• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    Такім чынам, у перыяд сістэмнай трансфармацыі грамадства на беларускапольскім памежжы складаюцца ўмовы, якія характарызуюць змены, што адбываюцца ў дзвюх суседскіх дзяржавах. 3 аднаго боку, маецца дасведчанне Польшчы, якая рушыла ў накірунку да рынкавай эканомікі, уступіла ў NATO і Еўрапейскую вунію. 3 другога боку, маецца прыклад Беларусі, якая злёгку мадэрнізавала савецкія метады эканамічнага кіравання, практычна поўнасцю эканамічна залежыць ад Расіі і ўваходзіць у Садружнасць незалежных дзяржаў. Зразумела, што сацыяльныя працэсы, якія адбываліся на працягу апошніх 1015 гадоў моцна паўплывалі на менталітэт насельніцтва, у прыватнасці жыхароў беларускага памежжа. Таму тут імкліва сталі адраджацца былыя сувязі з Польшчай і польскай культурай, у тым ліку на рэлігійным узроўні.
    Нельга не нагадаць таксама пра адкрыты характар дзейнасці каталіцкіх святароў, якія шмат часу прысвячаюць грамадскай працы. Яны асабіста ўдзельнічаюць у асветніцкіх, культурнамастацкіх і спартыўных мерапрыемствах, прапануюць сваю дапамогу ў дабрачыннай дзейнасці. Таму зусім невыпадковым з’яўляецца зварот каталіцкага касцёлу да працэсу
    19
    выхавання дзяцей і моладзі. Менавіта ў гэтым асяроддзі знаходзіцца патэнцыял далейшага развіцця прыхільнікаў рымскакаталіцкай веры.
    У якасці вываду трэба падкрэсліць, што Берасьцейскі рэгіён гістарычна вызначаўся шматканфесійнасцю, і гэтая ягоная характарыстыка засталася актуальнай і да сённяшняга часу. Да гэтай пары ідзе “спаборніцтва” за душы і сэрцы вернікаў паміж каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай канфесіямі. Але належыць таксама заўважыць, што функцыянаванпе гэтых трох асноўных накірункаў ніколі не выклікала рэлігійных канфліктаў, як гэта можна бачыць нават сёння ў іншых краінах свету. Беларускапольскае памежжа ў варунках сістэмнай трансфармацыі грамадства працягвае заставацца рэлігійна бяспечным.
    УДК 322.2
    Н.В.ДАЎГЯЛА
    Рэспубліка Беларусь, Наваполацк, УА “ПДУ”
    АДРАДЖЭННЕ УНІЯЦКАЙ ЦАРЕВЫ НА БЕЛАРУСІ
    (К. 1980Х  П.П. 1990Х ГГ.)
    3 др. паловы 80х гг. ў беларускім грамадстве зноў пачала абмяркоўвацца праблема грэкакаталіцкай царквы. Маладзежпыя, нацыянальнакультурныя і дэмакратычныя арганізацыі, у першую чаргу "Талака" і "Канфедэрацыя беларускіх суполак" (66 арганізацый) патрабавалі даць магчымасць аднавіць сваю дзейнасць беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквс і беларускай грэкакаталіцкай царкве.
    На арганізацыйным з'ездзе БНФ (Вільнюс, чэрвень 1989 г.) тэзіс аб уніяцтве як аб беларускай нацыянальнай царкве ўвайшоў у прынятыя праграмныя дакументы. У раздзеле "Рэлігія і грамадства" адзначалася наступнае: "Уніяцтва, узнікшае у канцы XVI ст., як аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, на працягу XVIIXVI1I стст. стала самым масавым веравызнаннем, паслядоўна выкарыстоўвала ў службах беларускую мову і было забаронена царскім урадам у першай пал. XIX ст. У гісторыі праваслаўя і каталіцтва таксама былі перыяды іх звароту да беларускай мовы, але гэтыя канфесіі ў розныя часы з'яўляліся сродкам русіфікацыі і паланізацыі беларусаў. У выніку пэўная частка беларусаўкаталікоў стала лічыць сябе палякамі, а многія праваслаўныя беларусы называць сваю веру "рускаю" [2, 16].
    Хутка ў СМІ разгарнулася дыскусія аб ролі і месцы рэлігіі ў іерархіі культурнагістарычных каштоўнасцей беларускай нацыі. Пры гэтым у чарговы раз паўстала пытанне аб уніяцкай царкве. Пік спрэчак прышоўся на канец 80х  пачатак 90х. Погляды зноў раздзяліліся. Але, нягледзячы
    20
    на наяўнасць шматлікіх публікацый, іх аўтары практычна не выходзілі за межы палемікі, вядомай яшчэ з часоў Расійскай імперыі. У новых умовах паўтаралісь старыя аргументы, факты і высновы. Адзіным адрозненнем з'яўлялася ўмешванне прадстаўнікоў рымакаталіцкай царквы ў ідэалагічныя спрэчкі аб лесе ўніяцтва ў Беларусі, але пры падтрымке імі беларускіх грэкакаталіцкіх абшчын. Затое праваслаўныя свяшчэннаслужыцелі не толькі ўсяляк перашкаджалі арганізацыйнаму станаўленню уніяцкай канфесіі, але і публічна выказвалі сваі негатыўныя адносіны да яе. "Униатство  это агрессия католицизма против православной церкви", піша ў артикуле "Какая церковь была национальной" протаіерэй, кандидат багасловія, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі Сергей Гардун [2, 16]. Не скрываў сваіх рэзка адмоўных адносінаў да уніяцтва і экзарх ўсея Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт У сваім інтэрвью польскаму часопісу ен сцвярджаў, што "униатство свое отжило" [2, 16].
    Паралельна са спрэчкамі прымаліся практычныя крокі па адраджэнню беларускага уніяцтва. Першая грэкакаталіцкая абшчына ўтварылася ў Мінску 21 верасня 1990 г. [5, 27]. У хуткім часе адбыўся ўстаноўчы сход мінскіх грэкакаталікоў, на якім была абрана Царкоўная Рада гарадской грэкакаталіцкай абшчыны. Першай унутрыцаркоўнай праблемай стала вырашенне пытання адносінаў з царкоўным цэнтрам: вышэйшых уніяцкіх іерархаў, якім маглі б падпарадкоўвацца абпічыны, вядома ж, не існавала. а падпарадкаванне ўніятаў іерархам лацінскага абраду, як вядома з гісторыі, заўседы мела для іх згубныя вынікі. У гэтай сітуацыі новаўтворанай грэкакаталіцкай абшчынай было вырашана звярнуцца на Украіну, дзе уніяцкая царква ўжо аднавілася ва ўсей сваей былой моцы. 19 кастрычніка 1990 г. КіеваГаліцкі мітрапаліт, архібіскуп Львоўскі Уладзімір даў мінскай грэкакаталіцкай абшчыне грамату аб йрыналежнасці яе да старадаўняй КіеваГаліцкай мітраполіі. 30 кастрычніка такую ж грамату атрымала другая уніяцкая абшчына, якая была утворана ў Гомелі. I ў той жа дзень, мітрапаліт Уладзімір прызначыў святара Нятра Кузьмічова дэканам грэкакаталіцкіх абшчынаў і вернікаў Беларусі, тым самым паклаўшы пачатак арганізацыйнай будовы будучай Беларускай грэкакаталіцкай царквы [5,27].
    На працягу вераснялістапада 1990 г. грэкакаталіцкія абшчыны паўсталі ў Полацку, Магілеве. Распачаўся рух у Віцебску. Менавіта туды 12 лісгапада 1990 г. прыехалі з Львова 7 уніятаў на чале са святаром, каб ушанаваць памяць уніяцкага святога пакутніка Язафата Кунцэвіча і паставіць на месцы яго смерці на беразе Заходняй Дзвіны памятны крыж. Але, па меркаванню дзяржаўных органаў, акция была супрацыіраўнай і не спрыяла захаванню грамадзянскага спакою, бо ўносіла разлад паміж прадстаўнікамі праваслаўя і каталіцтва. Таму органы ўлады не далі дазволу на гэга паломніцтва. Адказам стаў мітынг пратэсту [1, 65].
    21
    20 лістапада 1990 г. беларускія грэкакаталікі адаслалі ліст папе рымскаму Яну Паўлу, у якім было заяўлена аб адраджэнні уніяцкай царквы ў Беларусі. Ліст падпісалі дэкан грэкакаталіцкіх суполак і всрнікаў Беларусі а. Петр Кузьмічоў, старшыня мінскай грэкакаталіцкай абшчыны Сяргей Абламейка, старшыня полацкай грэкакаталіцкай абшчыны Мікола Шарах, старшыня гомельскай грэкакаталіцкай абшчыны Алег Лабун, ад грэкакатолікаў Наваполацку Анатоль Кулік, ад грэкакатолікаў Стаўпцоў Ігар Міхно [5, 28].
    Але, на шляху уніяцкага адраджэнскага руху стаяла шмат перашкодаў. Адной з іх быў новы закон СССР "Аб свабодзе сумления..." які не дазваляў новаствораным абшчынам рэгістравацца і брань сябе храмы да 1 ліпеня 1991 г. Нягледзячы на гэта уніяцкі pyx пашыраўся. Царкоўныя грамады былі ўтвораны ў Бягомлі і Гродна, Старых Дарогах. 18траўня 1991 г. адбылася першая уніяцкая імша у г. Магілеве [4, 4]. Шмат у якіх гарадах і мястэчках уніяцкія абшчыны знаходзіліся на стадыі фармавання. У выніку на пачатак 1996 г. у краіне налічвалася 15 уніяцкіх парафій [3, 102].
    У хуткім часе пасля ўзнікнення уніяцкай абшчыны ў Мінску, паўстала грэкакаталіцкая грамада ў Полацку*. Зарэгістравана яна была летам, але канчаткова сфармавалася ў верасні падчас свята Францішка Скарыны. Гэтая справа здзейснялася з дапамогай айца Яна Матусевіча.
    Адразу ж, полацкая абшчына, як і іншыя уніяцкія абшчыны на тэрыторыі Беларусі, сутыкнулася з шэрагам цяжкасцей: не было памяшканняў, не хапала святароў. Першыя службы праходзілі ў невялікіх пакойчыках, на кватэрах, а то і ўвогуле пад сценамі Сафійскага сабору. Але, у хуткім часе полацкія уніяты дабіліся ад гарадскіх уладаў дазволу на валоданне невялікай каплічкай. Так з'явілася першая парафіяльная капліца полацкіх грэкакаталікоў, якая атрымала імя святога Язафата.
    Аднак, царква павінна існаваць ва ўсей сваей паўнаце. З'явіліся людзі, якія жадалі б прыняць схізму менавіта ў лоне грэкакаталіцкай царквы. 3 гэтай нагоды з'явіліся ў Полацку 2 студыцкіх манастыры (грэкакаталіцкія манастыры усходняга накірунку): мужчынскі  святых Барыса і Глеба (1995 г.) і жаночы манастыр Увядзення ў храм Багародзіцы (1996 г.). Сестры займаюцца дабрачыннай дзейнасцю: была арганізавана нядзельная школа для дзяцей (2 групы: старэйшая і малодшая), мэтай якой было азнаеміць дзяцей з навукаю хрысціянскай царквы.
    12	лістапада 1996 г. у Полацку ў прысутнасці гасцей з Украіны, Расіі, Мінску, Гомеля, Магілева Павел Кавалеў прыняў схізму і манаскае імя Пахома. Упершыню пасля знішчэння ў XIX ст. грэкакаталіцкай царквы уніяцкі манах прыняў схізму на Беларусі.
    Але невялічкіх каплічак у манастыры і ў горадзе ўжо было недастаткова, каб задаволіць патрэбы вернікаў. Таму было вырашана пабудаваць царкву, якая у хуткім часе і паўстала каля манастыра Барыса і Глеба.
    22
    Полацкая грэкакаталіцкая абшчына начала займацца і выдавецкай дзейнасцю. Было зарэгістравана выдавецтва і ў хуткім часе пачаў выходзіць абвеснік "Сафія", які інфармаваў пра жыцце полацкай парафіі і манастыра святых Барыса і Глеба, змяшчаў звесткі аб гісторыі уніяцкай царквы: так, напрыклад, быў выдадзены спецыяльны выпуск "Сафіі" на беларускай і ўкраінскай мовах, які змяшчаў невядомы раней ліст мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага пра царкоўнае становішча на Беларусі ў час другой сусветнай вайны. Гэты ліст быў адшуканы ў 1994 г. у ватыканскім архіве. Усяго было выдадзена 5 нумароў "Сафіі" (3 агульных і 2 спецыяльных). У 1998 г. у выдавецтве быў перавыдадзены уніяцкі малітоўнік на беларускай мове (над назвай "Цябе, Божа, хвалім"). Малітоўнік уключае боскую літургію, малебен за беларускі народ і іншыя малітвы, а таксама рэлігійныя песні і гімны.
    Амаль кожны год полацкія грэкакаталікі арганізоўваюць традыцыйныя пілігрымкі Віцебск  Полацк. Гэты шлях полацкія уніяты лічаць святым, паколькі менавіта па ім вярталіся на радзіму мошчы святой Ефрасінні Полацкай і святога Язафата Кунцэвіча.