• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    Трэба адзначыць, што есць у полацкіх уніятаў і культ мясцовых святых. Імі сталі тыя уніяцкія манахі, якія былі забіты ў Сафійскім саборы напачатку XVIII ст.
    На сенняшні дзень у полацкай грэкакаталіцкай парафіі налічваецца больш за 50 вернікаў. Старшыней парафіі з моманту яе ўзнікнення з'яўляецца Мікалай Аркадзьевіч Шарах.
    На сенняшні дзень на Беларусі дзейнічае 11 абшчын. Найбольш буйная з іх знаходзіцца ў Мінску. Узначальвае яе пробашч Казімір Ляховіч. Астатнія малаколькасныя. Гэтыя абшчыны абслугоўваюцца толькі 9 свяшчэннаслужыцелямі. Таму пытанні падрыхтоўкі кадраў святароў знаходзяцца ў цэнтры ўвагі канфесіі. Зараз кандыдаты ў святары праходзяць навучанне ў духоўных навучальных установах Англіі, Чэхіі, Польшчы, Украіны.
    І.	ВерашчагінаА.У. Гурко А.В. Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX ст Мн.: ІСПД, 1999.  139с.
    2	. Киштымов А. Униатство и белорусская национальная идея: от Кастуся Калиновского до наших дней.// Беларуская газета.  1996  № 35.
    3	. Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофскагістарычны аналіз).Мн.: Беларуская навука, 1998.  111с.
    4	.Святая пакутніца унія. // Ратуша.  1993.  №8.
    5	.Царква//Унія 1990№2.
    23
    УДК 947.6 (476.5)
    А.Л.ДЗЯДЗШК1Н
    Рэспубліка Беларусь, Віцебск, УА "ВДУ імя П.М.Машэрава"
    ЭТНАКАНФЕСІЙНАЯ ПАЛІТЫКА САВЕЦКАЙ У ЛАДЫ Ў АДНОСІН АХ ДА ЯЎРЭЙСКАГА НАСЕЛЬНЩТВА БЕЛАРУ СІЎ ЛІСТАПАДЗЕ 1917 ВЕРАСНІ1939 ГГ.
    Важным аспектам нацыянальнай палітыкі савецкай улады ў духоўным жыцці народаў Беларусі была этнаканфесійная палітыка. 3 мэтай саветызацыі мясцовага насельніцтва ў вызначаны перыяд актывізоўвалася барацьба супраць уплыву царквы на свядомасць савецкіх людзей. Барацьбу пачалі нацыянальныя секцыі, у тым ліку яўрэйская секцыя аддзела агітацыі і прапаганды ЦК КП(б)Б. Правядзенне палітыкі партыі і прапаганда яе ідэй здзяйснялася з самага пачатку на мове ідыш, пры гэтым спецыяльным загадам у 1919 годзе быў забаронены іўрыт: адзначалася, што "культура на иврите  это культура клерикального сионизма" [1, 17]. Далучэнне яўрэяў праз ідыш да савецкай ідэалогіі было самым эфектыўным метадам саветызацыі нетытульнага насельніцтва. Ужо ў 1920 г. ідыш быў мовай зносін у 91% яўрэйскага насельніцтва Беларусі (у цэлым) і ў 97% насельніцтва яўрэйскіх мястэчак [2, 64].
    Этнаканфесійная палітыка савецкай улады ў адносінах да яўрэйскага насельніцтва Беларусі праходзіла па некалькіх напрамках:
    1)	3 пачатку 1920х гадоў на Беларусі разгарнулася антыхедэрная кампанія. Савецкія органы ўлады адразу не ставілі задачу закрыцця традыцыйных яўрэйскіх устаноў у адміністрацыйным парадку, бо ва ўмовах "когда нет возможности зачислить всех детей в национальные трудовые школы, закрытие хедеров ни к чему не приведёт  они будут работать подпольно, а меламеды будут в глазах еврейских трудящихся выглядеть великомучениками" [3, 10]. У першую чаргу ў дадзеным выпадку выкарыстоўвалася тлумачальная работа, якая праходзіла ў выглядзе лекцый на прадпрыемствах, мітынгаў, судоў над меламедамі [4, 15]. 3 сярэдзіны 1920х гадоў прымяняліся ўжо больш радыкальныя сродкі. Пасля "выкрыцця" ў Віцебску Яўрэйскай секцыяй КП(б)Б свецкай яўрэйскай школы, у якой выкладанне вялося па дарэвалюцыйнай праграме, настаўнікі гісторыі, іўрыта і ТАНАХа былі арыштаваны і высланы ў Сібір [5, 40]. Нягледзячы на тое, што Яўсекцыя яшчэ ў пачатку 1923 года заявіла аб тым, што з хедэрамі і іешывамі ўжо пакончана, на самой справе на Беларусі працягвала дзейнічаць сетка падпольных нацыянальнарэлігійных навучальных устаноў. Шырокую вядомасць атрьмала іешыва, утвораная ў 1926 годзе ў Полацку. Праз год 50 яе вучняў разам з рошіешывам А.Дрэйзіным пераехалі ў Віцебск. Гэта была адна з галоўных навучаль
    24
    ных устаноў традыцыйнай яўрэйскай адукацыі, якая дзейнічала на тэрыторыі СССР. У 1930 г., калі ў Віцебску былі арыштаваны 15 равінаў і жыхароў горада, спачуваючых іешыве, яна спыніла сваё існаванне [6, 115]. Разам з іешывамі на Беларусі па абвінавачванню ў сіянізме таксама былі закрыты моладзевы спартыўны гурток "Макабі" і сельскагаспадарчы гурток "Гехалуц" [5, 41], шматлікія кнігі на іўрыце спальваліся [5, 40].
    2)	Важным метадам вынішчэння традыцыйнай свядомасці яўрэйскага насельніцтва Беларусі было закрыццё храмаў і канфіскацыя царкоўных каштоўнасцей, правядзенне антырэлігійных кампаній. Так, у справаздачы яўрэйскай секцыі Віцебскага губкама РКП(б) за 1921 г. адзначалася наступнае: "нами отняты 3 синагоги, состоялся суд ревтрибунала над витебским раввином, запрещены уличные демонстрации сионистов" [7, 12]. Што датычыцца антырэлігійных кампаній, то на Віцебшчыне яны пачалі праводзіцца ужо з 1919 г. Так, са справаздачы аб рабоце Віцебскага бюро Акружкама КПБ(б) за перыяд з 15 жніўня 1924 г. па 1 лістапада 1924 г. бачна: "Антирелигиозная кампания, проведённая в связи с осенними еврейскими праздниками охватила всю еврейскую массу  от школ до предприятий. Прочитано 60 докладов, антирелигиозные вечера организованы швейниками и щетинщиками в клубах имени Хайюша н Парижской Коммуны. На махорочной фабрике состоялся агитационный суд над теми, кто посещал синагогу" [7, 19].
    3)	У барацьбе супраць клерыкалізму савецкія органы ўлады імкнуліся ўцягнуць яўрэйскае насельніцтва ў савецкае будаўніцтва. Яўрэяў актыўна прыцягвалі да работы ў савецкіх арганізацыях, што стала важным напрамкам палітыкі карэнізацыі. Сапраўды, удзельная вага яўрэяў у савецкіх арганізацыях у параўнанні з вагай іншых этнічных супольнасцен Беларусі была даволі высокай.
    Удзельная вага прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва Віцебшчыны ў Віцебскім гарсавеце і асобных павятовых Саветах губерні на студзень 1920 года [8, 49]:
    Назва Савета	Удзельная вага беларусаў (У%)	Удзельная вага рускіх (У %)	Удзельная вага яўрэяў (У %)	Удзельная вага палякаў (У %)	Удзельная вага інш. ЭТНІЧНЫХ супольнасцей (у %)
    Віцебскі гарсавет	8,6	34,9	52,1	2,0	2,4
    Гарадоцкі павятовы Савет	14,2	27,6	54,2	1,8	2,2
    Полацкі павятовы	11,4	35,4	48,2	2,4	2,6
    25
    Савет					
    Аршанскі павятовы Савет	9,0	38,0	50,2	0,8	2,0
    Удзельная вага прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва Віцебшчыны ў Віцебскім акрвыканкаме і асобных раённых выканаўчых камітэтах на кастрычнік 1926 года [9, 54]:
    Адміністратыуная установи	Удзельная вага беларусау (У %)	Удзельная вага рускіх (У %)	Удзельная вага яўрэяў (У%)	Удзельная вагапалякаў (У%)	Удзельная вагаіншых этн. суп. (У %)
    Віцебскі акружны вы кан кам	23,2	16,7	50,1	2,2	7,2
    Гарадоцкі райвыканкам	34,2	16,1	43,2	2,3	4,2
    Полацкі райвыканкам	32,4	21,9	39,2	2,9	3,6
    Аршанскі райвыканкам	36,0	28,2	32,2	0,6	3,0
    Разам з патрабаваннем актыўна прыцягваць яурэйскае насельніцтва да работы ў органах савецкай улады, у тэзісах па антырэлігійнай прапагандзе, принятых агітацыйнапрапагандысцкай нарадай пры АПА ЦК КП(б)Б, адзначалася: "Вокруг советских органов в местечке должна быть создана соответствутощая общественная атмосфера: местный Совет в своей практической работе по обслуживанию местечковых трудящихся и бедноты должен добиваться того, чтобы раввин рассматривался трудящимися местечка как заступник кулачества, а не как покровитель сего местечка" [10, 74]. Сапраўды, ў ходзе антырэлігійнай прапаганды савецкія органы ўлады спрабавалі "выкрываць" сацыяльныя моманты эксплуатацыі беднага яўрэйскага насельніцтва клерыкальньтмі інстытутамі. Да прыкладу, гаварылася аб тым, што яўрэі хоць і атрымоўваюць адзін раз на год матэрыяльную дапамогу (моэсхіцім), аднак кожны дзень клерыкальныя элементы падманваюць яўрэяўбеднякоў на "лишний гривенник с фунта мяса" [10, 75].
    4)	Побач з барацьбой супраць сіянізму савецкімі органам! ўлады праводзілася барацьба з антысемітызмам. Так, "беспартийный рабочий Макаров до крови избил рабочегоеврея. До этого случая против него велась травля, в которой принимали участие и комсомольцы. Дело передано в суд для показательного процесса, но суд не придал делу политического характера, осудив Макарова на 1 год условно за драку и хули
    26
    ганство" [11, 187]. На пасяджэнні Бюро ЦК КГ1(б)Б было сказана, што партарганізацыя Віцебскай акругі зрабіла "недопустительный просчёт, дала повод клерикалам для пересудов и обвинений в адрес советской власти" [11, 189].
    Такім чынам, этнаканфесійная палітыка бальшавікоў у адносінах да яўрэйскага насельніцтва была неадназначнай. Тым не менш савецкая ўлада зрабіла ўсё магчымае, каб разбурыць традыцыйную нацыянальную свядомасць яўрэяў, выхаваць новае пакаленне ў духе сацыялістычнай ідэалогіі.
    1.	ДАВВ. Ф. 10050. В. І.Спр. 26.
    2.	Басин Я. Идишизация как форма советизации еврейского населения Беларуси (19181930е годы) // Этносоциальные и конфессиональные процессы в трансформирующемся обществе.  Гродно, 2001.
    3.	ДАВВ.Ф. 10050. В. І.Спр. 28.
    4.	ДАВВ.Ф. 246.В. І.Спр. 84.
    5.	Герасимова II. Еврейская национальная культура и отношение к ней Евсекций ЦК КП(б)Б в 1920е годы // Нацыянальная палітыка і міжнацыянальныя адносіны на Беларусі ў XX ст.  Мінск, 1997.
    6.	Фішман Д. Лёс іудаізма ў Савецкай Беларусі // Беларусіка.  Вып. 4. Мінск, 1995.
    7.	ДАВВ.Ф. 10050. В. 1.
    8.	ДАВВ. Ф. 10050. В. 1. Спр.42.
    9.	ДАВВ.Ф. 188. В. І.Спр. 178.
    10.	НАРБ. Ф. 4п. В. 7. Спр. 151.
    11.	НАРБ. Ф. 4п. В. 3. Спр. 37.
    УДК [284 (476.789)(091)+947.67]"15/16" (063)
    Л.С.ІВАНОВА
    Рэспубліка Беларусь, Мінск, Інстытут гісторыі НАНБ
    3	ГІСТОРЫІПРАТЭСТАНЦКІХ ЗБОРАЎ У БЕРАСЦЕЙСКІМ
    ПАВЕЦЕ (ХУІХУІІ СТСТ.)
    Распаўсюджанне Рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім з сярэдзіны ХУІ ст. прывяло да стварэння ў многіх гарадах і мястэчках рэфармацыйных збораў. Большасць збораў паўстала ва ўладаннях магнатаў і шляхты, знаходзілася пад іх патранатам. Найбольшае распаўсюджанне на Беларусі (як і ва ўсёй Рэчы Паспалітай) атрымаў кальвінізм. У другой палове ХУІ ст. у Рэчы Паспалітай у асноўным склалася арганізацыйная і тэрытарыяльная структура кальвінісцкай царквы. Уся тэрыторыя была
    27
    падзелена на тры пранінцыі: Вялікапольскую, Малапольскую і Літоўскую. Літоўская правінцыя складалася з 6 дыстрыктаў: Віленскага, Завілейскага, Наваградскага, Рускага (ці Беларускага), Берасцейскага і Жмудскага. Арганізацыйным і кіруючым цэнтрам быў Віленскі сіпод.
    У Берасцейскі дыстрыкт (у дакументах ён таксама называўся Падляшскім і Гродзенскім) уваходзілі зборы ў Бярэсці, Венграве, Гарадзішчах, Заблудаве, Непакойчыцах, Нурцы, Орлі, Сідры, Ямне і, магчыма, Мачульне, Петухове, Свіслачы. На тэрыторыі Берасцейскага павету знаходзіліся зборы ў Бярэсці, Гарадзішчах, Непакойчыцах і Ямне.