• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    Мы даведваемся аб тым, што ў час вайны сувязей мусульманаў Беларусі з замежнымі мусульманскімі ўстановамі не існавала, як і не было вышэйстаячых духоўных інстанцый за мяжою. Устанаўліваліся толькі асобныя асабістыя кантакты паміж магаметанамі Мінска і Вільна.
    І.мам мусульманскай абшчыны павінен быў прадстаўляцца генеральнаму камісару і звяртацца за зацвярджэннем.
    У данясеннях абласных камісараў мы знаходзім характарыстыку татарскага насельніцтва, дзе пра іх напісана як пра “усердных, працавітых і мэтанакіраваных людзей, якія пераважна не валодаюць ніякай прафесіяй, а займаюцца, напрыклад, дублением і вырабам скураў у сваіх майстэрнях дома. Яны лаяльныя і добрасумленныя і не ствараюць ніякіх складанасцей [2, 14]. Абласны камісар Навагрудка адзначаў, інто “татарскі народ не цікавіцца палітыкай і, хаця і прадстаўляе ў маёй вобласці нязначную меншасць, адчувае сябе добра” [1, 26]. Гэта дазваляла зрабіць вывад аб тым, што “ім спакойна можна дазволіць праводзіць іх мусульманскае богаслужэнне” [2, 14].
    Апошні вывад дазволіў імперскаму міністру акупаваных усходніх абласцей ужо ўлетку 1942 года выказаць зацікаўленасць тым, каб “рэлігійнай дзейнасці мусульман не чыніліся ніякія перашкоды, ёй хутчэй трэба разнастайна садзейнічаць агульнымі намаганнямі” [3, 2]. У сувязі з гэтым на тэрыторыі Генеральнага камісарыята Беларусія акупацыйныя ўлады імкнуліся садзейнічаць адпраўленню рэлігійных абрадаў магаметан, выдавал! неабходныя дазволы на такую дзейнасць.
    Аб гэтым сведчаць факты. У ліпені 1942 г. муфцію ў Вільнюсе Шынкевічу было дазволена распаўсюдзіць сваю душпастарскую дзейнасць ў Беларусі на прыхільнікаў ісламу. “Доктару Шынкевічу далі зразумець, што супраць яго дзейнасці ў якасці вышэйшага царкоўнага кіраўніка магаметан
    40
    у Беларусі няма ніякіх пярэчанняў. Пазней яму будзе дазволена правесці работу па інспектаванню дзейнасці мусульманскай абпічыны ў Мінску.
    Наведанне больш аддаленых мусульманскіх абшчынаў ў Генеральнай акрузе пакуль не ўяўляецца магчымым па прычыне надзвычайнага становішча на шашы. Часовае абмежаванне яго задачаў было абмеркавана з др.Шынкевічам вусна, у выніку чаго ўзнікла ўражанне, што др. Шынкевіч са свайго боку правільна выконвае дырэктывы органаў улады” [4, 3].
    У кастрычніку 1942 г. муфцій мусульман Літвы, Беларусі і іншых Усходніх абласцей звярнуўся да абласнога камісара Баранавічаў і Генеральнага камісара з просьбай аб арганізацыі мусульманскіх рэлігійных ніколаў у Клецку і Мінску: “Бальшавікі імкнуліся знішчыць самае дарагое для татараў  іх рэлігію, так што татарская моладзь не магла вывучаць Закон Божы. Па той прычыне, што мы, мясцовыя татары, забыліся сваю родную мову, іслам  адзіная сувязь паміж намі. Важнейшая наша задача увесці выкладанне Закона Божага для нашай моладзі і такім чынам знішчыць кінутае балыпавізмам шкоднае семя” [4, 31].
    Выкладаць мусульманскую рэлігію ў Клецку прасілі дазволіць М.Александровічу, які выконваў абавязкі імама мусульманскай мячэці ў горадзе. Меркавлася, што колькасць вучняў у клецкай школе будзе ад 25 да 30 чалавек.
    Адносна Мінска муфцій заяўляў, што “у муфціята адсутнічаюць сродкі на ўтрыманне выкладчыка, таму мы просім Вас прызначыць для выкладчыка (хаджы) мінскай мусульманскай рэлігійнай школы адпаведную зарплату, каб ён мог існаваць. Самі татары не ў стане ўтрымаць настаўніка, бо яны пацярпелі ад бальшавікоў” [4, 33].
    У ліпені 1943 г. Імперскі камісар Остланда дазволіў мусульманскаму насельніцтву ўводзіць адзін выхадны дзень (за выключэннем тых выпадкаў, калі гэтаму пярэчаць асобыя ваеннаэканамічныя абставіны) на наступныя святы: МеўлідБайрам (дзень нараджэння Прарока), РамазанБайрам (1 кастрычніка 1943 г.), КурбанБайрам (8 снежня 1943 г.), Навагодняе свята (Узнясенне ці зыход Прарока, які прыпадаў на 28 снежня 1943 г.). Камісарам раёнаў, абласцей і кіраўнікам прадпрыемстваў, на якіх мусульмане складалі значную большасць, дазваляўся перанос працоўных дзён на царкоўныя святочныя і выходныя дні па грыгарыянскаму ці юліянскамы календару для працоўныхмусульман. Звярталася ўвага на тое, што выходныя дні вызначаны толькі на 1943 г. і павінны кожны год вылічвацца занава зза адхілення мусульманскага летазлічэння ад еўрапсйскага [5, 10].
    Нажаль, больш звестак аб становішчы мусульманскай канфесіі ў гады акупацыі мы не здолелі адшукаць. Апрацаваны матэрыял дазваляе
    41
    гаварыць аб лаяльнасці як татармусульман да акупацыйных уладаў, так і наадварот.
    1.	Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ). Ф.370, воп.1, спр.386.
    2.	НАРБ. Ф.370, воп.1, спр.425.
    3.	НАРБ. Ф.370, воп.1, спр.433.
    5.	НАРБ. Ф.370, воп.1, спр.2376.
    УДК 346.446: 374(476)
    А.М.КУШНЯРЭВІЧ
    Рэспубліка Беларусь, Мінск. УА “БДГТУ ім. М. Танка”
    ГАТЫЧНАЕ ХРЫСЦІЯНСКАЕ ХРАМАБУДАЎНІЦТВА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА: ГІСТОРЫКАМАСТАЦТВАЗНАЎЧАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ
    Характэрнай рысай культуры Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца суіснаванне дзвюх хрысціянскіх канфесій: праваслаўнай грэкаўсходняй царквы і рымскакаталіцкага касцёла. Упершыню прапануецца даследаваць жанравыя асаблівасці іх мураванай архітэктуры на аснове распрацаванай намі класіфікацыі, якая заснавана на выяўленні сацыяльнарэлігійнага статусу помнікаў.
    1.	Кафедральная готыка. Іерархію хрысціянскага храмабудаўніцтва вызначаюць кафедральных саборы. Па ідэйнапалітычнаму значэнню яны з’яўляюцца галоўнымі храмамі каталіцкіх і праваслаўных епархій. Гэтым помнікам уласцівы агульнадзяржаўны саборны архітэктурны жанр. Яны выкарыстоўваліся не толькі ў якасці агульнагарадскіх сабораў, але і часта служылі месцам пахавання вялікіх і ўдзельных князёў. Іх канфесійная прыналежнасць, як і храмаў астатніх класіфікацыйных труп, выражаецца сакральнасемантычнай сімволікай архітэктурных форм. Дадзеную трупу помнікаў утвараюць касцёлы св. Марыі ва УладзімірыВалынскім (1364 г.), св. Станіслава і св. Уладзіслава ў Вільні (1387 г.), св. Троіцы ў Луцку (п.п. 16 ст.), св. Марыі ў Кіеве (15 ст.), Барысаглебская царква ў Навагрудку (1519 г.). 3 гэтых помнікаў не захаваліся да нашага часу саборы ў Луцку, Кіеве, УладзімірыВалынскім. Звычайна тэта велічныя крыжовакупальныя праваслаўныя храмы і каталіцкія базілікі альбо псеўдабазілікі.
    Гістарычнае і архітэктурнаархеалагічнае даследаванне кафедральнай готыкі паказала, што пачынальнікам чатырохвежавых храмаў абарончага тыпу (Прачысценская, Троіцкая цэрквы ў Вільні, Міхайлаўская царква ў Сынкавічах, царква Раства Багародзіцы ў Мураванцы,
    42
    Дабравешчанская ў Супраслі, Троіцкі кафедральны касцёл у Луцку і інш.) быў не Сафійскі сабор у Полацку[1, 5051; 2, 3639], а віленскі кафедральны сабор св. Станіслава і Уладзіслава, перабудаваны ў пачатку XV ст. па загаду вялікага князя Вітаўта ў чатырохвежавы храм, які з’яўляецца вельмі блізкай копіяй сабора ў Фрамборку (Вармія).
    У адрозненне ад літоўскіх археолагаў [3, 1315] мы датуем пачатковы этап яго будаўніцтва не сярэдзінай  другой паловай XIII ст., а сярэдзінай  другой паловай XIV ст.
    2.	Кляштарнаманастырская готыка. Да гэтых помнікаў адносяцца францысканскія касцёлы св. Ганны ў Вільні (1398 г.), Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Коўна (п.п. 15 ст.) і Вільні (п.п. 15 ст.), бернардзінскія касцёлы св. Юрыя ў Коўна (1502 г.), св. Францішка і Бернардзіна ў Вільні (п.п. 16 ст.), францысканскі касцёл св. Пятра і Паўлы ў Іўі (к. 15 ст.), сзуіцкія касцёлы св. Яна ў Вільні (д.п. 16 ст.), Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Гродна (д.п. 16 ст.), царква св. Духа кляштара базыльянаў у Мінску (п. 17 ст.). Палова гэтых помнікаў зруйнавана і вядома ў выніку гістарычных і архітэктурнаархелагічных даследаванняў. Астатнія ў выніку пазнейшых рамонтаў і перабудоў значна страцілі сваё аўтэнтычнае аблічча. Каталіцкім кляштарам дадзенага перыяду, фундатарамі якіх выступалі вялікія князі, баярства, удзельныя князі ,ўласцівы стабільны колькасны рост па прычыне дзяржаўнага пратэкцыянізму, але нераўнамернае распаўсюджванне ў гарадах і мястэчках ВКЛ, бо наибольшая колькасць з іх прыпадае ў XV XVI стст. на гістарычную Літву.
    Каталіцкія манашскія ордэны з’яўляліся важным фактарам сацыяльнапалітычнага, духоўнарэлігійнага жыцця народаў еўрапейскіх краін і адыгралі вялікую ролю ў распаўсюджванні готыкі далей на У сход. Першымі з іх былі запрошаны вялікакняскай уладай “жабрацкія” ордэны францысканцаў і дамініканцаў.
    Гэтыя ордэны мелі блізкія агульнаеўрапейскія каноны храмабудаўніцтва, таму іх святыні вельмі падобныя па памерах, архітэктоніцы і аб’ёмнай кампазіцыі.. Па філасофскаэстэтычных і рэлігійных пастулатах “жабрацкіх” ордэнаў ужываць вітражы можна было толькі ў вокнах прэсбітэрыя, а скляпеннямі перакрываць яго інтэр’ер і сакрысціі. Выкарыстанне простых архітэктурных формаў, сціплай аздобы адпавядала эстэтычнатэалагічнай канцэпцыі статутаў “жабрацкіх” каталіцкіх ордэнаў. Францысканскія і дамініканскія касцёлы сумяшчалі функцыі кляштарных і парфіяльных храмаў. У другой палове 15 ст. былі запрошаны для ўмацавання рэлігійнаідэалагічнай дактрыны каталіцызма сярод сацыяльнай эліты ВКЛ бернардзінцы. У асноўным бернардзінцы паходзілі з нямецкіх гарадоў, таму яны адыгралі вялікую ролю ў распаўсюджванні дасягненняў іх гатычнай архітэктуры ў іншых еўрапейскіх краінах. Звычайна яны ўзводзілі вялікіх памераў гатычныя храмы і складанай прасторава
    43
    планіровачнай кампазіцыі жыллёвыя карпусы, прыбудаваныя да паўночнага альбо паўднёвага фасадаў касцёлаў па прычыне пэўных асаблівасцей ландшафту і горадабудаўнічай сітуацыі.
    Працэс гісторыкакультурнай адаптацыі, інтэрпрэтацыі форм і канструкцый еўрапейскай готыкі ў храмах праваслаўных манастыроў даследаваны на аснове вывучэння помнікаў другой паловы 15  першай паловы 16 ст.: Троіцкая царква Мяжэрыцкага манастыра (с. 15 ст.), храм св. Троіцы аднаіменнага манастыра ў Вільні (1514  1516г.г), Дабравешчанская царква ў Супраслі (1503  1510г.г), Успенская царква ў с. Зімным (к. 15  п.п. 16 ст.)(1495 г.), Мікалаеўская царква аднаіменнага манастыра ў с. Мільцы (1540 г.). У 14  15 ст.ст. пад уплывам еўрапейскай готыкі пачалі фарміравацца новыя рысы архітэктуры праваслаўных манастыроў, якія ўзніклі ў беларускіх і ўкраінскіх землях ў 12 ст. У 14 ст. у працэсе славянскай каланізацыі і асіміліцыі балтскага насельніцтва гістарычнай Літвы шэраг праваслаўных манастыроў быў заснаваны ў Вільні і Троках.