• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    КАМІТЭТ ПА СПРАВАХ РЭЛІГПIНАЦЫЯНАЛЬНАСЦЯЎ ПРЫ САВЕЦЕ МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
    НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМП НАВУК БЕЛАРУСІ
    У СТАНОВ А АДУКАЦЬП
    БРЭСЦКІДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТІМЯ А.С. ПУШКІНА
    КАФЕДРА КУЛЬТУРОЛОГИ
    КАНФЕСІІ НА БЕЛАРУСІ: ГІСТОРЫЯ, СУЧАСНАСЦЬ
    Брэст 2005
    КАМІТЭТ ПА СПРАВАХ РЭЛІГП I НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЯЎ ПРЫ САВЕЦЕ МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
    НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМП НАВУК БЕЛАРУСІ
    УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
    БРЭСЦКІДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТІМЯ А.С. ПУШКІНА
    КАФЕДРА КУЛЬТУРОЛОГИ
    КАНФЕСІІ НА БЕЛАРУСЬ ГІСТОРЫЯ, СУЧАСНАСЦЬ
    Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі 78 кастрычніка 2004 года
    Брэст 2005
    УДК 26
    ББК 86.37
    Рэцэнзенты:
    Доктар філасофскіх навук, прафесар
    І.І. Акінчыц
    Доктар гістарычных навук, прафесар
    А.А. Гарбацкі
    Доктар гістарычных навук, прафесар
    Ул.І. Навіцкі
    Рэдакцыйная калегія: Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
    Ул. П. Люкевіч
    Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
    П.П. Крусь
    Кандыдат палітычных навук, дацэнт
    Я.У. Скакун
    Друкуецца па рашэнні рэдакцыйнавыдавецкага совета УА «БрДУ імя А. С. Пушкіпа»
    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць [Тэкст] : зб. матэрыялаў міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі (Брэст, 78 кастрычніка 2004 г.).  Брэст: Выдва БрДУ, 2005. 325 с.  150 экз.
    ISBN 9854731316.
    У зборнік увайшлі матэрыялы міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі, якая адбылася на кафедры культуралогіі Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна” 78 кастрычніка 2004 года.
    Аўтары надрукаваных матэрыялаў нясуць адказнасць за граматычнуіо правільнасць, падбор і дакладнасць прыведзяных фактаў, лічбаў, цытат, уласных назваў, прозвішчаў, іменаў і іншай інфармацыі.
    УДК26
    ББК 86.37
    ISBN 9854731316
    © Выдавецтва УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна”, 2005
    3
    УДК 293.3(476)
    Н. Г. БАЛТРУШЭВІЧ
    Рэспубліка Беларусь, г.Віцебск, ВДМУ
    УЗАЕМААДНОСІНЫ ДЗЯРЖАВЫIПРАТЭСТАНЦКАЙ ЦАРКВЫ НА БЕЛАРУСІЎ ПЕРШАЕ ПАСЛЯВАЕННАЕ ДЗЕСЯЦІГ ОДДЗЕ
    Пераломным этапам у рэлігійным жыцці савецкага грамадства стала Вялікая Айчынная вайна. Пасля часоў татальнага знішчэння ўсіх канфесій у 30ыя гг., пад час нямецкай агрэсіі назіраецца абуджэнне рэлігійных настрояў. Вайна стала той сацыяльнай катастрофай, якая асабліва выявіла памылковасць дзяржаўнаканфесіянальнай палітыкі ў даваенны перыяд. I сапраўды, ужо з пачатку вайны савецкі ўрад пайшоў на першыя крокі ў гэтым накірунку: пашыралася выдавецкая дзейнась царквы, дазваляліся агульнацаркоўныя зборы сродкаў, не стваралася перашкод масавым богаслужэнням і цырымоніям, адчыняліся, хаця і без юрыдычнага афармлення, малітоўныя дамы [1, 103]. Яшчэ адным важным мерапрыемствам на шляху ўнармавання адносін паміж царквой і Савецкай дзяржавай з'явілася стварэнне ў 19431944 гг. Савета па справах рускай праваслаўнай царквы на чале з Карпавым Г.Г. і Савета па справах рэлігійных культаў пры Савеце Міністраў СССР, асноўнымі задачам! якіх з'яўляліся: ажыццяўленне сувязі паміж урадам СССР і царкоўнымі арганізацыямі па пытаннях, якія патрабавалі дазволу ўрада; кантроль за правільным прымяненнем заканадаўства аб рэлігійных культах [2, 91]. Такім чынам, у гады вайны ў аснову дзяржаўнацаркоўных адносін быў закладзены прынцып лібералізму, які, аднак, не азначаў паслаблення кантроля дзяржавы за царкоўнай дзейнасцю.
    Трэба падкрэсліць, што змены палітыкі дзяржавы ахапілі не ўсе існуючыя канфесіі. Так, на Беларусі, у параўнанні з праваслаўнай царквой, гэта не закранула ў поўнай меры каталіцкі касцёл і розныя накірункі пратэстантызму. Аднак, менавіта ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі перажывалі своеасаблівы перыяд рэнесансу розныя накірункі пратэстантызму, бо змаганне бальшавіцкай сістэмы ўлады на рубяжы 1920  1930ых гг. супраць канфесіі прывяло да таго, што пад канец 1930х гг. яе практычна не існавала ў БССР [3, 118]. Галоўным сведчаннем адраджэння пратэстанцкай канфесіі на Беларусі стаў яе колькасны рост. Так, калі ў канцы 1925 г. у рэспубліцы налічвалася 46 розных пратэстанцкіх абшчын, агульнай колькасцю 2584 чал., то ў 1948 г. колькасць зарэгістраваных абшчып складала 235, а колькасць веруючых 15800. Пры гэтым трэба мсць на ўвазе, што многія абшчыны, асабліва пяцідзесятніцкія, адмаўляліся ад рэгістрацыі і дзейнічалі нелегальна [4, 53]. А на студзень 1954 г. у БССР колькасць толькі зарэгістраваных абшчын
    4
    ЕХБ і АСД складала 184 (179  ЕХБ і 5  АСД), з агульнай колькасцю веруючых ЕХБ  14203 чал. і АСД  больш 300 чал. [5. Воп.2.Спр 33 45 Арк. 62,210].
    Прыкладна з 1948 г. паступальнапрагрэсіўнае развіццё дзяржаўнацаркоўных адносін пачынае прыпыняцца. Хваля рэпрэсій і пераследаў, што разгарнуліся супраць праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, закранулі і пратэстантаў, асабліва пяцідзесятнікаў. У 1947  1948 гадах былі арыштаваны і асуджаны "за сувязь з бандамі" пяцідзесятніцкія прэсвітэры Пратасавіцкі і Замкавец з Пінскай вобласці. У канцы 1949 г. такі ж лёс напаткаў кіраўнікоў пяцідзесятніцкага руху ў Беларусі Панько І„ Кульбіцкага К., Сідарэнку I., ІДіўнчыка, Н.Касніковіча і іншых [6, 40]. Арышту пазбег толькі С.Вашкевіч, які ў 1947 г. эмігрыраваў у Польшчу [7, 18]. Яшчэ адной формай барацьбы з актыўнасцю пратэстантаў стала адмова ім ў рэгістрацыі і, адпаведна, скарачэнне іх колькасці. На прыкладзе абшчын евангельскіх хрысціянбаптыстаў можна прасачыць адпаведную дыііаміку. Так, калі ў 1945 г. колькасць абшчын ЕХБ  139, у 1947 г. толькі зарэгістраваных абшчын ЕХБ  229, то ўжо ў 1949 г. колькасць зарэгістраваных абшчын скарацілася да 203, а ў 1954 г.  да 179. Гэта тлумачылася тым, што ажыццяўляючы перарэгістрацыю дадзеных абшчын, праведзеную раней абластнымі ўпаўнаважанымі няправільна , выяўлялася па цэламу раду абшчын малая колькасць іх членаў, а таксама неадпаведнасць малітоўных дамоў [5. Воп.2. Спр.13. Арк.62]. На самой справе адбывалася паступовае вяртанне стэрэатыпаў і догм антырэлігійнай работы 30ых гг. Аднак, нягледзячы на такое становішча і афіцыйную статыстыку пра скарачэнне колькасці абшчын і веруючых, пратэстанцкія аб'яднанні працягвалі сваё жыццё і прыстасоўваліся да таго, што іх дзейнасць ажыццяўлялася ў поўнай сакрэтнасці, паўлегальнасці, а ў некаторых выпадках і падпольна.
    1.	Одинцов М.Н. Государство и церковь в России: XX век М 1994.
    2.	Куроедов В.А. Религия и церковь в советском обшестве. М., 1984.
    3.	Лыч Л. Пратэстанцкая царква ў нацыянальнакультурным жыцці Беларусі: традыцыі і сучаснасць // Штогоднік Інстытута гісторыі НАНБ. Мн 1999.
    4.	Христианство в Беларуси: история н современность / Т.П.Короткая, А.Н.Осипова, В.А.Теплова. Мн., 2000.
    5.	Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Фонд 952.
    6.	Верашчагіна А., Гурко А. Гісторыя канфесій у Беларусі: Мінулае і сучаснасць: Дапаможнік для настаўнікаў. Мн., 2000.
    7.	Дьяченко О.В. Миссионерская деятельность пятидесятнической церкви в Беларуси. Могилев, 1999.
    5
    УДК [947.6 + [261.7 + 291 ](476)(091)]
    Ю.А.БАЧЫШЧА
    Рэспубліка Беларусь. Мінск. УА “БДУ1Р”
    СВАБОДА СУМЛЕНИЯ I ЯЕ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ Ў ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ XX СТ.
    Як вядома, свабода сумления з’яўляецца адной з прыярытэтных дэмакратычных каштоўнасцей. Менавіта таму канстытуцыі розных краін абвяшчаюць яе адным з зыходных прынцыпаў. Есць ён і ў канстытуцыі Беларусі. Цікава тое, што свабода сумлення цесна пераплятаецца з даўнімі традыцыямі талерантнасці беларускага народа. Адносная талерантнасць была афіцыйна зафіксавана яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага ў Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. і Статуце ВКЛ 1588 г. [1, 75] Аднак гэта ўжо вынік прымянення на практыцы вучэння аб свабодзе сумлення. Вытокі ж духоўнай свабоды сягаюць да Бібліі. Гэта кніга перапоўнена прыкладамі змагання за свабоду сумлення. Сам Ісус ахвяраваў сабой, адстойваючы сваё права на свабоду выбару сваёй веры. Ён адмаўляўся ад веры, якую навязвалі першасвятары і фарысеі, а шчыра вучыў трымацца ісціны і не губляць сваю духоўную свабоду. Кажучы пра біблейскае разумение свабоды сумлення, неабходна згадаць, што чалавека ніколі не хрысцілі прымусова. Наадварот, Слова кажа, што “ахвотна прыняўшыя слова яго хрысціліся” (Дзеі 2:41).
    Некаторыя могуць падумаць, што такая свабода аўтаматычна вядзе да ігнаравання асобай грамадства, але гэта не так. Варта адзначыць, што ў хрысціянстве “свабода” ніколі не разумелася як уседазволенасць ці эгацэнтрызм. Наадварот, хрысціянскагуманістычная традыцыя, якую ўспрынялі нашы продкі ў XVI ст., прадугледжвае гарманічнае спалучэнне агульнага грамадскага і асобнага індывідуальнага [1, 9495].
    Як вядома, у пачатку XX ст. беларускія землі знаходзіліся пад уладай Расійскай імперыі. Гэтая дзяржава вызначылася ў гісторыі правядзеннем актыўнай нацыянальнарэлігійнай палітыкі адносна заходніх зямель. I, як сведчаць апошнія даследаванні, гэта палітыка мела на ўвазе больш налітычныя мэты, чым прадастаўленне насельніцтву свабоды сумлення і дасягненне сацыяльнай згоды і стабільнасці. Гэта абумовіла тое, што імперская канфесійная палітыка стала фактарам рэлігійнай напружанасці ў беларускіх землях у XIX  пач. XX ст. Свабода сумлення, як дасягненне ліберальнадэмакратычнай традыцыі, начала распаўсюджвацца ў свеце з пашырэннем буржуазных пераўтварэнняў. Новыя сусветныя тэндэнцыі пачыналі сказвацца і ў Расійскай імперыі. Пад уплывам народнага руху ў час рэвалюцыі 19051907 гг., улічваючы, што шэраг партый патрабавалі ў сваіх праграмах роўнасці асоб незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці,
    6
    царскі ўрад перагледзеў сваі погляды на свабоду сумлення. 17 красавіка 1905 г. быў абвенгчаны царскі ўказ аб асновах верацярпімасці, у якім разумение рэлігійнай свабоды набывала больш шырокі сэнс.
    Паводле законапраекта, які ўнёс П.Сталыпін на разгляд III Дзяржаўнай Думы свабода сумлення складаецца з права кожнай асобы абвяшчаць сваю веру і пераконваць неналежачых да яе да прыняцця вызнаваемага ім вучэння, калі крымінальныя законы не парушаюцца зместам всравызнання; права асоб, якія маюць аднолькавыя рэлігійныя ўяўленні, складаць рэлігійныя сабранні для сумеснага адпраўлення набажэнстваў і ўтвараць рэлігійныя саюзы; права кожнай асобы як самой безперашкодна пераходзіць з аднаго веравучэння ў іншае, так і змяняць веравызнанне сваіх не дасягнуўшых пэўнага ўзросту дзяцей. Сучаснае разумение “свабоды сумлення” надае чалавеку яшчэ і права не вызнаваць ніякай рэлігіі ўвогуле. Як бачым, П.Сталыпін наблізіўся да гэтага, аднак такое ўсведамленне свабоды сумлення з боку царскага ўрада пратрымалася нядоўга. Абвясціўшы асновы верацярпімасці, дзяржаўныя ўлады пакінулі частку канфесійных абмежаванняў і зноў вярнуліся да прымусовых адміністрацыйных сродкаў кіравання рэлігійным жыццём насельніцтва па меры заціхання першай рускай рэвалюцыі [2]. Зноў усталёўвалася дамінаванне правоў дзяржавы над правамі асобы.