Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць
Выдавец: Выдавецтва БрДУ
Памер: 325с.
Брэст 2005
Аднак каталіцкія ўлады адмовіліся выконваць дадзеныя патрабаванні. У пастырскім лісце 10 снежня 1928 г. віленскі біскуп Р.Ялбжыкоўскі забараніў ксяндзам належаць да БХД, чытаць газету “Беларуская крыніца”. Гэтыя і іншыя дыскрымінацыйныя меры ў канфесійным жыцці Заходняй Беларусі адзначалі прадстаўнікі Беларускага пасольскага клубу ў Лігу нацый (1929 г.) [9]. Пазіцыі польскіх каталіцкіх святароў умацоўваў і прызначаны 10 ліпеня 1932 г. пінскі біскуп К.Букраба.
У сярэдзіне 1930х гг. польскія ўлады ўзмацнілі ганенні супраць беларускага каталіцкага руху. 3 15 красавіка 1937 г. часова спынілася выданне газеты “Беларуская крыніца”. Усяго яе закрывал! ў Вільні 3 разы, 58 нумароў было канфіскавана. У 1938 г. паліцыя перасяліла групу рэлігійных дзеячаў з Друйскага кляштара марыянаў. 3 Вільні былі выселены беларускія рэлігійныя дзеячы А.Станкевіч, Я.Германовіч, У.Талочка, А.Клімовіч.
15
Нягледзячы на пастаянныя праследаванні з боку польскіх улад, прадстаўнікі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў настойліва выступалі за выхаванне і развіццё адукацыі, культуры, абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці людзей. А.Станкевіч у 1926 г. заснаваў у Вільні Беларускую друкарню імя Ф.Скарыны. Да 1940 г. там было надрукавана больш 146 беларускіх кніг і брашур. Ён жа заснаваў у 1928 г. Беларускае каталіцкае выдавецтва. А.Станкевіч з'яўляўся таксама рэдактарам і выдаўцом часопіса “Хрысціянская думка” (19281939 гг.). На яго старонках былі не толькі багаслоўскія матэрыялы, але і філасофскія, культуралагічныя артыкулы, нарысы А.Станкевіча, П.Татарыновіча і інш., хроніка грамадскапалітычнага і культурнага жыцця Заходняй Беларусі. Беларускі ксёндз К.Стэповіч (К.Сваяк) выкарыстоўваў у сваёй літаратурнай творчасці нацыянальны фальклор і біблейскія матывы. Пры жыцці ён выдаў зборнік вершаў “Мая ліра” (1924 г.). Ксёндз Я.Германовіч (В.Адважны) быў аўтарам цікавага дзіцячага фальклору. 3 сярэдзіны 1920х гг. беларускія ксяндзы разам з праваслаўнымі і пратэстанцкімі святарамі перакладалі Біблію на беларускую мову, потым займаліся гэтым самастойна. Беларускі пераклад Новага Запавету Бібліі В.Гадлеўскага “Чатыры Евангеліі і Дзеі апосталаў” выйпіаў у Вільні ў 1939 г.
Аднак беларускія ксяндзы не маглі моцна змяніць характар рэлігійнага жыцця зза сваёй малалікасці. Польскі касцёл пры велізарнай падтрымцы дзяржавы пашыраў свой уплыў у заходнебеларускім краі. Паводле даных перапісаў насельніцтва 1921 і 1931 гг., колькасць католікаў там павялічылася з 42,7 да 48%. 3 пераходам у каталіцтва значна ўзрасталі магчы.масці працаўладкавацца, вучыцца, весці гаспадарку і г.д. Польскія ўлады дамагаліся, каб пераход у каталіцтва вёў і да змены нацыянальнай прыналежнасці.
Тэмпы акаталічвання насельніцтва паступова павялічваліся. Як паведамляла Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы 31 ліпеня 1939 г., “пры максімальных высілках і цяперашнім стане спраў на ўсёй тэрыторыі дзяржавы кампанія можа даць больш 25 тысяч звернутых у год”. Планавалася колькасць гадавых пераводаў у каталіцтва давесці да 40 тысяч.
1. Спадчына. 1993. № 4. С. 17.
2. Марат Я.Н. Политика Ватикана и католической церкви в Западной Белоруссии (19181939).Минск, 1983.С. 23.
3. Myslek W. Koscioi katolicki w Polsce w latach 19181939. Warszawa, 1966.S. 101.
4. Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ). Ф. З.Воп. І.Спр. 241.Арк. 94.
5. Канфесіі на Беларусі (канец ХУІІІХХ ст.). Мінск, 1998. С. 200
201.
16
6. Мараш Я.Н. Указ. соч. С. 62.
7. Праграма і статут БХД. Вільня, 1932. С. 1.
8. Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі. Ф. 23. Bon. 1. Спр. 32,Арк. 5.
9. БДАМЛіМ. Ф. 3. Bon. 1. Спр. 241. Арк. 9096.
УДК 272+37.01 (104)
В. Ф.ВАЙЦ, Ул.ПЛЮКЕВІЧ
Беларусь, Брэст, УА “Бр ДзУ ім. А.С.Пушкіна”
КАТАЛ1ЦЫЗМ IВЫХАВАННЕ МОЛАДЗІЎ ПЕРЫЯД СІСТЭМНАЙ ТРАНСФАРМАЦЫІ ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСКАПОЛЬСКІМ ПАМЕЖЖЫ
Пасля таго як у 1991 годзе Беларусь атрымала незалежнасць, актывізавалі сваю дзейнасць разнастайныя рэлігійныя аб’яднанні, што знаходзіліся на тэрыторыі Берасьцейшчыны. Асабліва можна вызначыць грамадскую актыўнасць прадстаўнікоў рымскакаталіцкага касцёлу. Дастаткова толькі прыпомніць імя ксяндза Збігнева Караляка, ініціятыўнасць якога ў дадзеным накірунку была перапынена толькі беларускімі афіцыйнымі ўладамі праз пазбаўленне права знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны менавіта за ягоную вялікую энэргічную працу ў імкненні займацца дабрачыннымі акцыямі, напрыклад, арганізацыяй харчавання бедных і састарэлых людзей, адкрыццём аптэкі і распаўсюджваннем бясплатных лекаў. Рашэнне ўлады выклікала некалькі гадоў таму беспрэцэдэнтную па беларускіх мерках рэакцыю вернікаў, якія ў знак пратэсту літаральна акупавалі ўваход у Берасьцейскі аблвыканкам.
Грамадская актыўнасць рымскакаталіцкага касцёлу ў першыя гады станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы невыпадкова характарызавалася пэўнай актыўнасцю, якая вызначалася сваёй гуманнай, чалавекалюбівай накіраванасцю. Менавіта тады, на пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя сталі развівацца працэсы сістэмнай трансфармацыі ірамадства на беларускапольскім памежжы. Гэта, у першую чаргу, было звязана з падзеннем камуністычнага рэжыму ў суседняй Польшчы, а потым і зменай сацыяльнапалітычнай сітуацыі на Беларусі. Беларускапольскае памежжа над уплывам новай сацыяльнай рэчаіснасці стала адраджаць свае даўнія традыцыйныя рысы рэлігійнай шматканфесійнасці. Зразумела, што рымскакаталіцкі касцёл не застаўся ў баку ад гэтага працэсу.
Увага да пытанняў духоўнага выхавання моладзі заўсёды была і застаецца актуальнай для кожнай рэлігійнай канфесіі. Таму не дзіўна, што актыўнасць ў гэтым накірунку з’яўляецца даволі высокай. Як гэта
17
адбываецца ў рэаліях сучаснай Беларусі, у яе заходнім рэгіёне, можна прасачыць на прыкладзе парафіі Узвіжэння святога крыжа ў Брэсце. 3 поўнай адказнасцю можна канстатаваць, што рымскакаталіцкі касцёл санраўды зацікаўлены гэтым пытаннем і шмат чаго робіцца ў накірунку выхавання маладога пакалення. Для гэтага арганізуюцца разнастайныя сустрэчы і мерапрыемствы. Напрыклад, пры касцёле Узвіжэння святога крыжа функцыянуе нядзельная школа, дзе праводзяцца заняткікатэхезы. Важна адзначыць, што гэтыя заняткі, якія адбываюцца пад началам манахіняў, наведваюць не толькі дзеці і моладзь, але і дарослыя людзі, што спрыяе як лепшаму засваенню ведаў, так і замацаванню міжгенерацыйных духоўных сувязяў. Уся інфармацыя падаецца простай і даступнай мовай. На катэхезах адбываецца знаёмства з Бібліяй, абрадамі і законамі касцёла, вывучаюцца малітвы. Немалаважна і тое, што пры касцёле арганізаваны маладзёжны хор, а пасля таго, як з дапамогай нямецкіх святароў удалося знайсці, выкупіць, аднавіць і прывезці арган, у касцёле сталі праводзіцца канцэрты арганнай музыкі, якія з задавальненнем наведваюць юнакі і дзяўчаты. Увогуле канцэрты арганнай музыкі ствараюць незвычайную духоўную атмасферу, якая станоўча ўплывае на фармаванне асобы маладога чалавека.
Яшчэ адзін аспект работы па выхаванню моладзі можна вызначыць у адпаведнасці з адукацыйнымі запытамі насельніцтва. Пастаянна арганізуюцца групы па вывучэнню польскай мовы, і адзін раз на тыдзень на бясплатныя заняткі на працягу дзвюх гадзінаў запрашаюцца ўсе тыя асобы, якія маюць жаданне вывучаць польскую мову альбо палепшыць свае ўласныя веды. Звычайна заняткі праводзяць настаўнікі з Польшчы, якія працуюць у СШ № 9 г.Брэста. Такі падыход дае нядрэнныя вынікі асабліва ў адносінах асобаў польскага паходжання, якія потым маюць магчымасці здаваць экзамены ў польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы і ў выпадку паступлення і паспяховага завяршэння вучобы атрымаць дыплом еўрапейскага ўзору з правам працаўладкавання ў краінах Еўрапейскай уніі.
Акрамя таго, кожнае лета касцёльнае кіраўніцтва займаецца арганізацыяй адпачынку дзяцей і моладзі пад час канікулаў. Ён адбываецца ў апошнія гады не толькі на тэрыторыі Берасьцейшчыны, але і па ўсёй Беларусі, і працягваецца ў сярэднім каля двух тыдняў. Здараецца, што групы моладзі выязджаюць на летнікі і ў Польшчу.
Працяг выяздной практыкі штогод дапаўняецца замежным паломніцтвам на Сусветныя з’езды моладзі. Там юнакі і дзяўчаты не толькі ўзбагачаюць свой духоўны свет, не толькі вучацца зносінам з Богам, але і пераадольваюць бар’еры ў адносінах фармавання стасункаў з новымі людзьмі, знаёмяцца з каштоўнасцямі культуры іншых краінаў і г.д. Звычайна падобнага роду паездкі надоўга застаюцца ў памяці. Нярэдка яны падмацоўваюцца доўгатэрміновымі адносінамі з равеснікамі другіх дзяржаў, што
18
знаходзіць сваё адлюстраванне ў пісьмовай перапісцы, а часам маладыя людзі нават абменьваюцца ўзаемнымі індывідуальнымі візітамі.
Працэс выхавання моладзі праз рымскакаталіцкі касцёл не быў бы поўным, калі б засталіся не асветленымі сходы інтэлігенцыі, што па большасці маюць на мэце вывучэнне Бібліі. Часта на такія мерапрыемствы запрашаюцца выкладчыкі Берасьцейскага дзяржаўнага універсітэта. Дыскусіі, якія датычацца біблейскіх сюжэтаў, абмеркавання разнастайных трактовак выбраных месцаў з Бібліі, несумненна, узбагачаюць веды на дадзеную тэматыку і дазваляюць пашырыць светаўспрыманне моладзі.
Цікавым пачынаннем падаецца спроба каталіцкага кіраўніцтва ў яго намаганнях рабіць сцэнічныя пастаноўкі на тэмы біблейскіх сюжэтаў, якія звычайна адбываюцца пасля святой імшы спецыяльна для вернікаў. Такі падыход мае на мэце візуальнае і эмацыйнае падмацаванне зносінаў чалавека з Богам, якое адбываецца праз маленне. Сцэнічныя пастаноўкі маюць асаблівае ўздзеянне на дзяцей школьнага ўзросту.
Нарэшце, перыядычна арганізуюцца сустрэчы моладзі (часам гэта адбываецца нават ноччу) розных парафіяў, калі юнакі і дзяўчаты разам спяваюць песні, услаўляюць Бога, абмяркоўваюць актуальныя праблемы сучаснага жыцця, абменьваюцца думкамі і ведамі.
Падсумаванне намаганняў рымскакаталіцкага касцёлу ў напрамку выхавання маладога пакалення дазваляе вылучыць агульныя мэты, якія можна абазначыць праз наступны пералік: а) развіццё духоўнасці і маральнае выхаванне моладзі; б) заклік да Бога; в) успрыманне біблейскіх і агульначалавечых каштоўнасцяў; г) супастаўленне рэаліяў сучаснага жыцця з біблейскай тэматыкай.