўляўся сімвалам сонца і, у больш шырокім разуменні, сімвалам вечнасці [12, 19]. У народных абрадах і паэзіі пярсцёнак сімвалізуе шлюб.
    34
    У заключэнне падкрэслім, што сімвалы хрысціянскага паходжання займаюць значнае месца ў вясельнаабрадавым комплексе беларусаў і маюць унікальную каштоўнасць як ўвасабленне этнічнага вопыту.
    1.	Абрадавы фальклор гомельскага Палесся. /Уклад. В.С.Новак. Гомель, 1998.  139 с.
    2.	Бернштам Т.А. Молодость в символизме переходных обрядов восточных славян.  СПб.: Петербургское Востоковедение, 2000.  400 с.
    3.	Вяселле: Абрад.  Мінск, 1978.  640 с.
    4.	Вяселле: Песні: У 6 кн. / Склад. Л.А.Малаш.  Мінск: Навука і тэхніка, 1980.  Кн. 1.  680 с.
    5.	Вяселле: Песні: У 6 кн. / Склад. Л.А.Малаш.  Мн.: Навука і тэхніка, 1983.  Кн. 3.  768 с.
    6.	Каваль У.І. Чым адгукаецца слова: Фразеалогія ў павер'ях, абрадах і звычаях.  Мінск: Нар. асвета, 1994.  48 с.
    7.	Лірыка беларускага вяселля /Укладанне і рэдакцыя Н.С. Гілевіча. Мінск: Выш. школа, 1979.  656 с.
    8.	Православная жизнь русских крестьян ХІХХХ веков: Итоги этнографических исследований.  М.: Наука, 2001.  363 с.
    9.	Романов Е.Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Вильна, 1912.  600 с.
    10.	Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мінск, 1998.  301с.
    11.	Славянская мифология: Энциклопедический словарь. М.: Эллис Лак, 1995.416 с.
    12.	Сумцов Н.Ф. Муж на свадьбе своей жены // Этнографическое обозрение.  1893.№ 4.  С. 125.
    13.	Сумцов Н.Ф. Символика славянских обрядов. М.: Восточная литература, 1996.  296 с.
    14.	Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. / Т.Б.Варфаламеева, В.І.Басько, М.А.Козенка і інш.  Мн., 2001.  Т. 1: Магілёўскас Падняпроў'е.  797 с.
    УДК 21 322 (476)
    П.І.КОРНЕЎ
    Рэспубліка Беларусь, Брэст, УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна”
    АНТЫРЭЛІПЙНАЯ БАРАЦЬБА У БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ (1953 1959 ГГ.)
    У пяцідзесятыя гады XX ст. па ўсёй краіне рэзка ўзмацняецца антырэлігійная барацьба. Асаблівую ўвагу гэтым пытаниям партыйныя і
    35
    савецкія органы ўдзялялі Брэсцкай вобласці. Гэта звязана з тым, што на яе тэрыторыі ў той час яшчэ захавалася значная колькасць цэркваў, касцёлаў, малітвснных дамоў і, адпаведна, вялікая колькасць веруючых. У 1959 г. тут налічвалася 336 праваслаўных цэркваў, што складала 33% яд іх агульнай колькасці па рэспубліцы; 16 касцёлаў і капліц, 82 абшчыны евангельскіх хрысціян баптыстаў, 8 абшчын адвентыстаў сёмага дня і некалькі іншых пратэстанцкіх абшчын, што складала каля паловы ўсіх зарэгістраваных абшчын у БССР. У г. Брэсце дзейнічалі 3 цэрквы, касцёл, абшчына евангельскіх хрысціян баптыстаў і трупа адвентыстаў сёмага дня [5 21 4 23].
    Партыйныя камітэты і арганізацыі вызначылі галоўны накірунак у гэтай дзсйнасці — арганізацыя і правядзенне лекцый па атэістычнай тэматыцы сярод насельніцтва. Цэнтрамі па правядзенню такой работы павінны былі стаць установы культуры. У 1954 г. у вобласці налічвалася 769 клубных устаноў, у тым ліку 98 сельскіх клубаў, 29 раённых і 63 сельскіх дамоў культуры, 29 раённых і 165 сельскіх бібліятэк. Пры гэгых установах было створана 29 раённых лектарскіх груп, 438 лекторыяў, у якіх налічвалася 5 тыс. лектараў  настаўнікаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі, урачоў [1, 23]. Толькі за 1954 г. яны прачыталі 1384 лекцыі [2, 164].